Некаторыя хлопцы мяне дзівілі сваімі адносінамі да дзяўчат. Мне ж дзяўчаты заўсёды здаваліся недасяжнымі і казачнымі багінямі і анёламі. Я па натуры быў няўлюбчывы і сваімі пачуццямі не раскідваўся. Я іх збіраў, капіў, і цяпер яны выбухнулі.
Каб пакахаць чалавека, адных позіркаў мала. Трэба счапіцца ха-рактарамі, імкненнямі. Дануся мяне прывабіла не толькі абаяльнасцю і крамлівасцю цела пісанай прыгажуні полькі.
Учынкамі людзей таго свету, з якога я паходзіў, кіравалі штодзённыя клопаты пра кавалак хлеба, ім была вядома адна работа — мускульная.
У нашых сем'ях ласкі і чуласці саромеліся.
Казкі апавядалі дзецям толькі для таго, каб малыя засыпалі або не плакалі: інакш які сэнс траціць час па глупствы?
На кветкі звярталі ўвагу толькі маладыя, і то паміж работай.
Вырасце ля хаты дрэва, яго маглі ссекчы, бытта цень прыносіць у хату сырасць: яшчэ грыб паесць сцены!..
Цётка магла пражыць свой век і не пабываць у суседняй вёсцы.
Паедуць, бывала, два дзядзькі на цэлыя суткі да млына. Аднаму жонка дасць торбачку з ежай. Ён есць пры сябру, з якім праходзіла яго жыццё, і ў дзядзькі не з'явіцца нават думкі падзяліцца кавалкам хлеба, а сябар за гэта і не пакрыўдзіцца.
I жаніліся ў нас па-свойму. Хлопцу нявесту падбіралі ў залеж-насці ад колькасці кароў, якасці воза — пасагу маладой!
Канечне, было і каханне, а як жа!
Недалёка ад маёй вёскі ля дарогі ляжыць і да сённяшняга дня крушня каменняў. Яшчэ нядаўна, бывала, калі ішлі жанчыны ў лес па ягады, старыя з прыполу вымалі каменні і шпурлялі ў горбу. Некалі адна дзяўчына з нашай вёскі не вытрымала, што яе хлапца ажанілі з другой, і ўтапілася.
Звар'яцела! — сказалі адны.
Гэта яе д'ябал збіў з тропу! — казалі другія.
Бедную поп нават не дазволіў пахаваць на вясковых могілках. Закапалі яе ў чыстым полі ля дарогі, і аж да 19З9 года нашы жанчыны ў яе магілку з пагардай і праклёнам шпурлялі каменнямі!
Толькі ў апошыі час людзі маёй вёскі пачалі адчуваць, што недзе ёсць яшчэ іншы свет, ім невядомы. Мне здалося, што Дануся якраз з таго свету. I мяне туды пацягнула, як расліну да сонца!
Я быў тады малады і, як кожны малады, шукаў вакол сябе штосьці лепшае: людзей, сацыяльны ўклад...
Яшчэ трэба сказаць і пра іншае.
Мы спаткаліся ў такім узросце і ў такую пару, калі гатовы былі закахацца ў чалавека, які адпавядаў нашым патрабаванням: я — ёй, яна — мне. Як толькі зарадзілася глыбокае пачуццё ў аднаго, у сілу сваіх таямнічых законаў яно вызвала такое ж самае пачуццё і ў другога. Няважна, што мы паходзілі з розных асяроддзяў і гэта рабіла нашае збліжэнне нелагічным. Хіба ў каханні заўсёды пануе логіка?
1
Пасля Данусінага прызнання я хадзіў прыбіты, сам не свой.
Янэк! — пазвала аднойчы мяне паненка з гары, калі я браў у калодзежы ваду.— Ідзі да нас.
Я праглынуў камок крыўды.
Хадзем, ну, не злуйся!— збегшы ўніз, пацягнула яна за рукаў...
Гордасць мая некуды знікла, і я пакорна пайшоў за ёй.
Мая калежанка Бэта! — адрэкамендавала яна мне Залкіндаву дачку.
Ад нечаканасці я не ведаў, як сябе паводзіць. А паненка не давала апамятацца. Яна зняла з пляча лейку і загадала:
Ану, стань побач з Бэтай, я вас здыму!
Бэтачка, на, здымі мяне з панам Янкам! Я яго навяла, толькі націсні спуск.
Дануся стала побач са мной. Дзяўчына нас шчоўкнула і вярнула апарат. Усё адбылося на працягу лічаных секунд.