MoreKnig.org

Пуціна: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Барыс Пятровіч



Шрифт:

на руку і твар і сказаў па-руску, каб і ён зразумеў: «да свадбы зажыв’ёт…», ляпнуў брата па ляжцы, гергетануў нешта па-свойму… а ён і з-за гэтага ў тым ліку ледзь не спазніўся на тутэйшы «аўтобус» — карабель­чык, які ходзіць раз на тыдзень паміж Шыкатанам ды Кунашырам, звычайна без раскладу, і адчальвае неспадзявана: яму сказалі, што крыху аціхла мора, і, мажліва, цеплаходзік пойдзе сёння ўвечары; ён занёс на караблік свае рэчы, пасядзеў трохі; капітан задумліва зірнуў на акіян за ўтульнай

шыкатанскай бухтай і няўпэўнена прамовіў: «мо­жа, і не пойдзем… што табе тут калывацца, пагуляй на развітанне… перад выхадам — я дам знак…», капітан аказаўся земляком, беларусам, і ён паверыў яму, пайшоў гуляць па востраве; пастаяў яшчэ каля помніка рыбакам ці рыбаку — славутым помнікам, бо адзіным тут (мясцовы скульптар зляпіў рыбака непрапарцыянальна каржакаватым з рознай даўжыні рукамі, і гэта лічылася за файную адметнасць, якую паказвалі з мілым адкрыццём усім), над помнікам

па сопцы блукалі «горныя» каровы — звычайныя каровы, якія, нібы козы, лазілі па круталобых пагорках, мяняючы між камення траву на малако; падышоў да аднаго з кансервавых заводаў — на прычале каля яго выгружалі івасі і сайру, сайра ляжала нерухома — бліскуча-белая, плоская, як лёзы нажоў, а івасі яшчэ скакалі, падалі на пуза, выгіналі свае чорныя спіны і спрабавалі плысці па драўляным насціле, і вочы іх былі поўныя слёз… ён забрыў у цэх, дзе з гэтых сайраў ды івасі, а яшчэ гарбушаў

рабілі кансервы, і прайшоў па ўсім цыкле — ад разразання на кавалкі, укладвання ў бляшанкі да прыгатавання ў спецыяльных тэрмапечах, пры тэмпературы 400 градусаў (злавіўшы ягоны гідлівы позірк на рукавах у карычневай сукравіцы, яму радасна паведамілі, што ўсе мікробы ды зараза пры гэтым гінуць), потым убачыў афішу, якая клікала ў клуб на сустрэчу з сахалінскімі паэтамі, што прыехалі сюды з агітвыступам; паэты выходзілі па чарзе — іх аб’яўлялі як салідных знакамітасцяў — чыталі нейкую

парнаграфію, у сэнсе — абракадабру, у сэнсе — графаманію, з ахмадулінскім падвываннем, з яўтушэнкаўскай манатоннасцю, адзін умудрыўся нават чытаць пад гітару, назваўшыся бардам, але зала была поўная і ўдзячная; дарэчы, кветак не неслі і нешта не відаць было нават, каб нехта ў зале трымаў якія-небудзь вяргіні ці настурцыі з гладыёлусамі (хрызантэмамі), увогуле на востраве ўдзячныя слухачы паэтам кветак не дарылі, толькі па-вучнёўску зладжана пляскалі ў ладкі, а на галёрках уголас абмяркоўвалі

іх мажлівыя мужчынскія якасці, бо на сцэне, сярод паэтаў, былі адныя мужчыны (колькі іх прач­нецца заўтра ў халодным поце прыціснутымі да сцяны чыімсьці задам-гарою?), а ў зале — выключна жанчы­ны: «я б гэтаму віхлястаму дала, — казала, не слухаю­чы вершы, танклява-худая кабеціна ў кухвайцы — нейкі мясцовы лідар ці з-за добра падвешанага языка, ці з-за доўгіх рук з мужчынскімі кулакамі, якія цяжка ляжалі на прыполе, — гля, які шнобель, да душы дастане…», «яны, паэты, яб…чыя, — адгукалася

