MoreKnig.org

Віхор: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Ужо свяціла сонца, рассеялася над Сажом пара. Падняліся з дубоў, закружылі над лугам чароды шпакоў, узляталі так высока ў неба, што здавалася, быццам гэта не чарада птушак, а нехта сыпнуў жменю маку. У лазовым кусце вяла гуў-дундзеў вялізны паласаты шэршань: то садзіўся на лісціну, то поўз па жоўтым атожылку і ўсё чыкаў сваімі сківіцамі-клюшнямі — збіраў «зязюліны слінкі». На мелкаводдзі ўсхадзіліся, плёскалі яльцы і верхаводка.

Грышку ўжо было не да рыбы. Сядзеў на беразе, сусліў папяросу, тады-сяды паглядваў на Мішу, які, бы зацугляны, бегаў каля донак, але пакуль, акрамя акуня, болей нічога не спаймаў. Так і абеду прычакалі. Сонца стаяла яркае, высокае, чыстае, і Сож ажно зіхацеў ад бліскавак; хваль не было, бо не было ветру, а знаць, і клёў будзе паршывы: не любіць рыба ціхай спякотнай пагоды, забіваецца пад карчы, у ямы і ляжыць там нерухома, размораная; ёй ці дожджычак падавай, як тым грыбам, ці то вецер, ледзь не шквальны, калі вудачку закінуць цяжка: заносіць кручок на бераг. Усё жывое звязана нябачнымі ніцямі, думаў Грышка, урастае адно ў адно, раствараецца, як малако ў вадзе.

Марчанок з сынам пакінулі свае донкі і пайшлі дахаты абедаць, а калі напраўду — Марчанок проста захацеў «атаварыцца»; надвячоркам, сказалі, вернуцца і «з кожнай донкі здымуць па шчупаку». Цяпельца патухла, вецер раздзімаў попел — і вуголле ярылася, мяняла колер.

«А гары яна гарам, рыба!» — падумаў Грышка і загадаў Мішу, каб зматваў вудкі: няма часу сядзець бесталку, трэба дзела дзелаць. Міша згадзіўся з бацькам, здаецца, неахвотна, бо, мабыць, не адвёў яшчэ душы, і моўчкі стаў выцягваць донкі; з адною прыйшоў ёрш-насар — даўгарылы, зеленавата-светлы, як гурок, а вочы вялікія, матава-сінія, бы чарнічыны.

* * *

Два дні Міша не знаходзіў сабе месца, брындаў па гародзе, схадзіў на пагон, да сажалкі, у балотца — як у Малінаўцы кажуць, туляўся, бы сабака ад мух. Бацька з маці нічога яму не гаварылі: мабыць, ім хапіла той размовы ў першы вечар, як прыехаў. На трэці дзень Міша заявіў, што паедзе ў раён брацца на ваенны ўлік, а заадно і работы пашукае, у «Сельгастэхніцы» якой ці пээмка. Зноў жа, ні бацькі, ні маці і словам не абмовіліся, каб стаць пярок сыну, памяняць яго намысел. Маці адно сказала: «Хлеба купі там свежага. Што ета стала з нашаю крамай?» Тут і бацька разышоўся: «І праўда. Я ўжо казаў магазіншчыцы, Райцы, што ета не дзела, дык яна толькі лыбіцца: пры чым тута я? А пры тым, галубка, што званіць трэба, рупіцца. «Не, я за яе вазьмуся! — зняцяйкі ўзвіўся бацькаў голас: можа, у бацькі ўжо так накапілася злосці, што ён захацеў вымесціць яе на магазіншчыцы, хоць на яе і было за што абурацца, і людзі абураліся: скаліць зубы дырэктару райпа, і ўся яе заслуга.— Марчанок вунь ні на што не паглядзеў! А тут... Касцам, трактарыстам-матарыстам трэба на луг, у поле ехаць, а ў магазіне хоць шаром пакаці! Дажылася вёсачка!..»

Міша ўзяў капронавую сетку. Быў у новых джынсах, сіняй прыталенай кашулі з пагончыкамі і накладнымі нагруднымі кішэнямі; абуў вастраносыя туфлі з высокім жоўтым, бы мыла, абцасам.

Пагоду перавярнула: як назло, стала рыбалоўнаю — неба заслалася шызай каламуццю, а над лесам ляжала таўстым звіткам, пагрозліва налівалася тугою сінню хмара — нешта яе прывязала, не давала зрушыцца. Можа, чакала, пакуль Міша ўправіцца, з’ездзіць у раён.

