MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Домаўласнікі

Зіма мінала з маразамі, завеямі, педсаветамі, плёткамі, ласкавымі і варожымі зіркамі ў наш бок. Зноў наша школа займала першае месца на аглядах самадзейнасці, восьмы клас прыбавіў мне нагрузку і заработкі. Мы акрыялі і павесялелі. Я радаваўся, што недзе ў вобласці ёсць не знаёмыя мне, але сумленныя і добрыя людзі — Андросаў і Кулагін. Колькі разоў яны нас ратавалі, а маглі ж адмахнуцца, каб спакайней жыць.

Пад вясну калгасны рухавік даў электрычнае святло. Напачатку яно гайдалася, як ад ветру, але ўсё ж гадзін да адзінаццаці свяціла. У старой шафе, выкінутай у школьны калідор, я знайшоў фільмаскоп і набор дыяпазітываў па розных вучэбных прадметах. Асвоіў яго, і ледзь не кожны вечар у вялікім класе вучні збіраліся глядзець «маленькае кіно». Прыходзілі і настаўнікі на тэматычныя паказы.

У недалёкай вёсцы Платонаўцы за трыста дарэформенных рублёў купілі старую, але яшчэ моцную, прасторную хату. Сельсавет пад забудову ссыльным далёка за вёскаю, каля самай тайгі, нарэзаў высокі, ніколі не араны груд. Пад ім круцілася крынічная Біязянка, а з другога боку быў глыбокі лог, зімою забіты снегам, а ўвесну поўны талай вады. Ссыльных выселілі нават з сяла на асобную вуліцу і назвалі яе Зялёнай.

Цяпер і самому не верыцца, што за лета паставіў хату. Падруб і сталярку памаглі зрабіць Зміцер Сцяпанавіч з Вацлавам, а сцены, пакуль мог дацягнуцца, складаў сам, апошнія вянцы падняць памог сусед па забудове, сын сонечнай Малдовы, Несцер Павалук. Ён будаваўся, як ніхто: укапаў чатыры шулы, з жонкаю і дзвюма дачушкамі на сабе нацягалі з тайгі вяршынніку з сукамі і заклалі імі сцены, як азярод. Пад гэтым зрубам хутка дакапаўся да тлустай гліны, мясіў яе з саломаю і гноем і ляпіў сцены. Дах накрыў вялікімі лістамі бяросты, прышыў іх зграбнымі рэечкамі, сцены пабяліў, пад хатаю зрабіў склеп і цяплічку. За лета вырасла хата, як лялька.

Цераз вуліцу мнагадзетны, нізкарослы, затурканы нястачамі, бадзяннем па турмах і ссылках Іван Рудэнка зляпіў хацінку з дзёрну, абмазаў глінаю і берасцяны дах прыкідаў пластамі дзёрну. У гэтай земляной нары ён пражыў з вялікаю сям’ёю аж да вызвалення. Калі пыталіся ў Рудэнкі, за што ён трапіў у няволю, адказваў адным словам: «Па плану». Часам тлумачыў: пасвіў ён чараду авечак, падагнаўся да дарогі, аж бачыць — з іх сяла пыліць грузавік з людзьмі і вайскоўцамі ў кузаве. Стаў пры дарозе і глядзіць, куды гэта ў такую гарачую пару едуць людзі. Спыніўся і грузавік. Начальнік з кабіны пытае: «Гэта твае авечкі в-у-унь там сталачылі проса?» — «Што вы, я туды не ганяў, і проса ў тым баку няма». — «Давай залазь». — «А як жа авечкі?» — «Давай, давай, без разгаворчыкаў». Двое саскочылі, падсадзілі ў кузаў і паехалі. «Ну, вось і трыццаты ёсць», — узрадаваўся старшы. У іх план быў — забраць трыццаць ворагаў, а ў сяле знайшлося толькі дваццаць дзевяць мужчын. Іван Рудэнка «забяспечыў план» і вось пятнаццаты год пакутуе з сям’ёю. Тонкая, як тычка, жонка рабіла прачкаю ў дзіцячым доме, а Іван там жа канюхаваў, цяслярыў, сталярыў, рабіў, хто што загадае.

Ссыльныя дружна памагалі адзін аднаму будавацца. На сваёй будоўлі я і начаваў. На світанні з-пад крутаяру цягаў на каромысле гліну на тынкоўку і печ, разгарадзіў хату на тры катушкі, памаляваў падлогу і рамы, скідаў сенечкі і хлеўчучок, і ў канцы жніўня ўвабраліся ў пустую, гулкую, але сваю хату. Здавалася, лепшага нам і не трэба, абы не чапалі, каб толькі далі спакойна працаваць і дажываць век, няхай сабе і ў гэтым суровым краі.

