MoreKnig.org

Віхор: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Адчыніліся дзверы, і страявым крокам зайшоў ужо знаёмы Мішу міліцыянер-даішнік. Васіль аддаў яму паперу, той выйшаў, і Васіль зашчоўкнуў за ім дзверы. «Зараз кавы пап’ём...» — Васіль падышоў да сейфа, а Міша ўстаў і з нейкаю сухою ўтрапёнасцю пачаў разглядаць на сцяне карту дарог раёна, стэнды з фатаграфіямі аварый: скурожаныя машыны, зваленыя слупы з абрыўкамі правадоў, праломы ў парэнчах мастоў, накрытыя прасцінамі трупы людзей...

Калі Міша, можа, хвіліны праз дзве, скасіў вочы на стол, то ўбачыў на ім маленькую жоўценькую, бы груша, кававарку і здзівіўся, што Васіль не паставіў бутэлькі: за такую сустрэчу нейкаю каваю адбаярваецца. Васіль як прачытаў усё роўна Мішавы думкі: «Другім разам чаго-небудзь мацнейшага возьмем, а цяпер кавы: работа ёсць работа, і наогул я... Сяджу да паўночы, носам кляваць пачну — вып’ю кавы, і ў галаве пасвятлее... Імпартная кававарка! У разетку ўключыў — за мінуту і гатова. У ГДР купіў, як з жонкаю на экскурсію ездзілі...» — Васіль наразаў таўстую бледна-ружовую вільготную каўбасу, намазваў на хлеб масла і клаў наверх па два скрылікі — рабіў бутэрброды. Васіль увіхаўся жвава, па-заліхвацку бойка, рухі ў яго былі рэзкія, дакладныя — факт, дасканалая вайсковая вывучка. Наогул Васіль быў чалавекам з тых, што задаволены і жыццём, і работаю — не толькі ў сэнсе грошай, якія нярэдка таксама прымушаюць людзей трымацца свайго месца, а і ў маральным сэнсе: работа не вісела над ім абузаю, не псавала яму настрою, ён не ішоў, а бег на яе раніцаю, з нецярплівасцю, нават з дрыжліваю бадзёрасцю чакаючы, як пачне аддаваць загады, штрафаваць вінаватых. А калі ўлічыць яшчэ, што Васіль меў адменнае здароўе, сям’ю — жонку, якая ганарылася мужам, што ён у яе міліцыянер, не толькі на людзях, каб надаць сабе аўтарытэту, але і ў душы, што не так ужо часта бывае ў сучасных сем’ях,— і двое маленькіх дзетак, то наогул Васіля з поўным правам можна было аднесці да рэспектабельных людзей нашага даволі сумбурнага часу.

Ставячыся з грэблівасцю да п’яніц, лайдакоў, ветрагонаў, усіх няўдачнікаў, Васіль, аднак, ліслівіў перад Мішам, шануючы і з расчуленасцю ўспамінаючы дзяцінства і сваё з Мішам дружбацтва, таму ў душы яго не было і кроплі якой-небудзь пагарды. «Ну, што з работаю?» — спытаў Васіль, адпіўшы маленькі глыток кавы. «Ды нідзе я не быў!» — сказаў Міша з раздражненнем, але не таму, што не трапіў да начальства «Сельгастэхнікі», а таму, што сам цяпер ужо быў у няпэўнасці і не ведаў, што рабіць. «Я ж прапаноўваю: ідзі да нас...»

Міша зноў кісла ўсміхнуўся, і тужлівасцю абвалакло душу, стала шкада самога сябе: няўдалы ён нейкі, нідзе не хапаюць яго з рукамі і нагамі. «Не возьмуць...» — «Гледзячы кім»,— Васіль, адкусваючы бутэрброд, замармытаў, як кот. «На пасаду «куды пашлюць»?» — «А што? Пакуль. А там... Трэба на любой рабоце самаадданасць. Каб яе ўбачыла начальства, і ты пайшоў...»