з другога краю іншая лідарка — мажная, як Людміла Зыкіна, і ўсе паварочвалі да яе галаву, забываючы пра сцэну, — мяне адзін усю н…», — заўважыла яго пры ўваходзе, ацаніла позіркам навылёт, і ён не стрываў, сышоў, бо ўжо цямнела на востраве; на прычале пры бухце бачны здалёку мерна папыхваў трубою цеплаходзік, што меўся везці яго на Кунашыр, мірна, спакойна папыхваў, і ён пайшоў у барак да Надзі; яна спала на другім паверсе нараў пры самым уваходзе, напалову накрытая шэрай у сінія палосы

коўдрай (грудак у яе ляжачай зусім не было, як у хлопчыка), і ў сне сваім была прыгажэйшай, чым у жыцці; Надзя адчула ягоную прысутнасць, расплюшчыла вочы і сарамліва захуталася; яны пайшлі гуляць па пасёлку, а дакладней — шукаць месца, дзе можна было б прыхінуцца, схавацца ад чужога вока, бо дужа гэтага хацелася абаім; адышліся даволі далёка і толькі пачалі, як раптам загаласіў на ўвесь востраў цеплаходзік — ён зірнуў на гадзіннік: роўна дзесяць — час пазначае, падумаў, а Надзька не давала

галавы падняць і адумацца; цеплаходзік раз-пораз выкрыкваў адзіную літару, якую мог вымавіць: «у-у-у», то коратка, то працяжна, то заклікальна-пагрозліва, то ўмольна-стомлена: «у-у-у», «у-у-у», «у-у-у» — нешта здарылася, падумаў ён, а потым яго шандарахнула: гэта ж зямляк яму знак дае — адыходзім… адплыве зараз, а там усе рэчы, і пашпарт… калі яны прыбеглі да прычала, матросы ўжо «аддалі канцы», сцягнулі трап, і яму давялося проста з берага скакаць на палубу; капітан ківаў галавою з рубкі, маўляў, ай-я-яй!

Надзька плакала на беразе — шчокі яе блішчэлі разоркамі пад цьмяным святлом ліхтара, а ён падумаў: ну хто я табе — што ты плачаш? — нават адрас не ўзяў і не даў… цеплаходзік адыходзіў задам у цемру мора, нібыта прабачаючыся за яго, а на беразе заставалася дзяўчо, якое, можа, яго і кахала, якое яго, пэўна, шкадавала, альбо шкадавала расставання з ім на гэты момант, стаяла адна-адзіная: самотная птушка з апушчаным крыллем (а праважаюць цеплаходы — зусім не так як цягнікі…), а ён радаваўся,

што паспеў на «рэйс», і сцінаўся ад думкі, што мог не паспець… фігурка драбнела, ён падняў руку, стоячы на асветленым носе карабля, бо раптам агаломшыла думка, што гэтага мілага (шчырага) чалавечка, што падзяліўся з ім цяплом, ён больш ніколі ў жыцці не ўбачыць: на Шыкатане, пры моцным жаданні, яшчэ, мажліва, калі-небудзь і зможа пабыць, а з ёю — ніколі… караблік абмінуў скалу, выйшаў у адкрыты акіян, і ён шпурлянуў у блізкую ваду бязважкі кулончык гейшы і пабрыў уніз, у цеснае памяшканне, як ні дзіўна,

амаль запоўненае шчаслівымі пасажырамі (вырваліся!), што сядзелі шчыльна, як у турэмным ізалятары на нарах, заклапочана-сонныя; нехта спытаў: «колькі будзем плыць?», хтосьці адказаў: «калі ўсё добра — гадзінаў тры…», «дык пасплю…», «ага, калі нутро тваё не выверне…», цеплаходзік забіраў ад берага ўсё глыбей і глыбей у адкрыты акіян, і яго ўжо заўважна кідала на хвалях — гушкала, бы на вялізных арэлях, — позіркі людзей, непрывыклых да «балтанкі», мутнелі і блукалі па шэрых сценах у жаданні

