MoreKnig.org

Пуціна: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Барыс Пятровіч



Шрифт:

хвост; пацук глядзеў на няпрошаных гасцей і не варушыўся: гаспадаром тут, каралём быў ён — гэта неаспрэчна, і прымаў ён іх на сваім троне — печцы-груб­цы, каля якой і стаялі пляцакі… стаялі? не, цяпер яны абвісла ляжалі: былі поўненькімі, дутымі, як мячыкі, калі пакідалі іх тут, а цяпер відочна пустымі… сябар махнуў паходняю, тыцнуў агнём у бок караля і той паважна, па-царску павольна, грацыёзна скочыў у цемру, бліснуўшы сытым крутым бокам — нібыта завіс на хвілю ў паветры — і знік у другім пакоі,

толькі чутно было, як цокаюць ягоныя кіпцюрыкі па падлозе… сябар заціснуў паходню ў дзвярах, і яны апусціліся да пляцакоў; якое расчараванне чакала іх: усё, што можна было з’есці — было з’едзенае, акуратна, культурна, знікла нават пратлушчаная папера — і вянд­лінка, і каўбаска, і рыбка, і хлеб, і карэйская капустка з дзіўным назовам чумча — смярдзючая, нераўнуючы як дзярмо, на пах, але прыемная на смак… усё было з'едзена… асобнаю горкаю ляжалі абгорткі цукерак — роўненькаю такою, зграбненькаю, нават

гожа-эстэтнаю горачкаю (чалавек не склаў бы так) — цукеркі ж былі з’едзеныя усе да адной… пляцакі былі вызваленыя ад усяго ядомага, як прааміячанае возера калгаса «Шлях Леніна» на Віцебшчыне ад усяго жывога… ні крыхі таго, што можна было б пажаваць, пагрызці — усё знайшлі пацукі… да каліва… і голад яшчэ мацней засмактаў пад лыжачкай, і сліна ўжо не глыталася, горла перасохла… але голад голадам, а наперадзе ноч, і хто яго ведае: ці хапіла іхніх прысмакаў усім гэтым пацукам, каб наесціся,

ці мо збегліся пачвары на пір з усіх ваколіцаў — галодныя — і цяпер толькі і чакаюць, калі яны з сябрам заснуць, каб накінуцца, перагрызці горла і напіцца крыві… ён згадаў чамусьці сярэднявечнае азіяцкае (кітайска-японскае ці японска-кітайскае) пакаранне: пацукоў некалькі дзён не кармілі, трымалі ў клетцы, а потым гэтую клетку прыстаўлялі да голага цела чалавека, да жывата, адчынялі дзверцы — і галодныя пацукі, каб вырвацца на волю, прагрызалі жывот і па глотцы, праз рот вылазілі… але ён не стаў

расказваць Уладзю пра гэта: страху і без таго хапала, да ўсяго, выявілася, што яны, заняўшыся рыбалкаю, не нарыхтавалі на ноч дроваў і паліць грубку не было чым, ісці ж цяпер у цемру шукаць паліва — не адважваліся: лепш хай сабе і з пацукамі, але сядзець пад дахам… і яшчэ адная праблема акрэслілася праз момант: электрычнасці, такога звыклага ім і паўсядзён­нага здабытку цывілізацыі, тут, за пяцьдзясят кіламетраў ад жылля, вядома ж, не было, але не было і газавай лямпы, не ўзялі яны з сабою, бо не ведалі і ніхто

не папярэдзіў, свечак… «Савецкі Сахалін» з ягоным апошнім артыкулам пра небывалы на востраве ўраджай агуркоў дагараў, запалкі чыркаць — таксама надоўга не хопіць, а сядзець у цемры — б-р-р! — сярод пацучынага царства (а пацукі ў цішы смялеюць!..) яшчэ невыносней… і тут ён убачыў на грубцы кансервавую бляшанку — ёмістую, з-пад тушонкі, зазірнуў у яе — бляшанка паслужыла камусьці падсвечнікам, і на дне яе ляжаў ладны недагарак свечкі і ледзь не палову займаў застылы воск, што сцёк сюды не з аднае

