MoreKnig.org

Пуціна: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Барыс Пятровіч



Шрифт:

ды лапухоў (казалі: гігантызм раслінаў — з’ява выключна сахалінская, якую вывучаць прыязджалі маскоўцы і якой месцічы ганарыліся, а ён потым пад Менскам сустрэў цэлыя плантацыі мядзведжае дудкі, што за нашых пару месяцаў лета вымахвала на тры і больш метраў у вышыню і ніхто не здзіўляўся гэтаму…); дзядзька папярэдзіў: ні ў якім разе не страляць на гук, шум, голас, толькі па цэлі, якую бачыш, і добра зрабіў, бо на свіст іхняга манка з кустоўя выйшаў яшчэ адзін паляўнічы (і адкуль узяўся?) з такім жа

свістком: чужак свісь — і сябар свісь, чужак свісь — і сябар свісь, а ён трымаў на мушцы тое месца, адкуль ішоў свіст і ледзь стрымліваў сябе, каб не гахнуць на «голас» рабчыка-копчыка, і калі ўбачыў перад сабою не птушку, а твар чалавека са свістком, так і асеў, і сказаў сябру: «усё, паляўнічы з мяне на гэтым скончыўся»… ён вярнуўся да лецішча — дзядзька збіраўся вудзіць рыбу ў рачулцы і рыхтаваў прынаду: нарэзаў кавалачкаў капронавых панчохаў і закручваў у іх па тры-чатыры ікрынкі — атрымліваліся вузельчыкі,

якія нагадвалі гронкі ягады-марошкі; аказваецца, вакол гарбушаў падчас нерасту аціраецца драпежная рыба кумжа, якая палюе на ікрынкі — з’ядае іх на нерасцілішчах, і рыбакі скарыстоўваюць гэтую ахвоту кумжы да дармовага ласунка; аднак так проста ікрын­ку на кручок не пачэпіш: праб’еш, і выцячэ, як вока, толькі белая скурка застанецца, а ў капроне ікрынкі і відаць, і падчапіць за нітачку акурат можна… карацей, замест дзядзькі на рыбалку, як госць, выправіўся ён; рыбацкае шчасце, вядома, такое ж

няўлоўнае, як і паляўнічае, але бацька ягоны любіў казаць: «у рыбака голыя бака, але дым не пусты…», так яно і здарылася: толькі закінуў ён вуду ў рачулку бліжэй да вусця, дзе шырэй, глыбей і рыбы не відаць у празрыстай (!) чарнаце, як леска напялася і пачала рэзаць ваду: нябачная кумжа адразу ж сквапна хапанула ікрынкі і паплыла далей, але ўжо на кручку; рыбіна падалася магутнаю і, адпаведна, вялізнаю… за жыццё яна змагалася імпэтна, стралою кідалася ад берага да берага, ускаламуціла ваду

і распалохала ўсё і ўсіх вакол сябе; выцягнуць яе было няпроста найперш таму, што быў ён не дужа спрактыкаваным рыбаком і баяўся страціць свой першы ўлоў; урэшце на траве перад ім апынулася маленькая, сантыметраў за дваццаць, дужа ўпартая, вёрткая і неспадзявана прыгожая рыбінка, ён адышоўся метраў трыццаць і зноў закінуў вуду, ікрынкі не паспелі патануць, падсечка, і другая, крыху большая рыбінка ўжо б'ецца каля ног — выцягнулася зусім без напругі, проста дасталася з вады,

потым трэцяя, яшчэ драбнейшая за першую… расчараванне ягонае зняў дзядзька, які падышоў і шчыра здзівіўся: кумжа лічыцца ці не самай каштоўнай тут — самай чырвонай з чырвоных і самай паважанай з паважаных у рыбакоў, бо гарбушу — ідзі ды бяры голымі рукамі, а кумжа — рыба рэдкая, шляхетная… дзве-тры — ужо шчасце, а дзясятак — герой! дзядзька прашаптаў штосьці кшталту: «пачаткоўцам (дурням) шанцуе», а ён падумаў, што нарэшце Сахалін яго прыняў і аддзячыў за знаёмства, за прыезд і за любоў…