Міша ішоў на шашу той жа дарогаю, па якой некалькі дзён таму вярнуўся дахаты; ён доўга быў у разлуцы і цяпер адчуваў, што ні сёння, ні заўтра не зможа куды-небудзь далёка збегчы, уцячы, проста ў яго пакуль не хопіць сілы; а пачні яго жывасілам, прымусам цягнуць, ён будзе рвацца, рыдаць, стагнаць, грызці зубамі зямлю, але не паддасца. Нішто не скарае так чалавека, як туга па тым святым і кроўным, на чым вырас, што ўвабраў у сябе з дзіцячых гадоў. Дзе ўжо думаць пра гонар нейкі, самалюбства ці тое прыгожае, рамантычнае жыццё, і Міша нават дзівіўся цяпер, што некалі рваўся на геолага, у далёкі свет, у тайгу, стэп, горы... Ой, пустая, ветраная галава, што ты думала і куды глядзелі твае вочы?

Мішу падабрала бартавая машына. У кузаве сядзелі мужчыны і жанчыны — гандляры, лесарубы ці касцы. Міша не стаў углядацца, прытуліўся да задняга борта, так і даехаў да горада, праўдзівей, да гары, за якою ўжо віднеліся забудовы. І тут машына нечакана затармазіла. Ляпнулі дзверы — вылез шафёр. Міша ўстаў: што такое? Каля машыны стаялі два міліцыянеры, адзетыя ў скураныя курткі і сінія галіфэ, на галовах жоўтыя шлемы; крыху воддаль, пад раскірэчанаю дуплістаю вярбою, стаяў жоўты матацыкл з каляскаю. Даішнікі!

«Чаму возіце людзей у кузаве?» — пачуў Міша як бы знаёмы голас. Шафёр — малады яшчэ хлопец з рыжымі валасамі і белымі рэдзенькімі вусікамі — стаў апраўдвацца, тараторыць, што вязе сваіх людзей, калгаснікаў, папрасіліся хто на базар купляць парасё, хто ў бальніцу. Міліцыянеры не хацелі слухаць, гразілі штрафам, дзіркаю ў талоне, і чымся болей яны гаварылі, тым шчырэй прыслухоўваўся да іх галасоў Міша: адзін з іх быў надта ж знаёмы, рэзаў вушы. «Ха! Васіль Муранкоў!..— Міша саскочыў на зямлю.— Во раз’еўся — не пазнаць!» Міша падышоў да міліцыянераў і з усяго маху стукнуў Васіля па плячы. Той аж пахіснуўся, уставіў вочы, а яго сябар кінуўся да Мішы, сцяў за рукі, аж тыя затрашчалі: няйнакш палічыў, што Міша напаў на іх. Шафёр таксама няўцямна, як прыгаломшаны, плюскаў вачыма і глядзеў то на Мішу, то на міліцыянераў.

Васіль нарэшце расшалопаў: «Во дык сустрэча! Ну здароў, друг!..— расчулена абняў Мішу і крутнуўся з ім два разы.— Мне бацька твой неяк гаварыў, што хутка прыйдзеш. Не чакаў, друг, не чакаў...— Васіль ледзь не плакаў ад радасці, глядзеў на Мішу, як на дзіва, мабыць, хацеў параўнаць яго цяперашняга з тым, што навечна ўпісаўся ў яго памяць басаногім хлапчуком.— Я, друг, без цябе страдаў увесь час...»

Васілёў сябар, міліцыянер, зноў павярнуўся да шафёра, расшпіліў руды бліскучы планшэт. «Адпусці ты яго,— папрасіў Міша.— І мяне ж ён вёз...» — «Не-не,— закруціў галавою Васіль.— Карай, Паша, па ўсіх стаццях. Парадак ёсць парадак. Як кажуць, ты мне друг, а ісціна даражэй. Ты куды зараз?» — «У ваенкамат. І работу шукаць...» — «Да нас не хочаш?» — «Пакуль не»,— Міша кісла, сумна пасміхнуўся. «Ну тады едзь, спраўляй свае дзялы, а пасля падыдзі да мяне ў кабінет, пагаворым. На дзвярах убачыш: «Начальнік ДАІ». Туды і стукайся».

