MoreKnig.org

Імя грушы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

Імя грушы

Раман у трох мемуарах

Успаміны Наталлі Клыкоўскай

Не лепшая я ад іншых апавядальнікаў пра старыя падзеі, пагатоў так многа часу прамінула з тых зыркіх дзянькоў маёй маладосці. А перажыла я ўжо два вякі Хрыстовы і ніколі не ўзялася б за пяро, каб не ўнучкі мае, каторыя так умільна пытаюць, ці не прыходзілася мне зазнаваць у сваім жыцці рамантычныя або авантурныя прыгоды. Я подаўна збіралася расказаць пра тыя дзіўныя і незразумелыя аж дагэтуль здарэнні, якія адбыліся перад некалькімі гадамі да апошняга процірасейскага паўстання ў краі. Але ж паяднаць усе патрэбныя дэталі ў суцэльнасць было нялёгка. Між тым кожная драбязка мае тут сваю значнасць для разумення перажытага. Цяжка было ўзяцца за пяро яшчэ і таму, што як раз ад тых летаў не практыкавалася я ў рэчах літаратурных, чаго вымагае мая цяперашняя задума. Хацела б таксама папярэдзіць кожнага імавернага чытальніка гэтых прыпамінкаў, што ён рызыкуе трапіць у палон маіх асабістых перажыванняў, якія спрычыніліся да такога ўспрыняцця той эпохі, каторае размінаецца з поглядамі іншых людзей. У кожным разе, спадарове, мне хлусіць не выпадае. За гэтым рачце пачаць урэшце маю аповесць аб часах змінулых.

Маленства маё прайшло ў заштатным гарадочку Гомель, які толькі на мой чатырнаццаты год жыцця стаў павятовым цэнтрам. Апошняе па вялікім рахунку нічога ў маім жыцці не змяніла, бо яшчэ да гэтага найшчаслівейшага для Гомеля моманту, я мела фартуну навучацца не абы-дзе, а ў інтэр’ерах княскага палаца. Князь Іван Фёдаравіч Паскевіч надта спагадаў нашай сям’і. На чым палягалі прычыны гэтае спагады, тут меркаваць не бяруся. Але дзякуючы князю я атрымала выдатную, як для Гомеля, дамовую адукацыю. А найлепш мне давалася музыка, на якой урэшце больш грунтоўна я і спынілася. Па смерці дабрадзея нявестка ягоная Ірына Іванаўна дазволіла мне давучыцца і атрымаць належныя паперы, што адукацыю маю пацвярджалі. Далей я мусіла ісці на свой хлеб. Спачатку жадала выехаць у Магілёў, але мама мая Аляксандра Феафілаўна рачыла знайсці мне пратэкцыю і пасобіла, такім чынам, з работаю ў Менску.

