MoreKnig.org

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Лукашук Аляксандар , Навумчык Сяргей , Мацур Генадзь , Шупа Сяргей



Шрифт:

Вось калі б я пачала размаўляць на нейкай кальцы, як бальшыня апазыцыі размаўляе, то я б ужо была патрыёткай айчыны... Ведаеце, на такім узроўні мяне ўжо праблемы не цікавяць, мяне цікавяць праблемы сапраўды штосьці сфармуляваць і зразумець у гэтым хутка зьменлівым сьвеце...

Вы кажаце, што я дрэнна стаўлюся да апазыцыі — не, я дрэнна стаўлюся да такога схалястычнага мысьленьня, да такой савецкай антысавецкасьці, да такога лукашэнкаўскага антылукашэнства, калі ўсё прымітыўна і проста. Я бачу сьвет іначай — для мяне ўсё таямніча, незразумела, і сваю працу як пісьменьніка я разумею гэтак: шчыра дадумваць рэчы да канца. Вось гэта мая прафэсія.

Спадарыня Алексіевіч, якой Вы знайшлі Беларусь у гэты свой прыезд? Што зьмянілася ў лепшы бок, а што — у горшы?

Алексіевіч: Гэта вельмі цікавае пытаньне, на якое я спрабую сама сабе адказаць — ува мне адбываецца нейкая праца, асэнсаваньне... Я ўжо казала, што я раблю цяпер новую кнігу, «Час second-hand. Прыватныя падрабязнасьці аднаго рытуалу». Гэта пра тое, што мы былі за людзі ў гэтай страшнай камуністычнай сыстэме-ўтопіі і куды мы выйшлі. Чаму вы выйшлі ў нейкую пустэчу, дзе няма за што ўхапіцца? Адзінае, за што можна ўхапіцца — за нацыянальную ідэю, дый тое гэта выявілася як ня самы трывалы падмурак.

І гэты мой прыезд пацьвердзіў мяне ў такіх думках, што мы жывём у часе катастрофы грандыёзных праектаў. Я ня маю ўжо на ўвазе такія праекты ХХ стагодзьдзя, як камунізм і фашызм, гэтыя «магутныя» энэргіі, якія на гэтай эўрапейскай частцы адышлі ўжо ў гісторыю. Мы яшчэ карыстаемся гэтымі словамі, можна казаць пра нейкія прыкметы таталітарнасьці, але пра магутную дзяржаву нельга казаць, гэта ўжо іншае грамадзтва, атамізаванае, рассыпанае, гэта немагчыма.

Катастрофа праекту ў чым? Мы бачым гэта па ўсім сьвеце. Напрыклад, у культуры змаганьня. Сьвет стаіць на культуры змаганьня, і мы бачым, што нават такія вялікія краіны як Амэрыка цярпяць паразу. Вось гэтая культура змаганьня цярпіць сёньня паразу, бо ні ірацкая праблема ня вырашана, ні афганская ня вырашана з пазыцыі сілы — ясна, што гэтак іх вырашыць нельга. Другое — рэвалюцыя аранжавая ва Ўкраіне сутыкнулася з масай праблем, кіргіская рэвалюцыя цюльпанаў таксама. Стала зразумела, што сьвет уступіў у нейкую новую фазу, дзе барацьба набывае нейкія новыя формы.

І вось калі я хадзіла па сучасным Менску і езьдзіла па Беларусі, я зразумела, што сёньня ня выведзеш людзей на вуліцу — гэта ілюзія. Гэта проста дзейнічаюць шасьцярэнькі нейкіх палітычных тэхналёгіяў, але яны круцяцца ўжо ўхаластую. Я б нават сказала, што турыстычныя бюро, будаўнічыя крамы, супэрмаркеты робяць сёньня нашмат больш працы, чым апазыцыя.

Я была ў адной вёсцы — калісьці гэта была тыповая калгасная савецкая вёска — без платоў, нейкія гаспадары крэпкія былі, але заўсёды было крыху сумнае відовішча, хаця ў нас у Беларусі ня так, як у Расеі, тут лепей. Раптам я прыяжджаю — палова вёскі гэта нейкія дамы, якія я бачыла толькі ў Літве ці ў Польшчы: агароджы, дрэвы, брук, нейкія дошкі зробленыя прыгожа, дахоўкай пакрытыя дахі замест гэтага шыфэру, пра які ўжо ўсе ведаюць, што ён небясьпечны для чалавека, нейкія кветкі зусім іншыя — і я падумала, трэба пазнаёміцца з гаспадарамі. Я пагаварыла з адным, з другім — адзін быў у Чэхіі, другі ў Славаччыне, трэці ў Польшчы, чацьвёрты нават у Парыжы — нейкая сваячка выйшла туды замуж... І яны бачылі іншае жыцьцё.

