MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Раззлаваныя канваіры скруцілі Гарэлага, кінулі на заледзянелы палок саней, накрылі прыцярушанымі трантамі, прывязалі вяроўкаю, і стралок павёз яго ў лес.

Да арышту я верыў кожнаму лозунгу, кожнаму друкаванаму і афіцыйнаму слову, быў узорам бяздумнага «патрыятызму», згаджаўся, што ў нас усё перадавое, разумнае і неабходнае. «Перавыхаванне» ў лагеры мне расплюшчыла вочы, вучыла самастойна думаць, сумнявацца, пратэставаць у душы, але зацята маўчаць.

На пачатку 1942 года пайшлі этап за этапам мужчыны ў шынялях, без папруг і пятліц. Прыбывалі салдаты, камандзіры, штабныя работнікі — прадстаўнікі ўсіх родаў войск з Варонежскага і Калінінскага франтоў. Віна іх была ў тым, што трапілі ў акружэнне, з баямі прабіліся да сваіх, а каб не трапілі ворагам дакументы, частку іх знішчылі або закапалі, многія выйшлі без партыйных білетаў. «Ага, значыць, былі паражэнчыя настроі, не спадзяваліся выйсці з акружэння, а можа, і знарок хацелі здацца», — разважалі «асабісты» і «смершаўцы». А ў іх размова кароткая: «Рукі назад!» — і ў турму, а там, як прусакоў у шчылінах, поўна цывільных «шпіёнаў» і «ворагаў». Стаяць стаяком, на нары кладуцца па чарзе. Людзі падаюць у непрытомнасці. Без затрымак пачыналіся разгрузкі турмаў, падаваліся закратаваныя цялятнікі, і паехала на ўсход свежая рабсіла, і гэтых рабоў ехала мільёны.

Разам з вайскоўцамі прыбывалі жанчыны за тое, што асталіся пад акупацыяй, перахопленыя на дарогах на ўсход, пакінутыя начальствам у тыле ворага. Ніхто ніякага следства не вёў. Паспявалі толькі запоўніць фармуляры. У графе «артыкул і тэрмін» было напісана «следственный». I так у кожнага. Спадзяваліся — прыедуць следчыя і будуць разбірацца на месцы. Але ніхто так і не прыехаў.

У вачах учарашніх воінаў былі разгубленасць і адчай, на злінялых гімнасцёрках — цьмяныя сляды павыдзіраных ордэнаў і камандзірскіх адзнак, пілоткі без зорачак, і на гэтых былі шынялі да калень. У зоне стаяў шэры маўклівы натоўп былых акружэнцаў. Нядаўнія баявыя камандзіры і салдаты глядзелі на падвойны плот з калючага дроту, на вышкі, на змрочныя баракі, на лагернікаў у абшарпаных, прасмоленых на павале трантах, на схуднелыя, задубелыя на сцюжах, пад ветрам і дымам твары мужчын і на жанчын, якія даўно страцілі адзнакі хоць прыблізнай жаноцкасці. Старажылы лагера ўяўляліся ім страшэннымі злачынцамі, рэцыдывістамі, бандытамі і забойцамі, а да вахты цягнуліся былыя партыйныя работнікі, лётчыкі, настаўнікі, сяляне — «злосныя нядоімшчыкі, нехацімцы і сабатажнікі», каб пабачыць «новенькіх», распытаць, што на волі, на фронце, а можа, і сустрэць знаёмых. Этапнікі трымаліся насцярожана і маўкліва.

За натоўпам ваяк чуліся мілыя жаночыя галасы. I пайшлі ў зону ў прыгожых сукеначках, жакеціках і чаравічках пераважна маладыя, яшчэ не злінялыя ў камерах прывабныя маладзіцы і зусім юныя дзяўчаты. Начальнік УРЧ выклікаў прозвішчы: Коласава, Кальцова, Фокіна, Каравашкіна, Зяленіна, Гаўрылава, Волкава Зінаіда і Волкава Антаніна, Сальнікава, Андрэева. На пытанне «Артыкул і тэрмін?» адказ быў адзін — «следственная». Гэта быў сапраўдны парад прыгажунь з волжскіх узбярэжжаў. Прайшла з высока паднятаю галавою срэбравалосая чарнабровая жанчына, і я адразу ў ёй пазнаў былую настаўніцу і не памыліўся. Яна пяшчотна суцяшала разгубленых і заплаканых дзяўчат. Многія былі яе колішнімі вучаніцамі.

