MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

У гэтым этапе больш за ўсіх мяне зацікавіў Апарын. У яго доўгім абліччы і ў выразе вачэй было нешта трагічнае і глыбакадумнае. Мы разгаварыліся. Ён — буйны інжынер-энергетык. Дайшоў на павале і, на мяжы пелагры, трапіў у бальніцу, а выйшаў адтуль інвалідам. Што ж, будзе мець гарантаваную чатырохсотку, пойдзе на кухню абіраць мёрзлую бульбу, збіраць у сталоўцы слізкія драўляныя міскі за порцыю баланды. Мы з ім зайшлі ў мой закутак у бараку, каб спакойна пагаварыць. Частаваць не было чым. На тумбачцы стаяла поўная сальнічка. Апарын угледзеўся, і ў яго прагна захадзілі жалвакі. «Дазвольце мне трошкі солі». Я прапанаваў адсыпаць колькі трэба, а ён дрыжачаю рукою сыпаў буйныя драбкі ў рот, сквапна перамолваў доўгімі пачарнелымі зубамі і глытаў як найлепшы ласунак. Потым растлумачыў, што ў яго пачынаўся псіхоз ад недастачы солі. Мы сталі з ім сябрамі. Яго забралі з арміі «за вальнадумства». Ён і тут абураўся, што бяздарныя камандзіры губяць цэлыя дывізіі, а лепшыя палкаводцы вынішчаны напярэдадні вайны. Я яго перапыняў, мігамі паказваў на баковачку «кума», казаў, што тут і сцены маюць вушы, а ён не зважаў і гаварыў сваё.

Перад Новым годам на лагпунктаўскай электрастанцыі згарэў генератар. Усё патанула ў змроку. Як у першыя дні, вакол зоны палалі вогнішчы, чорныя цені баракаў гайдаліся на паружавелым снезе, у канторы, санчасці і сталоўцы мільгалі каганцы. Генератар трэба было везці на завод, чакаць, пакуль прымуць, а рамонт зойме не меней як тры месяцы. Цяжка было жыць упоцемку. Аднойчы Апарын без энтузіязму сказаў, што можна адрамантаваць генератар на месцы. Патрэбен толькі ізаляцыйны матэрыял і два абмотчыкі. Я пабег да начальніка. Той з недаверам выслухаў мяне і ўсё ж паклікаў Апарына. Глядзеў на яго скептычна, відаць, падумаў — захацеў дахадзяга пакантавацца на ўзмоцненым пайку, але довады Сяргея Дзмітравіча былі пераканаўчыя, ды ён не вельмі і набіваўся з паслугамі. Паслаў начальнік экспедытара за патрэбнымі матэрыяламі, даў на выбар абмотчыкаў з непаўналетак, і закруцілася работа: пры газніцах працавалі да поўначы. Праз тыдзень на лагпункце загарэлася святло. Начальнік, відаць, стрымліваў эмоцыі, калі дзякаваў Апарыну, загадаў карміць па трэцім катле, апрануць ва ўсё новае і прызначыў загадваць усёй энергетыкай.

Запыніў мяне неяк каля сталоўкі сціплы панылы чалавечак, што запомніўся мне ў апошнім этапе па энкавэдысцкай кубаначцы. «Землячок, вы тут даўно, усіх ведаеце, калі можаце, ратуйце мяне. Маё прозвішча Лукашонак. Можа, чулі?» — «А як жа, чуў, калі з мяне на «канвееры» выцягвалі жылы, каб далажыць таварышу Лукашонку». — «Мы ведалі, што вы ні ў чым не вінаваты. Але што маглі зрабіць? З нас патрабавалі… і мы мусілі». — «Ратавалі свой дабрабыт крывёю і жыццём тысяч невінаватых. А вы як сюды трапілі? Што ўзарвалі? На каго рыхтавалі замах?» — «Хутчэй за верную службу. Спачатку ўсіх узнагародзілі ордэнамі, урачыста іх уручалі, а потым загналі ў «амерыканку». Кунцэвіча, Лаймана, Карэліна расстралялі, Басянкевіча, Шліфенсона і ўсіх астатніх адправілі на Калыму, а мне ўшпілілі чырвонец. Блатары лаюць «лягавым», заганяюць пад нары… Не дайце загінуць, землячок». — «Перш за ўсё спаліце сваю чэкісцкую «камілаўку». Хіба не разумееце, што яна вас здалёку выдае. Я вас яшчэ за вахтаю пазнаў».

