MoreKnig.org

Імя грушы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

[на гэным дзённікавыя запісы абрываюцца]

Апавяданні

Паляванне на пачварнага парсюка

Злая мяшчанская прыгода ХVІ веку

На яго налятала знову а знову хваля нечаканае трывожнасці, шумавінне каторай трапятала ў думках, нібы пена ў гляку з півам расходным. Марцін перабываў у жорсткім сэрцы, згадваючы раз-пораз, то Статут, то Біблію. Але ні ў той, ні нават у другой кнізе ён не знаходзіў ніякага заспакаення сваім турбатлівым ураенням і спасочанням. Грэшным дзелам ён апаў у мыслі блюзнерскія ды спамянуў словы аб мужох і жанкох сваёй бабкі, якая заўсёды шаптала дзівосныя паганскія пацеры. Калі ж розум удакон замыліўся сумневамі, ён запяяў не менш блюзнерскую песню пра двух брахнейкаў, што загінулі ў хораме, зрубленым з дрэваў святое для паганых дубровы. Баючыся боскае кары за тое, Марцін перапыняў свой спеў паспешлівамі жагнаннямі. Дуброва нікаторым абычаем не датыкалася да яго ваўкавыйна даймаючых трывогаў. Асобаю прычынную ў тым была пекная вільнянка на імя Людвіка, званая Спадобай.

Марцін і Людвіка употайкі ад бацькоў, кроўнікаў ды знаёмых усіх сустрачаліся ўжо трэці рок. Перш то былі ціхія і чысцюткія, нібы сляза святой Еўфрасінні, патканні пад месяцам за гарадскімі мурамі. Ды памалу маладыя так размілаваліся, што справа да мядовых цалаваннў абярнулася, за якімі неўвамнозе яны сталі любы між сабою меці. Сія-тыя, праўда, у Вялікім княстве назвалі б тое злым ложам ці нават, на аблюбаваны імі ляхоўскі капыл, вшэцячэньствам. Размілаваныя добра разумелі свой грэх прад Богам і людзьмі, але міма сябе пускалі чужыя думкі пра гэта. Ім было соладка ўдвох. Дык жа ні ён, ні яна не бралі на ўвагу тое, што грэх саладзенькім увойдзе, але гаркатою адрыгнецца. Хаця бывала Марціна прарывала і ён пачынаў весці голыя апавесці пра пабожнасць, ціхамірнасць, паслухмянасць ды іншыя цноты, якімі красаваці павінна прыстойная кабета. Людвіка моршчылася ад тых моваў, а за вялікшае зло яна мявала тое, што мілоснік з нейкай кепскай завядзёнкі казаў почасту менавіта кабета, а не жанка, жанчына ці хоць бы нават жэншчына. Яна ніколі не выпускала таго з галавы. Не забывалася таксама аб такую радасць, што Марцін на прыяцельскіх бяседах аж няскромна разам з малмазіяй і медавухаю гарэлачку дзюбаў. І яна нічога не магла яму вымавіці пры людзёх, абы не выдаць знеабачкі іх сувязі. Аднак у пабачаннях на чатыры вокі Людвіка сарамаціла яго з усіх мераў, а ён няўцямна хрыпеў, б’ючы сябе корхам у грудзі: “Людвісечка, не магу табе прамовіці вераю рыцарскаю, што болей падобнага не будзе, бо слаб суць чалавек у дачаснага жывата моры гэтым…”. Дзяўчына даравала, бо ў вачох ягоных разлівалася такое святло, якога не маглі спарадзіць ні тысячы касцельных свечак, ні нат дзве тысячы купальскіх вогнішчаў. І зусім міжволі з яе вуснаў злятала пракуднаю зягзіцаю: “Мы адказуем за тых, каго змілавалі”. Хаця ж дапраўды не магла сабе адказаці, ці мілуе яго. Толькі потым усё чыста пачыналася знову. Здаралася ажно да дробных драбнічкаў і тых самых слоўцаў. Тады Людвіка пачынала гаварыці на лаціне і між разбэрсаных сказаў колькі разоў запар гучна выдыхала: “Circulus vitiosus.” Марцін крыўдаваў.