Будынак ваенкамата быў старадаўні, цагляны, з вузкімі цьмянымі вокнамі, стаяў у зарасніку бэзу, язміну і белых ружаў. Ад весніц да самых дзвярэй абапал цэментовай дарожкі стаялі шчыты — воіны ў касках, выпіскі са статутаў; каля ганка ярка цвілі клумбы, падобныя на вялізныя святочныя пірагі.

За акенцам, выразаным у таўстым шкле, сядзеў прапаршчык. Узяў у Мішы ваенны білет, разгарнуў, лёгенька свіснуў; паставіў штампік, спытаў, дзе Міша будзе працаваць. «І гэты як бацька»,— незадаволена падумаў Міша, але сказаў стрымана, што яшчэ «не прыстроіўся». «Уладкуешся — паведамі»,— папярэдзіў прапаршчык і аддаў ваенны білет.

У горадзе не было аўтобусаў, і Міша пайшоў да «Сельгастэхнікі» пехатою, лічы, на самы канец горада; там і пээмка. Міша ішоў няспешна і бачыў, што горад разбудаваўся, пасвятлеў ад высокіх шматпавярховых дамоў; пашырэла цэнтральная плошча, каля помніка Леніну рдзелі ў лёгкіх плеценых кашах свежыя кветкі.

Спыніўся каля прахадной «Сельгастэхнікі» — белай цаглянай будачкі з вялікім закратаваным акном. Адчыніў дзверы. На крэсле ў куце сядзеў стары ў зімовай шапцы і чытаў газету. «Мне трэба галоўны інжынер ці хто з начальнікаў»,— сказаў Міша. «А вы з рэдакцыі?» — «Не. На працу».— «Усе на савяшчанні. Будуць пасля абеду».

Міша не вельмі засмуціўся: ужо прывучыў сябе, што любая дробязь — не такая простая штука, мае свае зашчапкі і замочкі, да якіх трэба падбіраць ключыкі. Што рабіць? Пацёгся зноў на цэнтр горада: пабудзе на старых, знаёмых мясцінах, загляне ва універмаг. А можа, зразу шпарыць да Васіля? Не, паадно, яго не будзе яшчэ, а па-другое, усё-ткі трэба праясніць з работаю.

Міша ішоў цэнтральнаю вуліцаю, і позірк яго перакідваўся то на адзін бок, дзе стаялі ў густой зелені драўляныя будыніны, то на другі, дзе выстраіліся ў шчытны рад магазіны, аптэка, Дом быту, пошта... І раптам Міша ўбачыў партрэт... бацькаў партрэт і яшчэ многа-многа партрэтаў, аж два рады на высокай мураванай белай сцяне. Міша падышоў бліжэй: бацькаў партрэт быў вялікі і, здаецца, навейшы за астатнія; сам бацька нейкі дзіўны на гэтым здымку — быццам смяротная туга засела ў вачах, а твар чысты, белы, як з гіпсу, і кашуля белая, гальштук звісае чорнай палосачкаю. Мабыць, у не надта вясёлы момант шчоўкнуў фатограф бацьку. Сум, туга ў вачах... А можа, і не толькі туга? Міша ўглядаўся ў вочы бацьку: здаецца, і дакорам колюць... Яго, Мішу. А быў бы зараз побач бацька, яшчэ і галавою паківаў бы. У Мішы скура зашэрхла: быццам і праўда стаяў ззаду бацька і глядзеў на яго, сына. Міша аглянуўся, але нікога за спінаю не было, адно па тратуары ішлі-спяшаліся людзі, яны былі занятыя сабою і блізка не зважалі на Мішу: у кожнага свой рупесак, свая радасць, свая маленькая трагедыя.