згарэлае свечкі; яны ўздыхнулі з палёгкай: недагарак (лёс, Бог) даваў ім хоць нейкую перадышку… запалілі свечку і агледзеліся: сям-там з кутоў на іх пазіралі, не клепаючы, дзірачкі вачэй — галодных(?!), бясконцагалодных пацукоў — не менш галодныя былі цяпер і яны, і калі б злавілі якога пацука і калі б было вогнішча, дык засмажылі б «дзічыну» і з’елі… фу… брыдота… абыдземся… абыдземся… але наперадзе цэлая ноч і класціся спаць страшна, а спаць хочацца; стома вымушала іх калі не прылегчы,

дык прысесці… яны зазірнулі ў другі — вялікі — пакой, там стаяла ўздоўж сцяны тры ложкі — засланыя, мяккія, яны так і запрашалі іх у свае нетры; ды які там сон… а свечка дагарае, ужо растапіла воск пад сабою, і, адбіваючыся ў лужынцы нібы ў люстэрку, гарыць кончык нітачкі, як лампадка… Ягонае вока ўпала на горку цукеркавых абгортак, і бліснула здагадка: трэба абмакнуць паперкі ў расталы на дне бляшанкі воск, а потым туга скруціць іх — атрымаюцца новыя свечкі… яны так і зрабілі: прапітвавалі наскрозь паперкі

воскам, скручвалі іх у палачкі і складвалі на печы, каб застывалі; паспрабавалі падпаліць, і — о, цуд! — свечкі гарэлі, праўда з шыпеннем і патрэскваннем, пастрэльваннем, але гарэлі і асвят­лялі пакойчык так, што можна было б нават чытаць; такім чынам, у іх з’явіўся занятак: паліць свечкі па чарзе адну за адной, а згаралі яны даволі хутка, і ляпіць з расталага воску новыя, паліць і ляпіць… аднак усё некалі заканчваецца, растала і горка паперак, вымакаўся і перапаліўся амаль увесь воск, а да позняга восеньскага ранку

яшчэ далёка, зрэшты, пакуль займаліся справай, крыху пры­выклі да пацукоў, што сноўдалі па цёмных кутох; не тое каб пацукі пачалі здавацца хатнімі кот­камі, але ўжо не такімі і страшнымі, хоць па-ранейшаму брыдкімі і гнюснымі; папера скончылася, воск згарэў, а да світанку яшчэ — гадзінаў тры-чатыры, і сон бярэ сваё: вочы зліпаюцца, сядзець наўколенцах ля свечак нязручна, ногі стаміліся, закляклі, нямеюць… вочы прывыклі да цемры, ложкі бачацца ў пакоі: чаму б не легчы? спаць не будзем,

паляжым толькі… вырашылі, прылеглі — і пацукі, здаецца, супакоіліся, чутно толькі, як на вуліцы дробны дожджык імжыць і з даху раз-пораз кропелькі зрываюцца, падаюць — ну, нібыта нехта пад вакном асцярожненька ходзіць: туп, туп… а можа, то і не дождж крапае, а нехта і сапраўды пад вокнамі хо­дзіць і зазірае ў іх… мо мядзведзь! — вядома, ён: каму ж яшчэ хадзіць тут; і вушы ператвараюцца ў вочы, слых дамалёўвае ў мозгу карціну, як пад вакном тупае мядзведзь на задніх лапах і зыркае ў шыбы: ці ёсць там хто;

добра, што свечкі дапалілі, цёмна, і пах дыму перабівае пах… чалавечыны… не… до… давай расказваць показкі, а то заснём і пацукі на нас цёпленькіх накінуц­ца… яшчэ гадзіна прайшла… не, давай спаць па чарзе: ты спі, а я пакаравулю… і на гэтым усё — прачнуліся ранкам: сонца нахабна паглядае з акіяна проста ў вакно, і ці не яно іх разбудзіла, а можа, і голад падняў, бо адразу ж невыносна захацелася есці, а з усіх мажлівых харчоў у іх засталася толькі соль, не з’елі яе пацукі; выйшлі з лецішча, на сонца прыжмурыліся, сарвалі

