Ёсць некалькi рэчаў, да якiх не знiкае цiкаўнасць на працягу жыцця. Адна з iх — палавыя адзнакi.
* * *
Зыркае святло адштурхоўвае ад кахання.
* * *
Трэнне скуры — аснова эротыкi.
* * *
Эротыка i эратычнае — тое, што маруднае i легкаважнае, а парнаграфiя — наадварот — дынамiчная, агрэсiўная i яркая.
* * *
Сустракаць даўнюю каханку крышку сорамна.
* * *
Каханне — ахова спакою любiмай iстоты.
* * *
Кастапраў i ў каханнi бачыць наступствы хваробы хрыбетнiка.
* * *
Не патрабуй праўды ад каханкi — шчырасць разбурае каханне.
* * *
Рэўнасць — рашучы крок да страты кахання.
* * *
Пра недахопы каханкi гавораць у мiнулым часе, як i пра яе цудоўныя якасцi, бо каханка ў сапраўднасцi — таямнiца за сямю пячаткамi.
* * *
Самая раўнiвая жонка — нечая кiнутая каханка.
* * *
Захапленнi, як i каханне, патрабуюць узаемнасцi.
* * *
Калi пачнеш разглядаць каханне з боку навукi, а не эротыкi, дык можаш цалкам пагадзiцца з выказваннем Ларашфуко: "Каханне найдакладней параўноўваць з гарачкаю: iхнiя цяжар i працягласць анi не залежаць ад нашай волi". Але зводзiць эротыку да медыцыны — недаравальная загана абмежаваных матэрыялiстаў.
* * *
Любоў, як i сяброўства, залежыць ад прысутнасцi i адлегласцi. Чым блiжэй чалавек, тым лягчэй захоўваць з iм добрыя адносiны. А вось каханне вымагае адсутнасцi, яно iснуе ў тваiм уяўленнi. Рэальная прысутнасць каханага чалавека, ягоная блiзкасць разбураюць цнатлiвае пачуццё.
* * *
Не палюбiш сябе, i цябе не палюбяць.
* * *