MoreKnig.org

Дагератып: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рублеўская Людміла



Шрифт:

- Цаню вашу шчырасць, спадарства. Даю слова, вашы расповеды не выйдуць за гэтыя сцены. Прынамсі, па маёй віне.

- Не сумняваўся ў вашай прыстойнасці, ваша светласць, - цырымонна пакланіўся Ніхель, беражліва паставіўшы кубак на столік з інкруставанымі вінаграднымі гронкамі. Багуслава схаладнела ад таго, як ён гэта прамовіў, і як пры гэтым пасміхнуўся. Гэтак ён усміхаўся шынкару ў Пензе, які цішком паслаў за паліцыяй, пакуль яны з Ніхелем пілі гарбату з малаком. Залез, сволач, счакаўшы моманту, у іхнія рэчы, згледзеў стосік падазроных кніг.

Пукатыя зялёныя вочы шынкара, пакуль з іх знікала жыццё, нібыта выцвіталі, а з кута правага вока выкацілася адзіная дробная слязінка.

Цікава, граф паспее штось скеміць, калі давядзецца і яго...

Не, лепш выкінуць такое з галавы. Нашто ім з Ніхелем крывавы след? Трэба ж вярнуцца ў горад Б*, дажыць ціхамірным тубыльскім жыццём да Калядаў...

Калі, вядома, іх тут не перастраляюць шчырыя падданыя кульгавага графа.

Праца распачалася па новай, брудныя кубкі былі самым эгаістычным чынам забытыя на стале ў гасцёўні. Напэўна, нармальным людзям усведамленне, што ў вакно ў любы момант можа ўляцець куля, адбіла б усялякую ахвоту не тое, што працаваць, але ўвогуле тут знаходзіцца. Але ніхто з прысутных, падобна, нармальнасцю і абвостраным пачуццём самазахавання не вылучаўся, хіба Калоцкі старанна адыходзіўся далей ад вокнаў ды зачаста пазіраў у іх бок.

Варакса засяроджана чараваў над фотаапаратам, Багуслава няспешна складвала адпрацаваныя пласцінкі ў спецыяльную цёмную скрыню, Калоцкі і Масевіч мітусіліся, як жыхары абложанага горада перад апошняй магчымасцю ўцячы. Сшытак, у які Масевіч перапісваў адзнятыя экспанаты, імкліва запаўняўся. Ад успышак магнезіі ўтварыўся смурод, быццам на фарбавальнай мануфактуры, так што даводзілася час ад часу рабіць перапынкі, каб выгнаць дым. А гаспадар змрочна расхаджваў па пакоі, увесь час пазіраючы на свой гадзіннік, просты, у корпусе з белага металу, без усялякіх упрыгожванняў. Падобна, адзінае, што цікавіла графа - калі ж госці нарэшце з’едуць?

Таму грымоты ў суправаджэнні бляску маланкі непрыемна агаломтттылі яго. Навальніца ў кастрычніку? З’ява надзвычай рэдкая, як вядома, сведчыць пра тое, што зіма будзе кароткай. А яшчэ, што выправіцца ў шлях па гразкай дарозе, праз лес, цяжкавата.

Багуслава са здзіўленнем заўважыла ў светлых шэрых вачах на смугля­вым твары адценне панікі. За вокнамі сцямнела, як ноччу, ад чаго маланкі бліскалі проста сляпуча.

- Дазвольце, мы застанемся да раніцы, - мармытаў Калоцкі.

- Гэта немагчыма. Вы можаце хаця б дабрацца да леснічоўкі, яна ўсяго ў гадзіне язды, - адрывіста гаварыў граф, паціраючы перабіты нос. - Паверце, там вам будзе куды бяспечней.

- Пан Каганецкі, - умяшаўся Ніхель. - Я не гару жаданнем затрымацца тут больш, чым патрэбна дзеля выканання заказу. Але вы ж самі павінны разумець, што ехаць у такое надвор’е - вар’яцтва.

Каганецкі ўпарта нахіліў галаву, сцягнутыя зноў у хвост русявыя валасы цяжка ўпалі на левае плячо.

- Вы павінны з’ехаць. У маёнтку Жухавічы гэтай ноччу не застанецца гасцей. Не змушайце мяне да скрайніх мераў!