зачапіцца хоць за што-небудзь, скулы сціскаліся, твары суровелі, у напоўненым целамі пакойчыку з невысокай столлю рабілася душна… ён не ведае, як на іншых, а на яго ціснула замкнёная прастора гэтае цёмнае, цьмяна-шэрае каюткі, напоўненай затхлым пахам поту людзей, яму яна здавалася мячыкам, які гайдаецца на хвалях, і яны ў гэтым мячыку — бязвольныя, і няма ў іх мажлівасці паўплываць неяк, каб плыў ён хутчэй, і плыў да мэты, прычым у любы момант гэты мячык можа лопнуць,

і яны высыплюцца з яго ў халодную восеньскую ваду, у яшчэ большую цемру ды холад (недзе ж і цяпер, у гэты час там плаваюць людзі… жах!..), ён ужо меў вопыт плавання на прыблізна такім жа маленькім карабліку, які матросы любоўна называлі «эмэрэска»: скарочана ад — «малы рыбалавецкі сейнер»; яны выйшлі тады з невельскага порта пад вечар і адразу трапілі ў шторм, невялікі — 3–4 балы — але гэтага хапіла, каб праз пару гадзінаў укласці яго ў ложак: узбунтавалася нутро, загула, стала вялізнаю,

бы шар зямны, галава (куды там арэлі ў парку Чалюскінцаў…), ён паспеў яшчэ выйсці на начную палубу: «эмэрэска» моўчкі — рухавік спынены — стая­ла над знойдзеным лётчыкамі ўдзень і пацверджаным эхалотам гадзіну таму касяком івасі, гарэлі ўсе лямпы, каб прывабіць рыбу, і ён дзівіўся: якое прыгожае мора! такое бачыў хіба на карцінах Айвазоўскага: хвалі, як намаляваныя густымі алейнымі фарбамі — цёмна-зялёныя — тугія, рэзаць можна, здаецца, стаў бы на іх і пайшоў, нібы па барханах; кырлі гойдаюцца

на хвалях паважна, быццам паплаўкі, лёгка ўзлятаюць і знікаюць у цемры, а потым каменем падаюць уніз і вынырваюць з серабрыста-чорнымі рыбінамі ў дзюбах — гэта вакол сейнера са святлом пачалі збірацца івасі і самыя дапытлівыя ды цікаўныя з іх — «разведчыкі» — «змейкаю» набліжаюцца да паверхні, пачынаюць вынырваць-выскокваць… рыбакі падрыхтавалі і скінулі на ваду плоцік з моцнаю лямпаю, патушылі ўсе агні на сваім сейнеры, плоцік павольна адплываў у цемру… ён згадвае тое мора:

яму здавалася яно тады і страшным і прыгожым адначасова (як і цяпер), страшным увогуле, але нястрашным у прынцыпе — пакуль пад нагамі ў яго была палуба карабля, хай і хісткая, хай і імкнулася яна выслізнуць з-пад ног, скінуць яго з сябе, як наравісты конь неспрактыкаванага вершніка, але ж не скідвала; замкнутая шчыльнай цемрай прастора таксама не палохала сваёй бяскрайнасцю і нябачнасцю цвёрдага берага, і тады зусім не думалася, што пад нагамі цяпер кіламетры глыбіні… яго знайшоў між пасажыраў

капітан-беларус, аддаў сакваяж з рэчамі, паўшчу­ваў: «дзе ты быў? гудок асіп цябе клікаць… каб не зямеля — пакінулі б…», «а колькі яшчэ плыць? нутро бунтуе…» «хутка дойдзем… на рэйдзе вас выкінем і назад… у Паўднёва-Курыльску няма бухты, каб схавацца, порта няма», а ён падумаў: якое гэта шчасце для «абарыгенаў», калі прыходзіць карабель… з чым гэта параўнаць на «вялікай зямлі»? на мацерыку, хай сабе і ў самай глухой вёсачцы, куды раз на ты­дзень заязджае рэйсавы аўтобус, альбо не заязджае