Па брудных, даўно не мытых запалых шчоках Лукашонка беглі два светлыя струменьчыкі слёз. Ён іх выціраў закарэлым рукавом целагрэйкі. «Схадзілі б да «кума», можа б, памог свайму аднакроўніку». — «Хадзіў, і слухаць не хоча. Усе ацураліся, і жонка выраклася…»

Мабыць, у мяне нешта было ад талстоўства — караць дабратою. Для тых, у каго хоць трошачкі асталося сумлення, — найбольшая кара, а нягоднік нягоднікам і памрэ. Я папрасіў нашага земляка Андрэя Андросіка, каб узяў Лукашонка на кухню абіраць мёрзлую бульбу і качаць ваду. Няхай жыве і адпакутуе свой чырвонец. Ён здалёк мне лісліва кланяўся і здымаў прапалены малахай. У ім стаў падобен да звычайнага чалавека. Як яго склаўся лёс, не ведаю, бо ў лютым 1943 года тэрмінова расфарміравалі лагпункт і вызвалілі зону для немак з Паволжа.

Пачалася паніка: разлучаліся сябры, напарнікі; сувязі ўзаемнай дапамогі і выручкі рваліся назаўсёды, расставаліся звязаныя патаемным каханнем блізкія людзі. Многія з плачам упрошвалі начальніка, каб адправіў разам, а ён рабіў усё наадварот. Такая была ўстаноўка чэкісцкага аддзела, каб людзі не прыціраліся адзін да аднаго, рабіць усё як найгорш для зняволеных. Жанчын пераважна адпраўлялі на трэці асобны лагерны пункт. Туды ў пачатку вайны эвакуіравалі швейную фабрыку. Яна выпускала вопратку для арміі і для лагернікаў, а матарыстак бракавала, вось і павезлі змізарнелых на пагрузцы і павале дзяўчат у швачкі. Адпраўлялі і маю «падшэфную» Алю.

Пераводзілі на трэці лагпункт інспектара УРЧ Ліду Сярову. Яе бацька служыў у лагеры вольнанаёмных дзесятнікам. Хударлявы з чорнаю бародкаю дзядок хадзіў з метроваю меркаю і заўсёды на сярэднім падпітку. Ні шкоды, ні карысці ад яго нікому не было, але трымалі дзеля «аб’ектыўнага» кантролю. Лідка была яго малодшая дачка. Я яе помніў дванаццацігадоваю дзяўчынкаю. Ці не ў шаснаццаць гадоў яна выскачыла замуж за стралка Арэшнікава, яго адразу забралі на фронт, азваўся адным лістом і кануў без следу. А «саламяная» ўдава стала інспектарам УРЧ, строіла з сябе начальніцу. У асноўным яна падпісвала гатовыя зводкі, а я іх складаў, як трэба было начальству. З маім артыкулам да ўліку нельга было і блізка падпускаць, але Лідка мяне ратавала кожны раз. Бывала, выганяць у грузчыкі, а яна тыдні праз два-тры верне зноў. Угаварыла Ліда адправіць і мяне на трэці лагпункт, баючыся, што там не адразу знойдзе сабе парабка. Парабкавалі ў бухгалтэрыі, у планавай часці, у КВЧ, а начальнікі камандавалі, пакрыквалі і палучалі зарплату. I я марыў трапіць на адзіны, «нелесапавальны» лагпункт, ды і баяўся страціць сімпатычную мне Алю.

