Валяй, дазваляю!..
Так мы спрачаліся без канца.
Нагаварыліся, што аж языкі забалелі. Пасля моўчкі ляжалі ды разглядалі зямлю.
Праз хвіліну нас ужо дзівіла, што кожная пясчынка не падобная на суседнюю. На гары іх мільярды, і ўсё розныя!
Прыглядзіся добра да травінак: дзвюх зусім аднолькавых таксама не знойдзеш! А лісце? А кветкі? А дрэвы?..
Зімой, ідучы з ліцэя, люблю разглядаць квяцістыя ўзоры на вітрынах,— прызналася Дануся.— На кожнай шыбе інакшы, а мароз аднолькавы...
Во, гэта прыкмеціў і я!.. Таксама і людзі, заўважыла?.. Мы гаворым: ён падобны да нашага знаёмага. На самай справе падабен-ства далёкае. На свеце жыве нас два мільярды, і кожны іншы! Ух, аж страшна: адкуль у прыроды такое багацце форм?
Не ведаю! — прашаптала ўражаная Дануся.
Мы так захапляліся нашымі гутаркамі, бытта чыталі вельмі цікавую кніжку...
8
Няўдалыя паўстанні, турмы, шыбеніцы і ссылкі лепшых людзей Польшчы ў мінулым прывялі да таго, што народ польскі пачаў сабе ствараць уяўных герояў мінулага. Што ж, паўтараста гадоў трымалі ў сваіх кіпцюрах магутныя дзяржавы багаты гістарычным мінулым край: людзі міжвольна шукалі ўцехі ў марах, і ў палякаў нарадзілася ўяўленне аб ідэальнасці, надзвычайнай гераічнасці і вялікай дабраце іхніх каралёў, князёў.
Таксама ўяўляла сабе мінулае і Данута.
На гары, калі мы пералічвалі сваіх любімых герояў, яна неча-кана прызналася:
— А мой ідэал мужчыны — ксёндз Кардэцкі![14]
Я так здзівіўся, што не знайшоў што і адказаць. Спадзяваўся — назаве Касцюшку, нават — Пілсудскага, які меў поспех у польскай ваеншчыны і буржуазіі, але каб поп?..
Гэта ў яе ад рэлігійнага дурману. Нічога, пройдзе!..
Развітаўшыся з Данусяй, я пачаў марыць, як дапамагу генераль-скай дачцэ стаць рэвалюцыянеркай.
Што так будзе, амаль не сумняваўся.
Толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Полынчу. Дачка аднаго віленскага фабрыканта трапіла наліцыян-там у лапы, калі раздавала курортнікам на пляжы марксісцкую літаратуру.
А гады два таму назад у нашу вёску прыязджаў студэнт. Ён нібы чытаў сялянам лекцыю пра зоркі, а на самай справе прывозіў падпольшчыкам повыя інструкцыі. Тады хлапец расказаў, што ў горадзе ў яго ёсць сябар — генералаў сын — камуніст.
— Дома ў іх на стале,— казаў ён,— стаіць бронзавы бюст мар-шала Пілсудскага. Генерал і не ведае, што сын трымае ў бюсце камуністычную літаратуру!
Чаму ж тады не зрабіць падпольшчыцай і паненку? У яе такое чулае і добрае сэрца!
Дануся не мела якога-небудзь асаблівага таленту. У ліцэі яна была не найлепшай вучаніцай, атрымлівала пераважна чацвёркі і рэдка — пяцёркі. Гэтаксама ў яе было з музыкай, ігрой у тэніс — і там заўсёды былі лепшыя за яе. Але паненка расла ўсебакова развітым чалавекам. Ці не з такіх менавіта выходзяць сапраўдныя людзі?
Няўжо яна мяне не зразумее? Трэба выбраць зручны момант і ўзяцца за справу.
9
На Вялікай вуліцы быў кінатэатр паўторнага фільма. Калі меў грошы, я хадзіў толькі туды. За невялікую плату ў сеанс там паказвалі аж два прыгодніцкія фільмы — на паднішчанай кіналенце, але за чатыры гадзіны наглядзішся і наперажываеш уволю.
Тады мне падабаліся кніжкі пра Ната Пінкертона і фільмы пра каўбояў. Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, муж-насцю і сумленнасцю дзяцей прэрый. У фае і ў зале ніколі не ўключалі святла, і можна было не асцерагацца, што трапіш на вочы знаёмым.
Мне ўдалося ўгаварыць Данусю, і мы пайшлі туды разам.
Калі пачалася карціна, Дануся стала падобна на хлапчукоў у зале, якіх можна было ўшчыппуць, і яны нават не пачулі б.
Вяртаючыся з кіно, паненка спыталася, чаму я цяпер не працую пасыльным. Я расказаў, як мяне злавілі з пісьмом і праперлі з работы, як цяпер устаю ў чатыры гадзіны і да васьмі разношу па кварталах бутэлькі з малаком.
[14] Ксёндз Кардэцкі — герой рамана Генрыка Сянкевіча «Патоп». Паводле аўтара, у 1665 г. Кардэцкі арганізаваў абарону касцёла на Яснай Гуры ў Чанстахове ад шведаў. З той пары касцёл стаў месцам пакланення набожных палякаў, а Кардэцкі для некаторых палякаў — нацыянальным героем.