па лісточку, па травінцы, пажавалі — ні смаку, ні наедку — выплюнулі зялёную сліну; падышлі да рэчкі, а там рыбы — аж кішыць: гарбушай, бы падлогай, рака засланая: спіна да спіны, як паркет; ідзе рыба на нераст, выконваць сваё жыццёвае прызначэнне… вось яна — чэрпай, дадавай солі, гатуй і еш… кінуліся да вады, а — не: пужлівая рыбка, так проста, голымі рукамі яе не возьмеш: як толькі спусціліся яны да вады, здаец­ца, паменела гарбушаў: каля берага, дзе спыніліся, і зусім не відаць, затое насупраць вада ажно кіпіць;

трэба сказаць, што рачулка каля лецішча, на раўніне, была і сапраўды рачулкаю: тут яе вусце, абгінаючы лазню метраў праз пяцьдзясят, упадала ў акіян, і таму яна была шырокаю — метраў сем і глыбокаю — з рукамі: камянёў у цемры дна не відаць; учора, кідаючы донкі, яны заўважылі, што на беразе акіяна, даволі дзікім, бо людзей тут амаль не бывае, чаго толькі не валяецца, і асабліва шмат рыбацкіх прычындалаў; выйшлі на бераг, завалены пасля шторму даўгімі палосамі марской капусты, якая таксама ежа,

адарвалі дзеля смеху па кавалку, пажавалі — цвёр­дая і пругкая, бы гума, і толькі хруст пяску на зубах, знайшлі кавалак сеткі, ячэйкі якога якраз падыходзілі пад памеры гарбушы ў рэчцы, прывязалі яго да палак, атрымалася снасць, якую на Палессі называюць падхватам, адышліся трохі далей, дзе вады па калена, і палезлі ў сцюдзёную, ох і халодную раку, што кіпела рыбай, каб злавіць сабе сняданак; хвілінаў праз трыццаць зуб на зуб у іх не трапляў, і яны, нарэшце, зразумелі, што гэткім чынам застануцца не тое што

без абеду, але і без вячэры: рыба ў сетку не трап­лялася; гарбуша, што ідзе на нераст, рыбіна, вядома, нахабная, напорыстая, ніякія перашкоды яе не спыняюць, яна можа пераскочыць праз плаціну, праз вадаспад у некалькі метраў вышынёю, яна ўзбіраецца ў горы нават там, дзе на перакатах вады амаль няма: толькі голыя камяні — на пузе паўзе, без ног скача, а да мэты дабіраецца, але ж і пужлівая, асцярожная пры гэтым: не за сваё жыццё баіцца — ёй трэба зберагчы сябе дзеля нашчадкаў, дзеля працягу роду…

адным словам, гарбуша была вакол іх, яны былі ў гарбушы, аднак ніводнай рыбіны, як ні выхітрываліся, не злавілі, і тады, у адчаі, яны адкінулі сетку і пачалі лупіць па рыбіных спінах палкамі, каламі… пападзеш па яе спіне, а лепш па галаве, аглушыш, тут бы падхапіць ды на бераг, аднак — не: плынь моцная, зносіць… і яны скарысталі апошні варыянт: ён ішоў спераду і глушыў рыбу, а Уладзя ззаду стараўся падхапіць яе; не з першага разу, але яшчэ праз паўгадзіны валтузні ім удалося, нарэшце, здабыць дзвюх самак

з ікрою (ад гарбаносых самцоў самкі відочна адрозніваюцца сваёй прыгажосцю-грацыёзнасцю), як і хацелі — кілаграмаў па два-тры вагою, падхапілі іх за жабры і панеслі да лецішча (цяжкія, выслізгваюцца, хоць ты як дзіця на рукі бяры); першай справай успаролі жываты, дасталі ікру, засалілі, потым набралі ў рэчцы вады, прынеслі дроваў, падпалілі грубку і паставілі варыцца рыбны суп — з адное рыбы: ні бульбіны, ні макароніны, ні нават цыбуліны ў іх не было… пакуль збіралі дровы, крэмзалі на кавалі