Не, Міша прыніжацца не прывык, не ўмеў: не было ў яго душы ні выхаванасці, каб перанесці незаслужаную крыўду, ні дальнабачнасці і ўмення закілзаць свой нораў дзеля таго, каб захаваць на будучыя вялікія справы. Міша жыў імгненнем, быў з тых людзей, у якіх валуны думак-перажыванняў, жыццёвых варыянтаў былі ўсе ззаду і не заміналі свабодна ісці ўперад. Бо звычайна людзі, якія глядзяць далей свайго носа, дзеля нейкай дробязнай выгады, столькі наварочаюць перад сабою ўсякіх валуноў-перашкод, што толькі ногі ламаюць ды неўрозы нажываюць, а як акажацца, выгада і сотай долі намаганняў не вартая была.

У кабінеце на падаконніку расла пакаёвая пальма; лісце яе тонкімі стрэлкамі веерам разбягалася ад асновы чаранка, і Міша, гледзячы на яе прыжмуранымі вачыма, падумаў, што і перад ім цяпер ляжыць столькі ж дарог-сцежак, і ўсе з адной кропкі (ад яго) у розныя канцы. Калі б не гэтае нутраное пярэчанне, бяспомачнасць, што зарадзілася перад бацькавым партрэтам, ён безаглядна і нават з радасцю ўжо абабег бы палову гэтых сцежак-дарожак.

«Бацька настойвае, каб я там... у калгасе. Старшыня, кажа, харошы».— «Тож дзела! Ягорыч і праўда ў нас каціруецца. Якая розніца, з чаго пачынаць? Галоўнае: трудзіцца ў поце ліца, як гаворыць мой начальнік...» — «Ты, Васіль, канечне, мяне здзівіў»,— раптам ні з таго ні з сяго сказаў Міша, і ў голасе ў яго чулася колкасць. Не, Міша не хацеў дапячы Васіля іменна за тое, што не прывеціў як след ды яшчэ павучае, проста з ім у хвіліны слабасці бываюць такія моманты, што ад злосці на сябе хочацца іншым гаварыць коллкасці, словы, якія прыніжаюць. Гэта не прыносіла яму асалоды, наўпярок, раздражняла і самога, але ён дабіваўся з дурною ўпартасцю, каб яго неўзлюбілі, а то і ўзненавідзелі — і не спачувалі. На чорта яму гэтае спачуванне! Не мамчын ён сынок.

Васіль, хоць і ведаў Мішу, яго звіхі, расцаніў ягоны выпад як крыўду перш за ўсё і зразумеў, што размову трэба завязваць, інакш яна выкіруе на спрэчку, пасля якой настрой надоўга будзе сапсаваны, а знаць, і работа не будзе клеіцца. А каб Міша часам не падумаў, што ён, Васіль, заганарыўся і не разнёс па Малінаўцы, што Васіль Муранкоў надта «ставіцца», задзірае нос, сказаў Мішу, што дасць каманду падкінуць яго дахаты. Гэта была не толькі сяброўская прыязнасць, але і шыкаванне — часцінка той душэўнай асалоды, якую прыносіла яму работа.

Міша згадзіўся: няхай вязуць. Паціснуў Васілю руку, без каліва запабягання перад ім і тым болей вінаватасці; ён развітваўся з сябрам, пачуцці да якога мелі тую выразную і шчырую акрасу, якая выяўляецца ўсімі сваімі адценнямі толькі пры поўным даверы і з вока на вока.

Васіль правёў Мішу да ганка. Лейтэнацт Аўраменка сядзеў на матацыкле і чакаў; з выхлапной трубы пульсаваў рудаваты дымок. Міша сеў на задняе сядзенне, сетку з хлебам паставіў на калені. «Інтэлігент!» — хмыкнуў Міша, глянуўшы ўслед Васілю, які павярнуўся ўжо спінаю.

