MoreKnig.org

Віхор: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Мабыць, у гэтай слоўнай пачцівасці да Ягорыча чытача зацікавіў найболей штрых: Ягорыч «смерці цэлыя сем гадзін у вочы глядзеў». У вайну Ягорыч быў зусім малое дзіця, мала што помніць. Смерць прыйшла па яго ў мірны час, замахнулася касою над ім, калі краскі яго жыцця былі, як кажуць, у самым цвеце. На марфлоце ён служыў, і аднаго дня (яны выйшлі на заданне) развар’яваўся шторм на дзесяць балаў, і іх вартавы катэр перакуліўся. Ягорыч, тады проста Павел-Паша-Паха, аж сем гадзін прабоўтаўся ў марской вадзе на абломку мачты, пакуль яго, амаль бясцямнага, падабрала выратавальнае судна. Перажытае з ўсёю бязлітаснасцю прайшлося па яго маладым і дужым паляшуцкім арганізме: з галавы пасыпаліся касмыллём валасы, цукровы дыябет пачаў наліваць цела вадою, а надзей на сям’ю і цікавасці да жанчын не засталося аніякіх. І толькі да сэрца, здаецца, ледзяная вада не дабралася, яно не заскарузла ў адчайнай самоце і зняверанасці, жыло па законах дабра і справядлівасці, як на вадзе, так і на сушы шукала выйсця да шчырасці.

 

Тры гады магнітафона ніхто не ўключаў, прастаяў нерухома. Тады, як ішоў на службу, Міша запакаваў яго ў кардонную скрыню і паставіў на шафу. І маці сказала: «Няхай цябе чакае, чапаць не будзем». І да магнітафона ніхто не дакранаўся пальцам: скрыня ўрасла ў газеты, часопісы, якія закідвалі таксама на шафу. Цяпер, калі вярнуўся засмучаны ад старшыні, Міша ўспомніў пра магнітафон. Зняў яго з шафы. Распакаваў скрыню: магнітафон быў як новенькі, на панелі аніводнай пылінкі. І касеты былі цэлыя, ляжалі ёмкія, як абоймы, у поліэтыленавым пакеце. Міша не забыў, што на якой запісана. Захапленне замежнымі ансамблямі, якое спярша асляпляла, дурманіла, даводзіла да шалу, здаецца, прайшло, абрыдлі ўсе гэтыя «лэд зэпеліны», «пінк флойды», «бі джысы»... Ападаюць пялёсткі, і застаецца насенне — аснова ўсяго. Так і ў захапленнях.

Міша націснуў кнопку, з панелі пстрыкнула стрэшка; Міша ўзяў касету з запісамі «Песняроў», палажыў яе пад стрэшку і зноў утапіў у панель. Ён любіў «Песняроў», хоць ніколі на сцэне іх не бачыў, толькі па тэлевізары ды на карцінках.

Магнітафон зашыпеў; песні яшчэ не было чуваць, адно шорганне касы — звонкае, пругкае, з падсвістам: жых! жых! жых! А потым зразу, на высокім узлёце рвануў голас Мулявіна: «Касіў Ясь канюшыну!..» — і Міша адчыніў акно: заматлялася фіранка, з сухім шэлестам саслізнула са стала газета. Голас вырваўся на вуліцу і разлёгся на ўсе бакі, паляцеў да балотца, на шашу, да фермы, павіс над усёю Малінаўкаю і над зямлёю.

За алешнікам на полі стракатала, бы цвыркун у садзе на ссохлай яблыні, касілка: касілі цімафееўку, звозілі яе да фермы, на ток, дзе пераціралі на муку і гранулявалі.

Стукнулі ў сенцах дзверы: вярнулася з работы маці, прыйшла на абед. Хустка ў яе зялёная ад пылу травяной мукі, і рукі зялёныя па самыя локці, і бялкі вачэй, здаецца, зеленаватыя. Села каля стала, з сумам і любасцю глядзела на сына. Нешта сказала, ды магнітафон заглушыў яе голас. Міша злаваў на самога сябе: «Чорт, павіс у паветры, як падлётак: і лятаць не ўмею, і падаць боязна... Ужо абрыдла ацірацца без дзела. Усе разумныя, а мяне за рубель дваццаць хочуць узяць, крылы за спінаю зноў завязаць. Не на таго нарваліся!..»

 

Ці ты Ясь, ці ты не-е-е...