І вось я вераснёўскім днём, адсвяткаваўшы наконадні з сям’ёй і дрýжкамі дзень майго анёла-заступніка і васемнаццаты год нараджэння, мусіла адвітацца з бацькоўскімі мясцінамі і выправілася ў той губернскі горад. Менск (а так горад зваўся ў даўніх летапісах, так яго мянуе просты люд, такую назову ўжываў і галоўны герой маіх прыпамінкаў) сустрэў мяне туманам і брыдкаю імжою. Не знаю ад чаго, але даймала такое адчуванне, што то былі не драбнюткія дажджынкі, а кропелькі мёду ці яшчэ чагось ліпкага. Гэтая ліпкасць якраз і тварыла ўражанне брыды. Да ўсяго дадавалася прыгадка пра чуты мной у восем годзікаў расказ аб выпадку выпачлівасці надвор’я ў далекаватай ад Гомеля Вільні. Там у часе красавіцкае навальніцы выпалі масы нейкага рэчыва шэрага колеру, якое складалася з камякоў памерам у гарэх. І было яно ці то смалістым, ці то сцюдзяністым. Нічым не пахла. Калі навучоныя дзядзечкі бралі гэта рэчыва паліць, яно распаўсюджвала саладжавы пах. А калі кідалі ў ваду яно разбухала, нібыта жэлацін, а пасля рабілася надта падобным на дрыжэль. Мо’ і нявартым было б гэтую гісторыю тут прыгадваць, але яна доўгі час пужала мяне. Дык не дзіва, што нават намёк на штось блізкае таму прычыняў мне дыскамфорт у значна сталейшым веку. Сапраўды, я баялася шэрага жэлаціну, а зусім не таго, што ў адрозненне ад браціка не маю Wiwimacher, як спрабуюць цяпер давесці некаторыя аўстрыйскія дактары. Вось жа ўявіце мой душэўны стан, калі мне «пашчасціла» трапіць у Менску пад клейкую імжу! Хоць можа яна зусім і не была клейкаю, а толькі маё хваляванне на парозе новага жыцця выдавала такога кшталту сімптомы. Да таго ж у горад я троху спазнілася. З-за сялянскіх хваляванняў паліцыя не прапусціла наш экіпаж звычайнаю дарогай, і давялося рабіць досыць вялікі крук, каб лучыць у Менск па Барысаўскім тракце. Не зважаючы ні на што, гэта было цудоўнае відовішча. Для вачэй разгарнулася прыгожая панарама колькіх гор, узгоркаў і стромкіх абрываў, высланых штучнымі і натуральнымі газонамі, аздобленыя вялікімі садамі, памаранчнямі, шыкоўнымі кветнікамі. Рака Свіслач звівалася, быццам чорная гадзюка, якіх я ладна на глядзелася сваім часам дома, асабліва за родным бацюхнам Сажом. Уражвала неаднастайнасць свіслацкае плыні: то яна тулілася да пабярэжніцы, троху марудзячы, то быццам бы адхіналася ад сваіх берагоў, занікала ў даліне, каб потым з шумам і каскадам прабіцца на прастор і лянотна церабіць свой адвечны шлях далей праз камяністае ўзвышша. На гарах і ўзгорках красавалі будынкі: то высокія і шырокія, то вузкія і даўгаватыя, крытыя чарапіцаю (успамін пра Вялікае княства), то нарэшце чысценькія, ахайныя зялёныя і жоўтыя дамкі з чырвонымі дахамі, узорыстымі стаўнямі і кратаванай агароджай. Далей былі гаі і алеі гарадскога саду, размаітыя нязнаныя мне свецкія будынкі і царкоўныя спаруды. Мы мінулі застаўны дом ды шлагбаум (так званую рагатку), і ўрэшце я магла сказаць сама сабе: «Вось ты, Наталечка, і ў Менску! Вітаю цябе, незнаёмае места!». Папраўдзе, што я там ведала пра Менск?! Так, безумоўна, я чытвала да таго нешта ў Карамзіна і памятала, што першы ўспамінак летапісцаў пра Менск быў успамінкам пра ягонае знішчэнне паўднёварускімі князямі. У дзяцінстве мяне гэта надта дзівіла, бо малароскіх дзядзечак, каторыя ў Гомелі на Траецкім кірмашы прадавалі соль, я ніяк не магла ўявіць у ваярскіх рыцарскіх строях. То і мроіліся мне фурманкі, наладаваныя соллю, вакол старажытнага града, і чумакі, якія без памяці сыпалі “сіль” на Менск. Але ў кніжках пісалі пра кроў ды пра косці сыноў рускіх, і мне рабілася да напружання цікава – а з дочкамі што? Maman et papa нічога казаць не хацелі, зацікаўлення тутэйшай гісторыяй не ўхвалялі і засаджвалі мяне за фартэпіяна. І я іграла, зноў а зноў катуючы сябе нуднымі спалучэннямі нотаў. Дык жа атрымалася – няблага іграла…

