MoreKnig.org

Маёнтак Рыбы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Бацкель Аляксандар



Шрифт:

і апошні трус, чорны, тоўсты й адвечна нейкі задуменна-млявы, застаўся ў мяне, жыве ў маёнтку з тыдзень, абвык, ведае, дзе яго талерка зь ежаю, пакуль што неахайна ходзіць па-вялікаму, ягоныя шарыкі паўсюль, але я не пакідаю сілаў і надзеі зрабіць яго культурным трусам. завуць яго Гамлет, і ён сапраўдны бастард, зь першага дня палюбіў спаць у маім ложку, падраў прасьціну, нассаў на плед, зьеў тры кнігі, некалькі правадоў, але ён страшэнна мілы, асабліва калі яму чухаеш пуза, ён пачынае дрыгаць нагою, сабака гэты. думаю, хутка ён абвыкне зусім, і я яго пачну выводзіць на вуліцу, дзе яму адкрыецца новы сьвет.

патрык

у мяне ёсьць барада, сьветлая, месцамі белая, месцамі залатая, месцамі іржавая. барада – мой блізкі сябра, які зьявіўся ў мяне, худога і нязграбнага, у дзясятай клясе. са зьяўленьнем гэтага сябра ў мяне пачалі вадзіцца піва й цыгарэты, бо сябра вельмі лёгка іх мне набываў. бараду завуць Патрыкам і мы зь ім неразлучныя. Патрык – адданы сябра, найбліжэйшы мой дарадца ў пытаньнях філязофіі й каханьня. я зь ім сварыўся тройчы і добра памятаю тыя дні, нават тыдні, калі мой твар, паголены, чырвоны ад раздражняльнага ляза брытвы, павольна, але няўхільна зарастаў шчаціньнем. мы з Патрыкам звычайна мірымся, і першы крок раблю я, бо сам усчыняю сварку – мне часам здаецца, што мне лепей бязь сябра: і маладзейшым выглядаю, і сьвяжэйшым, але ж нельга так са старымі сябрамі, якія ў тваім жыцьці зьдзейсьнілі магічны пераход ад юнацтва да сталасьці, і я заўсёды выбачаюся, і мы мірымся, выпіваючы піва, я дзялюся зь ім чыпсамі, ён іх вельмі любіць, і потым крошкі ад ежы гадзінамі сыплюцца зь ягоных нэтраў. Патрык любіць курыць і вельмі любіць цалавацца зь дзяўчатамі, час ад часу я яго балую прыгожымі й доўгімі засмоктамі, але паліць кінуў, толькі хіба што траву, ад якой Патрык кашляе. сёньня раніцаю, як звычайна, мы прачнуліся амаль у адзін час, Патрык быў увесь ускудлачаны, зь левага боку ў яго нават быў зьбіты каўтун, але мы зь ім разам пасьміхаліся, бо ноч была цудоўная, неспакойная й цёплая, нягледзячы на дождж. першым зь Юляю, якая таксама расплюшчыла вочы, павітаўся спачатку ён, а я толькі ўсьміхнуўся.

вера

Вера Паўлаўна пачала працаваць у школе адразу пасьля заканчэньня пэдагагічнага ўнівэрсытэту. дзяўчына яна была бойкая, цяжкасьці ўспрымала як шараговыя выпрабаваньні, якія толькі ўзмацняюць дух, душу й цела. таму й ня грэбавала ані цяжкімі вучнямі, ані дадатковымі ўрокамі. з часам Вера Паўлаўна стала больш чэрствай, магла ня толькі бацькоў выклікаць, але й за вушы пацягаць і прыкрыкнуць як мае быць, і нават было некалькі выпадкаў, калі яна, заўважыўшы вучня каля школы з цыгарэтаю, давала яму па галаве, чым было на той момант у руках: журналам класнага кіраўніка, стосам сшыткаў, кнігаю. Вера Паўлаўна была тым самым чалавекам, пра якога казалі – «на сваім месцы». і хутка яна ўжо з класнага кіраўніка й настаўнікавыхавацеля ператварылася ў галоўнага завуча, жанчыну, якой падпарадкоўваўся нават дырэктар, бо ўсё, што яна казала і прапаноўвала, адразу зьдзяйсьнялася: загады йшлі ад дырэктара, а часам нават і ад гарвыканкама. у завуча зьявілася мянушка – Сабака Паўлава. Вера Паўлаўна пашырэла ў сцёгнах, яе хвост на галаве зацягнуўся шчыльней, зморшчынак дадалося ў кутках вачэй яшчэ болей. яна ператварылася ў сапраўдную жанчыну-вамп у росквіце бальзакаўскіх гадоў.