Чаго ён упіраецца, як пырнік за граду?

- Сёння пачынаецца поўня! - нечакана азваўся Давыд Масевіч шматзначным тонам. - Магу паспрачацца на свой нататнік - вы, граф, менавіта гэтага баіцёся, што прыдуць паляўнічыя на ваўкалакаў, бо, згодна забабонам, у гэты час пярэваратні набываюць звярынае аблічча. Але дзе логіка? Нашто заставацца аднаму прад небяспекай? Тым больш вам варта ці не праганяць нас, ці з’ехаць з намі.

- Не ваша справа, чаго і каго я баюся. Даю вам дзве гадзіны.

Нібыта ў пацверджанне словаў пана Шымона ўдарыў пярун, і па шыбах

распаўзліся празрыстыя водарасці залевы.

Граф рэзка развярнуўся і пакульгаў з пакою. Праз нейкі час у канцы калідора пачуўся скрыгат, быццам адчыняліся цяжкія дзверы, і крокі... Але не ўверх па лесвіцы - а ўніз. Значыць, у доме ёсць яшчэ і сутарэнні з цікавым начыннем кшталту шкілета Мінатаўра. Пускаць туды гасцей гаспадар відавочна не збіраўся.

Ніхель перазірнуўся з Багутай: што ж, ім не звыкаць да неспрыяльных дарог. Неяк дабяруцца. Прыгнечаныя студэнты, якія, аднак, не насмельваліся пярэчыць, спрабавалі вызначыць наастачу найбольш каштоўныя скарбы дома - Каганецкі дазволіў зазіраць ва ўсе пакоі першага паверха. Адзін з тых пакояў, з мядзведжай скурай на падлозе і вялікім камінам з белага мармуру, быў прысвечаны шаманству: бубны, звярыныя галовы, драўляныя ступы, расшытыя грубымі арнаментамі скураныя балахоны, косткі... Масевіч адразу распавёў, што згодна перакананням алтайцаў-целявутаў, шлях у шаманы даволі пакутлівы: хоць простыя смяротныя гэтага працэсу не заўважаюць, духі разразаюць кандыдата на кавалкі, аддзяляюць мяса і пералічваюць ягоныя косткі. Калі адной не хапае, чалавек павінен памерці, калі знаходзіцца лішняя - хоча не хоча, стане шаманам. Потым яго цела збяруць, ажывяць і надзеляць дарам звязвацца з іншым светам. Калі ж дух, звычайна жывёльны, пад гук бубна ўсяляецца ў цела шамана, гэта таксама даволі пакутліва, няшчасны жрэц трасецца ў канвульсіях, закочвае вочы, пускае з роту пену...

- Я чытаў лісты з казахскіх стэпаў Адольфа Янушкевіча, паўстанцкага камандзіра родам з Дзягільна, што каля Койданава, - паспяшаўся дадаць сваё Калоцкі, нібыта баяўся паказацца менш дасведчаным, чым сябар. - Ён пісаў пра баксы - казахскіх музыкаў, якія авалодвалі майстэрствам ігры на кабызе, інструменце з дзвюма валасянымі струнамі, так, што ўмелі засяляць у сябе духаў. Я нават спецыяльна аналізаваў апісаны Янушкевічам абрад. Адзін баксы абматаў некалькі палачак анучамі, вымачанымі ў тлушчы, падпаліў і стаў маліцца, прымушаючы нячыстага ўвайсці ў сваё цела. Калі ж той нібыта ўвайшоў, пачаў “выдаваць страшныя гукі і кідацца па юрце, як звер”. Біўся галавою, ляскаў зубамі, круціўся туды-сюды так, што ўвесь пакрыўся пенай. А пасля прадказаў Янушкевічу і ягоным сябрам удалы канец экспедыцыі. Праз нейкі час наш зямляк напаткаў другога баксы і папрасіў паказаць ягонае майстэрства. Той пачаў граць і спяваць у такім тэмпе, што Янушкевіч піша: “не мог зразумець, як у яго так хутка язык круціўся, вызываў розных багоў, святых і анёлаў, між якімі былі Ізраэль і Гаўрыіл”. А потым музыка сказаў: “Дайце мне сто нажоў, я з імі пагуляю”. Знайшлі чатыры нажы... Баксы паклаў іх сабе на плечы, загадаў абматаць пасам і стаў бегаць з імі па юрце. А потым утыркнуў тыя нажы ў сябе, і ніводнай кроплі крыві, і ніякай шкоды! Вось што такое моц самаўнушэння! - Калоцкі уздыхнуў нават з зайздрасцю. - Гавораць, некаторыя нашы продкі, калі біліся, таксама шалелі ад бойкі і не адчувалі ранаў. Проста мы забыліся на іх уменне. Янушкевіч завяршае свой аповед так: “Вобраз гэтага шалбера ў чырвонай шапцы з казлінай бародкай, яго дзікая музыка і д’ябальскія спевы, юрта, асветленая цьмяным полымем свечкі, сніліся мне ноччу і мучылі, як блёкат ліхаманкі”. Вунь, дарэчы, кабыз у куце і стаіць...

