А ты ў гэты час толькі паварочваешся на другі бок у сваім мякенькім ложку!
Божа, чаму ж адразу пра гэта не сказаў? — ускрыкнула яна з дакорам.
Ну, во, будзеш ведаць цяпер!..
Матка боска, што рабіць?!. У мянс ёсць дзесяць тысяч злотых на ашчаднай кніжцы, але мне не споўнілася яшчэ васемнаццаці гадоў, не выдадуць у касе... Мо сукенкі мае старыя прадаць?.. Цяпер разумею, чаму цябе так дзівіла, колькі што каштуе!..
Ага, разумееш!..
Вярнуліся мы вечарам. Ісці дадому праз брамку Дануся не адважылася, я перасадзіў яе цераз зарослы дзікім вінаградам плот, і яна мякка скочыла на зямдю.
Янэк, нахілі галаву, штосьці скажу! — усхвалявана шапнула паненка.
Я нагнуўся да агароджы. Дануся прыткнулася губамі да маёй шчакі. Я адчуў пацалунак, лёгкі, нібы да твару дакранулася вуснамі дзіця.
Гэта — мая ўзнагарода, мілы, за ўсё, за ўсё!..— выдыхнула яна і панеслася дадому.
Нейкі час я стаяў нерухома, чуючы шэпт, які выйшаў з глыбіні Данусінай душы. Адчуваў дотык яе губ — халаднаватых, як рукі, да якіх незнарок дакрануўся шчакой, перасаджваючы дзяўчыну цераз плот. Гэта быў холад здаровага дзявочага цела, які валодаў уласцівасцю кружыць галаву і прыспяшаць біццё сэрца.
10
Яна мяне пацалавала!
У наступны дзень я вырашыў праявіць ініцыятыву. Да самага вечара дрыжаў ад хвалявання. Спаткаліся мы, калі зайшло сонца.
— Янэк, перастань!..— Нібы праз сон пачуў я спалоханы голас Данусі.
Разгадаўшы мой намер, яна ўперлася далонямі мне ў грудзі.
Я лёгка перасіліў супраціўленне паненкі, абняў і стаў вуснамі шукаць яе вусны. Дануся вырывалася, і я пацалаваў яе паспешліва і так нязграбна, што сваімі зубамі стукнуўся аб яе зубы.
Як ты смееш! — кінула яна з абурэннем і вырвалася.
У параўпанні са мной у яе было сілы якраз столькі, як у кураняці. Але гэтая слабасць мяне і раззброіла. Я стаяў вінаваты, часта дыхаў і дурнавата ўсміхаўся.
— Што, адно табе можна цалавацца? — пераводзіў я ўсё ў жарт, адчуваючы, што гавару не тое, што трэба.
У здзіўленых і пакрыўджаных вачах Данусі было нямое пытанне.
Дурань! Давёў сябе да таго, што пацалунак зрабіўся самамэтай. I цалавацца ў тую хвіліну мне зусім не хацелася, рабіў усё з упартасці.
Ад дотыку да яе вільготпых вуснаў я не толькі не адчуў прыемнасці, але быў нават расчараваны — і гэта ўвесь смак ад таго самага таінства, пра якое столькі гавораць і пішуць у кніжках?
Усё гэта мяне адразу апрытомніла.
Пакрыўджаная Дануся з абурэннем папраўляла валасы і вопратку.
Грубіян! — кінула яна зноў, і яе голас задрыжаў ад плачу.
Ну! Бо з вёскі!..— разжалабіў я сябе, добра разумеючы, што гавару не тое.
Каб супакоіцца, я назбіраў каменьчыкаў і са злосцю пачаў шпурляць іх з гары. Калі адвярнуўся, ля мяне ўжо нікога не было.
«Пайшла? То ідзі сабе! Патрэбна мне такая генеральша, падумаеш!..»
Раззлаваны і ўстрывожаны, пазаглядаў я сюды-туды і пачаў спускацца з гары.
11