І вось яна, апазыцыя: людзі хочуць жыць па-іншаму. То бок, нарошчваецца іншая прастора годнасьці, іншага разуменьня жыцьця, а ня так, як мы думалі раней — сядзе ў крэсла хтосьці іншы, і будзе зусім іншая краіна. Ды ня будзе! Трэба наладзіцца на доўгі шлях. І я бачу, што нягледзячы на застыглы час, на гэтую палітычную ўладу, якая спыніла час у нашай краіне, усё адно маленькі чалавек сам шукае выйсьця, і на шчасьце — знаходзіць яго. Ён насамрэч вучыцца іншаму жыцьцю. Я ўзрадавалася: гэта сьведчыць пра тое, што калі наверсе «дах» зьменіцца, то будуць людзі, зь якімі можна будзе рабіць гэтае іншае жыцьцё. Вось гэта маё адчуваньне.

Вы займаліся тэмай Чарнобылю. Якое Ваша стаўленьне да рашэньня будаваць у Беларусі АЭС?

Алексіевіч: Я думаю, што гэта проста катастрофа. Я закідаю гэта перадусім нашай культуры — ня толькі ўладзе, Лукашэнку, а перадусім нашай культуры. Мы не расказалі так пра Чарнобыль нашаму, беларускаму чалавеку — ва ўсім сьвеце больш разумеюць, што такое Чарнобыль, як у тым анэкдоце: «Калі б Чарнобыль выбухнуў у папуасаў, пра гэта ведаў бы ўвесь сьвет, апрача саміх папуасаў» — гэта жорстка, але гэта, на жаль, так — а ў Беларусі, якая настолькі пацярпела, няма ні сапраўднага экалягічнага руху, ні супрацьатамнага руху, няма моцных чарнобыльскіх саюзаў — усе дазволілі сябе раздушыць.

І тое, што сёньня на гэтым узроўні палітычнага мысьленьня зьяўляецца такая ідэя... Бо што такое атамная станцыя? Гэта высокія тэхналёгіі. Грошы забясьпечваюцца валютным запасам. Высокія тэхналёгіі павінны быць забясьпечаны прынамсі сьвядомай палітычнай уладай, тэхналягічнай культурай, кадрамі, падрыхтоўкай масавай сьвядомасьці... У Чарнобылі людзі працавалі і жартавалі: наша патэльня, наш рондлік... За гэтым жаргонам стаяла розьніца, разрыў між сучасным чалавекам і гэтымі новымі тэхналёгіямі. У выходныя яны ехалі да сваіх маці і працавалі віламі і рыдлёўкамі на гародзе, а потым вярталіся і разважалі гэтаксама — патэльня, націсьнем тую кнопку, тую...

Беларусь, якая сёньня апынулася на тэхналягічных задворках, трэба сабе шчыра гэта ўявіць — мы ж ня можам даць сьвету канкурэнтназдольныя кампутары, фотаапараты — у лепшым выпадку «Мілавіца» можа станікі прадаць, дый тое дзякуючы таму, што гэта натуральная бавоўна, альбо драўляную мэблю немцы ў нас нібыта купляюць, зробленую з чыстага дрэва, але паводле іхных узораў... І побач з гэтым такая ідэя — гэта яшчэ раз сьведчыць пра безадказнасьць улады і пра тое, што ўрок Чарнобылю не прачытаны.

І гэта перадусім наша віна, віна нашай культуры. Я ня памятаю спэктакляў выдатных пра гэта, кніг такіх пра гэта, я ведаю толькі палітычныя акцыі пратэсту і чарнобыльскія фонды — вось адзінае, што адказвала на тое, што адбылося. Усё астатняе не перапрацаванае культурай, для якой гэтая вельмі сур’ёзная, філязофская, тэхнічная праблема аказалася не пад сілу. Мы аказаліся ня роўнымі праблеме, якая паўстала перад намі, а чыноўнікі ёсьць чыноўнікі, яны неабавязкова павінны быць філёзафамі.