Кабыз быў падобны да маленькай лютні з дзіўна выцягнутым грыфам, і Багуславе зусім не хацелася кратаць ягоныя дзве струны, быццам гук мог абудзіць пачвараў. А замацаваны на каменнай падстаўцы шост с конскім чэрапам Масевіч абвесціў чыста беларускім артэфактам. Такім чынам, паводле запісаў Паўла Шпілеўскага, айчынныя пастухі падчас начлегу бараніліся ад злога духа Кумельгана, які шкодзіў статку. Конскі чэрап увасабляў галоўнага ворага Кумельгана, іншага духа па мянушцы Вазіла. Той быў падобны да чалавека, але з конскімі вушамі і капытамі, і дапамагаў зберагчы коней і ад хваробаў, і ад дзікіх звяроў.

Багута ўявіла, як два духі б’юцца за лёс табуна на паляне, у святле поўні, брыкаючы адзін аднаго капытамі (у Кумельгана яны, напэўна, такса­ма ёсць), і ўявілася гэта так падобна да паказальнай сутычкі цыркавых барцоў у паласатых трыко, што разабраў смех.

У другім пакоі выявілася шафа, набітая старой адзежай, зусім недарэчнай у панскім доме: кофты, андаракі, нагавіцы - выцвілыя, падраныя, смярдзючыя... Усё паношанае, належала зусім розным людзям: жабраку, паненцы, старому, немаўляці... Сакрэт патлумачыла прышпіленая да дзіцячай вязанай, калісьці зялёнай, кофтачкі акуратная цыдулка: рэч была з сурокам, ад якога дзіця памерла... Пазначаны год, вёска, імя дзіцяці, прозвішча вядзьмаркі... Мяркуючы па ўсім, артэфакт здабыў дзед сённяшняга ўладальніка.

Нават апантаныя навукай археолаг ды этнограф палічылі за лепшае паганую шафу адразу зачыніць і больш у той пакой не заходзіць, а вальнадумца Калоцкі яшчэ і перахрысціўся некалькі разоў у дзвярах.

Вось такі тут катыльён... Апошні, самы шалёны, танец балю...

Даследчыкі стаялі ў вітальні каля сваіх скрынак у некаторай разгубленасці. Міхал Калоцкі дык яшчэ і мокры, як карабельны пацук - выходзіў запрагаць каня. Масевіч адчайна перхаў у рукаў, намагаючыся рабіць гэта незаўважна. А на двары бушавала сапраўдная бура. Лес за агароджай з ваўчынымі пысамі выў і трашчаў, быццам між дрэваў ішла знішчальная вайна. Але чакаць не выпадала - бо і так надвячорак, яшчэ прамарудзяць, ноч заспее ў дарозе, нават да бліжэйшага жытла не дацягнуць.