У шэрую і змрочную зону, з якое патыхала трупным тленам, уварваўся свежы, шматкалёрны промень жыцця. Нехта з начальніцкіх падбрэхічаў кінуў: «нямецкія падсцілкі», другі ўдакладніў: «аўчаркі». А яны, прыгнечаныя прадчуваннем свайго трагічнага будучага, моўчкі выціралі слёзы.

Мне, недасведчанаму ў юрыспрудэнцыі, нельга было зразумець і пагадзіцца, чаму гэтых няшчасных, над якімі нават не пачалося так званае следства, прыгналі ў лагер, а заўтра гэтым кволым дзяўчатам дадуць пілы і канадскія тапары і пагоняць у лес ставіць кубікі, выконваць нечалавечую норму, а начамі грузіць пульманаўскія вагоны[3]. Я глядзеў на іх, і не верылася, што яны здатныя хоць на маленечкае злачынства ці здраду. Магчыма, нехта з іх і стаў ахвяраю гвалту нямецкага салдата ці афіцэра, але не больш.

Пакуль выклікалі астатніх, я ўгледзеў каля ганка страшнай баковачкі оперупаўнаважанага маленькую, як падлетак, зусім беленькую, у сіняй сукеначцы ў крапінку, дзяўчынку. Па шчоках каціліся буйныя слёзы. Мне яе зрабілася асабліва шкода. Яна здавалася бездапаможнаю і адзінокаю, нечым вылучалася з натоўпу кідкіх прыгажунь, запомнілася мне адразу і запала ў душу.

Этап развялі па бараках. Пра пасцелі не было чаго і думаць. Калі ёсць што, падсцілай, а няма — курчыся на голых нарах.

Прыгажуні з калінінскага этапу занялі палову барака. З клуначкаў, сабраных у дарогу сплаканымі мамамі, даставалі нейкія посцілачкі, фіраначкі, запіналі імі свае закутачкі, торбачкі набівалі стружкамі каля сталяркі, каб было на што прыхінуць галаву. Старастам барака абралі вядомую калінінскую настаўніцу Анастасію Рыгораўну Андрэеву. Яна была дэпутатам гарсавета, дырэктарам школы. У акупіраваным горадзе Андрэева берагла былых вучаніц. Каб не пагналі іх у Нямеччыну, яна ўсіх сабрала ў школу і адкрыла кравецкую майстэрню. Калі не было чаго шыць, латалі старое, даводзілася падкарочваць і расточваць афіцэрскія і салдацкія мундзіры і шынялі, абшываць дзяцей.

Як толькі вызвалілі горад, за «супрацоўніцтва з ворагам» уся майстэрня апынулася ў турме. Пасядзелі два тыдні, і пачалася разгрузка камер, яны спатрэбіліся для новых «пасобнікаў». Так цэлы этап «следственных» апынуўся ў лагеры. Усе дзяўчаты паважалі і слухаліся сваю колішнюю настаўніцу. Ад фашысцкага рабства яна іх уратавала, а тут не дала рады. Андрэева супакойвала і суцяшала дзяўчат, што вось-вось прыедзе следчая камісія, разбярэцца і адпусціць дадому. Амаль усе дзяўчаты збераглі свае камсамольскія білеты і нідзе сябе нічым не заплямілі.

Акружэнцаў разбілі на тры лесапавальныя брыгады, жанчын прызначылі ў калону грузчыкаў. Вагоны падавалі пераважна ноччу, а ночы з дня на дзень станавіліся ядраней і сцюдзёней. У сонны жаночы барак, грукаючы па стойках нараў, з ліхтарамі «лятучая мыш» урываюцца дзяжурнякі: «Пад’ём, бабы. Дзесяць хвілін на зборы. Андрэева, давай стопрацэнтны вывад на пагрузку!» Неапрытомненыя, спрасоння ўскакваюць жанчыны, адразу не ўцяміць, дзе яны і што з імі. Сарамяжа прыкрываюць ногі, грудзі і плечы, а нахабныя дзяжурнякі лыпаюць вачыма, прыспешваюць і адпускаюць цынічныя жарцікі.

