MoreKnig.org

Віхор: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Як у полі не трэба лавіць ветру, так у бальніцы — шукаць радасці; людзі растрывожаныя, задуменныя, розум іх малюе свет у цёмных фарбах. Сабою валодаць цяжка нават здароваму чалавеку, а ў хворага заўсягды настрой прыгнечаны, і прасвятленне ў ім — як рэдкая ўзнагарода толькі натурам моцным, мужным, валявым ці, наўпярок, як вынік пустой безалабернасці, лёгкага слізгання думак па звілінах мазгоў.

«Гарыць — бяжы! — крычаў Ваня і смяяўся.— А ён...» — Ваня робіць у рамонтна-будаўнічым упраўленні мулярам і яшчэ прыляпіўся інструктарам фізкультуры ў дзіцяча-спартыўнай школе; таму не дзіўна, што ён стараецца ўкруціць у сваю гаворку спартыўныя слоўцы.

Ваню ніхто не падтрымаў — ніхто не смяецца. А таўсты мужчына, які ўвесь час ходзіць у расшпіленай куртцы і мармыча пад нос нейкую песеньку, сказаў з філасофскай шматзначнасцю: «Затое ордэн чалавеку дадуць».— «Дагоняць і перагоняць»,— зноў няпэўна сказаў Ваня. «Яму ўжо не ордэн, а крыж трэба»,— сіплым, нейкім чужым голасам прамовіў высокі сівы стары, са светлымі, як шклянымі, вачыма. Ліда не ведае, з якою хваробаю ляжыць гэты стары, але ходзяць чуткі, што ён варажбіт; і нават тут, у бальніцы, займаецца варажбою, водзіць у ванную бабак на шэпты. І праўда, неяк Ліда паткнулася ў ванную памыць рукі і ўбачыла там старога і жанчыну. Жанчына сядзела на нізенькай шырокай сіняй тахце амаль голая, а стары, схіліўшыся, грэбаў па яе спіне рукамі; спіна ў жанчыны была белая-белая, а рукі старога чорныя, як у вязёнках. Нянечкі і медсёстры ганяюць старога, гразяцца выпісаць яго, і ён хаваецца ад іх, але сваёй варажбы не кідае, кажа: памагае выганяць хваробы. Можа, дні два назад Сямёнаўна цішком падбівала і Ліду схадзіць да старога на шэпты. Ліда хоць і не ўмела настырацца, абсмяяла Сямёнаўну: «Вы што, Сямёнаўна, з глузду з’ехалі?..» Сямёнаўна раззлавалася, сказала сярдзіта: «Замуж табе, дзеўка, трэба — дзе і хваробы твае дзенуцца!»

«Шэсцьдзесят працэнтаў»,— сказаў Ваня. І Ліда чула, што ў хлопца «абгарэла шэсцьдзесят працэнтаў скуры». Лідзе не спадабалася такая вольная гаворка: чалавек, можа, ледзь трывае ці зусім ляжыць без памяці, і яна пайшла да сябе ў палату, міжволі прыслухоўваючыся да тых дзвярэй з драпінаю-стрэлкай у ніжнім левым рагу, за якімі гаманілі ўрачы — ратавалі хлопца.

Ліда села на ложак, глядзела на букет кветак на стале, і ў вачах у яе пачынала трапятаць, разрастацца і шугаць полымя. Яна двойчы ўжо бачыла вялікія пажары: як гарэў лес і дзве хаты ў суседняй вёсцы. Полымя бязлітаснае, злое, яно жарэ жывое і нежывое без разбору і наганяе жудасці сваім выццём.

Зайшла Сямёнаўна і сказала, што хлопец ратаваў «нейкую калхозную цехніку» і абгарэў. «З-за нейкага жалеззя!..» — жахнулася Ліда. Ёй, чыстаму, крохкаму дзіцяці прыроды, было неўпрыцям у гэтую хвіліну, што самым дарагім у свеце — жыццём — чалавек расплачваецца часам дзеля нейкай халоднай крупіцы; і тут цана не ў крупіцы, а ў тым, што яна, гэтая крупіца, можа высвеціць у чалавеку.