Мішу стала цяжка на душы, і на вочы быццам наплыў змрок. Дрэвы, яшчэ свежыя, зялёныя ў лісці, здаліся яму чорнымі, акурат абсмажаныя. Неба ў прасветліны між дамамі было прыкра-жаўтаватым, быццам ён глядзеў на яго праз шкельца з разбітай бутэлькі. Паднялася вышэй, адарвалася ад лесу чорная вузкая, бы вяроўка, хмара, усё роўна як накручвалася на шыю і душыла. Міша ўздыхнуў: здаецца, такі адчай яшчэ ніколі не браў. А было ж усякай усячыны: другі на яго месцы, можа б, ужо здурнеў бы ад перажыванняў. А Міша ніколі не шманаў, яго і не радавалі поспехі, і не засмучалі няўдачы, «праколы», як ён іх пазней стаў называць. Са школы ён такі, помніцца, Шапялёў Іван Лукіч гаварыў: «Пруцікаву ці двойка, ці пяцёрка — яму ўсё роўна». Дык адкуль тады адчай? Няўжо ён, Міша, так рана апынуўся ў тупіку? ЦІ, можа, гэта хвілінная слабасць? Слабасць, душэўная, яна ў кожнага бывае... І яго ўжо аднаго разу абяззбройвала, брала пад абладу. З паўгода назад. Ён хацеў нават кінуцца з шостага паверха, дзе яны, дысцыплінарнікі, нарошчвалі сцены. Дурань, канечне, ён, але што зробіш. Чалавек не халодная цагліна, а жывая, крохкая душа. А калі жывая, то і павінна не толькі смяяцца, але і плакаць, пакутаваць. Плакацца, вядома, трэба як менш, не да твару гэта мужчыну, але не заўсёды можна ўзяць сябе ў рукі. Розум часам бывае бяссільны перад душою, розум загадвае, а душа сваё робіць — і хоць страляй яе! І вось цяпер, здаецца, яна зноў паказвала сваю настырнасць, якую Міша не мог скруціць, закілзаць.

Ён глянуў апошні раз на бацькаў партрэт, і той холадна бліснуў шклом, як слязою, і Міша ледзь не ўпаў — самлелі ногі,— акурат ступіў на слабенькі лядок-верхаводку. Дзіўна, але Міша не ішоў, а сунуўся, быццам і праўда чуў пад сабою лёд. Што з ім? Ён заскрыпеў зубамі — ад злосці за сваю бездапаможнасць. Адчай заўсёды абрушваецца на чалавека, калі ён зняцяйкі адкрывае ў сабе новую загану, якая дабавіць пакут.

З левага боку, крыху воддаль ад тратуара, у кустах бэзу стаяў шкляны павільёнчык, у ім прадавалі піва. Міша звярнуў туды. У расчыненыя напята дзверы ўбачыў, што каля прылаўка таўкуцца мужчыны. Прадаўшчыца была тая ж самая, што і тры гады назад, паўнатварая, чарнявая, з залатымі завушніцамі і ярка напамаджанымі вуснамі, якія то збіраліся ў трубачку, то расцягваліся нібыта ва ўсмешцы.

Піва было нясвежае, кіславатае, на дне калыхаліся не то крошкі хлеба, не то муць, але яно расслабіла Мішу галаву, яна лёгка закружылася і акурат перавярнула свет з ценявога боку на светлы. Кудысьці сплыла чорная вузкая, бы вяроўка, хмара, неба заіскрылася кароценькімі зыркімі, як іголачкі, сонечнымі промнямі, і лісце на таполях зальснілася тонкаю чыстаю слюдою. Ад ног адкацілася млявасць, і яны цвёрда ступалі па тратуары.

Хлебны магазін быў у «падвальчыку» — нізкім цагляным будыначку, у якім раней, помніць Міша, дзве таўстыя цёткі ў белых халатах прадавалі вэнджаную рыбу — тараны — і чорныя бліскучыя кольцы тоненькіх, як палец, каўбасак. Міша купіў чатыры булкі чорнага хлеба, ён быў мяккі, аж дыхаў і цяплом, і пахам. І гэты пах быў не такі, да якога прывык Мішаў нос і сам Міша за час адлучкі, а нейкі шчымлівы, свойскі, ці што, так пахла і поле, і дарога ад шашы, і бацькава дворышча, і балотца — уся малінаўская зямля...