Выйшаўшы з экіпажа я была троху разгубленай, збянтэжанай. Ведала, што вуліца Койданаўская, дзе мяне павінны былі прыняць хросная з мужам ляжала недзе паблізу. Але я не магла акілзаць спакусы хоць адным вокам глянуць на менскія вуліцы, балазе паклажу я мела нецяжкую. Стаяла я гэтак між Петрапаўлаўскім саборам і бэрнардынскімі мурамі, ня знаючы куды падацца. Увагу маю прыцягнула трохпавярховая спаруда, як падалося цыкляпічных памераў. То мусіў быць гасцінны двор, пра які ўжо чула ад сваіх родзічаў. Я подаўга разглядала сёе-тое з галантарэйных ды парфумных тавараў, пра што даводзілася чытаць у пецярбургскіх magazines для дамаў. Ды яно ўсё мне было не па кішэні. Ля крамак з садавіною, аднак, не ўстрымалася і набыла колькі грушак. Менавіта грушак, бо яблыкі выклікалі непрыемныя асацыяцыі ды ўяўленне, што імі абавязкова трэба кагосьці частаваць. Я ж да вакольнага люду прыглядалася з насцярожанасцю і недаверам. Запрыкмеціўшы, што на другім паверсе гандлююць чаем, ядвабам, сукном ды наагул усякім красным таварам, скеміла, што рабіць там мне таксама няма чаго. Ішла я, як памятаю, раз-пораз чырванеючы, бо была пераканана, што гляджуся смешнай правінцыялкай у месце, якое некаторыя не збаяліся ахрысціць беларускай сталіцай.

Хросная Серафіма Паўлаўна і яе сужонак Міхаіл Фёдаравіч прынялі мяне прыветна, справодзілі ў адведзены мне ўтульны пакойчык з нейкім падобствам пісьмовага стала і сапраўднай пуховай пярынай на ложку. Было зусім някепска. Даўшы магчымасць прывесці сябе пасля паездкі да ладу, цётачка запрасіла да стала. На стале чакаў курыны булён, свежыя пшанічныя булкі і яшчэ штось дужа смачненькае. Есці хацелася, але я адчула раптоўную стому, якая прынучала заплюшчваць вочы і пазяхаць, хаця і тое, і другое было абсалютова непрыстойным. Серафіма Паўлаўна, аднак, усё цудоўна разумела і сама казала мне ісці да сну. Падзякаваўшы, я гэта і зрабіла, пагатоў наступным днём мяне чакала гутарка з маёй будучай гаспадыняй – утрымальніцай пансіёна, дзе я мелася працаваць, спадарыняй Шрэйдар.

Сніла ж я той ночкаю чыстую нісянеціцу. Ні Гомель, ні дарогу, ні Менск, ні нават будучую сустрэчу. Сніла я жанчыну, якая нараджала, а вакол яе завіхаліся дзеўкі, і толькі павітуха была спакойная і суцяшала парадзіху добрым словам: «Не хвалюйцеся, усё гэта вам толькі сніцца». Малюнак расплываўся ў агнях ці то свечак, ці то паходняў. З вуліцы ў той пакой несліся невыразныя спевы ці то пра ваўкоў, ці то пра валхвоў. Потым быў дзіцячы крык і словы павітухі, скіраваныя чамусьці мне: «А дзіцёнак жа ў сарочцы нарадзіўся…».

У ранні я не стала даваць рады для тлумачэння свайго сну і проста пайшла ў пансіён. Ніхто не ведаў, ці была спадарыня Шрэйдар насамрэч немкай, як імкнулася падацца. Гэтае імкненне выглядала дзіўным, бо ў размове яна ўжывала нейкую няподумную мешаніну еўрапейскіх моваў, каторую на беларускі манер можна было б назваць трасянкай,[1] як кажуць нашыя сяляне пра сумесь сена, саломы і яшчэ чагось для корму каровы (а не для ўласнае, спадзяюся, спажывы). Дык жа вялікім выпрабаваннем для мяне сталася не столькі музіцыраванне на фартэпіяна, колькі кавырсанне ў сэнсах фразаў утрымальніцы. Я добра ўмела па-французску. Нямецкую і ангельскую практычна не знала. То як можна было мне рэагаваць, прыкладам, на такую фразу: “During white night des Nichts der Angst be renewed sans faut annuncio vivace как таковое: it putting, lecz nie nic”.[2] Зрэшты, я надзіва добра спраўлялася з раптоўнымі шарадамі, зусім не крытыкуючы чыстага розуму спадарыні Шрэйдар. А зайграўшы «Райнскія хвалі», так яе злагодзіла, што пытанне быць альбо не быць мне настаўніцай у пансіёне па-просту ўзнікнуць не магло.