потым, пасля «абеду», а дзядзька з кумжы згатаваў файны (не тое слова — пальчыкі абліжаш!) «шашлык», яны паехалі на далекаватую вод­мель (быў адліў, акіян адступіўся ад берага, пакінуўшы мокрыя камяні, здалёку падобныя на спіны статка марскіх коцікаў на лежбішчы ля горада Невельска), каб назбіраць «морапрадуктаў»: ракавінак марскіх пятушкоў (пеўнікаў?), марскіх грабяшкоў (грабеньчыкаў?) і, вядома, крабаў; грабяшкоў ды пятушкоў (іх тут часцей трубачамі называюць) сабралася

па вядру хутка (якое ўсё ж багатае тут мора!..), а вось крабы былі «самаходныя»: яны не чакалі, як ракавінкі, калі іх падымуць, а разбягаліся, зашываліся ў шчыліны, плёскалі па лужынах вады, бараніліся клюшнямі, балюча шчыпаліся, ніяк не даваліся ў рукі, а браць трэба толькі за верх, за панцыр, дзе вочкі-перлінкі злосна бліскаюць… аднак і імі цэлафанавы пакет даволі хутка напоўніўся… вячэра была класная: якая ўсё ж смаката — марскія грабяшкі — куды там нашыя баравікі, хоць, калі трошкі схібіць,

калі падыграць сабе, дык і падобныя па смаку… спаць гэтым разам яны клаліся сытыя, і заснулі хутка пад пошум акіяну, пад пашкробванне пакінутых у пакеце на заўтрашні сняданак жывых крабаў, пад мерны храп дзядзькі, які заснуў раней за іх… і прачнуліся ад страшнага крыку — саскочылі з ложкаў не разумеючы, што адбылося: ці не галодныя пацукі накінуліся на дзядзьку? і загрызлі! сябар запаліў свечку — былі тут запасы, пра якія яны ў першы вечар не ведалі і не знайшлі — дзядзька сядзеў у ложку і трос

вялізнаю — апухлаю? — шматпальцавай рукою; не адразу, але ім дайшло, што гэта крабішча вісіць у яго на руцэ… ноччу крабы прарвалі цэлафан (ці пацукі прагрызлі, лезучы па ежу) і распачалі вайну з нахабамі пацукамі за авалоданне пакоем і ўсім лецішчам; дзядзька прачнуўся, пачуў шкрабаценне пад ложкам, апусціў туды руку, як дома да коткі, і краб цапнуў яго соннага… смех-смехам, аднак трэба ўжо развітвацца з лецішчам, бо час вяртацца ў пачатак, да вогнішча, што гарыць каля намёта, дзе чакае яго

смачная юшка, якую зварылі сябры браты-армяне, хоць ён не аматар юшкі, тым болей з марской рыбы, (а дзе яе тут, на Шыкатане, рачную знойдзеш?), бо марская рыба і ўсе гэтыя морапрадукты: грабяшкі ды петушкі (трубачы), марскія агуркі (трапангі) ды капуста (ламінарыя), крабы ды кальмары — даўно абрыдлі і хочацца акунькоў ды плотачак, як на ра­дзіме на Сяляве, і хочацца дамоў на Беларусь, у родную неўпарадкаваную Беларусь, бо менавіта там, на Сахаліне, калі ў адзін з выходных яны з сябрам

пайшлі да гары пад назовам пік Чэхава, прагучала: «а слабо ўвесь дзень адразмаўляць тут, на Сахаліне, толькі па-беларуску, слабо?», аказалася — не слабо, аказалася — можна; там, на Сахаліне, ён упершыню задумаўся над тым: хто я ёсць і што я ёсць без роднай мовы, бо да таго ганарыўся, што чыста-чыста, зусім без акцэнту, размаўляе па-расейску… менавіта адтуль, з Сахаліна, ён вярнуўся на Беларусь беларусам, бо іхняя спроба размаўляць па-беларуску не наткнулася на неразуменне і супрацьстаянне:

«гаварыце на нармальным языку», як дома, а на­адварот, успрынялося натуральна: «а што такога: вунь побач з намі карэйцы жывуць і размаўляюць па-свойму, а далей — армяне і так хуценька балбочуць, што не зразумець нічога, але хай, няхай… а ёсць яшчэ каракі ці ніўхі, якім іх пісьменнік Уладзімір Сангі, што ў «Савецкім Сахаліне» спрабаваў працаваць, нядаўна буквар напісаў, каб мову вучылі, так што і вы гаварыце, гаварыце — прыгожая ў вас мова, хоць і смешная трохі нашаму вуху…» — і яны размаўлялі

і балдзелі, балдзелі і ўсведамлялі сябе іншымі, не чужымі, але іншымі… так, на Сахаліне, на беразе Ці­хага акіяна, на краі свету, думаецца пра Беларусь, якая так далёка і заўсёды блізка: з табою, у табе… на Сахаліне любяць Беларусь і беларусаў, бо яны знаходзяцца на другім краі канца, кола, а значыць побач… на Сахаліне — кожны чацвёрты беларус (прыехалі па вярбоўцы пасля Другой сусветнай вайны), праўда, ужо не па пашпарце, бо яго даўно запісалі расейцам (уся радня ягоная, а тым болей іхнія дзеці —

ужо расейцы…), а па сваёй геннай памяці… на Сахаліне яму не давалі забыцца, што ён беларус («Песняры» — культавы гурт!) і прымушалі — давалі сотні падставаў! — ганарыцца тым, што ён беларус… загадчык аддзела сельскай гаспадаркі газеты «Савецкі Сахалін», мардвін з-пад Разані, Фердаліс Ахатавіч, якога клікалі ўсе ласкава Сахатавіч, хацеў яго, як буль­баша, зрабіць галоўным на Сахаліне спецыялістам па вырошчванні бульбы на каменнай глебе вострава, і не столькі вырошчвання, бо сякая-такая

бульбачка там расла, колькі па ўборцы: ніяк не йшлі там камбайны, блыталі бульбу з каменнем і ламаліся бясконца… смешна… цяпер смешна, а тады было ўсё на поўным сур’ёзе; дарэчы, як і ўласна журналісцкая праца, які дурны ён быў, бо каму цікавая ды патрэбная тая праца, бясконцыя камандзіроўкі да перадавых жывёлаводаў, нарыхтоўшчыкаў кармоў (о, нарыхтоўка кармоў на тагачасным Сахаліне»… песня! кожны завод, кожны «калектыў» з’яўляецца шэфам саўгаса — а тут іх прыблізна па адным на раён —

і ўсё лета, «вахтавым метадам», змяняючыся па чарзе, «шэфы» дабываюць кармы на лугах, уздоўж дарог, у лесе для саўгаса, дзеля гэтага будуюць ста­цыянарныя лагеры, палаткавыя гарады, і колькі там людскіх трагедыяў ды шчасцяў нараджаецца!), гароднінаводаў… бо і цяпер, у гэтым тэксце, згадкі толькі пра тое, што было па-за працай, пра тое, што не ўвайшло ў рэпартажы ды нарысы, крытычныя артыкулы ды фельетоны; але ён не застаўся на востраве, каб культываваць там «ісконна беларускую

бульбу» (даруй, даруй, Сахалін, даруй, востраў Скалы ля Чорнае рэчкі), не ўтрымаў яго там і любімы тады пісьменнік — Антон Паўлавіч Чэхаў, які, зрэшты, і сам пабыў на Сахаліне, як на экскурсіі, прыблізна столькі ж часу, колькі і ён; але ехаў туды ён не з-за Чэхава і не па чэхаўскіх слядах: пра падарожжа Чэхава на Сахалін ён падрабязна даведаўся толькі на Сахаліне, і напісаную Чэхавым кнігу пра востраў здабыў і прачытаў толькі на самім Сахаліне; кнігу гэтую чамусьці замоўчвалі: не выдавалі