Вы шмат часу жывяце на Захадзе. Як там успрымаюць беларусаў? Ці мы проста згубіліся ў агульнай плыні пост-гомасавецікус?

Алексіевіч: Ведаеце, калі я адкажу на гэтае пытаньне, на мяне можна будзе пакрыўдзіцца, альбо пакрыўдзіцца на людзей на Захадзе, але гэта — людзі зь іншым пачуцьцём агульнай годнасьці, зь іншым разуменьнем мэты і сэнсу жыцьця, якасьці жыцьця, павагі да сябе самога... Там сьвет круціцца — паважаюць цябе як чалавека і паважаюць усё, што тваё — твая маёмасьць і г. д. Таму з гледзішча заходняга чалавека Лукашэнка, што адбываецца зь людзьмі, што адзін чалавек паралізаваў грамадзтва, што некуды зьнікла інтэлігенцыя, нават чыноўнік, які таксама ёсьць апірышчам дзяржавы, што ўсе прыніжаныя і ўсе з гэтым мірацца — усе будуць аднойчы ў неўразуменьні, як сёньня людзі старэйшага ўзросту ўзгадваюць, як Брэжнеў выступаў з устаўной сківіцай і якую лухту ён вёрз, а маса людзей на зьездах стаялі, пляскалі ў ладкі — гэтак мы з часам будзем прыніжана выглядаць. Таму ім цяжка нас любіць. Яны ўвесь час у неўразуменьні: што гэта за людзі? Чаму яны з гэтым згодныя?

Але калі я сустракаюся зь людзьмі, якія езьдзілі ў Чарнобыль, якія дапамагаюць, маюць нейкія праекты, супрацоўнічаюць з нашымі арганізацыямі, установамі, яны кажуць, што мы мяккі, добры, сардэчны народ... Гэта асабісты кантакт. А кантакт з гісторыяй, мінулай ці сучаснай, выклікае ў заходняга чалавека неўразуменьне. У іх палітычныя праблемы ўжо на іншым узроўні. Праблемы чалавечай годнасьці, улучна з матэрыяльным, яны пазбаўлены — ты там павінен змагацца за сябе, іначай жыцьцё кіне цябе на дно — ты не памрэш з голаду, але будзеш прыніжаны. Але там у чалавека ёсьць шанец, ён свабодна ідзе, уключае тэлевізар і ня думае, дзе ён, у якім стагодзьдзі, дзе ён апынуўся — гэта тое, што я адчуваю, калі чую па тэлебачаньні нашых палітыкаў. Некаторых зь іх я ведаю, гэта годныя людзі, але тое, што яны сёньня кажуць — гэта ніжэй за іх... Гэта выклікае неўразуменьне, як можна так прынізіць і спыніць нацыю зь яе культурай.

Сьвятлана, калі б Вы сустрэліся з Лукашэнкам, што б Вы яму сказалі?

Алексіевіч: Я б яму сказала, што ягоны час прайшоў. Я не магу думаць, што ўсё, што ён зрабіў, можна цалкам выкрасьліць — напэўна, многія працэсы ўнікальнага пераходу ад сацыялізму да капіталізму, да якога ўсе, на жаль, ідуць — лепш бы мы ішлі да сацыял-дэмакратыі — у яго не хапіла культуры чалавечай і палітычнай пайсьці да сацыял-дэмакратыі. А такі шанец у яго быў. Бо ў нас гэта не сацыял-дэмакратыя, а сацыялізм у ягоным найгоршым варыянце, гэткая сумесь турмы і дзіцячага садка, як я ўжо казала. Магчыма, ён зьмікшыраваў гэты пераход. У нас няма такога жорсткага расслаеньня, як у Расеі, яшчэ ня ўсё да канца разрабавана, але зараз, я думаю, мы будзем адкупляцца за газ, і ў выніку ўсё будзе прададзена, разрабавана, апынецца нават не ў беларускіх алігархаў, а ў расейскіх, гэта, на жаль, сумная гісторыя. Мэта чалавека — улада, і ён будзе за яе плаціць. Усё ж, я думаю, гісторыя па-рознаму будзе ставіцца да яго, нейкія рэчы яна паставіць яму ў заслугу... Гэта трагічная фігура. Калі б у яго цяпер хапіла мужнасьці сысьці, ён бы застаўся ў гісторыі, і я перакананая, што меркаваньні пра яго падзяліліся б. Але я думаю, што гэтага не адбудзецца. Аднак ягоны час скончыўся.