а потым сталася так, што акрамя працы ў яе больш нічога не засталося, і вельмі хутка надышлі нэрвовыя зрызвы, няўдзячныя падлеткі, зьдзекі, адзінота, пэнсія, вар’яцтва.

апошнія разы яе бачылі раскудлачанай, сівой, у старым гарнітуры… яна стаяла каля дарогі й крычала на машыны, якія праяжджалі паўзь яе: «а ну ня бегаць па калідоры, ціха, я сказала!»

ровар

мая прабабуля, колькі яе памятаю, любіла жартаваць: «войска польска на ровэрах». я не разумеў яе тады, не разумею і цяпер. яна такім чынам сьцябала палякаў ці іх слова «ровэр»? хаця сама была на палову полькаю, у яе ненаўмысна гэта атрымлівалася – кпіць. але зь дзяцінства яна мне прывіла грэблівае стаўленьне да назвы «ровэр». у самаго мяне тры ровары, будзем называць іх лісапедамі, бо ўсе тут навокал называюць іх лісапедамі. да таго часу, як трапіць сюды, я зваў свае двухколавыя рамы байкамі й горнікамі.

я паважаю ровары і вельмі добра стаўлюся да людзей, асабліва бізнэсоўцаў, мэнэджараў і іншых працаўнікоў офісаў, якія карыстаюцца стрыт-байкамі замест машыны, асабліва ў горадзе. мая бабуля спакайнютка садзілася і ганяла на лісапедзе па грыбы ажно ў суседнія паветы, кіравалася наўмысна па закінутых сьцяжынках і старалася ехаць не праз палі, каб ніхто не заўважыў, што яна выправілася ў свае знакамітыя грыбныя мясьціны, зь якіх выпадала часам прывозіць грыбоў на два гады закатак. яна заўсёды казала, што ровара ёй мала, што ў яе суседкі скутар ёсьць і ёй такі патрэбны!

прабабуля мая, наадварот, казала, што ровар ёй непатрэбны, яна на драбіне даедзе куды трэба, але ж так яна казала і ў тыя часы, калі ад каня засталіся толькі цьмяныя ўспаміны. ня ведаю, чаму яна так кепска ставілася да ровараў, можа быць, праз тое, што не любіла палякаў, а можа быць, праз тое, што, як яна казала, усю маладосьць з Барысам пражыла, разам на адным ровары на працу езьдзілі – ён круціць пэдалі, яна – на раме ў сукенцы з васількамі. а потым Барыс нечакана памёр маладым, пакінуў ёй сына й стары ровар, ад якога засталася толькі ржавая рама, якую я пару дзён таму закапаў на двары, дзе жывуць куры, няхай яна нарэшце згніе, і зьнікне памяць і кпіны, і застанецца толькі тлустая, узбагачаная ржавым мэталам і курыным памётам зямля, на якой пачне расьці й высьпяваць штосьці чыстае й сьветлае, калі мяне ўжо таксама ня будзе.

і нешта мне падказвае, што калі яны разам ехалі, то мой прадзед любіў жартаваць, што едуць яны, баявыя, як «войска польска»…

вязаньне

у чорным-чорным горадзе, у самым чорным раёне, у самым чорным доме, у самай чорнай кватэры жыве чорны чалавек. чорны чалавек кожны дзень выходзіць на чорную вуліцу, калі чорная ноч ахінае сваімі чорнымі крыламі і без таго чорныя дамы. і шукае чорны чалавек ахвяру. і знаходзіць чорны чалавек ахвяру. і робіць сваю чорную справу, і забівае ахвяру, і прыносіць дадому і кладзе ў чорную ванну. і расчляняе чалавек ахвяру. і выцягвае зь мерцьвяка ўсе вэны й артэрыі. выцягвае ён кожную вэну па чарзе, пачынаючы ад самых буйных і тоўстых і сканчаючы самымі танюткімі. і зьбірае чорны чалавек зь цела ахвяры ўсе артэрыі і вэны і вяжа… вяжа сабе доўгі чырвоны-чырвоны шалік. і вяжа чорны чалавек мяккі вільготны чырвоны шалік.