Як падумаці важка, дык крыўды таковыя былі не самымі цяжкімі ў часе, калі мноства раўналеткаў Марціна, званага Зімападам, леглі галавою ў землях інфлянцкіх, ваюючы маскавітаў. Нямала ваяроў, якіх вадзіў князь Мікола Рыжы з Радзівілаў, вярнуліся да родных гасподаў скалечанымі. Было з чаго ўмываці твары слязьмі іх бацьком і малжонкам. Масква ж, наброіўшы ў Інфлянтах, узялася шыбункаваці ў Белай Русі. Мала не штотыдзень у Вільню прыходзілі стуль навіны грозныя. А ягамосць кароль і вялікі князь ніяк не мог аправіцца ад смерці сваёй любаснай жонкі і вельмі мала стаяў аб гаспадарстве, ападаючы ў крэўкасць надмерную. Мноства абываталяў, маючы на бачнасці гаспадара, бралі ад яго не лепшы ўзор. Шляхта працягвала ладзіць банкеты. Тое ж, хоць і незаўжды з такой раскошаю, рабілі і мяшчане. У п’яным клуме інколі знаходзіўся такі, хто прамаўляў падобныя да наступных словы: “Трэба нам аддаці маскве і Полацкую, і Віцебскую землі. Яны бо спакон вякоў рускімі ёсць. Мы ж, літвіны – слаўныя рымскія нашчадкі, не будучы русічамі, мусім кінуці гэтую мову ды загаварыці сапраўдным языком літоўскім”. Зазвычай падобным прамоўцам завіралі вусны, асцерагаючы, дзей не толькі ўстыд такія ганебныя глаголы ўнасіці, але ж і горлам за іх прыплаціцца можна, бо кат віленскі напалохае добра. Марцін жа на словы аб рымлянах адказваў ледзьве не з захаджэннем у галаву: “Ну што ты за мярзенасць вярзеш, змышляч?! Прыкра слухаці цябе. Тое – аддай. Гэта – аддай. А самым тут на лайно ўласнае ўпасці а зубамі ляскаці, як смярдзючы сабака каторы? Трасцы!”. Прыяцелі ўчасна паўздзержвалі яго ад рэзкіх рухаў ды вярталі бяседу ў абыклае рэчышча. Зімапад занікаў, сам у сабе гаворачы, дзей добра, што Людвіка не бачыла яго ў гарачцы безгаловых спярэчак.

Людвіка ж з каторагась часу мыслі свае пакладаці стала на Даніле, якога Драбам менавалі. І глядала яна на яго, як бы ў зярцала, дзе бачыла сумненні свае многія. Даніла тварам, смехам, голасам і словамі тым голасам моўленымі ўпадабаўся ёй. Але памятала, што вязямі таемнымі з іншым паяднанай была, і таіла ласку сваю ад усіх ды пярвей ад сябе самой, мабыць. Сам ён да яе ад спачатку ніякае ласкі не казаў, бо занураны быў у інтрыгі аморныя з мяшчанкамі Яняю Краскай ды Альжбэтай Узмянкай. З Яняй, што адно дурыла Данілу голаў вельмі, хутка развіталіся, ладна перасабачыўшыся пад канец. З Альжбэтай справы былі складаныя і заблытаныя, як лінія роду вялікіх князёў літоўскіх. Гукалі, дзей яна яшчэ не быўшы ўдавіцаю, чыніла любы з Данілам, але ж не толькі з ім, а яшчэ з цэлым рэестрам віленскіх мяшчанаў, жаўнераў ды нават, даруй Божа, святароў трох канфесій хрысціянскіх. А адна спісковая цнатліўка, праз рот каторай віднеўся муражок, на якім стаяла, цвердзіла, што да Альжбэты захаджваў сам ягамосць Жыгімонт Аўгуст. Данілу пляткарства тое абыходзіла мала і ён пасля многіх свараў і звад павяртаўся да яе, каяўся а меў велекроць ложа з ёю. Быў жа ён з мяшчанаў тых, каторыя аблады мелі не толькі ў месце, але і паза ім. А мяшчанству таковаму Гаспадар быў прызволіў служыці і заступаваці службу земскую так, як і баяры шляхта. То і браў Даніла да сябе гонару ваярскага ды хадзіў між іншага жаўнерства ў Русь Белую, якую маскаль попельнай зрабіці паўзяўся. Паход да Апочкі, дзе супастаты мечам аселі, быў нефартунным надта. Даніла горла свайго не літаваў і толькі з ласкавасці Госпада Бога велеміласцівага не падняў ён мечам смерць сваю, аднак пальцаў двух, мезеннага а безназоўнага, на правіцы далічыцца не змог. Дык жа варачаючыся з паходу, Драб уменіўся, што яму сам чорт не брат і Сапега не таварыш. Прыйшоўшы дамоўкі, знайшоў ён Альжбэту сваю любадайную панятай у стан малжонскі. Ды без увагі на шлюб яна заклікала яго да сябе. Даніла, сабраўшыся з душою, даў ведаці ёй адказ свой праціўны, а сам да дзядзькі ў Наваградак з’ехаў. І піячыў ён там колькі сядміцаў, аж покуль не прынеслі ліст зашыты.