і не рэкламавалі ў СССР, як іншыя рэчы класіка, і стараліся не ўключаць у зборы твораў; дагэтуль пра Сахалін чытаў ён хіба ў рамане Мікалая Задорнава, бацькі будучага савецка-расейскага гумарыста Міхаіла Задорнава, які славай сваёй пераплюнуў і зацьміў старэйшага… то быў расповед пра тое, як капітан Невяльской адкрываў за Татарскім пралівам праліў Невяльскога, каб даказаць, што Сахалін востраў, а не паўвостраў, і раман называўся гучна і запамінальна: «Вайна за акіян»; кніга Чэхава

была іншай, дакументальнай і зусім негераічнай, пачытаўшы, ён зразумеў, чаму расейцы стараліся не афішаваць яе, хоць там нібыта «бічаваўся і аблічаўся» царызм, што па тым часе не проста трэба, а неабходна было рабіць… «нібыта» — важнае слова, бо Чэхаў напісаў праўду не пра царызм, а пра расейцаў увогуле — заўсёды і ўсюды прыхадняў (Аўстралія — краіна катаржанаў сёння працвітае, бо вольная, а Сахалін…) і прызнаваў (а тады, да прайгранае Японіі вайны 1904–1905 гадоў, гэта крамолаю не лічылася), і пра

першаснасць адкрыцця, даследавання і пасялення японцаў на поўдні Сахаліна і Курылах… тым не менш, на Сахаліне быў культ Чэхава: горад Чэхаў, вуліцы Чэхава (усюды, дзе толькі можна), кінатэатры ды тэатр імя Чэхава, пік Чэхава (культ роўны, калі не большы за культ Леніна), музеі Чэхава, у адным з якіх ён убачыў рэч, якая нібыта належала Чэхаву: дажджавік, і здзівіўся памерам яго: мяркуючы па здымках, па твары, яму заўсёды здавалася, што Антон Паўлавіч быў невысокім чалавекам, а тут плашч —

гіганта проста; экскурсавод паведаміў, нібы па сакрэце, тое, што чамусьці не казалі: Чэхаў быў высокім для таго часу мужчынам — за метр восемдзесят ростам… а потым дасведчаны экскурсавод-патрыёт аспрэчыў яшчэ адную «ісціну»: апошнія словы Чэхаў прамовіў не па-нямецку — «Ich sterbe», гэта прыгожая мана, ён папрасіў перад смерцю падаць яму шампан­скага, і гэтая просьба ягоная была апошняй прамоўленай; з экскурсаводам, а то быў борздзенькі дзядок з «чэхаўскай» бародкай, яны потым разам выйшлі

з музея (а размяшчаўся ён у самым адметным у Паўднёва-Сахалінску будынку, былым японскім, з загнутымі, як у пагады, канцамі страхі) і прася­дзелі ў кавярні колькі гадзінаў за размоваю, і ён усё намагаўся ўзяць яму сто гарэлкі альбо пляшачку добрага віна на дваіх, дзядок жорстка і катэгарычна адмаўляўся, як адмаўляюцца толькі істыя п’яніцы ад «спакусы», аднак на развітанні сціпла папрасіў набыць пляшачку звычайнага «чарніла», якое толькі і ўжывае сам-насам, бо жыве адзін… па дарозе да гарэлачнае крамы

стары расчуліўся і пачаў распавядаць пра «дон-жуанскі» спіс Чэхава, потым перакінуўся на Талстога, які прызнаўся Чэхаву, што быў у маладосці «нястомным ё…», але — няхай дасведчаныя чытачы шукаюць пра гэта ў іншых кнігах… а ён — ён здрадзіў востраву, каб не здрадзіць Беларусі: ён вярнуўся дамоў, і не да буль­баўборачных камбайнаў, не да родных вішняў ды ліпаў, не да маці, не да сяброў, і не да каханай нават — а проста дамоў, бо Родны Дом — гэта ёсць і маці, і сябры, і каханая — усё разам… вярнуўся,

каб зноў і зноў сцвердзіць ісціну: каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба дома бываць часцей… і — быць дома не госцем… і вось цяпер, калі ён сказаў пра Сахалін што мог і не мог сказаць, калі збіраецца адсюль дамоў, прыйшоў час нарэшце не прамаўчаць і пра тое, дзеля чаго ён паехаў на востраў, што прывяло яго сюды; зрэшты, ніякая гэта не таямніца, бо што яшчэ можа прывесці, як не каханне, дакладней — любоў, так любоў да ўсяго японскага, пачынаючы ад літаратуры, гісторыі, культуры, людзей…