карнэль

у мяне зьявіўся сабака – самы сапраўдны супэрсабака, сабака-супэргерой. ён зьявіўся зусім нядаўна, некалькі разоў палохаў мяне, калі я сядзеў вечарам на вуліцы, аднойчы наважыўся падысьці вельмі блізка да майго вогнішча. сабака вялікі, напалохаць здольны, нават калі будзе ў намордніку й на ланцугу. я, вядома, ня проста напружваўся, калі ён зьяўляўся, я апантана шукаў магчымасьці зьбегчы. але вось ён ужо трэці дзень як прыйшоў і жыве, ласкавы, цёплы, пухнаты. якая парода – я ня ведаю дакладна, здаецца, ён аўчар, але колер у яго месцамі ідзе плямамі. можа быць, яго бацькі былі аўчар і пітбуль, ня ведаю, ён мне любым падабаецца, бо раней тут жыла Жучка, сапраўдная клясычная скандальная дварняга, пакуль яе машына ня зьбіла. пасьля Жучкі не было ахвоты заводзіць сабаку, але сабака сам прыйшоў да мяне. я даў яму імя Карнэль, вочы ў яго вельмі разумныя і лёс дзіўны, няхай будзе, як і паэта-драматург, апошнія гады жыць адасоблена, але ня так бедна.

і тут пытаньне: чаму Карнэль – супэрсабака? таму што ён учора пазнаёміўся з Гамлетам і адразу выратаваў яго ад пагібелі, бо часам каля маёнтка зьяўляецца дзікая котка, я яе падкормліваю, бо мне выгодна, калі зьяўляецца гэтая жывёлка, адразу кагосьці з грызуноў насьцігае сьмерць. гэтым разам котка вырашыла паганяць Гамлета, але нічога не атрымалася, бо Карнэль толькі аднойчы раскрыў сваю пашчу, як пачалася сапраўдная бойка. параненыя ўсе, але больш за ўсіх дасталася котцы: тая, зьбягаўшы, валачыла заднюю нагу.

што тут скажаш, Карнэль, вядома, герой, але пасьля такога я яго таксама баюся, бо на свае вочы бачыў, што калі б пашча клацнула бліжэй да цела коткі, дык напалам і разьдзялілася б.

Карнэль – мой пёс, і, спадзяюся, будзе цяпер заўсёды побач.

сідр

калі я быў малы, мой бацька зь дзедам напіўся самагонкі, закусваючы адным яблыкам, памятаю, бацька ня здольны быў падняцца, ляжаў пад плотам, ванітаваў сабе на плячо. дзед трымаўся лепей, на карачках, матляў галавою і мычаў, што самагон зварыўся выдатны.

мяне ўразіла тое, зь якой злосьцю маці праклінала адзін яблык, і пазьней шакавала, што, адышоўшы ад пахмельля, бацька таксама скардзіўся на яблык. я на той час ненавідзеў яблыкі, празь якія мой бацька выглядаў як апошні парсюк, а маці плакала.

што ён, гэты яблык, ня мог дапамагчы майму бацьку?

яблык – першародны грэх, і гэта відавочна. усё астатняе ня мае ніякага значэньня.

я таксама грэшны, бо ўжо які год гатую сідр. выціскаю сок зь яблыкаў, чакаю браджэньня соку разам з канцэнтраванаю салодкаю вадою, спыняю браджэньне, дадаю крыху гарэлкі.

я не наблізіўся да бацькі, ня стаў спакушацца на яблык пад самагон, я не валяюся амаль бяз сэрцабіцьця пад платамі, я не ванітую на сваё цела, але часам бывае, гляджу ў будучыню, а потым зваротна паварочваю галаву, пераглядаючы некаторыя свае дні і дзеяньні, і прывід, цень майго бацькі, стаіць недзе побач. я вельмі баюся стаць такім, як ён, – бездапаможным у сваіх прыхільнасьцях, чалавекам бяз прынцыпаў, чалавекам без уласьцівасьцяў.

нос

я – карлік-нос, я бадзяга, поўная віна, я сурвэтка, вільготная сурвэтка, пасьля таго як нос зрабіў сваю справу, але я хачу быць носам, але я не хачу адчуваць пахі, я хачу быць носам француза, я хачу быць носам армяніна й грузына, я хачу быць прыкметным, я хачу быць гонарам, я хачу быць носам зь вялікай літары Н, мне ня хочацца быць звычайным, ня хочацца быць як усе насы ў сьвеце, і я не хачу быць наперадзе, толькі наперадзе, я хачу быць носам, які ня чуе пахаў прыбіральні й згарэлай ежы, я хачу быць носам нэйтральным, знаходзіцца дзесьці на мяжы між сьветам вачэй, між тым сьветам, які бачыць левае вока, паводле традыцыі, і між правым вокам, якое падпарадкоўваецца сваёй усходняй завядзёнцы, і я не хачу быць карлікам-носам, але я майстра гатаваць, бо пахі робяць ежу па часе прыгатаванаю, я проста хачу кіравацца пахам, але ня пахам парфумы, ня пахам часу й ня пахам з-пад пахі, ня пахам спарахнелага часу цяпер і зараз, я хачу заставацца носам сьвежага паветра й сьвежай раніцы, дыхаць толькі вытворчасьцю дрэваў, дыхаць ня дымам цыгарэт і смугою ранішніх маршрутак і дызэльных аўтобусаў, але дымам ад вогнішча, полымем дзікага пачатку, усяго таго пачатку, дзе губляюцца паняцьці мэнэджмэнта, рэклямы, маркетынга, усяго, што ніколі ў жыцьці ня зможа прынесьці сапраўднай карысьці й шчасьця.