Аўраменка гнаў матацыкл хутка. Вецер свістаў так, быццам за вухам цягнулі тоненькія звінючыя правадкі; на спіне ў Мішы ўставала дыбаром, аж напіналася пад пахамі, кашуля — як не раз’язджалася па швах.

«Стой-ка!» — крыкнуў Міша, калі параўняліся з маленькім магазінчыкам, які стаяў на гары і чамусьці называўся «Блакітны Дунай», хоць вокнамі глядзеў на Сож, а да Дуная было нашмат далей, чымся да Кіева. Аўраменка рэзка затармазіў. Міша пакараскаўся па гары. Магазін быў адчынены. За прылаўкам стаяла маладзенькая тоненькая дзяўчынка з чорнымі сумнымі, як у Мусі, вачыма; Міша ўжо прымеціў, што чорныя вочы заўсягды ці то калючыя, ці то сумныя. Міша купіў «бомбу» — семісотграмовую бутэльку партвейна і пачак пячэння; успомніў пра маці і папрасіў яшчэ шакаладку.

Зноў Аўраменка гнаў матацыкл на шалёнай скорасці. Каля будачкі, што стаяла збоч шашы ў рэдкім высокім бярэзніку, у які колісь Міша з бацькам хадзіў рэзаць абабкі, Міша папрасіў спыніцца: «Перадыхнём трохі...» Звярнулі да будачкі; пад стрэшкаю стаяў маленькі круглы, падрапаны нажамі столік і вакол яго вузенькія, на адну дошку, лаўкі. «Будзеш? — Міша трымаў адкрытую бутэльку. Аўраменка сутаргава закруціў галавою.— А я вып’ю, назло ворагам, як кажуць... Расстроіўся я вельмі. Ні ў дугу не варты». Аўраменка ўсміхнуўся і панурыў вочы, калі Міша паднёс рыльца бутэлькі да губ. Трохі спагадзя Аўраменка сказаў: «Навошта ты гадасць гэту?» І ў голасе, здалося, было шчырае спачуванне.

...Такога пераляку ў Пруцікавай хаце, мабыць, не было ад той пары, калі прыйшло пісьмо з часці. Лісаветка, якая палівала вазоны з кветкамі, убачыла ў акно, як да хаты падкаціў міліцэйскі матацыкл, і Міша сядзеў на ім хоць і з сеткаю хлеба, але ці не падпіты: твар чырвоны, валасы раскудлачаныя. Лісаветка кінулася да Грышкі — ён драмаў у верандзе,— затармасіла яго: «А божачка!..» Грышка падхапіўся і, як звар’яцелы, тупа глядзеў на жонку: «Што?..» — «Зноў!.. Во-о-ой, галованька мая!..» — Апусцілася перад ложкам на калені і ўткнулася тварам у матрац. Грышка сядзеў бледны, як мыла, і лыпаў вачыма, вусны яго дрыжалі.

На двары затупалі нагамі. Грышка адхінуў жонку і выбег з веранды. Міша быў вясёлы, смяяўся і гаварыў як з меха сыпаў, а нехта яму адказваў стрыманым мужчынскім баском. У Грышкі сэрца адарвалася, калі адчыніў дзверы і ўбачыў у сенцах міліцыянера. «З дастаўкаю надам! — Міша ўсміхаўся, зіркаў на бацьку, і ніводнай колькі-небудзь трывожнай кропачкі не было ў ягоных вачах.— Во дажыўся! Ха!..» — Паставіў сетку з хлебам на стол. «Сядайце...» — Грышка зразу паказаў міліцыянеру на табурэт; не, гэта не было падлашчванне, а проста звычайная гасціннасць да чалавека (няхай міністр, няхай смаркаты неслух), які зайшоў у хату. «Ды не ж, ацец! Я сваю місію ісполніў. Да пабачэння!..» — І пайшоў з хаты.