Андрэева абураецца: «Выйдзіце, дайце апрануцца дзяўчатам. Не бойцеся, усе будуць на вахце». Жарабцы з дрынамі і ліхтарамі агрызаюцца: «Фрыцаў не саромеліся, а тут цыпачак з сябе строяць». Калоцячыся ад холаду, нервовага напружання, нявыспаныя і галодныя жанчыны цягнуцца на вахту. Пры цьмяным святле ліхтароў яны зрабіліся непазнавальнымі зданямі з чорнымі праваламі вачніц. Доўга дрыжаць на вахце, пакуль прыйдуць не вельмі таропкія стралкі. Нарэшце ідуць, грукаючы абцасамі і прыкладамі, канваіры, адчыняецца брама, пры святле ліхтароў вахцёр уголас лічыць нявольніц і адзначае колькасць на доўгай і вузкай фанерцы.

Я ўсё часцей думаю пра тую кволенькую, у сіняй сукеначцы, дзяўчынку. З многімі я ўжо гаварыў, распытваў пра жыццё на волі, пра акупацыю; да яе падысці ніяк не адважваўся. Некаторыя яе сяброўкі ўжо круцілі з дзесятнікамі і брыгадзірамі, а яна, як бездапаможнае птушаня, што выпала з гнязда, цуралася людзей, хадзіла адна і блізкіх сябровак не мела.

Лагернай вопраткі на ўсіх не хапала, таму новенькія дадзіралі на пагрузцы свае сукенкі, жакецікі і чаравікі. У канцы жніўня раздажджылася. Твань на дарогах і ў зоне была непралазная, ліпкая і чорная, як каламазь, а нудны і сцюдзёны дождж ліў удзень і ўначы. Коўзаючыся па гразі, мокрыя, панурыя ішлі ў сталоўку дзяўчаты, а яна паўзла, як на лыжах, у вялікіх лапцях на босых маленькіх ножках. Мне здалося, што яна ўжо на мяжы пагібелі, і захацелася хоць чым-небудзь ёй дапамагчы.

Я быў лагерным старажылам, каб мы не выручалі адзін аднаго, пазагіналіся б усе. Кухарам рабіў мінскі зямляк Андрэй Андросік, хлебарэзам — друг па самадзейнасці Ванька Воранаў, пякарняй загадваў ленінградскі караблебудаўнік Васіль Краўцоў, капцёркаю — Якаў Міхайлавіч Смірноў. Мы з ім разам вандравалі з лагпункта на лагпункт і даўно папрыціраліся. Шаўцом стаў колішні днявальны на дзевятым лагпункце, што некалі лічыў мяне блацяком, а цяпер стаў лепшым другам. Ды і я ўжо круціўся каля прыдуркаў, то пры КВЧ, то начальнік, ведаючы мае філалагічныя схільнасці, часта выклікаў перапісваць справаздачы і «састаўляць» даклады для вольнанаёмных.

Здаровых лагерных служачых праглынула вайна, а да нас зноў прыбывалі эвакуіраваныя з Пскоўшчыны, з Тарапца і займалі вызваленыя пасады ў КВЧ, УРЧ, бухгалтэрыі, планавым аддзеле. Спецыфікі лагернага ўліку, жыцця і ўзаемаадносін яны не ведалі і не адразу асвойваліся, таму было шмат блытаніны і недакладнасцяў. Начальнік выклікаў мяне і загадаў весці ўлік рабсілы, усю справаздачнасць, а «бабы няхай падпісваюць». Я разгубіўся і напомніў, што ў мяне пяцьдзесят восьмы артыкул. «А ты не высоўвайся, а там неяк адбрэшамся». I я шчыраваў ад пад’ёму да поўначы. Тады ж уся краіна працавала начамі, пакуль пакутаваў ад бяссоння крамлёўскі гаспадар. А раптам аднекуль пазвоняць, некаму спатрэбіцца нейкая лічба. I так не драмаў увесь ланцужок ад Масквы да самых да ўскраін. Такі быў стыль — «гарэць на рабоце». Гарэлі і дагаралі і ў лагеры.