рыбу, ікра прасалілася і можна было яе есці… прасалілася — гэта моцна сказана, усё роўна соль была асобна, а ікра асобна, прычым яшчэ цёплая, жывая, аднак есці яе было немажліва не толькі таму, а найперш з-за таго, што не было ў іх ні скарынкі хлеба, і есці ікру, памазаную соллю, нават па голадзе не дужа прыемны занятак: у горла не йдзе, перастрае, не глытаецца — хоць пальцам піхай, у роце расце, як мама казала; пэўна, яны яшчэ не вельмі прагаладаліся і лепш пачакаць варанае рыбы ці супу, ці юшкі…

дачакаліся, далі крыху астыць, пакаштавалі — есці можна, але дужа галоднаму, бо без хлеба нязвычна, з’елі па кавалку варанае гарбушы і здаволіліся — голад не прагналі, толькі крыху прытупілі… што далей рабіць? не пойдзеш жа пешкам да бліжэйшага жытла за пяцьдзясят кіламетраў па хлеб, трэба дзядзьку чакаць, які абяцаў пад’ехаць заўтра… часу наперадзе — мора, акіян: увесь дзень ды яшчэ ноч з цяпер ужо дакладна агаладалымі пацукамі ў суседзях, але лепш ужо тут пераседзець, чым у голым лесе начаваць і потым

якраз на падыходзе да пасёлка дзядзьку пера­стрэць… а дзень выдаўся найцудоўным — радасным, сонечным, і яны пайшлі гуляць па беразе; быў адліў, акіян ужо супакоіўся, і па краі ягоным можна было шпацыраваць нібы па набярэжнай, але далёка ад лецішча не адышліся, не таму, што, як Рабінзон, убачылі раптам чалавечыя сляды, а таму, што праз паўкіламетра наткнуліся на двух вайскоўцаў (яны вырашылі — памежнікаў з нейкае заставы), якія мірна спалі пад дрэвам, паклаўшы галовы на аўтаматы…

«служба ў іх такая — радзіму абараняць…» — пажартаваў сябар, аднак далей яны не пайшлі: яшчэ прачнуцца ды пачнуць страляць без разбору, вярнуліся назад да лецішча; заспаныя «пагранцы» пад вечар прыйшлі да іх самі, пацікавіліся, хто ды адкуль, — памежная зона ўсё ж: адсюль усяго 70 кіламетраў да Хакайда, уплаў можна, пастаялі, папалілі і па сакрэце расказалі навіну: «ноччу нашыя карэйскі пасажырскі самалёт тут непадалёку завалілі — амаль у нейтральных водах — ледзь не ўцёк гад, “Боінг-747”, з дзвюма ці трыма сотнямі

пасажыраў, разведчык натаўскі, над Камчаткаю, усім Сахалінам праляцеў… толькі пра тое ні гу-гу, мы вось ходзім, глядзім, ці ашметкі якія не выкінула, калі што цікавае ўбачыце — паведамце, застава тут недалёка: кіламетраў дзесяць па беразе»; яшчэ па цыгарэтцы ў сябра стрэльнулі, потым яшчэ па адной выцыганілі за вуха — на дарожку, і пайшлі, пабліскваючы на сонцы рулямі аўтаматаў; расповеду пра самалёт ён з Уладзем і паверылі, і не паверылі: неяк не надалі ўвагі таму, што гэтай ноччу,

калі яны змагаліся з пацукамі, са сном і голадам, недзе ў небе проста над іхнімі галовамі здарылася трагедыя… і толькі потым, у Паўднёва-Сахалінску, яны зразумелі значэнне таго, што адбылося: горад гуў, поўніўся чуткамі, людзі на працы, на вуліцах, у аўтобусах толькі пра тое і шапталіся: па мясцовай тэлевізіі спачатку назвалі гэта маною — «проіскамі імперыялістаў», а затым у маскоўскай «Правде» з’яві­лася нататачка пра збіты карэйскі самалёт, і давялося прызнаць, што было гэта, але «крушэнне пацярпеў»

не пасажырскі самалёт, а разведчык, начынены шпіёнскай апаратурай, які наўмысна «збіўся з курсу» і праляцеў над самымі сакрэтнымі ваеннымі базамі, і яшчэ праз час пацвердзілі, што там былі пасажыры, аднак толькі як прыкрыццё… пазней, ужо на Курылах, ён паглядзеў выпускі навінаў японскага тэлебачання — паказвалі слёзы радні сотняў загінулых, з каментаром па-расейску: ведалі, што глядзяць на астравах, а яшчэ больш праўды расказаў ім з сябрам выпадковы спадарожнік на цеплаходзе (адным з тых самых —