Да цяплушкі на станцыю Лапшанга вялі нас блакітнаю месячнаю ноччу. Паперадзе на развалках ехала Ліда з двума чамаданчыкамі. Часам падсаджвала на сані каго-небудзь з саслабелых дзяўчат. Над конікам курыўся парок, рыпелі палазы па ўкатанай дарозе. Свяціў вялікі месяц на ўсыпаным зоркамі небе, паблісквалі вострыя кончыкі штыхоў на вінтоўках нашых канваіраў. Яны ведалі амаль усіх нас і не надта былі лютыя ў дарозе.

Апошні лагпункт

Пасля лесапавальных трэці лагпункт здаваўся курортам. У лес хадзіла толькі адна брыгада рэзаць дровы для зоны, фабрыкі, электрастанцыі і цэхаў шырпатрэба. Ад вахты да сталоўкі вяла шырокая бярозавая алея, з-пад снегу тырчала сухое бадылле леташніх кветак, баракі атынкаваныя і пабеленыя. Да жылой зоны прымыкае вялікі сталярны цэх, некалькі сушылак драўніны, кухня, склад піламатэрыялаў і гатовай прадукцыі, наступныя — зона швейнай фабрыкі. У сталярні чырванадрэўшчыкі і мастакі-рэзчыкі па спецзаказах робяць паліраваную, з прыгожымі інкрустацыямі мэблю, плінтусы, панелі для кабінетаў ГУЛАГа, выразаюць шахматныя фігуры, лыжкі, точаць гузікі. I ўсё пад дахам, у адносным цяпле. Вырвацца з лесу — мара кожнага зэка. У механічным цэху звіняць цыркуляркі і фугавальныя станкі, на двары — горы пілавіння, валіць дым з сушылак.

Швейная фабрыка працуе ў тры змены. Тут шыюць ватнае адзенне, гімнасцёркі, плашч-палаткі і маскхалаты, рукавіцы для арміі, бушлаты і целагрэйкі — для лагернікаў.

Тут смертнасць значна меншая, але ўсё роўна цэлы барак займае «слабасільная каманда», каля хлебных кропак сланяюцца з закуранымі кацялкамі, нешта вараць у кар’еры каля цагельні і ўсё каштуюць сваё варыва з падабраных каля сталоўкі адкідаў. Харчы тут, як і скрозь, — памерзлая бульба, турнэпс (дзе яго столькі бралі?), вотруб’е, праўда, трошкі лепшы хлеб. Аля пайшла матарысткаю на фабрыку, а мяне Ліда пакуль што ўсватала брыгадзірам на пагрузку. На чыгуначную ветку прыбывалі вагоны з «метражом», цюкамі ваты, скрынкамі нітак. Усё гэта мы згружалі ў склад, а паражняк напакоўвалі гатовай прадукцыяй фабрыкі. Гэта ўсё ж не бярвенні качаць, не шпалы і дровы цягаць за трыста метраў. Вагоны пераважна падавалі ноччу. Стралкоў не хапала, і начальнік вырашыў сабраць брыгаду з бесканвойных. Я адбыў тры чвэрткі свайго «чырвонца», у фармуляры амаль не было спагнанняў, ды і Ліда, пэўна, закінула слова, спадзеючыся ўзяць у памочнікі, а самой біць лынды. I мне выдалі пропуск бесканвойнага. О - о, гэта ўжо нешта значыла. Я мог хадзіць па тэрыторыі лагпункта і нават ездзіць у цяплушцы з дазволам начальніка.