ніколі — і там не адчуваецца гэтак адрэзанасць ад усяго свету; прыход цеплахода на востраў можна будзе хіба параўнаць з радасцю каланістаў па набліжэнні зоркалёта дзе-небудзь на Марсе ці… якім-небудзь Альдэбаране праз сотню-другую гадоў, але не з нейкаю іншаю падзеяю сёння на зямлі… людзям, якія жывуць не на далёкім востраве, не дадзена зразумець радасць чаканае сустрэчы і горыч расстання… і адзінота ў глухой палескай вёсачцы, хай і адрэзанай ад цывілізаванага свету рачулкаю без мосту,

без броду альбо непраходным балотам, непараўнальная з адзінотаю на востраве пасярод бязмежнага акіяна… і як ён мог адважыцца на такое падарожжа? што яго паклікала? адкуль у яго, жыхара краіны, якая сталага выхаду да мора і марацка-рыбацкіх традыцыяў, можна лічыць, не мела, цяга да нязведанага і жаданне спазнаць нешта новае? чаму не было гэтага ў ягоных суайчыннікаў, якія ніколі не нападалі на чужыя землі, не імкнуліся захапіць іх, а толькі абаранялі сваё, толькі абараняліся, і, адбіўшыся

ад ворага, наладжвалі Пагоню, прымацоўвалі тарчу да варотаў варожае сталіцы, але не захоплівалі яе, не далучалі чужыя землі да сваіх, а вярталіся дамоў… чаму? потым, значна пазней, у Швецыі, ён зразумеў розніцу паміж шведамі — вечнымі варагамі, якія шукалі сабе шчасця на землях за морам, і беларусамі, якія адно сядзелі дома… розніцу тую, дакладней імкненне шведаў спазнаць, адкрыць — заваяваць — іншыя краі, гісторыкі тлумачаць так: Швецыя на той час была перанаселеная і не магла пракарміць усіх,

вось бацькі, пакідаючы спадчыну старэйшаму сыну, і выпраўлялі малодшых з дому, а тыя, не знаходзячы прытулку на радзіме, плылі за мора… праз гэтую праблему (недахопу ўрадлівай зямлі!) прайшлі ўсе народы ў пэўны час, але ж беларусы не ішлі некуды, а сядзелі ў сваіх балотах… во-во, якраз у прыродзе, у тым, што нас акаляе, і ёсць розніца між беларусамі ды шведамі; спачатку, у Швецыі, ён здзівіўся: наколькі тут падобныя да беларускіх людзі і падобны ландшафт: тыя ж бярозкі ды хвойкі, узгоркі

ды раўніны, але аснова якая? — у беларусаў пясочак, балота, а ў шведаў — скала… ці трэба далей тлумачыць пра стрыжань народа, пра мяккасць беларусаў — славутую талерантнасць, — якая імкнецца хоць бы захаваць тое, што маеш, і пра імкненне шведаў да новага… аднак Швецыя далёка, а зусім побач цяпер Японія — менш за паўсотні кіламетраў па вадзе — і таму, так і хочацца сказаць, што, як гэта ні парадаксальна гучыць, найбольш блізкі па менталітэце да беларусаў народ — японцы, зрэшты, дакладней

будзе гучаць, што беларусы з усіх славянаў ці еўрапейцаў найбольш блізкія да японцаў, з тою толькі розніцаю, што японцам — як і беларусы, кансерватарам па натуры — пашанцавала жыць і развівацца ў герметычным свеце — на асобным востраве, дзякуючы чаму яны змаглі захаваць сваё, захаваць сябе, свае традыцыі, і далося ім гэта лягчэй, чым беларусам, бо беларусы маюць вакол сябе настырных суседзяў; а таму японцы ёсць тое, кім маглі б стаць беларусы, каб жылі на асобным востраве, а беларусы,

ёсць тое, кім маглі б стаць на мацерыку японцы, калі б мелі такіх суседзяў, якіх маюць беларусы… а да Японіі яму цяпер так блізка, што, здаецца, руку працягнеш у цемру — і намацаеш скалу, японскую будыніну на беразе, твар японца, што выйшаў папаліць люльку (цыгарэту) перад сном і пазірае ў бок Курылаў… японцы — паўднёвыя людзі, і іх цягнула яшчэ далей на поўдзень, і ў гэтым была іх памылка: яны не пайшлі адразу — не чакаючы расейцаў — на поўнач, бо ім да пары да часу хапала свайго,