Мінула два дні. «Радзіва» — так усе ў палаце празвалі Сямёнаўну — прынесла вестку, што хлопца адратавалі; ён адплюшчыў вочы, папрасіў піць, але, бедны, увесь у бінтах, спавіты, бы тое немаўля, толькі вочы ды рот адкрытыя. Ён адзін у палаце, і каля яго дзень і ноч дзяжураць медсёстры. Ужо прыязджалі бацька і маці, але іх не пусцілі да сына, сказалі, можа, праз тыдзень пусцяць.

У Ліды была дзіўная натура: яна перажывала за ўсіх, не толькі за людзей, але і за кожную кузурку, чарвяка, мураша, і за хлопца цяпер перажывала, можа, не меней, чымся яго бацькі. Ёй хацелася хоць адным вокам глянуць, каб упэўніцца, што ён і праўда жывы, і застаецца адно чакаць, пакуль зажывуць болькі. І яна ўпрасіла Сямёнаўну, каб тая прачыніла дзверы ў палату да хлопца. Сямёнаўна схадзіла ў сваю бакоўку, прынесла чыстыя прасціны і кіўнула Лідзе галавою. Наўмысна шырэй расчыніла дзверы ў палату і павольна іх зачыніла. Ліда паспела ўбачыць ложак і на ім белы таўсты скрутак — у яе захаланула грудзі, ударыла ў скроні кроў, і яна лёцьма кінулася ў сваю палату. Легла на ложак тварам у падушку, і з вачэй у яе цяклі цёплыя слёзы, быццам балела не таму хлопцу, а ёй. Чужы боль успрымаць як свой дадзена не кожнаму, гэта, можа, толькі чалавек-выкапень здольны на такое. Ну, які з яе, Ліды, выкапень? Хіба што і розніць яе ад астатніх, дык гэта тое, што яна вырасла на глухім, дзікім хутары, можа, адзіным у раёне на той час. Цяпер і яго, таго хутара, ужо няма — знеслі, як бацькі пераехалі ў Рэмідоўшчыну — вялікае перспектыўнае сяло; адно засталіся стаяць, як вечныя сведкі памяці, гіганты-клёны ды яшчэ не перасох калодзеж, з якога бралі ваду, пілі самі і палівалі грады.

Можа, праз тыдзень Ліда ўбачыла маці абгарэлага хлопца (яна ўжо ведала, што яго завуць Міша і што ён з Малінаўкі, каторая каля шашы, як ехаць на Крычаў) — здзівілася, што гэта была маладжавая з твару жанчына, падобная на цыганку: чарнявая, твар смуглы, вялікія лупатыя чорныя вочы. І калі б не гумавыя боцікі на нагах ды не хустка на галаве, яна смела сышла б за гарадскую. І скаванасці ў ёй няма, рухі зграбныя, гаворка складная, нават трохі нахабнаватая. Жанчына Лідзе спадабалася, давер зразу пасеяўся да яе ў душы, быццам яны былі родныя з ёю ці, ва ўсякім разе, знаёмыя.

Жанчына прыязджала праз дзень, а то і кожны дзень. Дактары дазвалялі ёй сядзець каля сына моўчкі; ён ляжаў нерухома, час ад часу разам з дыханнем вырываўся стогн: мабыць, хлопец хацеў паварушыцца, і тады боль сцінаў яго.

Аднаго дня надвечар Ліда пайшла ў прыбальнічны саснячок і нарвала кветак. Яна доўга сумнявалася, думала, пакуль асмелілася зайсці з букетам у палату да Мішы. Ён не варухнуўся; яна, асцярожна ступаючы, падышла да стала і паставіла кветкі ў слоік з вадою, які прынесла з дому Сямёнаўна. Толькі пазней, калі трохі ачуўся, Міша сказаў ёй, што бачыў яе з кветкамі, але не мог і слова прамовіць. І яна, Ліда, помніць, як глянула зблізку на Мішу: толькі і ўбачыла ў вузенькае акенца між бінтоў маленькія сінія, бы таблеткі тазепаму, які давалі ёй нанач, мутнаватыя вочы і сухія скусаныя да крыві вусны; яе аж стрэсла зняцяйкі: што вочы ў Мішы сінія, а не чорныя, як у маці. Ліда нават засумнявалася: «Можа, тая рухавая смуглая жанчына не маці, а так хто?..» Не, усё-такі маці, бо ніхто іншы з такім спачуваннем не будзе глядзець на чалавека.

