Часамі прачытанае выклікала ў нас гарачую дыскусію і мы спрачаліся, забыўшыся пра ўсё на свеце.
У польскім часопісе «На шырокім свеце» пад фатаграфіяй няголенага пажылога тыпа стаяў сенсацыйны подпіс, надрукаваны тлустымі літарамі:
«Глядзіце, добра прыглядзіцеся, вось гэты немалады чалавек, інжынер Збігнеў Дунікоўскі з Варшавы, вынайшаў спосаб, як са звычайнага рачнога пяску рабіць золата!..»
Не ведаю, ці верыў хоць адзін чалавек з рэдакцыі часопіса ў тое, што там было папісана, але мы паверылі адразу і пачалі фантазіраваць, што б рабілі, калі б авалодалі такім вынаходніцтвам.
Я паклала б золата ў машыны, сздзіла б па Польшчы і раздавала б яго бодным,— з упэўненасцю заявіла Дануся.
А калі да машыны надыдзе пераапрануты багацей, тады што? Ім жа заўсёды мала свайго, яны папруцца да цябе ў першую чаргу, адно пакажыся з такой машынай!..
Не, гэты аргумент не надта страляў, я пашукаў іншы.
Чаму ты тады ўся скурчылася, калі маці ля касцёла раздавала жабракам грошы?.. Адчувала, што не вельмі прыемна браць падачкі. Ты сама ўзяла б?
Відаць, не,— прызналася яна.
Бачыш! Ну, а яшчэ?
Наладавала б у машыну цукерак, істужак, ездзіла б па вёсках і раздавала б дзецям цукеркі, а дзяўчынкам банты павязвала б...
Ага, банты. А яшчэ?
Во, я ведаю, што яшчэ зрабіла б! Каб мела шмат грошай, дала б іх у першую чаргу віленскаму «Дабрачыннаму таварыству жанчын-каталічак»!
Тава-арыству?
Гэта мая мара! Таварыству трэба шмат грошай, каб карміць бедных, выдаваць ім дапамогу. Мамуся кажа, у варшаўскіх сталовых гэтай арганізацыі вісяць нават шаўковыя фіранкі, а ў нас — толькі з марлі. I то іх парабілі мы з Яняй, дачкой пана старосты, ведаеш яе?.. Цяпер эканомлю кожны дзень на грошах, што выдае мамуся, і за-ношу іх у таварыства. Хутка мне споўніцца роўна васемнаццаць, тады мяне прымуць у члены таварыства і, як і мамусі, білет з пячаткай выдадуць!
Я ўспомніў, як мінулай восенню зарабляў залатоўку. Успомніў старых, якія выжывалі з розуму. Успомніў нават тыя фіранкі з белымі плямамі ад сырасці,
Ха-ха-ха-ха! — зарагатаў я.— Ну ж і прыду-умала!..
Чаго ты? Праўда, праўда!— горача ўзялася яна мяне пераконваць.
Тады свае пражэкты абвясціў я. Былі яны шырокія, не падоб-ныя на Данусіны.
Першым чынам я над Віліяй набудаваў бы шыкоўных мурава-нак і туды перасяліў бы з усяе Вільні такіх цётак з дзецьмі, як мая прачка, ды бяздомных студэнтаў, як Суткус.
Тады накупіў бы бамбардзіроўшчыкаў, лінкораў і навейшых танкаў ды паслаў бы іх у Іспанію на генерала Франко — помсціць за Рэспубліку.
А яшчэ, каб меў шмат грошай, пабудаваў бы плаціну на рацэ Конга і абвадніў бы Сахару (у часопісе пісалі, што французскія інжынеры прыдумалі план, як гэта зрабіць, толькі не маюць сродкаў на яго ажыццяўленне).
Затым у сваёй вёсцы праклаў бы водаправод, правёў бы электрычнасць, пабудаваў бы лазню, а кожнаму дзядзьку — новую хату! У новыя дамы мўжыкам машынамі навёз бы солі, мыла — дзядзькі, нябось, ведаюць, што мыла не ядуць!..
Дануся слухала мяне з захапленнем. Яна была ўжо згодная адмовіцца ад свайго плану і з гатоўнасцю аб'явіла:
А я паехала б з табой у Конга! Праўда, праўда. I табе было б няцяжка ўзяць мяне, бо я маю загранічны папшарт. Кожнае лета мы з мамусяй ездзім у Швейцарыю. У Афрыцы я табе памагала б...
Эк, памагатарша!
Праўда, праўда! Я дома часта памагаю Антосі, тата нават хваліць за гэта!
Эт, дзіця горкае! — кінуў я, успамінаючы, як яна даставала са студні ваду.— Адная ты ў яго, то ён і не ведае, як цябе песціць!..
7
Аднойчы Дануся прынесла французскую кніжку — правілы добрага тону.