«Марыя Ульянава», альбо «Герман Герынг»), калі яны плылі з Карсакава ва Уладзівасток; трэцім у іхняй каюце быў лётчык марской авіяцыі, які «ведаў усё», і ў якога, пасля пляшкі гарэлкі «за знаёмства», свярбеў язык — расказаць — каб падняць тым сваю значнасць; лётчык некалькі разоў пачынаў распавядаць, потым прыкладваў па­лец да вуснаў: «ціха-ціха-ціха…» — і замаўкаў, а ўвечары, прыйшоўшы з рэстарана і даведаўшыся, што хлопцы з Беларусі, сказаў: «а самалёт той карэйскі ваш зямляк збіў, я яго ведаю,

перажывае чалавек, нашыя праспалі самалёт, заў­важылі толькі калі ён пасярод Сахаліна быў, а як ляцеў над Камчаткаю, зусім не бачылі, паднялі перахватчыкаў, а карэец ужо да нейтральных водаў падлятае, што рабіць? яшчэ пару хвілінаў і… не дастанеш яго, нашы — чаргу трасіруючымі каля носа, каб завярнуць — не зважае карэец, дадому мкне, тады ваш беларус каля вострава Манерон, за пасёлкам Праўда, і зрэзаў яго; цэлы месяц потым на тым месцы тралілі: ніводнага цэлага цела — рукі, асобныя пальцы,

адзенне, папера, цацкі дзіцячыя… абасраліся перад усім светам, а землячок ваш, калі даведаўся, што пад тры сотні людзей паклаў, ледзь з глуздоў не з’ехаў»… а на лецішчы ў той дзень яны на бераг акіяна больш не пайшлі, не да таго было, дужа есці хацелася, а пайшлі ў лес ягадаў пашукаць, дакладней не ў лес, а ўздоўж дарогі, бо ў лес было страшна заходзіць: пяць крокаў — і можаш заблудзіцца ў мядзведжых сцежках сярод бамбуку ды гіганцкіх лапухоў незваротна, так ім здавалася; ягадаў не знайшлі, але неспадзявана,

разграбаючы лісце клапоўкі на схіле (ёсць такая цікавая далёкаўсходняя ягадка, якую не відаць з-пад цёмна-зялёнае, бы лакаванае, лістоты, а знайсці першую можна толькі наступіўшы на яе і пачуўшы рэзкі пах — таму і клапоўка), пачулі натужны гул «газіка», што ўспаўзаў на сопку, і сустрэлі… дзядзьку, які вырашыў прыехаць на дзень раней… і дзякуй Богу, бо яшчэ ноч яны тут не вытрымалі б; дзядзька тут жа падстрэліў баклана і зварыў шурпу; супец быў брыдкаватым, як на іх густ: мяса баклана

пахла рыбай і морам, было жорсткім, як кавалкі вяроўкі, але яны лавілі крупінкі і бульбінкі, на ўвесь рот кусалі хлеб і цыбулю і ўміналі шурпу за мілую душу… а потым, пакуль дзядзька паліў лазню ды мыўся, салодка спалі сытыя і стомленыя ўвесь вечар, які перайшоў у ноч… назаўтра дзядзька даў ім па стрэльбе, па свістку-манку, і яны пайшлі паляваць на рабчыкаў («копчыкаў» — пажартаваў сябар) па тых самых мядзведжых сцежках у зарасцях бамбуку, гіганцкіх агурэчніку, мядзведжай дудкі

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0
Пышка. Запретная практика
Пышка. Запретная практика
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Я пришла на практику в больницу обычной девственницей: пышной, закомплексованной и уверенной, что такие, как я, не нужны мужчинам вроде Мирона Власова.А он ведущий хирург, главный красавчик и бабник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Святой ярких дверей
Святой ярких дверей
[Проза / Фантастика / Фэнтези / Научная фантастика]
На краю суперконтинента, между небом и морем, раскинулся Луриат – город ярких дверей. Двери здесь повсюду. Они возникают в стенах там, где их быть не должно, выделяются яркой предупреждающей
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0