Ліст зашыты з Вільні быў, пісаны рукою Людвікі. Той самай Людвікі Спадобы, з якою Даніла ўжо пару рокаў знаёмасць меў і неўпрыкмет для сябе сэрцам да яе ўзбег. Толькі ўласныя путы аморныя ў гэтым перапоны чынілі і касавалі кождую зможнасць для сустрэчаў, якія праясненне ўсяму далі б. Але ж неаднойчы сніў ён адзін адзіны цалунак, скрадзены ў яе калісь начой перадкаляднай. Не забывалася і тое, што болей ейных цалаванняў дамагчыся не прыдалося. У лісце Людвіка з вялікай пачцівасцю прасіла Драба вярнуцца ў стольнае места, абы сустрэцца аблічне і пагаварыці пра пільнае штосьці. І Драб, быццам луска з ваччу апала, у Вільню рынуўся. Перамаўлялі яны доўга. І казала Людвіка, што заблуталася вельмі, не ведаючы ясна, каго мілуе болей Марціна альбо Данілу, з таго бянтэжыцца і фрасуецца дужа, надта перажывае, што ён – Даніла – мала знаны ёй у сваёй праўдзівай натуры і жыціі рэчаістым. Драбу дзіўным было словы тыя да вушэй браці, але ён згадзіўся на патканні з Людвікай, хаваючыся ад бацькоў, кроўнікаў, знаёмых усіх, а злашча ад Марціна Зімапада, з каторым сам даўненька прыяцельства вёў.

Марцін навучаўся на арганістага, хадзіў да касцелу святога Яна і нават без узроку на запісы нотныя мог адыграці палову Берасцейскага канцыяналу, выдаючы музыку евангелікаў за чыста каталіцкую. Але раптам стала не да таго. У сэрцы мілую Людвісю прыкмячалі ў таварыстве іншага мужчыны. Яна казала адно пра прыпадковасць тых сутрэчаў. Досыць жа выявілася датклівых супадзенняў! У аптэцы пана Яна Пігулкі, на торзе, у касцеле… Але самым страшным падалося, калі Марцін сам угледзіў іх на летніх усходцах дому яе бацькоў. Ён адразу пазнаў Данілу, які спакайнютка еў кашу рыжовую з шафранам. Можа, і не кашу, можа, і без шафрана, але Зімападу гэтак падумалася. Гнеў і ўстыд апанавалі ім, як бусел жабаю. У дом увайсці ён не паторгнуўся, паімчаў да радзіннага свайго дому, зачыніўся ў каморы, прабавіўшы рэшту дня і ноч усю ў мучэннях душы. Назаўтра Людвіка паясніла, дзей Драб Даніла да бацькоў ейных завітаў ветліва, і ёй нягожа было б не выйсці да госця зацнага, каторы панства нашае ў полі з мечам ды ручніцаю, а не ў карчме з півам і вяндлінаю бараніў. Да ўсяго яшчэ дадала: “Сорамна табе аб такую мізэрную прычыну, толкам не дазнаўшы, гняўлівасцю запаляцца”. Марцін слязьмі абліваўся ў яе на каленях.