З вясны да замаразкаў капаліся на сваім гародзе, цягалі сотні вёдзер вады на грады, няньчылі кожнае каліўца, завялі карову і двух парсюкоў, бо без гаспадаркі нават з грашыма будзеш галодны: у краме, апрача хлеба, ліпкіх цукерак, часам круп і салёнай рыбы, нічога не было. Так што хочаш не хочаш — абрастай гаспадаркай.

Затое вечарамі, калі за сценамі гудуць і стогнуць бураны, шуміць тайга, шорсткі снег шапаціць па сценах, у хаце патрэсквае аж чырвоная бляшаная печка, пахне падсмажанымі скваркамі і дранікамі — так добра і лагодна. На другі год да сянец прыбудаваў лазню. Распараныя сядзім суботнімі вечарамі ў прасторнай кухні, сёрбаем фруктовы чай і слухаем з вялікай папяровай талеркі навіны і спевы з Масквы. Часам прарвецца беларуская звонкая песня, а я глытаю слёзы, і агортвае балючы сум па нашых барах, васільках і перапёлках у жыце, па бусліным клёкаце, заліўных лугах, высокім і чыстым жаўруковым небе.

Школа наша расла: адкрылі дзевяты клас і неяк душыліся ў ранейшых старых катухах. Вучыліся пераважна пераросткі. Здаралася, прыходзіш пасля зімовых канікулаў у клас, пытаешся, чаму няма Ахрапкінай або Маліцікавай, а ў адказ чуеш, як самае звычайнае: «А они в замуж ушли». Бывала, тыдні праз два, не вельмі саромеючыся, вярталіся з замужжа, садзіліся за парту і зноў вучылі «парціцып цвай».

Ніводзін навучальны год я не пачынаў першага верасня. Прывыкаць да гэтага пачалі я і вучні. Непрымірымы змагар за высокую ідэйнасць Страпчанка здымаў мяне звычайна перад самым пачаткам заняткаў. Праз тыдні два мяне зноў аднаўляў аблана. Некаторыя лічылі, што ў мяне там ёсць «моцная рука», а я ў вобласці не быў і нікога не ведаў. Падстава была адна — знятая судзімасць, а самае галоўнае — не звяліся сумленныя, добрыя і смелыя людзі нават у жахлівыя гады суцэльнага страху, арыштаў, здзекаў і беззаконня. I ўсё ж былі Людзі. Я ім удзячны ўсё жыццё і не забуду ніколі.

Так мы і жылі да вясны 1953 года, пакуль і ў нашу глушэчу не дакацілася трывожная вестка: «Захварэў таварыш Сталін». У настаўніцкай звычайна паціху пыталіся: «Ну як! Што чуваць?» Уздыхалі і разыходзіліся па класах. Усе беды звальвалі на «ворагаў народа» — крамлёўскіх урачоў, якія ўсіх «труцілі і знішчалі», захапляліся даносам Лідзіі Цімашук, а ў класах заклікалі вучняў быць Паўлікамі Марозавымі — не шкадаваць ні бацьку, ні маці, намякалі, што і ў нас працуе ўрачом невядома хто, калюча пазіралі на мяне, нібыта ў хваробе правадыра ёсць і мая віна.

«Пільнасць і класавая нянавісць» паралізавалі ўсіх. Пушыкаў не толькі ставіў адзнакі ў нашых «воўчых пашпартах», а ўчыняў сапраўдныя допыты, дамагаўся даносаў аднаго на другога, дапытваўся, хто што гаворыць, як настроены, што думае, упартых гразіўся саслаць за Палярны круг. Прыгнечанасць і трывога не пакідалі нас.

Быў адліжны сакавіцкі дзень. Па снежнай траншэі праз свой пляц мы ішлі з Аляю на другую змену. Насустрач бегла наша Таня. Чаму так рана? Ці не познімся мы? Параўняўшыся, яна ціха сказала: «Нас адпусцілі. Памёр таварыш Сталін. Там усе плачуць». Я ўхапіўся за галаву. Аля смыкнула мяне за рукаў. «Не ўздумай толькі румзаць. Вочы ў цябе на мокрым месцы, а падумаюць — прыкідваешся, льеш кракадзілавы слёзы… Цяпер нешта будзе».

Настаўніцы спаборнічалі, хто каго пераплача, галасілі: як жа цяпер будзем жыць, што мы варты без мудрага і вялікага настаўніка і бацькі? Плакалі дарослыя і дзеці, сухія вочы выклікалі падазронасць: не плачаш, значыць, радуешся.