Адчуваю, нехта з вас папракне: «Э-э, браце, дык табе шанцавала, умеў прыстасоўвацца, не столькі рваўся на рабоце, колькі прыдурваўся». А няўжо, каб не вылазіў з лесу і загнуўся, было б лепш? Ведаю па ўласным вопыце — ніводзін самы дужы ўвесь тэрмін, нават палову не вытрываў на павале і пагрузцы. «Стаханаўскія» брыгады Ложкіна, Карагодзіна, Яфанава заносілі на чырвоныя дошкі, кармілі на сцэне, каб усе бачылі, давалі па малюсенькай белай булачцы. I ніхто з гэтых «стаханаўцаў» не дацягнуў да канца тэрміну. Усіх павывозіў Кастроў за вахту з фанернымі біркамі на назе. Выжылі толькі тыя, каму хоць трохі пашанцавала пракантавацца на лёгкіх работах. Некаторыя дацягнулі да нашых дзён. Ці не лёс іх абраў сведкамі народнай трагедыі?

I мне наканавана было выжыць, каб хоць збольшага расказаць пра пакуты маіх «аднабарачнікаў» і «аднабаланднікаў», пра сваю няволю і неадольную прагу жыць, бо не ведаў, якія выпрабаванні яшчэ чакаюць мяне, але, каб і прадбачыў, усё адно чапляўся б за жыццё: ніводная ж фантазія не магла ўявіць усяго, што мне давялося перажыць, пабачыць на сваім вяку і стаць сведкам, калі праўда стала Праўдаю. Дзеля гэтага трэба было жыць.

А тады я быў шчаслівы, атрымаўшы пропуск бесканвойнага. Гэта ўжо невялічкая палёгка: можна праскочыць у ягады, на падсобнай гаспадарцы высмыкнуць морквіну, выпрасіць агурок. Пасля пагрузкі я забягаў хоць трохі адвесці душу да вусатага, суровага з выгляду агранома Бахціна, хваліў яго парнікі і грады, а ён на развітанне што-небудзь соваў мне ў кішэню. Я свой вітамінны набытак заўсёды адносіў Алі. Яна аднеквалася і дзяліла ўсё пароўну. Я ўжо да драбніц ведаў яе кароткае жыццё ў невялічкім рабочым пасёлку ў сям’і гутніка. Правучылася два гады ў педінстытуце, а калі ў 1939 годзе ўвялі плату за вучэнне, вымушана была паехаць настаўнічаць у вясковую школу непадалёк ад свайго пасёлка. На пачатку вайны капала акопы і супрацьтанкавыя траншэі, а калі да сяла падышлі немцы, пад абстрэлам і бамбёжкаю знаёмымі ляснымі сцежкамі прабілася дадому. Праз некалькі дзён пайшла ў міліцыю аформіць прапіску ў кватэры бацькоў. Пайшла і не вярнулася. Пад канвоем адправілі ў набітую да самых дзвярэй камеру абласной турмы. Следства ні пачаць, ні скончыць не ўправіліся, і пагналі яшчэ адну «следственную» ў лагер. Добра, што далі бытавы артыкул, а маглі ж прыпісаць шпіянаж, здраду радзіме, дыверсію, хоць немцаў яна і ў вочы не бачыла.

Чыстая, светлая, шчырая дзяўчынка стала мне самаю неабходнаю. Я ўжо ведаў, што раннюю сям’ю страціў назаўсёды. У пару маёй маладосці было неабавязковым афармляць шлюб у цесным катушку райвыканкама з шыльдаю «ЗАГС». Лічылася нават абразлівым — нібыта не давяраем адно аднаму і павінны замацаваць адносіны паперкаю. I мой шлюб не быў зарэгістраваны, але гэта не зменшыла пакуты няшчаснай жонкі. Яна з’ехала з Мінска і недзе звязала свой лёс з больш надзейным чалавекам. У мяне нікога блізкага на свеце не засталося: маці памерла за год да майго няшчасця, хоць бацька не напісаў мне ніводнага ліста, забралі і яго за «сувязь з беларускім нацыяналістам». Знік і ён назаўсёды. А чалавеку без спагады, без блізкай душы жыць проста немагчыма. Кароткія сустрэчы з Аляю ратавалі ад безнадзейнай адзіноты, хацелася верыць, што не страцім адно аднаго. I яна са мною не была такою безабароннаю і безнадзейнаю.