Між тым па месце віленскім пагудка прабеглася, дзей у адным з хлявоў мяшчанскіх свіння ў прыплодзе прынесла нейкую бэстыю, пачвару заістую. Ніхто не ведаў, што рабіці з вырадкам. Быў ён большым ад іншых парсюкоў ды меў, як казалі кніжнікі, пілігрымы і купцы, голаў малпы, цібо абізяны – звера, што вадзіўся ў старане індыянскай і ў далёкіх крэсах афрыцкіх. Тыя ж знаўцы, што праўда, казалі і пра адрознасць: у абізянаў пыса пакрытая поўсцю, як у сабакі, а ў пачвары з Вільні скура за малай вывалочкаю гладкая, як і слушыць парсючку. Акром гэтага ў вырадка былі вялізныя лыпатыя вочы, а вушы нібы ў кажана, а з лоба звісаў мярзотны атожылак, што нагадваў надцятую кішку. Нораву ён быў злога, бо перагрыз у хлеве ўсіх пабрацімцаў сваіх. Пасадзілі яго на асобнасці, кормячы конскімі ды кароўскімі вантробамі, набыванымі невялікім коштам на гаспадарскай бойні. Уладальнік пачварнага парсюка не мог духам выстарацца на яго забіццё. Пагатоў аб’явілася магчымасць спаганяці з плоймы цікаўнікаў грошы за пагляд у заклець з монструмам. Пра самыя народзіны звыродлівага свінча гукалі размаіта. Адны баялі, дзей тое было ўроджанне ад вядзьмарскіх чараў. Памятаючы аповяды пра малпаў, другія цвердзілі пра якогасьці купца, каторы у Вільню таго звера прывёз, а ён уцёк і ў хляве з свіннёю злучыўся, ад чаго і нашчадзь кепская выйшла. Трэція, маючы на ўвазе справы палітычныя, гаварылі годна, дзей той парсюк не ў Вільні ўзрадзіўся і ўскормлены бязбожжам, а таемна дастаўлены сюды маскавітамі для паняверкі а застрашэння народа ad portus новых учынкаў ваенных на землях колішніх крывічоў.

Покуль люд віленскі аб тыя аказіі на мыслі ўздабываўся, а хтось з мастакоў саматужных бэстыю праклятую для вандроўнага нямчына намаляваў, яна пасля пэўнае ночы прапала. Заклець зламанай была, а па слядох адно бачылася: жывёла ўцякла, а не стала прадметам хцівага крадзежніцтва. Як паказалася, парсюк па дарозе раздзёр мноства псоў і катоў блудзяжных. Але спалохаліся віленчукі праўдзівей толькі тады, калі на тым шляху крывавым знайшлі чалавека лёзнага, звярыным абычаем да смерці змардаванага. Сведкі ступіліся з аблічча, баючыся за ўласныя жыцці. Пачварны парсюк пакінуў Вільню, збегшы ў лясы бліжэйшыя.

Даніла, пачуўшы гісторыю аб крыважэрным свінячым выпладку, усміхнуўся і пасля намарных корпанняў у завучаных колісь лацінскіх словах прамовіў: “Svintus miserus Vilnae. Куслівы і сіла небяспечны”. Але хутка смяшкі аціхлі, бо svintus пару разочкаў з’яўляўся ў бацькавай вёсцы, ладныя шкоды чынячы. “Ото стварэнне шатанскае!” – узлаваўся Драб і ўздумаў, парадзіўшыся з бацькам, упаляваці ненавідную жывёліну. Вось жа і стаў ён збіраці паляўнічую бурсу, абы задуму сваю уцялесніць. Памагаць абяцаліся тамтэйшыя паходжыя сяляне. Аднак мусіў быць і хтось больш спанатраны ў рэчах паляўнічых. Узяўшы гэта на розмысел, Даніла мгненнем адзіным спамянуў прыяцеля свайго Марціна Зімапада. Зімапад, хоць і не спяшаўся кінуці ў бокі падозранні аб Спадобе і Драбу, надзіва борзда указаў згоду на ўдзел у ловах. Яшчэ два месцічы – Юшко Шмарагд і Глеб Дзівісіл – згадзіліся на рызыку лавецкую, бо вельмі прыгоды любілі.