У жалобныя дні заняткі адмянілі, але настаўнікі і старэйшыя вучні збіраліся ў школе, слухалі жалобныя перадачы і маршы, рыхтавалі клас да мітынгу ў дзень пахавання. Знеслі дзе якія былі дываны, накрылі імі састаўленыя сталы, паставілі аблямаваны жалобнымі стужкамі партрэт правадыра, акружылі яго лепшымі «садамі» (вазонамі), паставілі сцяг сельсавета з чорнаю ліштваю.

У дзень пахавання амаль усё сяло сышлося ў школу. Калматыя, барадатыя, у кажухах і сабачых дохах сібіракі моўчкі падпіралі сцены, жанкі часам шморгалі насамі, настаўніцы адна перад адною заліваліся слязьмі, а калі пачаліся жалобныя прамовы, рыдалі да істэрыкі. Аля стаяла, апусціўшы галаву, а я, каюся, не ўтрымаўся і заплакаў, можа, таму, што напакутаваўся за столькі гадоў, і самі сабою прарваліся нявыплаканыя слёзы. Наіўна яшчэ верылася, што толькі ён, народнае апірышча, дазнаўшыся пра нашы пакуты, можа злітавацца і вызваліць з няволі. I патаемна думалася: няўжо ён не ведае, колькі мільёнаў людзей розных узростаў, спецыяльнасцей, талентаў гіне ў турмах, лагерах і ссылках. Успаміналіся ленінградскія карабелы і партыйныя работнікі, бальшавікі з дарэвалюцыйным стажам, палкоўнікі і сакратары райкамаў, інжынеры, пісьменнікі і артысты. Следчыя мелі рацыю, калі гаварылі: «Дурняў мы не бяром», — хоць бралі ўсіх, як таго Рудэнку, «па плану».

Пасля пахавання ўсе нечага чакалі. З’явіліся партрэты Малянкова, адчулі палёгку ў калгасах, дасціпны народ адразу выказаўся: «Прыйшоў Малянкоў, паспыталі блінкоў». Чакалі нечага і мы. Трошкі памякчэў Пушыкаў, спакайней і лагодней глядзела Наталля Іванаўна, нават часам раілася з намі, прасіла аформіць табліцы для яе класа.

Эла Рыгораўна даволі часта ездзіла ў раён па лекі і ўказанні свайго начальства і, вядома, спынялася ў Лідзіі Яўсееўны. Прывозіла адтуль капу навін, усцешных чутак і здагадак. Імі толькі і трымаюцца ўсе нявольнікі, абнадзейваюць, суцяшаюць сябе і блізкіх.

Пасля таго як мы «асірацелі», у хатцы Лідзіі Яўсееўны і Веры Міхайлаўны сыходзіліся аптымісты і песімісты. Ленінградкі і масквічкі прыносілі лісты ад родных з намёкамі на лепшае: вызвалілі крамлёўскіх урачоў, спынілі высяленне з Масквы, Іван Андрыянавіч раіў усім складаць чамаданы, пасміхаўся з мяне, што рваўся, будуючы хату, а дастанецца чорту лысаму. Міналі тыдні і месяцы, а ў нашым становішчы ніякіх змен не было. Толькі трошачкі спакайней жылося.

Стаялі бязвоблачныя цёплыя дні, асядаў і ходка раставаў набрынялы снег, з шоргатам са стрэх спаўзала наледзь, з крутаяраў у Біязінку і Тару беглі каламутныя раўчукі, карычневатай смугою зацягнуліся бярэзнікі, пачарнелі паточаныя сонцам сумёты. Пахла вясною, курыліся першыя праталіны, лажок за нашымі гародамі стаў глыбокім і бурным ручаём. А ночы бывалі марозныя і зорныя. Часта начамі агаладалыя ласі падыходзілі да нашых хат, шукаючы спажывы.

Сібірская вясна імклівая, бурная і шумная. Разоры ператвараюцца ў рачулкі, нізіны ў азёры, аздобленыя пралескамі і мядункамі. У такую пару з сяла ні выехаць, ні ўехаць у яго, у веснавую бездараж і Пушыкаў нас не турбуе сваімі клопатамі. Нават пачынаеш забываць пра свой «наморднік», вольна ідзеш у суседнюю вёску Кардон да землякоў-беларусаў. Пераехалі яны сюды ў пачатку стагоддзя з пясочкаў, багны і падзолаў на тлустыя сібірскія чарназёмы, абжыліся на таежных расцяробах, вырасла ці не чацвёртае пакаленне, а жывуць неяк асобна, збярогшы прадзедаўскія звычаі, гаворку, песні, побыт. Печы, посцілкі, калыскі і ложкі, стравы і ручнікі пазнаеш адразу — усё беларускае. Я часта хадзіў да землякоў адвесці душу, і яны былі рады чалавеку «са сваёй стараны». Маладыя толькі чулі пра яе, а я ім расказваў пра гарады, мястэчкі і сёлы Беларусі і сам жыў успамінамі.