Мішу Ліда прыглянулася зразу, і калі яе доўга не было, хваравітая рэўнасць, ці што, тлуміла яму галаву. Можа, боль, сум, туга, што заўсёды не прымала яго душа, падфарбавалі тое першае ўражанне ад Ліды. Але яе рахманасць, амаль дзіцячая мяккасць, сарамлівая і як бы вінаватая ўсмешка гаючай цеплынёю абвалаклі збалелую душу. Людзям заўсёды імпануе ў іншых тое, што не маюць самі, хоць дай яго ім, і яно не прынясе ім шчасця.

Ліда бачыла, што Міша радуецца ёй, што ў яго мутных спакутаваных вачах наліваюцца, бы ягады сокам, жывыя іскрынкі; яна доўга не магла глядзець на гэтыя іскрынкі: яны былі гарэзлівыя, свавольныя, бы чорцікі. Яна чырванела і не магла падняць вачэй. Гэты хваравіты сорам — яе пакута і бяда; яна ўжо шмат у жыцці страціла з-за гэтага сораму: не паступіла ў інстытут — ведала ж білет, але так расхвалявалася, што двух слоў не магла звязаць; нажыла хваробу — цягне з фортачкі, а яна не асмеліцца яе зачыніць; не пайшла ні на адно са спатканняў, якія прызначалі ёй хлопцы,— думала, гэта жах якая распуста; і колькі яшчэ ўсякіх дробных казусаў з-за гэтае сарамлівасці. Не тупая і не дзікая яна: і вучоба ёй лёгка давалася, і размову з людзьмі завязаць умее, але... Але не можа даць сваёй душы волю — безаглядную, шырокую, каб «аж пела і плясала». А душа ж у яе чуйная, уражлівая, глыбокая, і ўсяму яе багаццю патрэбна нейкае выйсце, «рэалізацыя», як часта гаворыць начальніца — брыгадзір друкарні. Іменна «рэалізацыя» пачуццяў.

Мішу было цяжка, пры ім трэба сядзець, яго трэба даглядаць, і з Лідзінай душы нястрымна палілася дабрата і ласка. Яна самахоць, з нейкай нават дзіўнай смеласцю сядзела каля Мішы, змочвала яму вадою вусны, гладзіла бінт на галаве, грудзях, руках... «Баліць?» — пыталася. Міша ледзь прыкметна качаў па падушцы галавою, варушыліся яго засмяглыя вусны.

Ліда блізка пазнаёмілася і з Мішавай маці, якая сказала ёй на развітанне проста, як сваёй дачцэ: «Ты ўжо глядзі яго, дзевачка любая», і дала ёй шклянку смуроды. Прыязджаў разы два і Мішаў бацька — маўклівы, можа, трохі пануры, але з добрым позіркам вачэй мужчына.

Ласка лечыць не горш за лекі; святлела на дварэ паветра, акурат зусім некуды ўлятучвалася, лісце на дрэвах смялей бралася жаўцізною, яснеў позірк і ў Мішы, святлела яго абпаленая скура: усё меней і меней на яго накручвалі бінтоў, і ўсё болей ды болей жвавеў Міша. Ён быў, як убачыла Ліда, да пары Ваню: не змаўкаў ні на хвіліну. На яго сварыліся ўрачы, ён даваў слова не балбатаць і тут жа забываўся.