Увечары ў цьмяным калідорчыку канторы разам з брыгадзіркаю нечага чакала тая маленькая адзінокая дзяўчынка з апошняга этапу. Здаецца, звалі яе Аляю. Я папрасіў яе затрымацца, пакуль закончу зводку. Праз вузкае акенца сваёй канторкі бачыў, як яна прытулілася да сцяны ў вялізных лапцях на босую нагу. Праз паўгадзіны я папрасіў Алю прайсці са мною. Яна паслухмяна выйшла, а па дарозе спынілася і спалохана спытала, куды мы ідзём. Я супакоіў, што ідзём у капцёрку па важнай справе. Там нас чакаў Яша Смірноў, вясёлы, гаваркі валжанін. Ён паставіў на прылавак даволі зграбныя, адрамантаваныя Макравусавым чаравічкі. «Памерайце». Аля лыпала вачыма і не рухалася. Не ведаю, пераканаўча я хлусіў ці не, гаворачы, што яе прэміравалі за старанную работу на пагрузцы і… па разутасці. Удвух мы ўгаварылі яе ўзяць абнову і распісацца ў ведамасці, а яна ўсё даводзіла, што многія дзяўчаты працуюць куды лепш.

Назаўтра яна ўжо хадзіла хоць і не надта ў прыгожых, але ўсё ж чаравіках. Сяброўкі на яе глядзелі падазрона і недвухсэнсоўна перашэптваліся. А мы з ёю яшчэ ні разу не пагаварылі. Неўзабаве Алініну брыгадзірку ўзялі загадваць лазняю, а я дамовіўся з майстрам лесу Інакенціем Талакновым, каб ён брыгаду перадаў Алі. Звычайна брыгадзір расстаўляе брыгаду на падноску і пагрузку, улічвае аб’ём работы, запаўняе рапарцічку і, пакуль ідзе пагрузка, сядзіць каля вогнішча, счышчае шкельцам з фанернай дошчачкі ўчарашнія паказчыкі, каб запісаць новыя. З усіх брыгадзіраў адна Аля ўкалвала мудрэй за іншых сваіх грузчыц.

На яе брыгаду кухар падкідаў лішнія дзве-тры порцыі, хлебарэз «памыляўся» на пару паек. Яна іх вяртала назад. Андросік і Воранаў пыталіся ў мяне: «Яна што, чокнутая?» — «Проста яшчэ не навучылася жыць у лагеры», — адказваў я, а яе папярэдзіць не адважваўся, каб не падумала чаго благога. Увосень пачалі прыходзіць вузенькія паперкі на ўсіх «следственных», хоць ніякага следства яны не дачакаліся. Усім акружэнцам «тройка» па артыкуле 196 «прыпаяла» каму пяць, каму дзесяць гадоў, а дзяўчатам па артыкуле 7–35 (парушэнне пашпартнага рэжыму) — ад пяці да васьмі гадоў лагера. «За што?» — галасілі нядаўнія прыгажуні, ледзьве падобныя на саміх сябе. «Мы ж чакалі следства, верылі, што разбяруцца і адпусцяць нас. Якое парушэнне рэжыму? Мяне ж забралі з дому з пашпартам і прапіскай у бацькоўскай хаце». Яны хадзілі да начальніка УРЧ, да ўпаўнаважанага оперчэкісцкага аддзела. Тыя толькі разводзілі рукамі і раілі: «Пішыце. Разбяруцца. Але ж вы ведаеце, што ў нас невінаватых не саджаюць».