Лісаветка стаяла на парозе, яе чорныя, як слівы, вочы былі нерухомыя і круглыя і ад заселага ў іх страху ўжо не калючыя, а тупыя і злосныя. І толькі праз мінуту-дзве ў хаце ўжо ўсе смяяліся, хоць і не было ў смеху звычайнай раскаванасці: надта вялікі быў перапалох, каб ад яго так хутка атрэсціся. «Добра, што хлеба не забыў купіць»,— пахваліла сына Лісаветка і памацала пальцамі скарынку. Міша аддаў маці шакаладку. «А табе, бацька, ніякага гасцінца»,— сказаў непасрэдным голасам.

Грышка, бачачы, што сын на падпітку, ахвочы на словы, з тайным спадзяваннем чакаў, калі той пачне гаварыць «дзела». Ужо такі закон, што для чалавека, які вырас на зямлі і які ад роду не ведаў іншых клопатаў і дбання, чым зямля, чым карпець на ёй да поту і крыві, адзінаю меркаю дабрачыннасці, чалавечай годнасці была праца, яе вялікасць Праца. Шкада, канечне, што дваццаты век многія каштоўнасці памяняў, а праўдзівей, памяняў саміх людзей, якія бачаць іншы раз латву ў тым, што раней асуджалася: нічога не рабіць і многа зарабляць.

Міша быў далёкі ад бацькавых думак, ён смяяўся, як дзіця, нават браўся расказваць анекдот, і Грышка зразумеў, што Міша добра выпіў, і гэта раззлавала ўшчэнт, замуціла вочы: апошнім часам ён блага пачуваўся, мабыць, яго знясілілі клопаты, нагрузка на галаву і нервы.

«Што ў цябе з работаю?» — спытаў ён як мага мякчэй, але Міша не быў бы Мішам, калі б не адчуў бацькавай настырнасці. «Бацька, адстань! — раптам сказаў ён скрозь сцятыя зубы.— Не лезь мне ў душу, ты мяне знаеш...»

«Ах ты, шчанюк!..— у Грышкі закіпела ўсяродку.— Яшчэ мне гразіцца будзе!..— Грышка ажно затросся ад злосці, залапаў рукамі каля пояса — хацеў выцягнуць дзягу, ды ўспомніў, што яна засталася ў новых штанах, якія надзяваў сустракаць Мішу.— Ды я цябе!..» — кінуўся з кулакамі на Мішу, падступіўся, збялелы, задыхаў яму ў твар. Міша стаяў нерухома і думаў: ударыць бацька ці не ўдарыць. Лепей бы не біў, іначай Міша не ручаецца за сябе, можа здарыцца страшнае, непапраўнае: не саўладае і ўдарыць бацьку ў адказ. Падыме руку на святое, тады ўсё — гамон, смерць. Ніякай літасці яму не будзе. Люстэрка можна выцерці, няможна выцерці ад бруду душу.

Падбегла Лісаветка, стала між Грышкам і сынам, развяла іх рукамі: «Акыш, пеўні!..— і адзін і другі лёгка падаліся. Грышка сеў на табурэт, абхапіў галаву рукамі — між пальцаў павылезлі сівыя касмылі. Горка было на душы, хоць атручвай ёю мух замест мухамора: зразумеў, можа, упершыню, што зломлены, здаўся, гэты яго падскок да сына — ад бяссілля.

«І я добранькі...» — падумаў Міша, раз на бацьку руку мог падняць (ад аўтара: як у бацькі не павінна быць да сына зайздрасці, так у сына да бацькі — нянавісці).

* * *

Планы свае на дзень вясковыя людзі намячаюць увечары, а даюць ім рух з самага рання, жывучы па адвечным сялянскім законе: хто рана ўстаў, той не празяваў.

