Добра кахацца ва ўласнай кватэры.
* * *
Прыемна займацца каханнем у пакоi, калi ведаеш, што ў яго нiхто не зойдзе.
* * *
Няблага ладзяцца эратычныя гульнi ў закрытым невялiкiм басейне.
* * *
Зручна кахацца ў пакоi ў прастытуткi, калi адкiнуць прымхi з забабонамi.
* * *
Асаблiвую асалоду прыносiць секс на новым ложку, купленым дзеля сямейнай эротыкi i спакойнага сну.
* * *
Блага кахацца на ложку бацькоў.
* * *
Непрыемна забаўляцца з каханкаю, калi ёсць боязь, што нехта назiрае за вамi.
* * *
Блага распачынаць эратычныя гульнi ў кватэры замужняй палюбоўнiцы. Як бы ты нi намагаўся, але пачуццё небяспекi будзе авяваць спiну лёгкiм скразняком.
* * *
Займацца ў лесе любоўнымi забавамi кепска. Шукаеш-выбiраеш зацiшны куток, а калi знайшоў, i кабета абняла цябе, i пачалi вы танец, ахвяраваны Эроту, вось тады i з’яўляецца валацуга. I не каб прайсцi i адвярнуцца, наадварот — стане i пазiрае; зразумела, каб дзiця недасведчанае, а то дарослы чалавек. Зрэшты, i дарослы — зразумела.
* * *
Не дае наталення акт, здзейснены ў гатэльным нумары. Асаблiва раздражняюць крокi на калiдоры. Здаецца, вось зараз пакаёўка пагрукае ў ненадзейныя дзверы i запрапануе якi-небудзь зусiм яшчэ непатрэбны ручнiк.
* * *
Займацца сексам у пакоях уласных дзяцей-падлеткаў няўтульна. Я не пазбаўлены жадання выхаваць дзяцей у цноце. Прысутнасць вялiкай колькасцi iхнiх рэчаў — цацак, кнiжак, апранах, чаравiкаў — не дае разняволiцца i аддацца сексу напоўнiцу.
* * *
Калi спалучыш матэматыку з эротыкай, атрымаецца нешта спрошчана медыцынскае, накшталт гiгiены.
* * *
Забаўна слухаць хрысцiянскiх артадоксаў, калi пачынаюцца развагi пра "глыбiню цялеснае любовi". Асаблiва смешна гучыць з iх аблямаваных барадою вiшнёвых вуснаў слова "глыбiня".
* * *
Любiш не тую жанчыну, з якою кладзешся ў ложак, а тую, з якой прачынаешся.
* * *
Апошняя кропля спермы нагадвае даволi просты вобраз кропкi пасля сказа. Вось i скончыўся акт, але ты яшчэ не выйшаў, ты расслаблены ў жаночых нетрах, i тут, у разняволенасцi ды спакоi, без усялякае напругi, як бы сама сабою выштурхоўваецца астатняя кропелька. I толькi пасля наплывае сум.
* * *