Пасля адыходу ў «лепшы свет» правадыра і «бацькі народаў» нішто не пабурылася, не развалілася. Наадварот, у краме давалі колькі трэба хлеба, прывезлі некалькі бочак салёнай кеты і нават з Кітая — скрынкі ніколі тут не бачаных апельсінаў.

Мы шчыравалі ў школе і на сваім гародзе, марылі, каб толькі далі спакойна разам хоць тут дажыць свой век.

У гарачы ліпеньскі поўдзень я капаўся на сваіх градах. Па вуліцы шпарка ішла наша суседка Рудэнчыха. Спынілася і паклікала мяне. «Чы чулы вы, што посадылы цього скажэнного Бэрыю?» Я замахаў рукамі, каб змоўкла, азірнуўся, ці не слухае хто. «Та вы нэ лякайтэся. Всі чулы в дітдомі па радзіву. Шпіён він і вбівец». Я стаяў як аглушаны. Убег у хату, хутчэй уключыў чорны рэпрадуктар. Ігралі маршы, расказвалі, як ідзе касавіца на Украіне і жніво ў Малдавіі. I толькі пад вечар пачуў: «Непарушнае адзінства партыі, урада і савецкага народа — залог нашай магутнасці ў гэтыя складаныя дні… Толькі што выкрыты вораг народа Берыя рознымі кар’ерысцкімі махінацыямі ўцёрся ў давер і прабраўся да кіраўніцтва. Яго чакае суд і заслужаная кара».

Я ўхапіў Алю на рукі і пачаў кружыцца па хаце: «Кончыліся нашы пакуты! Пабачыш, нешта зменіцца і ў нашым жыцці!»

Неўзабаве ссыльных пачалі выклікаць у райаддзел НКУС запаўняць анкеты і без асаблівай радасці намякаць, што ўсе хутка паедзем дадому. У хатцы Лідзіі Яўсееўны быў святочны ўздым, гаварылі, хто куды паедзе, расказвалі, што ў Маскву ўжо вяртаюцца з уральскай ссылкі. Сын Вікторыі Сяргееўны напісаў, што вярнулася яе сяброўка па камеры жонка Молатава Жамчужына і спраўлялася пра яе лёс. Іван Андрыянавіч збіраўся ў сваю Успенку. Там ён дваццаць пяць гадоў вучыў дзяцей, атрымаў ордэн «Знак Пашаны», потым лагер і вечную ссылку, але ў самых складаных абставінах заставаўся аптымістам, ніколі не траціў пачуцця гумару, кпіў з сябе самога, што служыць у канторы «Рогі і капыты».

19 жніўня мне абвясцілі, што я вызвалены з ссылкі без зняцця судзімасці. I так кожнаму. Некаму карцела хоць пляму пакінуць. О, гэтая ракавая лічба 19! У 1936 годзе 19 кастрычніка мяне арыштавалі, праз дзесяць гадоў 19 кастрычніка вызвалілі з лагера, 19 ліпеня 1947 года знялі судзімасць, 19 мая 1949 года арыштавалі другі раз, 19 верасня пастанавілі саслаць на пасяленне і вось 19 жніўня адпускаюць на крыху даўжэйшы павадок: асуджаны чалавек не меў права жыць у буйных гарадах, сталіцах рэспублік, яго пашпарт быў такой серыі, з якою не вельмі прапісвалі і бралі на работу. Зазірну трохі наперад: пастанова аб маёй рэабілітацыі прынята 19 кастрычніка 1955 года, роўна праз 19 пакутніцкіх гадоў. Ну як тут не быць фаталістам?

Вызваленым без зняцця судзімасці выдавалі «часовы пашпарт» на адзін год — складзеную напал блакітную паперку. Каму яе пакажаш? Што з ёю выпрасіш? Тады я дастаў са свайго спрату пастанову аб зняцці з мяне судзімасці Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Паказаў начальніку. Той здзівіўся, развёў рукамі: «Нічога не ведаю. Я дакладна выконваю ўказанне». Прыйшлося ўзяць «пашпарт» трошкі большы за «воўчы» з вялізным мінусам на геаграфічнай карце.

Неўзабаве мяне выклікалі ў райана і прапанавалі выкладаць рускую мову і літаратуру. Гэта была найвялікшая радасць. На ўрокі ішоў, як на свята, і стараўся, не шкадуючы сіл і часу. Літаратура — мая гарачая і нязменная любоў, і выкладаў яе з натхненнем.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0