Па тым жа артыкуле Аля распісалася за пяць гадоў. Адразу замкнулася, як закамянела. Яна ведала, што ніхто не будзе пераглядаць і чытаць іх скаргі. Калі не было паражняка, і яе брыгаду ставілі на павал, а нанач — на пагрузку. У зону вярталіся ледзь жывыя, мокрыя, заляпаныя граззю — ні памыцца, ні абсушыцца. У бараку дымілі каганцы, са столі і шчылін у нарах сыпалася і паўзла плойма клапоў і секла схуднелыя дзявочыя целы.

З акружэнцаў стварылі брыгаду лесарубаў. Брыгадзірам яны абралі свайго камбата Папова і доўгі час трымаліся вайсковага статута: «Дазвольце звярнуцца, таварыш капітан. Дазвольце адлучыцца». Знясіленыя ў акружэнні, у камерах і на этапах, з восені яны яшчэ неяк трымаліся, а ўдарылі маразы, закруцілі завеі, многія паадразалі полы раней пакарочаных шынялёў на парцянкі і ў выцертых вайсковых неданосках калаціліся на марозе і сіверным ветры. I пасыпаліся адзін за адным нядаўна маладыя і здаровыя салдаты, якіх так не хапала на фронце. Адных з лесасекі везлі проста ў морг да Лясэра, іншыя гэты шлях праходзілі праз «слабасілку». Брыгада раставала на вачах. Яна ўжо не выходзіла на развод, яе паступова начамі вывозіў за вахту бесканвойны возчык Кастроў, складаючы ўдоўж і ўпоперак на санях рэшткі былых воінаў.

Трымаліся яшчэ трохі жанчыны. Яны заўсёды былі трывалейшыя. Але голад і катаржная работа выкруцілі іх так, што не пазнавалі сябе: ад ветру, сцюжы і дыму вогнішчаў шчокі задубелі і пасівералі, пад вачыма навіслі вадзяністыя мяшэчкі, пасекліся даўно не мытыя валасы. Каб не пладзіліся паразіты, многія паабстрыгаліся, і ўсё ж ратунку ад іх не было. У лазню ганялі раз на месяц. Змылачкам і галаву не памыеш, і вады было скупа. Жанчыны паступова прывыклі і сталі абыякавыя да зняважлівых «санапрацовак» Пецькі Самойліка. Спачатку ён цынічна жартаваў, а потым саромеўся непрыстойнай работы. Толькі некалькі манашак супраціўляліся знявазе. Яны адбіваліся, плакалі, малілі літасці, а іх валаклі сілком і нахабна ржалі: «Мы вас, бабанькі, хутка разманашым», а тыя толькі хрысціліся і шапталі: «Свят! Свят! Ізыдзі, сатана — нячыстая сіла. Госпадзі, памажы і ўкрапі!»

Лагер не разлічваў на такую колькасць жаночага «кантынгенту» і не меў адпаведнай бялізны, таму выдавалі мужчынскія кашулі і споднікі з матузкамі. У іх патаналі худзенькія, змізарнелыя дзяўчаты.

Зноў на развод выходзіла ўсё меней і меней людзей, а план не скарачаўся, вагоны падавалі кожны вечар. На пагрузку выганялі ўсё жывое: на кухні і ў пякарні пакідалі па два чалавекі, і тыя ўпраўляліся з дапамогаю дахадзяг, у бухгалтэрыі пайкі налічваў аднаногі інвалід, астатнія пры святле вогнішчаў і смаляных квачоў грузілі дровы, піловачнік, рудстойку і шпалы.

Два баракі цалкам занялі пелагрознікі і цынготнікі, выпаласканыя няспыннымі паносамі. Каля гэтых баракаў усе затыкалі насы. Саладкаваты трупны дух стаяў над зонаю. На лагпункт пачалося нашэсце велізарных рудых пацукоў. Яны, нікога не баючыся, шасталі каля ног, нападалі на саслабелых, праточваліся ў хлевушок Лясэра. Аднойчы ён заўважыў, што не толькі там харчуюцца пацукі, а нехта паабразаў ягадзіцы ў нябожчыкаў. Гэта было ўжо зусім страшна, сакрэт перастаў быць сакрэтам, а людзі сябе адчувалі кінутымі на пагібель: «Сягоння ты, а заўтра я». Каб вырвацца ў цэнтральны ізалятар на шасцісотграмовую пайку, рэцыдывіст Генка Серабракоў без дай прычыны разваліў сякераю чэрап брыгадзіру будаўнікоў, ціхаму і далікатнаму пскавічу Андрэю Іванову. Акрываўленую сякеру прынёс на вахту, кінуў на стол: «Я там кокнуў нейкага чорта. Завіце кума, няхай афармляе новы «строк» (так яны вымаўлялі тэрмін).

