– На Клязьме твая рыба!
Апошняе бульканьне, якое Андрэ чуў, вынырваючы з шафы: «Хапай яе! Сыходзіць, сволач, сыходзіць!» У наступны момант ягоная галава выскачыла з вады, і, зрабіўшы глыбокі ўздых, ён ужо плыў да берага. Першае, што ён убачыў, выбраўшыся з Дняпра, – тры постаці: кульгавы з мыліцай, нехта маленькі ў спартовых нагавіцах і баба ў чорнай хустцы – беглі ўдалечыні па алеі парку ў бок гораду. Ільвоў на шаломе ўжо не было. Зь неба імжэў дробны дождж. Холад і вецер прабіралі наскрозь, але нейкая незразумелая радасьць перапаўняла Андрэ. Ён прагна, быццам чалавек, што вярнуўся з задушлівых водаў, з асалодай удыхаў паветра гэтай вільготнай позьняй восені, а ўнутры яго граў, грэючы душу, стары напаўзабыты матыў – «Вясновыя сьпевы Звышчалавека»…
Славяне, якія ў гэты раньні час ехалі па мосьце праз Дняпро першым тралейбусам, сталі сьведкамі дзіўнай карціны. Нейкі чалавек у залатым прускім шаломе, узьняўшы рукі да неба, у самоце танчыў у цемры пад дажджом. А час ад часу перадсьвітальную цішыню над Дняпром праразаў яго гучны голас, што раствараўся ў вышыні:
– Я Вярнуўся!!!!!!!!!!!!! Шалом!!!!!! НЕ ЗДыМУ!!!!! НЕеее ЗДыымууууууууу!!!! ПАйШЛІііі Выыыыыыыыыыы ўсееее!!!! УСЕЕЕ, УСЕЕЕ, УСЕЕЕееееее НАааа ХУуууйййййй!!!!!!ййййй йййй!!!!!!!!!!!!йййй!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Працяг будзе…