Вераемна, я занадта падрабязна спынілася на першых момантах майго пабыцця ў Менску, таму далей пастараюся спыняцца толькі на галоўным. Зрэшты, хто яго ведае, дзе там падзея больш галоўная, а дзе – менш, калі пэўны спамін для самае робіцца свайго кшталту новаадкрыццём, з якім ахвота падзяліцца. Аднак просты люд небеспадстаўна кажа: «На кождую хоцьку бываюць разахвоцькі».

Пансіянаркі сустрэлі маладую настаўніцу без лішніх варушэнняў, спакойна, чаго мне й было трэба. Я хутка асвойталася, пазнаёмілася з Менскам. Знайшоўся добры праваднік, ці як кажуць іншаземцы – гід (апошняе слаўцо мне не дужа падабаецца, бо добра ведаю значанні тутэйшых сугуччаў – гідкі, гідзіцца, агіда). Павадзіў мяне па месце мой калега па пансіёну выкладчык прыродазнаўства Павел Аляксандравіч Аляксандраў. Ён ці нее цалкам паказаў мне і Стары горад, і Высокі рынак, і нават Татарскі канец. Хаця можа мне хацелася іншага. Я неадразу гэта скеміла, бо была чыста недасведчанай у справах любосці. Павел жа недзе праз месяц у цяністых прысадах таполяў, што на бульвары ля ратушы, прызнаўся мне каханні. Я збянтэжылася, бо ніколі да тога ў жыцці не кахала, а па-сапраўднаму цалавалася толькі аднойчы, дый то з сяброўкай Марыяй, гуляючы ў Сапфо. Збянтэжанасць, што праўда, борздзенька прапала, і я змагла занатаваць у дзённік[3] шмат новых уражанняў, аб каторых тутака прымоўкну, стуліўшы вусны. Ясна, што, адказаўшы ўзаемнасцю, я не жадала каціцца ў бязодню разбэшчанасці. Дык жа неўзабаве пра Паўла ведала (без дадатковых падрабязнасцяў) хросная, а следам за ёй і мае бацькі. Не было ладных турботаў ды клопатаў з нашымі заручынамі, на што атрымалі ад усіх сваіх крэўных дазвол і блаславенне. А ўжо сам стан заручонасці даваў нам законную магчымасць для часцейшых спатканняў і супыніў ханжавітыя балаканні, якія пачаліся былі да таго. Можа даўней, як пісалі некаторыя, у Беларусі, з’яднанай уніяй з Польшчай, і была паўнюткая любоўная талеранцыя: усе ведалі, што якаясьці там парачка сустракаецца, але плявалі на мараль і зусім не асуджалі каханкаў, бо ж лічылі, што тыя не распуснічаюць, а romansujuć. У часе майго менскага побыту такіх узвычаенняў ані знаку не было. Таму суспешныя плёткі мы парвалі на самым уздыме.