Падышоў да аўтастанцыі, яе называлі «шпакоўняю», бо ў франтоне была дзірка, куды ляталі ластаўкі. Міша сеў на лаўку; задуменна і зацята, бы статуя, глядзеў на аўтобусы, на людзей, што мітусіліся ў сваім як быццам самым галоўным у жыцці клопаце. Успомнілася школа, тыя два апошнія гады, як ездзіў у райцэнтр — у дзевяты і дзесяты класы. Пасля ўрокаў вясёлым цыганскім табарам яны, вясковыя, ішлі да аўтастанцыі, лавілі спадарожныя машыны, прасіліся ў аўтобусы. Дзіўная пара, усё з яе помніцца: і прыцемкі, якімі бег на шашу і якія, здавалася, ціснулі на павекі, і тыя ж уцёкі ў «партызаны», якія пахлі дымам вогнішча і тугою бацькаваю дзягаю, і халодным піражком, купленым у станцыйным буфеце... І канечне ж, каханне, першае, школьнае, яно ва ўсіх бывае, і ў Мішы было, толькі бесталковае і маларадаснае, як і ўсё ў ім. У дзевятым класе ён закахаўся ў старэйшую за сябе дзяўчыну з Дабранкі, імя ў яе было Марыя, Маруся, але яе ўсе звалі Муся. Яна другі год хадзіла ў дзесяты клас, вучылася слаба, часта прапускала ўрокі, нават Мішу было няёмка за яе. Муся была вельмі зграбная, з роўнымі таўставатымі нагамі нейкай чыстай, смятанкавай жаўцізны; у яе быў востры роўненькі носік, усыпаны дробнымі вяснушкамі (толькі вясною), карыя, як у Ленкі, вочы, але нежывыя, з пастаянным сумам ці пустатою. Муся садзілася на лаўку, закідвала нагу на нагу, і тады на лытцы быў добра відаць чорненькі пушок; гэты пушок цёплаю лёгкасцю напаўняў Мішаву душу, і яна рвалася некуды ўвысь. У такія хвіліны Міша не мог глядзець на Мусю, хоць іншыя хлопцы, і Васіль Муранкоў, не саромеліся падлазіць да яе і шчыпаць за бок. У Мішы ад рэўнасці і злосці сціскаліся зубы, але, баючыся выдаць сябе, не чапаў хлопцаў; толькі дзе-небудзь на выгане, калі бораліся, лаўчыў заламаць руку ці нагу таму, хто вельмі ўжо дапякаў Мусі. Муся, здаецца, была абыякавая да Мішы, толькі аднаго разу, калі ён падсобіў ёй несці з цэнтра горада пакунак з мыцельным парашком, сказала, што ў яго, Мішы, «красівыя вочы». Міша так і не зразумеў, што гэта было: насмешка, падзяка або Муся хацела паказаць, што і ёй у ім нешта падабаецца?

Неўзабаве Муся зацяжарала, ад каго, ніхто не ведаў, і зусім кінула школу. Болей Міша яе не бачыў, хоць і насіўся колькі разоў на кані ў тую Дабранку: мабыць, з’ехала ў свет, далей ад ганьбы.

Гэтыя сцэны з мінулага яркаю, выразнаю плёнкаю перакруціліся ў памяці, і Міша адчуў сябе зусім бадзёрым, бесклапотным, гатовым на «вялікія подзвігі». Ён папляваў на недакурак і кінуў яго ў сметніцу; размахваючы сеткаю з хлебам, пайшоў у міліцыю.

На ганку стаялі два мужчыны з бледнымі зморшчанымі тварамі і нешта ўголас даказвалі адзін аднаму. Міша прайшоў па калідоры, чытаючы на дзвярах шыльдачкі. Звярнуў улева, у неглыбокі цесны калідорчык, і прама перад сабою ўбачыў на абабітых дэрмацінам дзвярах рудую шыльдачку, на якой жоўтымі літарамі было напісана: «Начальнік ДАІ Муранкоў В. А.» Міша грабянуў рукою валасы і пастукаў у дзверы, але дэрмацін заглушыў гукі.

Васіль сядзеў за сталом, пісаў. Кабінет быў прасторны, светлы, шырокія вокны з жоўтымі шторамі; у куце стаяў сейф, каля дзвярэй скураная канапа і за ёю некалькі крэслаў у рад. На стале ў круглай і празрыстай, як медуза, крышталёвай попелцы дымілася цыгарэта.

Васіль кіўнуў Мішу, каб садзіўся, а сам, не адрываючы вачэй ад паперы, пісаў. Міша сеў на канапу, адваліўся на спінку. Васіль коса зіркнуў на яго: маўляў, пачакай, я зараз. Націснуў кнопку на падобным да магнітафона апараце, які стаяў на тумбачцы пад правую руку, і сказаў: «Лейтэнант Аўраменка!»