Над чым Вы цяпер працуеце? Будзем спадзявацца, што Вашы кнігі можна будзе купіць ня толькі у Мюнхене і Стакгольме, але і ў Менску.

Алексіевіч: На жаль, мае кнігі тут ужо не выходзяць, колькі Лукашэнка пры ўладзе — нейкі паралельны працэс атрымліваецца. Яны выходзяць у Расеі, у выдавецтве «Время» выдалі калекцыю ўсіх маіх кніг, чатыры кнігі ў новым, дапоўненым варыянце, і яны нейкім чынам трапляюць сюды, я іх бачыла часам і ў супэрмаркетах, толькі яны чамусьці вельмі дарагія — відаць, расейскі кошт пераводзіцца сюды, паколькі супэрмаркеты тут расейскія, і часам прыводзяць гандляры.

То бок, кнігі ёсьць, і як бы іх няма. Вось нядаўна я атрымала прэмію, таксама набыла і прывезла некалькі тысячаў кніг. Але цяпер, на жаль, я знаходжуся ў нейкім неафішаваным чорным сьпісе, які ёсьць ва ўсіх чыноўнікаў, якія займаюцца культурай, і я не магу, напрыклад, прапанаваць свае кнігі Нацыянальнай бібліятэцы, як гэта было раней, за свае грошы, альбо аддаць іх у школы, клюбы — я магу іх толькі аддаць у рукі людзям, якія будуць чытаць і даваць іншым.

Я належу да такіх людзей, якія лічаць, што трэба спакойна рабіць сваю справу. Гэта як у апостала Паўла: бываюць такія часы, калі маіх казаняў ня чуюць, але гора мне, калі б я іх не казаў. Вось гэта маё стаўленьне да жыцьця. І цяпер я раблю дзьве працы. Адна кніга — гэта «Дзівосны алень вечнага паляваньня», гэта гісторыя каханьня, якую я раблю ўжо больш за 10 гадоў, але гэта вельмі складана зрабіць...

І другая, якую я хачу зрабіць раней — гэта «Час second-hand». Гэта кніга пра тое, у якім сьвеце мы апынуліся, чаго мы хацелі 20 гадоў таму, на што мы спадзяваліся, аб чым марылі, што адбылося і якія мы цяпер. Я спрабую прааналізаваць — мне здаецца, прыйшоў час сфармуляваць, знайсьці нейкія адказы, аб’ектыўна пачаць абдумваць сваю мінуўшчыну, прамаўляць яе, а ня проста сказаць — вось, камунізм гэта страшная, цёмная старонка нашай гісторыі, адвярнуцца і ісьці далей. Не, нічога не атрымаецца. Гэта трэба прадумаць, прамовіць... Вось цяпер я раблю гэтую працу.

А чаму «second-hand»? Таму што мы нікуды не прарваліся... Гэта, вядома, сытуацыя постмадэрну ў сьвеце — ніякіх новых ідэяў, мы жывем у сьвеце копій — сваіх, чужых... Гэта сёньня ў нашым грамадзтве, у расейскім грамадзтве, і нават у сьвеце — я даволі доўгі час за мяжой, 7 гадоў у чатырох краінах — вядома, сьвет заняты пошукам нейкай новай ідэі, нейкага новага сьветапогляду.

Пытаньне праз SMS: Вы напісалі не адну кнігу. Кожная ня гледзячы на няпросты шлях да чытача набывала шырокую вядомасьць у нас у Беларусі і за яе межамі. Які з Вашых твораў найбольш любімы Вамі? Вялікі дзякуй за непрыхаваную праўду у «Чарнобыльскай малітве». Віктар Акуленка. Брагін.

Алексіевіч: Я не магу сказаць, якую кнігу я люблю найбольш. Я пра гэта таксама задумвалася нядаўна. Некалькі гадоў сышло ў мяне на тое, што я дапаўняла кнігі, таму што «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», дый «Чарнобыльская малітва», і «Апошнія сьведкі» — усе кнігі мелі вялікія архівы. То бок, кніга трапляла да людзей, яны мне нешта пісалі, мяняўся час за 20 гадоў, людзі штосьці перадумвалі... Дакумэнт — не такая застыглая, нерухомая форма, што гэта раз і назаўсёды, як трамвайны квіток альбо пашпарт — хаця і ў пашпарце сёе-тое можна памяняць. Таму пакуль чалавек жывы, дакумэнт зьмяняецца — ягонае стаўленьне, ягонае адчуваньне, і час неяк уяўляецца іначай...