Адразу варта адцеміць, што Паўлуша быў добрым прыхільнікам тагачаснага беларускага руху. Беларускі рух мае цяжкасцяў і сёння, трэба толькі глянуць у іхнюю газэту з рысункамі «Нашу Ніву». А што ўжо прамаўляць пра тыя часы, калі ні нашых, ні вашых ніваў не бывала?! Між тым Павел настолькі прыстойна ведаў беларускі дыялект, што іншым разам неўпрыкмет у гутарках пераходзіў на яго, чым дужа мяне здумляў. Мой мілы (так я звала яго тым часам, а ён мяне «мая мілая» клікаў) цікавіўся ўсякай простанароднаю творчасцю, перапісваў у зялёны Großbuch кожны новы верш у беларускай мове, што немавед скуль з’яўляліся ў Менску. Я сама, што праўда з ладнай доляй скепсісу, прасякнулася беларускім духам. Тады чэснікі беларушчыны гуртаваліся вакол пана Дуніна-Марцінкевіча – паэта і пісьменніка, які жыў дзесь пад Менскам, але быў заўсёдным госцем у горадзе. Гаварылі, што між сваіх продкаў ён меў якогась дацкага прынца, з той прычыны у прозвішчы ягоным і красаваў прыдомак Дунін, то бок Датчанін, калі перакладаць са старасветчыны. Мы з Паўлам наведвалі той круг вельмі рэдка, бо пачуваліся няёмка сярод тутэйшых знакамітасцяў. Вераемна з гэтае аказіі мой мілы заклаў свой уласны беларускі гурток, куды ўчашчалі аматары і цікаўнікі вылучна з ліку моладзі. Аднак, калі хтосьці з Вас, мае шаноўныя магчымыя чытачы, падумаў сабе, што галоўным героем гэтага мемуару будзе «мой Адам» Павел Аляксандраў, то ён жорстка абмыляецца.

Адной лістападаўскай пятніцай, калі наведнікаў у Паўла амаль што не было па прычыне нудотнага хлябістага надвор’я, што трымала мянчан у сваіх дамах, нібы ў бабілонскім палоне, да нас завітаў незнаёмы малады спадар. Спаслаўшыся на запросіны агульнага з Паўлам таварыша, госць адрэкамендаваўся як пісар апякунскае рады (попечительского совета) Вайніслаў Боўт. Па-беларуску ён гаварыў чысцей ды лепей ад Паўла, які нават не разумеў (!) некаторых момантаў і часцяком перапытваў у госця. Вайніслаў выявіўся чалавекам шырока адукаваным, чые зацікаўленні сягалі ў пытанні гісторыі і матэматыкі, археалогіі і літаратуры, багаслоўя і фізікі.

У той вечар гаворка ўзбілася на аднаго з легендарных песняроў – Баяна. Каб завязаць яе, Павел спытаўся ў Вайніслава:

– А ці чулі вы, спадару, пра такую домнеўку, што вешчы Баян, згаданы ў «Слове пра паход Ігараў», быў жыхаром старадаўняга Менску?

– Вядома, Паўле, я чуў гэта колькі разоў. Пацеха з меха. Ведаеце, як сяляне называюць шматковую цібо лапіковую коўдру?

– Здаецца, шкуцянка. Але ад чаго вы прыгадалі коўдру?

– Не так коўдру, як ейную шкуцянасць, сшытасць з паасобных шкутоў, фрагментаў. Дык «Слова пра паход Ігараў» і ёсць такою шкуцянкай.

– Але ж, спадару Вайніславе, гэта ж прыўкрасны мастацкі твор усходнеславянскага літаратурнага генія, – стаў пярэчыць мой мілы.