Я часам прысвячаў ёй чуллівыя, сентыментальныя вершы, яна іх перапісвала ў самаробны блакноцік і зберагла да гэтай пары. Пісаў я тое-сёе і для КВЧ — пра пакуты акупіраванай Беларусі, пра гераізм воінаў і партызан. Пасля перамогі пад Сталінградам у нас уключылі радыё, часам траплялі газеты, і мы прагна лавілі кожнае слова з волі, з вайны, з родных мясцін.

Начальнікам КВЧ у нас быў светлы, кучаравы Веня Камракоў — сын начальніка суседняга лагпункта, белабілетнік па блізарукасці. Не надта адукаваны, але начытаны і ўлюбёны ў паэзію і сам пісаў неблагія вершы то пад Лугаўскога, пад Карнілава, то пад Багрыцкага. Нас зблізіла паэзія. Веня ўцягнуў мяне ў самадзейнасць. Пачаліся патрыятычныя мітынгі, нас заклікалі працаваць для фронту, для перамогі. I працавалі, не шкадуючы сіл. Некаторыя матарысткі на фабрыцы самі заставаліся на другую змену: садзіліся за незаняты матор, але, знясіленыя, здаралася, засыналі на канвееры, прышывалі пальцы, у трансмісію траплялі валасы. Слабых і сонных выпраўлялі ў барак, а яны хаваліся за цюкамі ваты, каб зноў заняць вольнае месца. Тамара Сахарава, нікога не баючыся, крычала дырэктару фабрыкі: «Вы тут хаваецеся, тылавыя пацукі, а мой бацька і брат замярзаюць пад Ленінградам, я хачу, каб гэтыя целагрэйкі сагрэлі іх». Некаторыя матарысткі на падкладцы целагрэек пісалі: «Дарагі воін, бі фашыстаў! Няхай табе будзе цёпла. Прывет ад Олі Громавай».

Часта Камракоў угаворваў мяне прачытаць вершы на мітынгу або вечары самадзейнасці. Пісаў паспешліва, але шчыра, бо душа балела за родны край, бо сам колькі разоў прасіўся на фронт.

Самадзейнасць на лагпункце была амаль прафесійнай. Кіраваў ёю былы галоўны рэжысёр Сімферопальскага тэатра, былы вучань Станіслаўскага Амар Галімавіч Дзевішаў, пры ім быў некалі прафесійны балетмайстар, стары ўжо чалавек, з апухлымі нагамі, але пластычнымі рухамі, Уладзіслаў Станкевіч, музычную частку ўзначаліла дацэнт Маскоўскай кансерваторыі Вера Туроўская, быў і таленавіты піяніст-імправізатар Яўген Бродскі. Ён адбываў свой не надта вялікі тэрмін на пасадзе інспектара КВЧ. Трымалі і такую адзінку, бо зняволеных было больш за дзве тысячы чалавек. Камракоў меў добры густ і не замінаў Дзевішаву і Бродскаму. А яны, фанатыкі тэатра, знаходзілі адзінае адхланне ў лагерных спектаклях і канцэртах. Пры клубе былі два мастакі — крымінальнік Іван Ціханаў і былы дэкаратар нашага беларускага тэатра оперы і балета Віктар Шэйно. Любіў і падтрымліваў самадзейнасць начальнік лагпункта лейтэнант Сцяпан Гаўрылавіч Цокур. Сярэдняга росту, крутаплечы, кучаравы, губасты, суровы з выгляду, у блакітнай, ссунутай на вочы чэкісцкай фуражцы, ён быў ці не найлепшы з усіх папярэдніх начальнікаў. Нездарма многія яго звалі «Баця». Ён мог накрычаць, аблаяць, загадаць пасадзіць на дзесяць сутак, а цішком буркнуць дзяжурнаму: «Адвядзі гэтага дахадзягу ў сталоўку, накармі, турні ў барак і скажы, каб болей не рыпаўся».