Ліду выпісалі раней, чымся Мішу: яму яшчэ доўга ляжаць. Яна прыйшла да яго пераапранутая ўжо, з сумкаю ў руках. Твар у яе быў сумны, куточкі вуснаў апусціліся, і здавалася, яна во-во заплача, бы тое дзіця, якому толькі што выгаварылі. «Ужо ўсё?» — спытаў Міша. Яму не хацелася расставацца з Лідаю. Ён глядзеў на яе з тугою і безабароннаю, дзіцячаю адкрытасцю. «Я буду да цябе прыязджаць...— Голас у Ліды стаў зусім тоненькі — ад таго, што яна глытала слёзы, не давала ім волі.— Выздараўлівай...» — «Прыходзь... Я буду цябе чакаць...» — На Мішу, знерваванага болем, накацілася чуллівасць, і ён, бы дзяўчына, засаромеўся. «Ну да пабачэння, Міша...» — Ліда падала яму руку. Міша ўстаў з ложка, узяў Лідзіну руку — яна была халодная-халодная. «Дзякуй табе, Ліда... за ўсё».— Міша зноў сеў на ложак, а Ліда пайшла, незадаволеная сабою і сваім развітаннем, душу крэмзаў дакор, быццам яны з Мішам нешта не дагаварылі. Ужо з двара яна глянула на акно палаты, але Мішы не было відаць — ён, мабыць, лёг на ложак — і гэта яшчэ болей атуліла душу змрокам.

Дзьмуў вецер, гарнуў ёй пад ногі лісце — барвовае і жоўтае; ад слабасці і мільгання ў вачах у Ліды закружылася галава, і перад вачыма зноў, як і тады, у першы дзень, калі прывезлі абгарэлага Мішу, заскакала полымя, абдало цяплом. Ліда спынілася і заплюшчыла вочы: такое адчуванне, што зыбаецца зямля і ты, як на палубе, разам з ёю, з дрэвамі і травою, дамамі і бальніцаю... «Міша!..» — здаецца, крыкнула ўсё ў ёй, і крыкнула ўся зямля, і з высокіх таполяў узнялася чарада галак і рассыпалася ў паветры...

Якраз у гэты час да хаты Грышкі Пруцікава падкаціў на «уазіку» старшыня калгаса Ягорыч. Вылез і чамусьці доўга стаяў каля «уазіка», атрэпваў са штаноў і плашча пыл, запляміўся слядамі сваіх рук. Потым шырокім крокам пасігаў у двор. У сенцах дзверы адчыніў без стуку, а ў хатнія пастукаў. Пачуў з хаты: «Можна!»

За сталом сядзеў Грышка і чытаў газету. На носе ў яго віселі акуляры. Убачыўшы Ягорыча, Грышка падняў іх на лоб, яны спаўзлі, і ён падняў іх зноў.

«Добры дзень, Мацвеевіч!»

Грышка ўстаў, паціснуў Ягорычу руку.

«Усё-такі не выдзяржаў я, Мацвеевіч...» — «Што такое?» — «А-ах! — секануў рукою паветра старшыня.— Душа баліць... Я вінаваты, што сын твой у бяду папаў... Як ён там, салдат?» — «Ды папраўляецца ўжо, бінты здымаюць яму...» — «Чорт! — вылаяўся Ягорыч.— Даў бы яму трактар тады, і не было б нічога...» — «Не перажывай, Ягорыч... На трактары саўсім, можа б, галаву скруціў. Гарачы ён у мяне, круці не круці, во што...» — «Не-не, ты ўжо даруй мне, Мацвеевіч. А пасля і перад Мішам павінюся. І ў пажары ён не вінаваты — разабраліся... Неаднародная па вільготнасці трава. Ён тут ні пры чым. Во явіцца, змаху даю машыну. Рэсурс!»

Мяккі халадок расплыўся па Грышкавых грудзях, Грышка не мог схаваць радасці, заварушыўся, як стары верабей на цёплым сонцы. Што ні кажы, а чалавек гэты Ягорыч. Носіцца як чорт па палях, вёсках, «рэсурсы» ўсё шукае. А сябе зусім не глядзіць, занядбаў, можна сказаць, і асабняка не будуе, як тыя, што да яго былі, сталуецца ў старой Даркі. Можа, і дарма ён так ірвецца, бач, нават жонкі знайсці сабе не можа, а ў гадах ужо. І кашулі няма каму памыць, не паесць толкам. Тож не жыццё... Ківаў галавою не толькі Грышка, здзіўляліся і людзі новаму старшыні, каторыя нават асуджалі — опусцень, пусташтанік, гаварылі. Грышка не згаджаўся з імі: за сабою, сваёй мордаю і дурань глядзець зможа, а за калгаснае, усіхнае, так сказаць... На гэта совісць трэба, з малых гадоў каб чалавеку ўбівалі ў галаву, што ад мазаля ўсё дабро на свеце, ды яшчэ ад справядлівасці.