Я, калі працавала над усімі гэтымі кнігамі, то кожны раз была зноўку закаханая ў кожную кнігу, яе герояў, яе ідэю. Напэўна, любімыя — «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі»... Я не ў кнігу закаханая, а ў шлях, калі нейкія рэчы ўдаецца глыбей зразумець, лепш сфармуляваць, больш здагадацца пра нешта ў чалавеку.

Ня ведаю, я люблю хутчэй шлях кніг у сабе, як яны адгукаюцца ў людзях — вось гэтае адлюстраваньне. І люблю, калі яны патрэбныя, нават сёньня, нягледзячы на тое, што людзям не патрэбныя прапаведнікі, сьвятыя, бо такі сёньня час — кожны сам сабе прапаведнік і настаўнік. Нельга нават зразумець, у чаго ці ў каго людзі вучацца — супэрмаркет іх вучыць, ці там Маркес, ці Янка Купала, ня ведаю... Складана штосьці зрабіць са словамі — яны нейкія ня моцныя, зь іх зьнікае энэргія, электрычнасьць... Але калі атрымліваеш такое пытаньне, то думаеш, што пішаш недарэмна.

Святлана, вітаю. Вашыя кнігі заўжды няпростыя, яны б’юць па самых балючых кропках. А якая кніга стваралася найцяжэй? Шчыры дзякуй за Вашую працу. Наста.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Лавка зелий попаданки
Лавка зелий попаданки
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Вернулась к жизни в теле сироты из другого мира, получила наследство. Да вот только моя земля поражена скверной, а дом выглядит пустым и заброшенным. Но унывать не в моих привычках! Исцелю землю,
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Моя истинная любовь
Моя истинная любовь
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Я врезалась в него в школьном коридоре, и мне тогда показалось, будто сама судьба на секунду запнулась, узнав нас. Он шептал клятвы, а я, верила, что вот она, любовь. Потом всё покатилось под откос:
0
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
[Военное дело, спецслужбы / Историческая проза / Поэзия / Исторические приключения]
Многим читателям хорошо знакомы поэтические переводы «Песни о Роланде». Однако это лишь один из ярких фрагментов обширного эпического наследия средневековой Франции – в действительности цикл сказаний
0
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Во второй половине 1920-х годов перед специалистами Разведывательного управления (РУ) Штаба РККА была поставлена задача «провести обширное исследование, охватывающее деятельность агентуры всех
0
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Мама отправила меня в ссылку, в деревню к деду, подальше от соблазнов города. И это было ужасно, пока по соседству не появился Он! Взрослый, солидный, брутальный мужчина. Не влюбиться в такого
0
Лесок 125. Хроника окопных боев 1918
Лесок 125. Хроника окопных боев 1918
[Документальная литература / Биографии и Мемуары / Военное дело, спецслужбы / История]
Будущий немецкий писатель и энтомолог Эрнст Юнгер (1895-1998) с началом Первой мировой войны записывается в армию рядовым добровольцем, воюет на Западном фронте, получает ранения и награды. Летом
0
Сад добрых историй
Сад добрых историй
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Приключения]
«Сад добрых историй» – это сборник уютных и мудрых сказок, которые согреют сердце и ребёнка, и взрослого. Вместе с героями – отважным Каппи, мечтательной Розой и мудрым гномом Фёдором – юные читатели
0
Душа и пепел
Душа и пепел
[Любовные романы / Фантастика / Фэнтези]
Фирин, бывшая актриса и нодтакт, должна была сгореть в театре вместе со своим прошлым. Но она выжила. Скрываясь под новой маской театральной деятельницы Торы Дейли, она готовит убийство президента,
0
Аутизм: жизнь в своем ритме. Как справляться с сенсорной перегрузкой и настроить мир под себя
Аутизм: жизнь в своем ритме. Как справляться с сенсорной перегрузкой и настроить мир под себя
[Психология / Медицина / Саморазвитие / Руководства]
«Со мной что-то не так?» Если вы хоть раз задавали себе этот вопрос, потому что устаете от шума, ненавидите лишние разговоры, срезаете бирки с одежды или чувствуете себя лишним на любом мероприятии —