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
Ворота Рая. Лейтенантская поэзия
[Поэзия: прочее / О войне]
Перед вами уникальная книга – ее можно читать и слушать! Потому что это сборник авторских песен Сергея Морева, известного под творческим позывным БАТЯДЕД. В сборник вошли песни, написанные для
0
Наследник Мудрецов 1-13
Наследник Мудрецов 1-13
[Бояръ-Аниме / Самиздат / Боевая фантастика]
Эта история начинается в будущем, в котором человечество пошло не по пути технологий, а по пути магии. Не сказать, что по своей воле, и не сказать, что путь был легок. Эта история про юношу,
0
Артур Коваль: Дрейфующий человек
Артур Коваль: Дрейфующий человек
[Детективная фантастика / Космическая фантастика]
Отпуск следователя Артура Коваля заканчивается звонком из штаба — и заданием, которое с самого начала кажется необычным. Что же, в пятисотлетнем противостоянии двух планет Солнечной системы могут
0
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Влечение Духа
Влечение Духа
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Случайная встреча в закрытом клубе, после которой невозможно жить как раньше. Он пришёл за удовольствием. Она — просто посмотреть. Они остались в закрытой комнате. Без имён. Без обязательств. Без
0
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
Развод в 40. Бывшая мисс «Никто»
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
— Нет, ты послушай! — Он ударил ладонью по столу, чашка подпрыгнула и звякнула. — Ты превратилась в тень! Сидишь дома, возишься со своим котом, готовишь прокисший суп, и считаешь, что я должен быть
0
В плену у нарцисса
В плену у нарцисса
[Медицина / Основы психотерапии / Практическая психология]
Попали в отношения с нарциссом и чувствуете себя в ловушке? Готовы наконец разорвать порочный круг манипуляций и вернуть себе самооценку? Книга «В плену у нарцисса: клинический психолог о
0
Любовь на моих условиях
Любовь на моих условиях
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Девушка, возмущённая таким наглым вторжением, недоумённо уставилась на незнакомца. — А ты кто такой? Мужчина повернулся, и насмешливо взглянул в глаза Амалии. — Я друг Кости. — Уверенно
0
Несгибаемый граф 3
Несгибаемый граф 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Граф Шереметев за полтора года запустил столько полезных проектов, что стал с опаской восприниматься в Санкт-Петербурге. Императрицу и её окружение волнуют даже не экономические, а общественные
0
Брат жениха. Будешь моей невестой!
Брат жениха. Будешь моей невестой!
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Вы ещё кто такой? — спрашиваю в ужасе, когда рядом с домом меня хватает красивый и опасный незнакомец. — Отпустите или буду кричать! — Кричи, — усмехается он, прижимая к себе — никто тебя не
1
Убийственный аромат
Убийственный аромат
[Классический детектив / Детективы]
Нас постоянно окружают запахи. Они бодрят и успокаивают, тревожат и создают комфорт, пробуждают воспоминания. Но может ли аромат убить? Бывший глава итальянской полиции Карло Бальери искренне
2
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
Зелёный свет. Через Дух Андрэ Луиса
[Религиозная литература: прочее]
Книга Зеленый свет (в оригинале "Sinal Verde") была написана духом Андре Луисом и передана через медиума Шику Шавьера. Эта работа продолжает исследовать темы, связанные с духовным развитием, кармой и
0
Песня Волчьей луны
Песня Волчьей луны
[Классическое фэнтези / Самиздат]
Она — принцесса, которая отправилась в соседнее королевство спасать детей от сонной чумы. Он — оборотень, который почувствовал в ней истинную пару и теперь хочет присвоить навсегда. Между ними война,
2
Любви и тундра не помеха...
Любви и тундра не помеха...
[Классическое фэнтези]
Ведьма Иветта отправилась в этнографическую экспедицию. Туда, где сейчас находились Пётр Дарович и Виктор. Только даже суровая тундра любви не помеха даже в условиях сплошных неприятностей и
0
14-я колония (ЛП)
14-я колония (ЛП)
[Криминальный детектив / Политический детектив / Шпионский детектив / Триллер]
Что произойдет, если избранный президент и вице-президент умрут до принесения присяги? Ответ далеко не однозначен — на самом деле, то, что последует за этим, будет ничем иным, как полным политическим
0
Путешествие за вкусняшками
Путешествие за вкусняшками
[Детская фантастика / Сказка]
Истории про котиков, их дружбу и забавные приключения, написанные от имени кота по имени Пушок Сосискин — немного хвастливого (исключительно в своих песенках), но очень дружелюбного. Это семейный
0