У палымянасцi страсцяў можаш i не заўважыць болю, якi прынёс любiмаму чалавеку.
* * *
Самыя высокiя думкi, паводле Вавенарга, падказвае нам сэрца. Карцiць дадаць... Сярэднiя думкi падказвае страўнiк, а нiзкiя — чэлес. Зрэшты, усё залежыць ад паставы, у якой знаходзiцца цела.
* * *
Любiць сябе проста, а паважаць — цяжка.
* * *
Калi думаеш, што жанчыны цэняць у мужчыне сцiпласць i памяркоўнасць, — памыляешся. Каханкi шануюць разбэшчанасць i напорыстасць.
* * *
Спытай мяне, што больш за ўсё на свеце не любяць прыгожыя жанчыны... Уласны фотаздымак у пашпарце.
* * *
Узнаўленне — нязменная ўмова нашага iснавання... Жанчына адчувае гэтую iсцiну лепей за мужчыну.
* * *
У класiкаў фiласофii, у Вавенарга ў тым лiку, здзiўляе хваравiтая неабыякавасць да жанчын.
* * *
Ёсць жанчыны, у якiх iнтымныя гульнi выклiкаюць смех. Зрэшты, гэта не так i мала.
* * *
Павабна глядзiцца жанчына на сiнiх прасцiнах, цела — жывое золата. Наогул, еўрапейскiм жанчынам больш пасуе цёмная бялiзна, а вось азiяцкiм — светлыя драпiроўкi.
* * *
Калi стамiўся, а жанчына пад табою возьме i пазяхне, так i закарцiць яе ўдарыць.
* * *
Што можа быць горш, чым застацца сам-насам з непрыгожай i неразумнай жанчынаю?
* * *
Куды нi глянеш — паўсюль толькi горш. Узрост. Няма таго, што раней было. Пацiху старышся. Але ёсць момант... Усё больш i больш навокал прыгожых, жаданых, павабных жанчын.
* * *
Непрыгожыя дзявулi, якiя са скуры лезуць, каб толькi спадабацца прадстаўнiкам супрацьлеглага полу, робяцца падобнымi да жабрачак, што выпрошваюць грошы каля гастраномаў. Дзiўна, але ў адных i ў другiх атрымлiваецца дамагчыся свайго, праўда, па драбязе.
* * *
Жанчына паядае мужчыну. Ратунак у апошняга адзiн — уцёкi.
* * *
Рэўнасць вынайшлi брыдкiя жанчыны.
* * *