Грышка выбраўся да Ляксея Чубатчышына, як кажуць, на цёмнай зары. Яшчэ не выганялі кароў. У канцы вёскі над вуліцаю вісеў ліловы туман: яго прасвечвалі першыя промні сонца, якое ўставала з-за алешніку. На асверы калодзежа, адзінага ў Малінаўцы, блішчаў мокры цэбар. У дрэвах, у траве, у прыцішаных хатах — ва ўсім адчувалася мяккасць, лагода, заспакоенасць, і толькі ў Грышкавай душы была вольная воля турбоце: такая натура ў яго — думаць над кожнаю макулінкаю. Ці будзе дома Ляксей, можа, на нарад ужо засвістаў, а то зусім укусіць яго камар і не захоча везці калодкі на пілараму.

Мінаючы, глянуў на Чубатчышыну хату: стаіць асунутая, паніклая, як стары абабак, і ў вокнах няма жывога бляску — без чалавека і хата памірае. Узімку, акурат лютаўскімі маразамі, не стала Чубатчыхі; рассеяла па зямлі сваіх дачок і памерла. Грышка хадзіў капаць ёй магілу. Зямля была цвёрдая, што камень, дзяўбеш ломам — іскры ляцяць. Даўно не было такіх марозных снежных — сумёты ўроўні з частаколам — зім, можа, ад той пары, калі Грышка ездзіў на Палессе паводку ўціхамірваць.

Шкадаваў Грышка Чубатчыху... Яно ўвогуле шкада любога чалавека, які памірае, але разам з Чубатчыхаю, адчуваў Грышка, адыходзіла нешта балючае і важнае, без чаго іх Малінаўка станавілася бяднейшаю, сцірала сваё аблічча.

Ляксея, хоць ён і не сын быў, а толькі зяць Чубатчыхі, усе звалі Ляксей Чубатчышын; і жыў ён на адным двары з Чубатчыхаю, толькі хаты, канечне, не параўнаеш.

Ляксей быў дома. Снедаў: мачаў у патэльню скручаным у трубку дранікам. Пахла цыбуляю і падпаленым тлушчам. Грышка павітаўся, Ляксей затрос непрычасанаю галавою. Мар’я, жонка Ляксеева, высокая сутулая кабета, увішна арудавала ў печы вілкамі: водбліскі полымя скакалі па яе твары, і рысы яго станавіліся яшчэ болей сухімі, жорсткімі, забранзавелымі. Мар’я, аднак, як і Ляксей, была лёгкая не толькі на ногі, але і на язык.

«Рана ж ты прыйшоў, мілёнак,— засмяялася яна.— Бачыш, мой жа дома яшчэ...» — «Дык я магу пайсці,— Ляксей адсунуў патэльню: зразумеў жончын жарт.— Дзесяць, дзевяць, восем, сем... пяць... два, адзін — і на вуліцы. Любіцеся».— «Старым не да глупства,— сказаў Грышка ходкае ў Малінаўцы выслоўе.— У мяне сур’ёзнае дзела».— «Выкручвайся, выкручвайся»,— пасмейваўся Ляксей. «Не, праўда, Ляксей»,— Грышку сёння, хоць забі, не хацелася жартаваць, бо думалася: жартачкамі і Ляксея настроіць так, што той несур’ёзна паставіцца да просьбы. З Ляксеем Чубатчышыным заўсягды дамаўляцца і проста, і нялёгка. Проста, бо ён ужо калі паабяцаў, сваё слова шануе. Нялёгка, бо Ляксей амаль не піў гарэлкі, а браць грошы ў сваіх людзей не вельмі добра гэта; і бясплатна не хочацца ж рабіць, бензін паліць і ўсё такое: недахват будзе — старшыня вылічыць грошы, і атрымаецца, што зрабіў людзям ласку ды ўдабавак і паплаціўся, капейку сваю ўнёс. Але малінаўцы прызвычаіліся да Ляксея: хто пяцёрку суване проста ў кішэнь, і Ляксей тады яе ўжо не вымае, хто наогул Мар’і аддае плату, маўляў, усё роўна ж Ляксей не п’е і навошта яму грошы.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0