0
Право на обладание
Право на обладание
[Любовные романы / Современные любовные романы / Роман]
Чтобы получить контроль над семейным фондом и спасти репутацию компании после скандала с бывшей невестой, Александру срочно нужен образ «семейного человека». Ему нужна жена. Случайная встреча в его
0
Беовульф. Англосаксонский эпос в пересказе Алексея Ахматова
Беовульф. Англосаксонский эпос в пересказе Алексея Ахматова
[Историческая проза / Приключения / Старинная литература: прочее / Другое]
«Беовульф» – это не только литературный памятник VII века, самый объёмный из дошедших до нас на древнеанглийском языке, но и воистину захватывающая история о приключениях отважного скандинавского
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
14
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Аморальные
Аморальные
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Костя, я чего это вы детей всё не заводите? Вам обоим уже по сколько лет?! Я застываю. Мать же помирала только что. Причём тут опять дети? К Эмме оборачиваюсь и вижу, что у неё аж глаза
0
Двадцать два несчастья. Том 14
Двадцать два несчастья. Том 14
[Самиздат / Попаданцы]
У Епиходова несчастий — двадцать два подряд, Но враги от этих бед в панике бежат! Фортуна! Лотерея! В жизни как в кино, Но не как в кино… Здесь все предрешено! У Таисии на шоу выдал весь
2
Торн
Торн
[Современные любовные романы]
Кленовый лист
Кленовый лист
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Максим умер в тёмном переулке и очнулся в мире культиваторов Дао Цзы, где сила решает всё. Здесь властвуют мастера, культивирующие силу энергии Янь — энергии жизни, которой подчиняется весь мир. Но в
0
Смертельный вызов
Смертельный вызов
[Медицинский триллер / Криминальный детектив]
Весна 1993 года. Молодому фельдшеру скорой помощи Ивану Тупицину не хочется уходить в армию, и его тесть — замначальника РУВД — настоятельно рекомендует зятю перейти на службу… в милицию! Иван
0
Боерожденный
Боерожденный
[Классическое фэнтези]
Бенедикт Сореллин-Ланкастер ещё не успел привыкнуть к своим новым лейтенантским нашивкам, когда его вызвали к самому Копьеарху Копья Альбион для особой (и крайне секретной) цели. Копьеарху нужно,
0
Волшаны. Гнев земли
Волшаны. Гнев земли
[Любовная фантастика / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Я мечтала получить своего волшана. Мое желание исполнилось, но с тех пор так много всего изменилось! Теперь я – паршивая овца в семье. Родители готовы от меня отвернуться, если не соглашусь
1
Нефритовый пепел твоих желаний
Нефритовый пепел твоих желаний
[Любовная фантастика / Самиздат]
Она — злодейка, у которой было 48 мужей (фиктивных, но всё же). Он — её 49 супруг, воплощение тьмы и тот, кого она должна бояться больше всего. Однако феникс из древнего пророчества уже
0
Омега. Ты родишь мне сына
Омега. Ты родишь мне сына
[Любовная фантастика / Городское фэнтези]
— Я не соглашалась на это! Я не просила! — кричу. Потому что иначе задохнусь. Он стоит у двери. Просто стоит. И всё внутри меня сжимается. Словно воздух в палате больше не мой. — Меня не
0
Ты попала, детка!
Ты попала, детка!
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Вот я и вернулась домой. И, как оказалось, только лишь для того, чтобы потерять всё, что имела раньше, и то, что совершенно неожиданно обрела совсем недавно. Свою «истинную пару». Чересчур
1
Между стенами
Между стенами
[Любовная фантастика]
Не подходи слишком близко к людям. Это правило номер один. Ну, это если ты страдающий эмоциональным запором повелитель фейри. Насколько я понимаю, у вампира лучше получается держать дистанцию, но
0
Плоть и кровь Эймерика
Плоть и кровь Эймерика
[Детективная фантастика / Историческое фэнтези / Ужасы / Классическое фэнтези]
1358 год. Великий инквизитор Николас Эймерик отправляется на юг Франции, в город Кастр, где ходят слухи о странных «масках» – сектантах, которые хотят заразить всех в округе зловещей Красной смертью
1