У канцы калідора зноў бразнулі дзверы. Граф павольна кульгаў да гасцей, унурыўшы галаву. Багуслава паспрабавала ўявіць яго ў ролі прафесара, выкладчыка Венскага ўніверсітэта, за кафедрай... Дарэмна. Куды лягчэй - у экспедыцыі, з ружжом за плячом.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Огненные узы для землянки
Огненные узы для землянки
[Любовное фэнтези / Космическая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
На покрытой вечным снегом Земле, где каждый сам борется за своё существование под сиянием звёзд, Кайла пытается выжить всеми силами в схватке с захватчиками. Но борьба проиграна, девушка похищена.
0
Вслед за Океаном
Вслед за Океаном
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Когда на кону стоит всё и нет смысла продолжать плыть по течению бренности мира сего, у тебя есть все два варианта: медленно умирать в быту или же покорять грани своих мечтаний. Выбор, который не
0
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
[Любовные романы / Приключения / Фантастика / Космическая фантастика]
Я представительница межзвёздной Федерации, которую направили с инспекцией на флот планеты Ора. Нужно оценить, готовы ли они присоединиться к нашему союзу. Моя секретная миссия – составить
0
Американо-мексиканская война
Американо-мексиканская война
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Данная работа повествует об одном из ключевых событий в истории США, которое, тем не менее, не получило большой известности не только у нас, но и в самой Америке. Речь идет об Американо-мексиканской
0
Развод с генералом. Вдова важнее жены
Развод с генералом. Вдова важнее жены
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
— У нее муж погиб! Ты хотя бы представляешь, что она пережила? — Поэтому ты решил стать ее мужем при живой жене? Двадцать два года брака с генералом. Семь лет заботы о вдове его погибшего друга. Пять
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Под крылом чёрного ворона
Под крылом чёрного ворона
[Приключения: прочее]
Поиски таинственной Золотой бабы приводят археолога Виктора Воробьева к заболоченным старицам рек западной Югры. Когда он узнает, что по его следу идут черные копатели, то невольно оказывается перед
0
Зарождение любви
Зарождение любви
[О любви / Современные любовные романы]
Все спокойно в славном городке Боуртон-он-Уотер. Холли Берри, новоиспеченная владелица магазинчика сладостей, в жизни не была так счастлива. Здесь, в родном месте, у нее есть родители, друзья,
0
Путь к бессмертию. Том 1
Путь к бессмертию. Том 1
[Самиздат / Попаданцы]
Я умер преданный всеми. И переродился в мире бессмертных культиваторов. Тут у меня нет ни таланта, ни богатой семьи. Только желание — никогда больше не умирать. Кто сказал, что без таланта и
3
Двойной подход для Пышки
Двойной подход для Пышки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я застала своего парня с другой и вместо извинений, он обвинил в своей же измене меня. Может быть, я и правда в этом виновата сама? Запустила себя… А все равно больно… Внутри все горит огнем боли и
2
Он меня ненавидит
Он меня ненавидит
[Современные любовные романы]
Ученица пироманта
Ученица пироманта
[Любовная фантастика / Самиздат]
ВТОРАЯ КНИГА ЦИКЛА. Можно читать отдельно. Мораг всегда считала себя самой обычной: девочка из поселения смертных, привыкшая жить в тени своей старшей сестры-красавицы. Но одна единственная
0
Патруль
Патруль
[Исторические приключения]
Зима 218 года до н.э. Карфагенский патруль незаметно движется через густые леса Цизальпийской Галлии. Его возглавляет Ганнон, один из молодых командиров Ганнибала, и его помощник Мутт. Голодные и
0
Из огня да в полымя
Из огня да в полымя
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Сознание парня, после детдома и службы в армии связавшегося с бандитами и погибшего в ходе одной из разборок, оказалось в теле современника, почти ровесника и такого же сироты, правда, сироты при
20
Контракт на плен
Контракт на плен
[Современные любовные романы]
Ко всему можно привыкнуть. Даже к тому, что за тобой всегда следят. Выслеживают, как сладкую добычу, ища удобного случая заманить в ловушку. * * * Знала ли я, что заключая долгожданный
0
Брошенцы
Брошенцы
[Современная проза]
Куда девается одежда, которую отдали в химчистку, а потом не забрали? Юко работает на одном из таких предприятий. Когда оставленных вещей накапливается слишком много, их отправляют на склад. Но
0
Как воспитать вундеркинда
Как воспитать вундеркинда
[Психология]
Что такое талант? Привилегия немногих или возможная собственность каждого? Как проявляется талант? В чём его природа и каковы составляющие этого чудодейственного механизма человека? На эти и
0