На Лапшанцы прафесар Бурцава выратавала Андрэя, але вярнуўся ён без памяці, бездапаможны, як малое дзіця. Яго камісавалі па інваліднасці, але выпусціць не адважыліся, каб часам «не вёў агітацыю». Свае спагадалі Андрэю, а блацякі кпілі з яго. Серабракоў тры месяцы пракантаваўся на турэмным пайку. Лагерны суд накінуў яму пяць гадоў «за хулиганство с нанесением телесных повреждений осужденному по ст. 58 заключенному Иванову». З дзесятай судзімасці Серабракоў праседзеў паўтара года, яны касаваліся, і пачынаўся тэрмін па новым прысудзе. Ён ведаў, што вайна рана ці позна скончыцца і надзейныя «сябры народа» атрымаюць амністыю, і не памыліўся, так яно і было.

Каб неяк зацыраваць прарэху ў рабсіле, з бальніцы, з іншых лагпунктаў прыбывалі невялічкія этапы. Але хто адправіць добрага рабацягу? Сплаўлялі дахадзяг або рэцыдывістаў. Колькасць павялічвалася, а рабацяг не прыбаўлялася. У этапе з бальніцы кінуўся ў вочы высокі мужчына ў некалі белым бушлаце і дзіравых бахілах на тоненькіх, як цурачкі, нагах. У вялікіх сумных вачах свіціліся іронія і розум. «Апарын Сяргей Дзмітравіч. Артыкул 58, пункт 10, тэрмін 10 і 5 пазбаўлення правоў». Каля яго круціўся невялічкі чалавечак у навейшым бушлаце, пацёртай цыгейкавай кубанцы з габардзінавым верхам. Такія зімою насілі следчыя Наркамата ўнутраных спраў. Няўжо каторы з іх? Прыбыла і куртатая чарнявая Марыя Дарошка, вясёлая сакатушка, з усімі загаворвае, бядуе, што разлучылі з добрым чалавекам Лёшкам Філатавым. Ён хоць аднарукі, але больш грознага кандзейшчыка на лагпункце не было, а ў любошчах і рукаты не дакажа. Яна балбоча адкрыта і бессаромна. А адбывала яна свае дзесяць гадоў за… нават пісаць гідка і страшна. За людаедства. Маленькая, куртатая, гаваркая — канібал новай фармацыі.

Калі ў 1933 годзе галодная смерць выкошвала ўкраінскія сёлы і ўжо не было каму хаваць нябожчыкаў, Марыя засекла і з’ела сваё дзіцятка. Потым бажылася, што ў яе адняло розум: «Тількі адно було в голові — істы, істы і істы. А воно вжэ ходыть не здоліло, хоч і годувала його як могла. Як цэ було, хоч забі, не пам’ятаю». Марыя Дарошка была не адна. Трапляліся з такою ж віною, як яна, прыстойныя з выгляду кабеты, але з імі нават за адным сталом было сядзець гідка: кусае хлеб, а вярзецца — грызе чалавечыну. Хто ж вінаваты ў гэтай бядзе? Хто давёў жанчыну, маці да канібалізму, да страты памяці, да такога падзення? На Украіне, у Паволжы ў 1932–1933 гадах памерла ад голаду каля дзесяці мільёнаў няшчасных, дзяржава ў той жа неўрадлівы год прадала за мяжу 12 мільёнаў цэнтнераў збожжа, а дарошкі елі сваіх дзяцей.

[3] Мяркую, аўтар меў на ўвазе вялікі таварны чыгуначны вагон — Polochanin72.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0