Яна прысела на канапу:
– Я пайду? – запыталася, не верачы сваім словам.
Вінусь гладзіў яе руку, узнімаючыся ўсё вышэй. Яе пах ап’яняў. Ён удыхаў яе дыханне, і гэта распальвала яго. Адчуваў, як яна ўся трымціць у ягоных абдымках, нясмела адказваючы на пацалункі. Ён нярвова, ледзь стрымліваючыся, распранаў яе, баючыся спалохаць гэтае кволае пачуццё, што пачынала ўжо раскрывацца яму насустрач. Ён нібы ляпіў яе, паўтараючы рукамі ўсе выгіны яе стрункага дзявочага цела, лашчачы яе прахалодную аксамітавую скуру. Невыносная пяшчота і неўтаймоўнае жаданне авалодалі ім. Бажэна востра адчула непазбежнасць гэтага і скаралася яго даўгім, ласкавым, умела-ўсюдыісным пальцам.
– Я люблю цябе, – горача прашаптаў Вінусь.
А Бажэна раптам уся сцялася, адчуўшы нейкую ненатуральнасць інтанацыі сказаных словаў. «Можа, я дарэмна? Падалося? Паспяшалася?» – думкі быццам пошугі.
Вінусь адчуў яе апаляльную вільгаць і пругкую непадатлівасць. Шалёная насалода захліснула яго – з сілай абуджанага вулкана з яго вырвалася пякучая лава, запоўніўшы ўсю яе істоту.
Бажэна ляжала на спіне з шырока расплюшчанымі вачыма. Унутры ўсё гарэла болем.
– I гэта ўсё? Вось так? Проста? Я ўжо жанчына? Што змянілася?
Ён моўчкі праводзіў яе дадому. Пацалаваў на развітанне. Пачуўшы за спінай яго сціхаючыя крокі, Бажэна раптам падумала, што можа больш з ім не сустрэцца, абвострана адчула, як яму прыкра. Азірнулася і пабачыла: ён, унурыўшы голаў, нярвова запаліў.
– Не-не-не! Усё будзе добра! – запратэставала пра сябе.
Дагнала яго, ахапіла за шыю ды пацалавала. Ён моўчкі адказаў – па-бацькоўску чмокнуў у лоб і пайшоў.
рэтраспекцыя
Вінусь піў каву на кухні ды паліў цыгарэту за цыгарэтай.
– I што далей? У адказе за тую, каго прыручыў? А чаму такая ўпэўненасць, што прыручыў? Можа, яна больш не схоча бачыцца са мною… Ёй няма васямнаццаці. А мо і добра, калі не захоча. Сама. Але ж якая яна прыгожая, свежая, – Вінусь згадаў тое, што адбылося, яе льняныя валасы, юнае пругкае цела, яе пах, і соладка сцялася ўсё ўнутры, прабеглася лёгка-шчымлівай сутаргай з-пад рэбраў да нізу жывата – ён зноўку адчуў жаданне валодаць ёю. – А мо ўсё не так і кепска? Будзе як будзе. Дзяўчынка пасталее, зразумее з цягам часу, што я не той, хто ёй патрэбен. А цяпер… Чаму б і не… А калі дзіця? Я яшчэ павінен напісаць раман. У кожнага павінен быць твор жыцця. Урэшце, я прывык да самоты!