да раслінаў, страваў, назвы якіх былі вычытаныя ў кнігах, да японскіх жанчынаў, якіх ён уяўляў анёламі з анёльскімі крыламі (гэтакімі мадам Батэрфляй — хоць у менскай оперы мадам Батэрфляй спявала жан­чына гадоў за пяцьдзясят, гэткая грубка на тоўстых ножках) і анёлападобнымі трапяткімі характарамі… усё японскае пачыналася для яго з любімага Акутагавы (мінуючы Коба Абэ, Кавабату, Кэндзабура Оэ ды іншых лаўрэатаў і нелаўрэатаў Нобеля, кнігі якіх былі даступнымі, а тым болей моднага падчас

перабудовы Юкіа Місіму і звышмоднага цяпер Харукі Муракамі) нашумелай часопіснай рэчы Пікуля пра тры ўзросты Акіна-сан, фільмаў Акіра Курасавы, якія давалі болей; праўда, галоўны фільм мэтра (не «Дэрсу Узала», як лічылі ў СССР) ён убачыў пазней, па вяртанні з Сахаліна — той, у якім герой амаль дзве гадзіны экраннага часу нясе сваю маці ў горы, каб пакінуць там паміраць, бо стала яна для сям’і лішняй; ага, вось яшчэ адная паралель між японцамі і беларусамі: ніхто не звярнуў увагу на беларускі

фальклор (гэтак, як Курасава на японскі): у беларускіх казках сыны заводзяць старога непатрэбнага бацьку ў лес і пакідаюць паміраць… ці не ёсць гэта родавая (радзінная) пляма беларусаў? Беларусь знаходзіцца між Захадам і Усходам (але на Захадзе), для еўрапейцаў увогуле характэрны Эдыпаў комплекс: сын забівае бацьку, для азіятаў — Рустамаў комплекс: бацька забівае сына (хто тады расейцы з іх Іванам Жахлівым ды Пятром Першым?), беларусы знахо­дзяцца пасярод: сын адвозіць бацьку ў лес

паміраць; Японія знаходзіцца між Усходам і Захадам (але на Усходзе: на захад ідзе поўня, а цені кветак — на усход) і ў Японіі сын адносіць маці ў горы паміраць… менавіта тут нашае падабенства і нашае адрозненне: падабенства ў сярэдзіннасці (Дух сярэдзіны жыве не толькі ў Японіі, лунае ён і над Беларуссю), адрозненне толькі ў накірунку вектара (праз колькі гадоў па ягоным вяртанні з Сахаліна здарылася тое, што нават скептыкаў прымусіла ўбачыць падабенства Беларусі і Японіі: на свет — а найперш

на Беларусь — абрынуўся Чарнобыль… «ваенны» атам першым упаў на Хірасіму і Нагасакі, на галовы японцаў, а «мірны» — на галовы беларусаў… зноў нібыта палярнасць: ваенны — мірны, зноў нібыта супрацьлегласць, а па сутнасці адно і тое ж… не пытайцеся, чаму менавіта Беларусь і Японія — хіба бывае на гэтым свеце нешта выпадковае?); …так, пра Японію ён ведаў і шмат, і мала, і гэтая палярнасць: «шмат» і «мала» — ляпіла «палярны» вобраз народа: уражанне самурайскай жорсткасці, свірэпасці нават,

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0
Пышка. Запретная практика
Пышка. Запретная практика
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Я пришла на практику в больницу обычной девственницей: пышной, закомплексованной и уверенной, что такие, как я, не нужны мужчинам вроде Мирона Власова.А он ведущий хирург, главный красавчик и бабник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Святой ярких дверей
Святой ярких дверей
[Проза / Фантастика / Фэнтези / Научная фантастика]
На краю суперконтинента, между небом и морем, раскинулся Луриат – город ярких дверей. Двери здесь повсюду. Они возникают в стенах там, где их быть не должно, выделяются яркой предупреждающей
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0