паламаны

ня так далёка ад мяне, як хацелася б, жывуць два чалавекі, звычайныя мужчына і жанчына, яны шараговыя абываталі, але, як і кожны шараговы абываталь, яны адметныя сваімі ўнутранымі перажываньнямі, сваркамі, каханьнямі, якія робяць іх жыцьцё цалкам непаўторным. яны сярэдняга ўзросту, яго гады імкнуцца да пяцідзесяці, яна распачала сярэдзінку саракагодзьдзя. ён – той самы мой сусед, які п’е як артыст. ён паламаны, як сам і кажа, і выглядае на ўсе шэсьцьдзясят, яна таксама да такіх лічбаў падобная. гаспадарка ня робіць іх моцнымі й мужнымі, пітво ня робіць іх бадзёрымі, але ў іх, я магу дакладна сказаць, – жыве каханьне, самае сапраўднае.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Измена. Что в этом такого?
Измена. Что в этом такого?
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я не домашний котик, Алин. Меня нельзя кастрировать и ждать, что я буду мурчать у тебя в ногах. Мне тридцать шесть лет. Я здоровый мужик. У меня есть потребности. Нормальные, человеческие
0
Он мой
Он мой
[Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
ОН МОЙ Аделин всегда верила, что у неё есть всё, о чём можно мечтать: любимый мужчина, близкий человек рядом и сестра, которой она доверяет больше всех. Леон был её первым настоящим чувством. Тем
0
Зайка для Хозяйки
Зайка для Хозяйки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Современная проза]
НОВИНКА для тех, кто любит, горячо и медленно. Представьте: осень, дождь, пустая квартира. Вам сорок. Вы устали. И тут подруга подсовывает визитку странного агентства. «Купи долги и пользуйся».
0
Попутный груз
Попутный груз
[Проза / Современная проза / Приключения / Космическая фантастика]
Создано с помощью нейросети. *** Ивану Тобольскому девятнадцать. Он наследник миллиардного клана, правнук Патриарха — тысячелетнего ИИ. На собственном совершеннолетии он слышит при всех: «Твоё
0
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
[Современная проза]
Две женщины, сломленные горем, решаются начать новую жизнь в маленькой французской деревушке. Известная писательница Кандис, потерявшая мужа, и ее дочь Матильда, талантливый кондитер, покупают старую
0
Падение династии Габсбургов. Противостояние национальных провинций имперскому центру Австрийской монархии
Падение династии Габсбургов. Противостояние национальных провинций имперскому центру Австрийской монархии
[Исторические приключения / История / Документалистика]
Падение власти Габсбургов было не просто концом великой и могущественной династии. Оно означало разрушение старого европейского порядка и стало поворотным моментом в мировой истории. Книга Эдварда
0
Демон в теле Наследника
Демон в теле Наследника
[Городское фэнтези / Книги про волшебников]
Я погиб, прикрывая отступление легионов Повелителя Ада. Для Архидемона смерть это не конец,а всего лишь очередной виток к новому, более совершенному возрождению. Но что-то пошло не так.
1
Ведьма не для змея
Ведьма не для змея
[Любовная фантастика]
Я ведьма одного из древнейших кланов. Он правитель и наследник земель. Мы слепо и наивно полюбили друг друга, но наша радость длилась не долго. Меня обманули и оговорили. Он поверил и бросил меня в
0
100 дней после развода
100 дней после развода
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Ты спал с учительницей нашей дочери, — выдохнула я. — Ты меня сейчас обвиняешь? — усмехнулся муж, складывая руки на груди. — У нас трое детей. Фарфоровая свадьба…— затрясло меня от боли. — Ну
1
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Размышления о гуманной педагогике
Размышления о гуманной педагогике
[Педагогика]
Известный Учитель, почетный член Российской Академии образования Ш.А. Амонашвили, опираясь на научные факты, данные экспериментов, используя богатый личный опыт, анализирует суть
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0
Среди гроз и теней
Среди гроз и теней
[Любовное фэнтези]
Короли и маги, люди и тролли плетут интриги, борются за власть, любят, но всё больше предают. Законы магии пошатнулись. Мальта продолжает видеть, что творится в королевстве туманов и землях людей, но
3