Спадабаўся ты мне! —

 

узвіўся голас Мулявіна пад бойкі стук барабана.

Міша выключыў магнітафон: няёмка было перад маці. «Што, мама?» — спытаў ён. «Стамілася... А ты хадзіў да Ягорыча?» — «Хадзіў, ды што толку».— «А чаму?» — «Не ўзяў».— «Куды не ўзяў?» — «Трактара не даў»,— сказаў Міша, адчуўшы, што, можа, упершыню расчуліўся голас. Перад маці. Але ён даў сабе шпоры, як колісь Белазораму, і стаў дзёрзкім і самаўпэўненым.— Хлапчука знайшлі! Упрошваюць...» — «Паслухай-ка, Міша,— маці звярнулася да яго мякка, ласкава, як да малога дзіця, і душа ў Мішы запрацівілася яшчэ болей.— Мы ўжо два дні без цехніка... Слесара Саньку... ета адзін тута ў зяці да Вольгі Чаранчышынай прыстаў, міліцыя забрала. Кажуць, за самагонку — гнаў...» — «Змазчыкам...» — успомніў Міша Ягорыча і скрывіўся. «Дык, можа, ты на яго месца, га? Палучаў ён добра... Сто пяцьдзесят, сто шэсцьдзесят». У Мішы на шчоках заварушыліся жаўлакі, ён шумна соп носам. «А што, пакуль...— Голас у маці быў нязвыкла пакорны, без пранізлівай задзірыстасці.— І бацька не будзе супраціў...»

Бацька! Міша тузануў плячыма, увесь час, як пасварыліся, ён адчуваў маўклівую бацькаву зацятасць, якая ціснула, прыгнятала і скруціць якую нішто не магло. І не скруціць: Міша зразумеў гэта яшчэ тады, калі бацька прыязджаў у часць на суд. Міша быў упэўнены толькі ў адным, чаго не мог ні адмесці, ні падзяліць напалам,— што бацька хоча, каб у сына было ўсё добра. Чалавек на зямлі не вечны, калісьці і яму сыграе жалобная музыка, і, мабыць, так хочацца, каб у яго быў наступнік, які без крыўды і зла панёс бы далей тое, дзеля чаго біўся, што расціў у сабе, што няньчыў і бярог. Бацька яго, ужо не раз задумваўся Міша, чалавек, канечне, звычайны, як усе, і ўсё-такі ёсць у ім нешта такое закасцянелае, чаго не ўламаеш, не пахіснеш і што іншы раз карціць назваць калі не самадурствам, то незразумелай упартасцю. А там хто яго ведае, можа, Міша і памыляецца? Колькі ўжо такога было: у нечым упэўнены, а праз год які толькі здзіўляешся: як мог не разумець такой простай штукі? Дык, можа, хоць раз у жыцці паслухаць, што хоча бацька, чаго дамагаецца? Рызыкнуць, плюнуць на ўсё, на гонар, на самалюбства, і паслухаць. Не паступацца ледзь-ледзь, у пакутлівым сумненні: «Што я раблю, скараюся?..» — а прыняць параду безаглядна, з радасцю, нават з удзячнасцю. О, як цяжка даецца зусім маленькая здрада сабе, сваёй упартасці і таму, што хоць і злуе, але грэе душу: я — бог.

«Падумаю,— сказаў Міша.— Што бацька скажа...»

Надвечар вярнуўся з раёна бацька — вазіў здаваць грыбы. Мабыць, у яго ўсё зладзілася: быў вясёлы, вачэй не хаваў, глядзеў адкрыта. І Міша падумаў: мусіць, бацька ўжо забыўся на спрэчку. І праўда: колькі можна зацінацца?

Выпалілі лазню, памыліся. Селі вячэраць. Здаецца, такой паразумеласці, лагоды, адкрытых размоў у сям’і Пруцікаў даўно не было: быццам Міша тармазіў усё добрае, а цяпер, згадзіўшыся ісці ў калгас, даў яму волю вольную. На каленях у Грышкі скруціўся кот, ціха вёў курну.