Зімою Цокур надумаўся ўпрыгожыць зону снежнымі скульптурамі. Знайшоўся і майстра — цыбаты, у драцяных акулярах, заўсёды з кропляю пад носам Коля Лейзераў. Сын дыпламата, студэнт ІФЛІ, кволы і непрактычны хлопец трапіў у лагер за тое, што ён сын «шпіёна і ворага народа». Яму Цокур загадаў каля сталовай зляпіць са снегу двух сланоў у поўны рост. Чаму сланоў, мабыць, не адказаў бы і сам начальнік.

Вечна прастуджаны Коля на сцюжы ставіў каркасы, вёдрамі цягаў снег, ляпіў, шліфаваў лапаткаю, выгладжваў і выштукоўваў вушы, хобат, біўні. Паглядзеў Цокур на гатовую работу і загадаў дарабіць дэталі, якія звычайна закрываюцца фігавым лістком. Потым па загадзе начальніка Лейзераў і Шэйно зляпілі з гліны, апалілі ў ганчарнай печы паменшаную копію скульптуры Мухінай. Рабочы і калгасніца павінны былі натхняць арыштантаў на ўдарную працу.

У маладосці ў родным украінскім сяле Цокур быў настаўнікам пачатковай школы. У арміі трапіў ва ўнутраныя войскі, потым камандаваў узводам аховы лагера на будаўніцтве магістралі Мінск — Масква. За нейкае парушэнне пратрымалі яго некалькі месяцаў у вяземскай турме, а калі выкруціўся, «сістэма» ўжо не адпускала свае кадры. Душа ў яго была спагадлівая і добрая, а абавязкі суровыя, планы жорсткія, рэжым і вышэйшае начальства — бязлітасныя. Цокур навучыўся круціцца ў няспынным коле патрабаванняў, абавязкаў, прымусу і спагады. Мастацтва ён любіў з маладосці. Для спектакляў на дэкарацыі і касцюмы адпускаў з фабрыкі ўпаковачную марлю, а Дзевішаў і мастакі рабілі выдатныя заднікі, шылі фракі і старажытныя камзолы для спектакляў класічнага рэпертуару. Ставіліся п’есы Гальдоні, Мальера, Астроўскага, «Разлом» Лаўранёва, «Слава» Гусева і пушкінская «Русалка». Калі нельга было дастаць п’есу, Дзевішаў дакладна ўспамінаў свае колішнія спектаклі, перапісваў тэксты, узгадняў з Туроўскаю і Станкевічам і пачынаў рэпетыцыі.

Людзі на спектаклях і канцэртах хоць на некалькі гадзін забываліся пра сваё гора. Ахвотна ігралі і самадзейныя артысты, каб не толькі думаць адно і тое ж, каб хоць на сцэне адчуць сябе чалавекам. Пасля прадстаўлення з дазволу начальніка нас карміў дадатковаю вячэраю загадчык сталоўкі Лазар Самуілавіч Гільман. Мы з ім былі землякі — абодва з Магілёўшчыны. Гільман у мінулым — чэкіст з вялікім стажам і вопытам, а да арышту працаваў наркамам унутраных спраў Казахстана і, вядома, з абавязкамі спраўляўся паспяхова. У канцы 1937 года яго выклікаў сам Яжоў. Гільман прыбыў у Маскву ў службовым вагоне і адразу з’явіўся да «гаспадара». Наркам спадзяваўся на павышэнне або на перавод у якую-небудзь бліжэйшую да цэнтра рэспубліку, а пра спагнанні і думкі не было: арышты казахскіх «нацыяналістаў» ішлі поўным ходам, турмы былі забітыя поўнасцю, тройкі працавалі як трэба.

