А. колькі яна каштуе?
Дванаццаць злотых!
Не можа быць!..
Чаму?.. Магчыма, і болей, не памятаю. Але здаецца, што плаціла столькі...
На хвіліну я анямеў ад здзіўлення. За дванаццаць злотых мне трэба было дваццаць дзён насіць малако! За гэтую суму на вёсцы дзядзька прадасць цяля, ён гэтага дня чакае цэлы год і загадзя вылічвае з усёй сям'ёй, што за такую горбу грошай купіць.
Але ж, прашу! — з капрызнай нецярплівасцю загадала паненка і бесцырымонна пачала разрываць бліскучыя паперкі.
Дануся заўсёды прыносіла з сабой прадметы свайго свету: тонкія пахі духоў, цукеркі, ілюстраваныя часопісы — польскія, нямецкія, французскія, англійскія — яна выдатна валодала гэтымі мовамі. На маіх курсах таксама шмат увагі ўдзялялі замежнай мове, і ў нямецкім часопісе я мог тое-сёе зразумець. Вядома, такія часопісы праглядаў я з прагнай цікавасцю.
Памятаю, неспадзявана зрабіў адкрыццё, што ў польскім правапісе часамі не ставяць коскі там, дзе ставяць у нямецкім. У сказе «Яна запрапанавала мне пайсці на экскурсію» была коска: «Się ochlug mir vor, einen Ausflug zu mechen».
Ты не ведаў? — здзівілася Дануся.— Англічане ставяць коску яшчэ іначай!
— Няўжо?
I ў французскай мове бывае так! I ў рускай, глядзі!
Дануся пачала выводзіць прыклады ў сшытку.
«Дом, у якім я жыву, вялікі». Бачыш? Мы тут паставілі дзве коскі. А па-французску «La mason qui j’habit est grande». Коскі няма?
Ну, няма...
Тое самае па-англійску: «The house where J live ist large». Таксама няма?
Тады навошта наогул існуе яна, калі. можна яе гэтак свабодна перастаўляць? — абурыўся я.
Як гэта «навошта»?
А — так! У мяне даўно была падазронасць, што яна зусім непатрэбная, яе прыдумалі, каб задаць вучням работы. Я яе вучыў на ўсялякі выпадак. Цяпер няхай зубрыць той, хто яе прыдумаў!
Данусю гэта забавіла.
6
У нас была свая гульня. Я крыўляў якога-небудзь галівудскага кінаакцёра. Дануся прыкідвалася абражанай і біла мяне кніжкай па галаве, я лямантаваў.
Або гулялі ў іспанскі цырк. Гектар быў быком, я — тарэадорам, а Дануся — суддзёй.
Бывала, Дануся са смехам давала мне замест законных трафеяў тарэадора — вушэй, капытоў і хваста — што-небудзь смачнае, у гэты час Гектар хітра лашчыўся да мяне.
Аднаго разу на гары застаў нас цёплы дожджык. Яшчэ ён зусім не сціх, а ўжо заззяла сонца, заблішчалі мільёны сярэбраных кропель. Перад намі мо на дваццаць колераў заіграла дзіўная дуга вясёлкі — выразная, свежая і вялізная, на ўсё неба.
Ведаеш, што гэта? — схапіла мяне за руку Дануся.— Глядзі, для нас вароты неба зрабіла, бачыш? Хадзем пад іх!..
Мы ішлі, а вясёлка дражнілася, адступала, пакуль не растварылася зусім.
Часамі Дануся перакладала змест артыкула з якога-небудзь замежнага часопіса, і мы разам захапляліся рознымі дробязямі.
Дзівіліся, напрыклад, што ў Англію прыехаў індыйскі магараджа і загадаў сабе ўставіць зубы з ... брыльянтамі!
Дзівіліся, што чалавечы арганізм створан з такім запасам тры-валасці, што, напрыклад, косць галёнкі можа вытрымаць дваццаці-пяціразовую вагу ўсяго цела.
Дзівіліся, што каб днём убачыць зоркі, дастаткова залезці ў калодзеж!..