Назаўтра ўранні Міша зноў пайшоў да Ягорыча. Ягорыч быў як сонны, вочы стаялі нерухома. Але сустрэў Мішу з радасцю, пасадзіў за стол, на якім ляжаў аркушык напалову спісанай паперы і стаяў у літровым слоіку букет ліловых астраў. Не даслухаўшы Мішу, Ягорыч падхапіўся і сціснуў руку: «Во гэта голас! Гэта бравы салдат!.. Герой!» Падышоў да шафкі, адсунуў шкло, узяў некалькі кніжак і даў Мішу. Бліснуў чырвонымі, стомленымі вачыма: «Хоць цябе і вучылі ў школе, на, асвяжы ў памяці. Тэхніка, як і чалавек, таксама развіваецца. Праўда, га? — Ягорыч узяў Мішу за плечы і страсянуў: — Памром, а хлеба дадзім!»

Міша зняцяйкі пачырванеў, як школьнік, заціснуў пад пахаю кнігі і выйшаў. А Ягорыч зняў туфлі і лёг на канапу. Да нарады яшчэ дваццаць мінут, і можна перакімарыць.

* * *

...Круціўся барабан і, распалены, здаецца, наматваў на сябе паветра, з натугаю гудзелі электрамахавікі прэса. Міша ўжо абгледзеў увесь агрэгат: шустры, як вавёрка, ён колісь гойсаў-лазіў па дрэвах, пароў сарачыныя гнёзды, а цяпер, з манціроўкаю, ключамі ў кішэні, скакаў са шнэка на транспарцёр, з помпы на драбілку. Жанчыны, што стаялі ўнізе, ківалі галовамі, ушчувалі Лісаветку: «Супакой ты сына!..»

Неба над полем, дзе расла цімафееўка, было сіняе, ледзь прымглёнае малочнаю бледнасцю над алешнікам; там траскатала касілка і раўлі трактары. Ад гэтай траскатні і натужнага гуду барабана звінела ў галаве — з непрывычкі. Міша нічога не чуў, толькі бачыў, як разяўляюць рот жанчыны, як маці ўстрывожана косіцца на яго. Міша падміргнуў ёй; ён сядзіць на мосціку каля дэзатара і адвёрткаю рэгулюе язычок зашчэпкі — сапсаваўся і адскоквае. Міша яго адхіляе ўверх, а ён шчоўк уніз, як той жук-дрывасек, калі пакладзеш яго на спіну. Міша вывінціў шурупчыкі, зверху і знізу: так і ёсць, злізалася пласцінка — на сярэдзіне бліскучая выемка. Міша выграб з кішэні вінцікі-шпунцікі; знайшоў запасную пласцінку, новую, сіняватую, яшчэ літаркі на ёй відаць, уставіў на месца старой; завінціў шурупчыкі; клац уверх — язычок і застаўся тырчаць.

Пад’ехаў на трактары Ляксей Чубатчышын, махнуў Мішу рукою — каб злазіў. Міша саскочыў на зямлю. Яна дрыжыць пад нагамі, быццам Міша стаіць на грохаце веялкі і хоча прасеяць, вытрасці з сябе ўсе свае дурасці. Каля бетонкі трава вялая, жоўта-рыжая: яе падсмаліў барабан,— а далей, дзе не вытаптана, зялёная, але сухая, як з паперы. Ляксей матора не заглушаў, і трава гнецца, белая, як прылізваецца ўсё роўна каровіным языком.

Ляксей чакае, пакуль жанчыны ўскінуць на транспарцёр рэшткі травы, што засталася з мінулага разу; ён адвёў Мішу далёка ўбок, і яны закурылі. Твар у Мішы чырвоны, аж гарыць, вышэй брыва блішчыць плямка салідолу, абрысамі падобная на белае, празрыстае воблака, што павісла ў іх над галавою. «Ну як? — пытае Ляксей і хітра жмурыць вочы.— Не шкадуеш, што пайшоў?» — «Ды ты што?» — з Ляксеем усе былі на «ты»: мабыць, з жартаўнікамі заўсёды проста. «Не думаеш: дзесяць, дзевяць, восем, сем... пяць... два, адзін — і ў кусты?» — «Не. Цвёрда, не. Падабаецца мне. Столькі новага. Мудроная машына»,— Міша з нейкаю апраметнаю зачараванасцю, якую нельга было схаваць у душы, павярнуўся да агрэгата: жалезная махіна, напружваючы жалезныя мускулы, стагнала, гула, жэрла свежую, яшчэ расяную, траву, высушвала яе ў гарачым нутры-страўніку, здрабняла і перацірала на муку; каля адборшчыка стаяла маці з дзвюма жанчынамі; яны падстаўлялі рудыя хрусткія папяровыя мяшкі, у якія сыпаліся цвёрдыя, тугія, як боб, «патрончыкі» — гранулы; мяшкі завязвалі белым бліскучым шпагатам і адносілі ўбок. Мяшкі і сам агрэгат дыхалі цяплом, у холад на іх можна было грэцца, як на печы.