а пра будучыню яны не думалі, як і беларусы… і што яго, дурня, пацягнула на гэтыя Курылы, чаго ён не бачыў на тым Кунашыры? які ён Кунашыр насамсправе?.. тлум, святло адзінкавых берагавых ліхтароў на тлустых — сіня-чорных, а пад святлом зялёных — хвалях (ноч, тры гадзіны ночы — час Тыгра), яны выгружаюцца з цеплаходзіка на платформу (так называецца штосьці кшталту парома з буксірам), якая сустрэла іх за сотню метраў ад берага; ён прыгадаў старажытную мудрасць, спачатку прыдуманую

ім самім, а потым вычытаную ў кагосьці з класікаў, якая сведчыць: адзінае, што належыць нам на гэтай зямлі, гэта не нейкія рэчы, а толькі нашыя думкі, з якімі мы прыходзім сюды, якія нараджаем і множым тут і з якімі паміраем, і таму дастаў свой любімы сцізорык і падараваў яго капітану-земляку — то быў знакаміты швейцарскі дарагі ножык з больш чым дваццаццю «прадметамі», у тым ліку і нажнічкамі, якімі ён параіў капітану падстрыгаць свае «мулявінскія» вусы… а потым і яго падхапіла і панесла на сабе

ўсеагульная ўзрушанасць, узбуджанасць, радасная мітусня тых, хто сустракаў, што прыйшла на змену стоме і тупой абыякавасці прыбылых; на беразе раптам усе «прачнуліся» і некуды пабеглі, пачалі караскацца па крутой сцяжыне проста ў неба, на высокі ўзгорак перад вачыма, ён пачуў: «у гасцініцу… месцаў усім не хопіць…», пабег таксама, пашкробся ўслед за іншымі на гару, уляцеў у двухпавярховы драўляны будыначак з непрыкрытай бельмаватай лямпачкай над уваходам — адзіная пляма святла ў гэты час на востраве; адміністратарка хутка прыняла-рассяліла ўсіх —

каго на ложак, каго на раскладушку, а апошніх проста на падлогу: тут так прынята — тут усе свае, тут іншыя патрабаванні да ўласна «гасціннасці»; ён адразу прылёг, яму невыносна хочацца спаць, вочы зліпаюцца… і ён засынае, закалыханы акіянам: ложак гойдаецца пад ім, нібыта ён яшчэ плыве, камяк сліны стаіць у горле, галава мутная-мутная… і прачынаецца ранкам у тым жа гармідары: нагу няма куды паставіць ад целаў, прачынаецца гэткі ж сонны, нявыспаны… сонца свеціць проста ў вокны і знаходзіцца якраз

на ўзроўні вокнаў: такога ў Беларусі не ўбачыш; сонца вялізнае, чырвонае, як на японскім сцягу, ужо гарачае, але яшчэ не сляпучае, пакой поўны мужчы­наў — нехта прачнуўся і лыпае неўразумела, як і ён, нехта яшчэ храпе ва ўсю моц, у пакоі душна, млосна, бы ў парылцы, Ён уяўляе, які тут смурод стаіць для свежага чалавека з вуліцы, і моўчкі, ціхенька, як між магілаў — толькі б не наступіць, прабіраецца да дзвярэй, яго яшчэ трохі кідае ўбакі — рэшткі «качкі», нібыта ідзе ён не па цвёрдай зямлі, а па палубе,

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0
Пышка. Запретная практика
Пышка. Запретная практика
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Я пришла на практику в больницу обычной девственницей: пышной, закомплексованной и уверенной, что такие, как я, не нужны мужчинам вроде Мирона Власова.А он ведущий хирург, главный красавчик и бабник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Святой ярких дверей
Святой ярких дверей
[Проза / Фантастика / Фэнтези / Научная фантастика]
На краю суперконтинента, между небом и морем, раскинулся Луриат – город ярких дверей. Двери здесь повсюду. Они возникают в стенах там, где их быть не должно, выделяются яркой предупреждающей
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0