Не ведаў, канечне, Грышка, як і ніхто пакуль у Малінаўцы не ведаў пра Ягорыча. А быў ён родам з-пад Брэста, з цягавітай сялянскай сям’і. Да вайны — голад, які загнаў бацьку ў Сібір на заработкі, пасля вайны таксама галадуха, якая звяла малодшую сястру ў магілу. Бацька быў у палоне, гэта азмрочыла яму пасляваеннае жыццё — сталінскі загад пад нумарам 270 аб’яўляў палонных здраднікамі: яго не прынялі ў партыю, знялі з брыгадзіраў; ён запіў і без пары памёр. Засталося ў маці чэцвера дзяцей-малалетак. І Ягорыч (тады проста Пашка) пасля сямі класаў пайшоў у калгас. З сумнага на радаснае мала што мянялася, затое часта мянялася дзяржальна ў руках: каса, вілы, сякера, лапата... А потым пайшоў служыць — на флот. Камандаванне закідала маці граматамі і падзякамі, «за воспитание сына». І, можа, далей жыццё выруліла б на светлую дарогу, каб не той трагічны выпадак у моры... У вёску да маці не вярнуўся, паехаў з сябрам па службе на Магілёўшчыну. Працаваў кінамеханікам, круціў па вёсках кіно — пра каханне і пра шпіёнаў, дзе таксама былі любоўныя сцэны. Пакутліва было пераносіць штодзённы напамін пра сваю далікатную загану — кінуў кіноўства і ўладкаваўся на аўтабазу слесарам. Вечары былі вольныя, чытаў без разбору кнігі, заглушаў глыбокую, як мора, тугу. І менавіта ад яе, тугі, ратуючыся, паступіў завочна ў Горацкую сельгасакадэмію.

Дык вось Грышка пра гэта не ведаў, але ўсё роўна павага да Ягорыча зарадзілася неяк адразу, і з кожнаю сустрэчаю яна расла, як бурт з бульбаю, да якога адна за адною падыходзяць капальніцы. І цяпер Грышку, расчуленаму прыходам старшыні, захацелася пагаварыць.

«Во, бачыш,— зашамацеў ён газетаю.— Усё пра той замах на папу рымскага пішуць... Калі-та, у маі ў яго стралялі? Ага, у маі летась... Дажыліся, сукіны дзеці!» —- «У мафіі нічога святога няма,— сказаў Ягорыч.— І на чорта замахнуцца... Палітыканства, бізнес! Пляваць на гуманізм! Мы косткаю ў горле, таму і замешваюць у гэта пакушэнне. Але нас не скрышыць, стаялі і будзем стаяць! Так, Мацвеевіч?» — Ягорыч разышоўся, аж твар пачырванеў. І ў Грышкі, які быў зачах, дух падняўся: «Малайцом Ягорыч!»

Ягорыч развітаўся, пайшоў, а Грышка яшчэ доўга сядзеў, глядзеў у акно і думаў. І чаму гэта ў свеце спакою няма? Хто там ведае, можа, і ён, Грышка, вінаваты ў гэтым, можа, у вайну ён не забіў якраз таго фашыста, які нарадзіў сына, а той цяпер баламуціць ясны свет. Новыя фашыстоўцы нейкія аб’явіліся, Гітлера зноў, бачыце, падымаюць на шчыт, верзяёй ягонай размахваюць: «Майн кампф», «Майн кампф»... Не, дудкі, не дадзім, каб новы Гітлер пайшоў вайною!

Змяркалася. Жоўтае сонца ляжала на небасхіле, як спелы гарбуз, такое маленькае, што, здавалася, можна падысці і ўзяць яго на рукі, як дзіця, прытуліцца шчакою.

* * *

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0