Ляксей кінуў на зямлю недакурак, плюнуў на яго. «Разатры, так не пайдзёць»,— са смяшком сказаў Міша. Ляксей пакруціўся абцасам на недакурку, ляпнуў Мішу па плячы і пайшоў да трактара. Даў задні ход, вывернуў пярэднія колы трактара і падагнаў прычэп пад самы транспарцёр; прычэп стаў павольна хіліцца набок. І зноў, але ўжо на кароценькае-кароценькае імгненне, Мішаву душу абкруціла маркота, блізкая да той, што ціснула тады, як ехалі на пілараму.

Яду Міша браў з сабою; перакусіў што дый, пакуль агрэгат выключаны стаіць, агледзеў яго «суставы», як Міша называе ўсякія каробкі і вузлы; дзе скрыпіць, хрыпіць ды кашляе — масліца, салідольчыку пульсануў. Стамляўся. Увечары гулі рукі-ногі, галава; спаў як забіты, але сны ўсё роўна сніліся, адзін сон — увесь час: нібыта ён, Міша, ляціць на парашуце, дзьме вецер і хітае парашут. Міша глядзіць уверх, а над ім не купал парашута, а верхавіна ліпы, тоненькая, во-во зломіцца, і Міша грымнецца разам з ёю на зямлю... З той пары, як хацеў кінуцца з рыштаванняў, яму надакучае адзін і той жа сон. Раніцаю не мог разляпіць вачэй, але перасільваў сябе, адганяў млявасць, бо, пакуль прыйдуць жанчыны, яму трэба наладзіць, настроіць агрэгат, уверыцца, што спраўна-ўпраўна ўсё. Міша нават злаваў на сябе за сваю зацятасць, бо ўвесь час асуджаў яе ў бацьку. Што бацька... У яго грыбаварня, каля яе з заплюшчанымі вачыма хадзіць можна. Потайкі Міша пасміхаўся з бацькі: скажы таму, што яго «машына-цуд» прымітыў, злаваць пачне, мацюка краянуць можа. Але і радасці было, што нарэшце ён узяў верх над бацькам.

Два разы ўжо Ягорыч прыязджаў; праверкі не ўчыняў, чалавек Ягорыч далікатны, але пытаўся, ці па ім работа, ці спраўляецца, можа, інжынера падаслаць. Міша ўсміхаўся, што сам пакуль разбіраецца. Міша заўсягды быў такі: не любіў, калі яго шкадавалі, яму спачувалі; ён жыў імгненнем, гэтыя імгненні прыносілі радасць; радасць прыходзіць і тады, калі, засмучаны, думаеш, што будзе з табою заўтра і паслязаўтра,— Міша такой радасці ніколі не спытваў, ён быў абдзелены прыродаю, і таму яшчэ болей здзіўляла яго энергія, гэта была энергія шчырасці.

 

Пачатак восені выдаўся сухім, было цёпла, як у чэрвені. На ліпах пажаўцела толькі некалькі лісцін — здавалася, нейкі штукар павесіў там бліскучыя яблыкі. Уся вёска густа пахла яблыкамі, як трохі пазней яна запахне пранізліва-гаркавым водарам капусты. Вёска болей, чымся горад, жыве аднастайнасцю, яе дні распісаны ўладнаю рукою прыроды. Гараджан, асабліва ўлетку, прырода трывожыць толькі адным: можна загараць ці не.

«Сёлета і восень не дасць улову, не будзе радовак, таўстух і курачак,— засмуціўся Грышка Пруцікаў.— На апенькі ўся спадзёўка, можа, перад замаразкамі адскочуць...» Грышка зажыў цяпер новым жыццём, і ўсё тут па законе, бо і ў хвіліны тугі ён не сумняваўся, што перакруціцца карусель на лепшы бок, быць не можа, і што Міша абразуміцца, і што будуць унукі... Ленка акурат на Дзень шахцёра падарунак паднесла: хлопчыка нарадзіла, мацака, чатыры дзвесце. «Дзед я, законны дзед!..» — куражыўся Грышка і перад Лісаветкаю, і, седзячы на лавачцы, перад мужчынамі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0