Прыёму гаспадара ён прачакаў гадзін да пяці вечара. Патрымаў Яжоў яго некалькі хвілін па стойцы «смірна», папракнуў, што слаба працуе, мала выявіў ворагаў, загадаў актывізаваць аператыўную работу і зараз жа ехаць у Алма-Ату. Ноччу Гільман вяртаўся ў сталіцу Казахстана, па дарозе прыкідваў, каго яшчэ з «кітоў» можна ўзяць. Праз некалькі станцый ад Масквы ў купэ ўвайшлі тры малайцы ў цывільным, раззброілі казахстанскага наркама, прад’явілі ордэр на арышт, падпісаны Яжовым два тыдні назад, перасадзілі ў машыну і прывезлі на Лубянку ў адзіночку. Далі яму не многа, усяго пяць гадоў. Быў ён у лагеры бесканвойным начальнікам пагрузачнай калоны, загадваў прадуктовай капцёркаю і вось цяпер — сталоваю. Былы наркам цягнуўся перад лейтэнантам Цокурам і яго намеснікам, маладзенькім параненым франтавіком Лацьковым.

А начальнікам усяго лагера быў палкоўнік Пачтароў. Улада яго тут была неабмежаваная. Сто кіламетраў чыгункі, трыццаць лагпунктаў, дзесятак падкамандзіровак, сотні тысяч зняволеных, больш за тысячу вольных, уласны самалёт, салон-вагон. Лепшыя мастакі з усяго лагера распісвалі казачнымі сюжэтамі пакоі яго сына, чырванадрэўцы-разьбяры рабілі унікальную мэблю, былыя мадэльеры сталічных салонаў абшывалі яго сям’ю, начальнікі лагпунктаў даведваліся пра яго гастранамічныя густы і дагаджалі, як толькі маглі. Да яго прыезду ў зоне дарожкі пасыпалі жоўтым пясочкам, варылі гусцейшую баланду. Абходы Пачтароў часта пачынаў з кухні. Гільман перад ім цягнуўся ў струнку, хоць і вытыркалася чэрава, і зычна рапартаваў: «Гражданін начальнік, на катлавым давольствіі…» Пачтароў ляпаў яго па плячы: «Брось, старик. Как поживаешь? Не горюй. Скоро мы тебя определим». Пачтароў некалі быў у Гільмана ад’ютантам і цяпер спрыяў яму.

Увечары для Пачтарова давалі спецыяльна падрыхтаваны канцэрт. Выступалі некалі прафесійныя спявачкі Галя Істратава, Клава Крылова і выцягнуты з дахадзяг былы саліст маскоўскай аперэты Косця Штурм. Акрыялы і прыстойна апрануты, з добра пастаўленым голасам, ён зачараваў усіх рамансамі і франтавымі песнямі. А трапіў ён да нас з нейкай франтавой канцэртнай брыгады, за анекдот. Пакуль яго не падабраў Камракоў, Штурм у асноўным штурмаваў сметнікі і скрынкі з кухоннымі адкідамі. Лепшых салістаў Пачтароў загадаў прэміраваць картовымі касцюмамі па мерцы. Стрымаў ён і абяцанне свайму былому начальніку Гільману. Яго вызвалілі без права выезду з лагера і прызначылі намеснікам начальніка інваліднага лагпункта. Там адкрылі гадзіннікавую майстэрню — зборку з гатовых дэталяў. З трафейнага плексігласу дахадзягі выпілоўвалі і шліфавалі пісьмовыя прыборы з выяваю Спаскай вежы і гадзіннікам у цэнтры. I пасля вайны гэтых «шэдэўраў» лагернага мастацтва было поўна ў магазінах Масквы, Горкага, Калініна, і ніхто не здагадваўся, чыімі рукамі яны выпакутаваны.

Гільман на новай пасадзе выпрастаўся, у голасе пачуўся метал і інтанацыі загаду. Добра толькі, што не азвярэў, а некаторыя начальнікі з былых нявольнікаў, каб утрымацца на службе, станавіліся асабліва лютымі і няўмольнымі.

Сыны Элады

За зонаю прайшло і спынілася чалавек сорак вайскоўцаў без зброі, з рэчавымі мяшкамі, у многіх на злінялых прапацелых гімнасцёрках — ордэны.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0