Людвіка Спадоба, даведаўшыся пра паляўнічы хаўрус сваіх мілоснікаў, спачатна ўсцешылася надта, але сумелася потым: “А які толк у тым, што Марцін і Данік не будуць варагаваці а хадзіці крывавусцем міжсобку, калі я так і не даступілася жаднага зведам’я, хто мне з іх наймілейшы?”. Да яе сумення дадалася і вялікая непрыемнасць: у слушны дзень не пачалася болесць месячная. Не было яе і на другі, і на трэці, і на чацверты нават дзень. Маці, што ад першае дачковае крыві сачыла за яе месячніцаю, узрушылася надзвычай. Дачушка ж заспакойвала яе, мовячы хлусліва, дзей усё тое ад турбаванняў і страхаў, пасля чуваных жахотаў аб брыдотным япручку. Матуля суцяшалася троху, але з немінучым недаверам прамаўляла: “Ой, доню, прывяду я бабцю-павітуху, абы спраўдзіла, ці дзевая ты. Ой, прывяду… ”. Палохала тым не ў жарты Людвіку. Мыслячы пра вераемную вагітнасць, яна знала дакладна, што бацькам дзіцяці мог быць толькі Марцін, бо з Данілам нічога гэткага ў іх не бывала. А рачэй – не паспела адбыцца. Лягчэй ад гэтай яснасці не рабіліся: “Усе будуць гаварыці пра распусту. Сёй-той курвай назаве. А родным ганьбы прыбудзе. Праклянуць”. Яна хацела пабачыцца з Марцінам, але той разам з Данілам на вёску з’ехаў.

Юшко Шмарагд і Глеб Дзівісіл, марна прабуючы таварышоў сваіх разгаварыці, казалі, дзей парсюк-вырадак неадзіная праява такога раджаю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Першы згадаў змія воднага, што нібыта жыў у возеры Лепельскім, і многіх цмокаў, бачаных у ваколіцах далёкага ад сталецы Гомея. Другі прыпомніў яшчаркаў зубатых, якія некаторы час у вады праводзе віленскім вадзіліся, а ў менскай рачулцы Нямізе-крывавай наагул зводу не маюць. Марцін і Даніла маўчалі. Зімапад, узяўшы на ўгоду прапанову Драбаву, не ўзяў да сэрца заспакаення. І намысліў ён рэч грэшную вельмі, маючы “Не ўбій” біблейскае і артыкулы права пісанага вялікакняскага сказіці, бо гарлівасць мілосная вочы і розум заслала габеленамі чорнымі. Між рыштунку паляўнічага меў Зімапад заточаны гостра ікол хіжага звера заморскага, прыдбаны ў чалавека вандроўнага, які перэгрынацыю ў Зямлю Святую ўчыніў. Рахубу Марцін дастаткова простую меў – у часе палявання іклом тым Данілу да смерці ўразіці, а пасля прысведчыці ілжыва, дзей бедачыну кныр паскудны растурзаў. Драб жа чакаў мажлівасці раз’ясніцца з прыяцелем аб рэчах мілосных. Юшко з Глебам пасля ўсіх размоваў узяліся песні карчомныя спяваці, цвелячы сэрцы задуменным бурснікам.

– А дзе ж цяперака той монструм? – спытаўся Зімапад знячэўку.

– Ды кабы ведала мая сарочка, я б яе спаліў, – здзіўлена адказаў Драб.

У вёсцы, наслухаўшыся пра парсюковы напады сялянскіх страхотак, Даніла казаў ахвочым зладзіць вечарам віжаванне. Згодныя да гэтае пары сяляне, цяпер валаводзіць сталі. Адзін сама гаваркі заявіў паляўнічым: “Абы ж тое, паночкі, звярына, як звярына была: дзік, дык дзік, мядзведзь, дык мядзведзь, а не гэтая блудамярзенасць. Тут пойдзеш, то і бяз сракі астанешся. Трасца разбярэ і раструшчыць павадкі ягоныя! Няясна саўсём, хто каго віжуе – мы яго ці ён нас”. Даніла на тое плячыма паціснуў а прамовіў проста: “Змушаці нікога не буду, бо вы людзі вольныя. Покуль…”. За тым павярнуў бурснікаў да дому бацькавага. Прамова сялянская Марціна з маўчання скінула: “Вольныя? Я б паказаў ім вольнасць нашу і вашу! У прыгон! У прыгон усіх чыста без жадных размоваў і пабудак вялікіх”. Ніхто не браўся пярэчыць. Данілаў бацька, усцешаны з гасцёў, усіх да стала запрасіў. На стол стаўлены былі колькі смажаных гусак з грыбамі, пірагі з цыбуляй і ялавічынай, свініна вяленая. А каб патравы тыя весялей спажываліся паставіў бацька мядку гарнец вялікі. Таго дык аж за многа ў сябе кульнулі, што смуга перад вачыма паплыла. А калі Юшко Шмарагд стаў показку чародную пра п’янога манаха, што піўную бочку з блудніцай пераблытаў, ніхто ўжо толкам не чуваў яго. Адзіны толькі Зімапад паўтараў утрапёна: “Я разумею ўсё, Даніле. Я разумею ўсё чыста. Я разумею, Даніле. Я ж разумею”.