– Безумоўна генія, толькі не «ўсходнеславянскага літаратурнага», а «расейскага містыфікацыйнага», – прамовіў спадар Боўт з інтрыгоўнаю урачыстасцю ў голасе. – Уявіце сабе манастырскае кнігасховішча. Там, акром больш-менш ацалелых фаліянтаў колькісотгадовае даўніны, ёсць збор кніжных парэшткаў: дзе аркуш, дзе пару аркушоў, а дзе бяззвязныя шкуткі самых размаітых рукапісаў. І вось з’яўляецца абазнаны ў гісторыі і літаратуры чалавек, які пільна разбірае тыя пыльныя парэшткі, і адкрывае пару-другую ўрыўкаў, што выдаюць на невядомы мастацкі твор сама мала ХІІ стагоддзя. Але заміж таго, каб абнародаваць наяўнае, адкрывальнік спакушаецца стварыць сваё ўласнае Слова. Да выяўленых фрагментаў ён дадае сёе-тое з летапісаў, даўніх перакладных твораў, з народных песняў і былін. Пра твор дазнаюцца некаторыя арыстакраты – аматары памятак даўніны. Адзін такі вяльможны пан, усцешаны творам, просіць яго крыху скарэгаваць, каб Слова прамянілася ідэяй адзінства славян. Наш аўтар пагаджаецца з прапановай, скрашанай грашыма за старанні і далейшае маўчанне пра генеалогію твора. І пачынаюць у вялікасвецкай грамадзе хадзіць чуткі аб выдатнай старажытнарускай паэме, што апявае саюз непарушны народаў славянскіх. Згадзіцеся, вельмі своечасовае з’яўленне – Расея забірае сабе ладныя абсягі Рэчы Паспалітай. У 1800 годзе Слова друкуюць з наўмыснымі і выпадковымі сумбурамі ды недакладнасцямі. У выніку сэнс твору настолькі зацямняецца, што даследнікі надаюць яму ледзьве не сакральнае значэнне. Аднак шмат хто сумняецца ў сапраўднасці твора, патрабуючы прад’явіць арыгінал. Напалеон прыходзіць у слушны час. Адсутнасць арыгінала стала магчымым спакойна патлумачыць пагібеллю ў полымі маскоўскага пажару.

– Не можа быць! – здзіўлена зірнуў на мяне мой мілы, нібыта шукаў падтрымкі свайму здзіўленню.

Я сама добра ведала тую «Ігараву песню», але была ў захапленні толькі ад паасобных пасажаў, бо пры чытанні яе цалкам у мяне часценька ўзнікала мігрэнь. Пераклад пана Жукоўскага мала ў чым паўплываў на маё стаўленне да гэтага твора.

– Спадару Вайніславе, – пачала я, – а ці не будзеце так ласкавым сказаць нам, якія ж фрагменты на вашу думку ў Слове арыгінальныя, несфальшаваныя?

Ён узняў свае ясныя вочы і зірнуў на мяне з чароўнай усмешкай, годнай сапраўднага рыцара.

– Шаноўная спадарыня Наталля, – працягваў іскрыцца Вайніслаў, – магчыма гэта адно мая (і нічыя больш) праўда.

– Прашу прабачэння, – азваўся Павел. – Не «крыўскіх», а «рускіх», як памятаецца.

– Мяркую, што ў арыгінале было ўсё-ткі «крыўскіх». Спалучэнне ў адным сказе прыметнікаў «крывавы» і «крыўскі» яўна ўзмацняе паэтычны эфект. Да таго ж у нямігскай бітве мянчан-крывічоў разбілі.

Падобныя адкрыцці мяне тады ўразілі, але не так багата, як майго мілага. Ён увогуле падаваўся зачараваным вандроўнікам па мысленаму дрэву, і гледзячы на госця, толькі паціскаў плячыма ды разводзіў рукамі.

– Дзіва, што ў караля жонка прыгожая, – адкаментваў сітуацыю Вайніслаў, і я сцяміла, што ён меў звычку почасту паслугоўвацца народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Калі пазней, я сказала пра гэта Паўлу, ён параіў мне прачытаць «Ідылію» пана Марцінкевіча.

Размова з нашым госцем, inter alias, у той вечар гэтым не скончылася. Павел, ачуняўшы троху ад нязвыклага погляду на «Ігараву песню», вярнуўся зноўку да так і няўспомненага Вайніславам Баяна:

[1] Тут і далей словы вылучаныя курсівам ёсць беларускімі словамі ў тэксце арыгіналу (зацем С. Б.).

[2] Фразы спадарыні Шрэйдар падаюцца ў арыгінале з сучаснай арфаграфічнай праўкай; сучасным правапісам таксама пададзеныя і іншыя замежныя словы, што сустракаюцца ў Клыкоўскай, Свентажэцкай і Галавацкай (зацемС. Б.).

[3] Загарэў у 1863 годзе (зацем Наталлі Клыкоўскай).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0