Чамусьці згадаўся эпізод з дзяцінства. Вінусь намаляваў маці да Восьмага сакавіка карціну: на цёмна-сінім фоне зялёныя палачкі ў некалькі радоў – траўка, з-за бясформеннай чорнай плямы ледзьве вызірае жоўта-круглае – сонца з-за хмары, жоўтыя абрысы – трохкутнік з галавой, рукамі-ніткамі ды гэткімі ж нагамі – мама, два кругі з такімі самымі рукамі-нагамі – ён – ды чорная «каўбаса» з хвастом – кот. Так хацелася, каб маме спадабалася. I яна сапраўды пахваліла. Пакінула малюнак на кухні. Потым да яе прыйшоў дзядзька Сяргей і, пабачыўшы, запытаўся, хто гэта так намаляваў. Маці адказала, што сын. Па-дурному хіхікаючы, дадала: «Божа мілы, што за выродства!» – шыбанула карцінку на табурэцік. Малы Вінусь тое пачуў, вызірнуўшы з-за вугла, на што яна яўна не разлічвала, і даў рову. Потым, закапыліўшы губы, доўга сядзеў у кутку пад сталом і не выходзіў нават на абяцанні маці пачаставаць цукеркамі. Вельмі востра зараз ахапіла адчуванне таго, дзіцячага, гора, такога неабсяжнага – на ўвесь свет – і такога сапраўднага.
– Я напішу раман! Я павінен! I ніхто мне не перашкодзіць у гэтым! Я выкажу ўсе свае патаемныя думкі, аддам яму ўсе ідэі. А потым… Потым, можа, нават… ажанюся!
– Куды кладзеш? Ці табе выслепіла?!
Вінусь ажно падскочыў на табурэце ад неспадзеўкі, ледзьве не аглух ад рову ў мегафон. Вызірнуў у вакно на вуліцу – нікога.
– Не гэтак, балдэха дурнаватая!
Вінусь імгненна ўляцеў у свой пакой.
Кот у адзенні прараба – запэцканай пабелкай ды фарбай чорнай робе, у аранжавай будаўнічай касцы, уссунутай на голаў так, што з-пад яе вытыркаўся толькі чырвоны нос, – на ўсю моц камандаваў адзіным рабочым – рыбінай у сінім заквэцаным камбінезоне ды ў гэткай жа аранжавай касцы – у вялізны мегафон, на якім чырвонымі літарамі было напісана: «Рупар ідэяў аўтара». Пасярод пакоя на дыване стаялі начоўкі з растворам, вакол было наплюхана цэменту, нацярушана пяску, наплёскана вады. Рыбіна з кельмай плёхала паўсюль раствор – на канапу, на стол, на падлогу – і ўкладвала адзіную цагліну. Кот злаваўся, лаяўся ды кіраваў:
– Не гэтак! Не туды! Ты твор мастацтва будуеш, а не нейкую там хрушчобу! Ці табе залуніла?!
– Спыніцеся! Зараз жа!!! – закрычаў Вінусь. – У што вы маю кватэру ператварылі?!! Хто гэта ўсё прыбіраць будзе? Вы што, зусім з глузду з’ехалі?
Кот раптам скаціўся да яго ног з высокай горкі, на якой было напісана: «Глузд».
– I чаго ты так расхваляваўся, не разумею! Я хацеў падараваць табе каштоўную для цябе рэч – знешнюю прыладу да камп’ютара. Вось гэты рупар.
Кот спрытна падбег да камп’ютара, уключыў, гопнуўся ў сваім брудным адзенні ў крэсла, набраў нейкую бязглуздзіцу з літар: «Бывжае! ерьсуд».
– Цяпер накіроўваем прыладу на тэкст і агучваем сваю ідэю, можна і не ўслых, атрымоўваем: «Жыве Бедарусь!».
– У цябе памылка.
– Дзе? А-а, такой бяды! Ну, не таю літару набраў, падумаеш! Ты зацані цуд тэхнікі! Цяпер кожны, хто мае ідэі, хай сабе няўцямныя ды неакрэсленыя, можа іх увасобіць у творчасці! Які грандыёзны прарыў! 3 суцэльнай слоўнай руды можна ствараць тэксты! Бяры, карыстайся! Між іншым, і адрасок для сюжэта магу падказаць.
– Дзякуй, дапамог ужо, – прабурчэў Вінусь, уступіўшы ў раствор і здымаючы з нагі тапак.