Уранні, запіўшы боль галоваў поліўкай з бараніны, рушылі на паляванне. Паляванне без выведкі папярэдняй рабілася рэччу прыдзіўнай. Дый без аблогі звера цяжка было чагось удальскага парабіці. Падзяліліся па два. Разышліся ў бакі розныя. Лішне мовіць будзе, але мовім усё ж, што супоры мілосныя разам пайшлі. Калі за спінамі пакінулі з паўвярсты літоўскае, Марцін выраніў першае слова сваё:

– Слухай, Даніле. Што ў вас з Людвікай Спадобаю?

– У каторым розмысле? – Драб кінуў на яго знічкаваты пагляд.

– У тым самым – ведле літары: хто яна для цябе?

– Калі так, дык скажу шчыра: мілую я яе лепей, ніжлі сам сябе.

Зімапад на яго скоса зірнуў і мовіў злосна:

– І гэта апасля ўсяго любадзейства твайго? Кажа люд віленскі, каторых вы рэчаў з той Альжбэткаю тваёй зажывалі, плюгату а спроснасць цялесную чынячы. Аж і прыпамінаці брыдка…

– Але ж ты пры тым светачам не стаяў, – улегцы раззлаваўся суразмоўца, – то і не трэба на пляткарства ўпадаці і яшчэ з сябе ганца цноты строіць. Што рабілі мы з Узмянкаю, то мой і ейны грэх, і нам за яго бяз сведкаў прад Усявышнім адказ дзяржаці прынагодзіцца. Што табе да маіх грахоў? Свае счысляй.

– Ды на ростанях апаўночы хацеў я бачыць твае грахі! Я Людвісю мілую! Разумееш? І яна мілуе мя. Разумееш? Ні халеры ты не разумееш! Што ж ты лезеш у справы нашы?

– У вашы справы? Прыяцелю, ты прост, яка аўца. У вас даўно з ёй няма ніякіх справаў супольных, – выкалочваў Даніла душу спаборніку.

– Як?! – духам запаўшы, крыкнуў Марцін, а ў сэрцы здань надзеі адшукаўшы, дадаў: – Ты сваім языком папудлівым не кідай занадта. Не трэба меч у шчасце наша пускаці. Мы з ёй пабярэмся скора.

– Дапраўды? Мае к табе гратуляцыі! – у здзек яўны Драб словы свае ператвараў. – Растулі вочы, Марціне! Растулі! Якое шчасце? Таемныя патканні хіба? Пра жанімства – хлусня плюгавая. Ты ведаеш хаця, чаго яна ад цябе не пайшла яшчэ прэч?

– Мілуе…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
2

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0
Тень доктора Морроу
Тень доктора Морроу
[Городское фэнтези / Ужасы]
Жизнь Мэри Белл могла оборваться год назад, в канун Дня всех святых. Но девушке повезло — ее спас таинственный доктор Морроу. Пройдет ровно год, и Мэри вновь придется столкнуться с Тенью из прошлого.
1
Палехские шкатулки
Палехские шкатулки
[Современная проза]
В рассказе проступает второе измерение мира вещей советской повседневности. Их бытие вторгается в жизнь человека, надломленного несбывшимися ожиданиями и пытающегося примириться с собственной
0
Коран. Богословский перевод. Том 3
Коран. Богословский перевод. Том 3
[Религиозная литература: прочее]
Переведен весь Коран, данная книга — третий из четырех томов. В томе 3 содержится перевод с 18-й по 35-ю суры. Почему перевод смыслов Корана, выполненный автором, считается первым богословским? Дело
0
Из пустого в порожнее
Из пустого в порожнее
[Любовная фантастика]
Ксюша Окунёва — глупенькая, но миленькая, а ещё по уши влюблённая в Стаса Бережного. Вот что знают о ней окружающие. Ну, те, которые живут в нашем мире. В родном мире Ксюши знают, что она
0
Попытка восхождения
Попытка восхождения
[Рассказ]
Рассказ о том, как недавний житель Восточной Европы поднимается на Мецаду, рассматривает окрестности Мертвого моря и осажденные здесь в 73-м году евреи, убившие себя, беспокоят его пытливость.
0