MoreKnig.org

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Лукашук Аляксандар , Навумчык Сяргей , Мацур Генадзь , Шупа Сяргей



Шрифт:

9 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Украінская пісьменьніца Аксана Забужка пракамэнтавала прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч.

«Упершыню ад распаду Савецкага Саюзу ў культурны фокус Захаду трапіў вось гэты фэномэн, які спадарыня Сьвятлана 40 гадоў цярпліва дасьледавала сваім пісьменьніцкім інструмэнтарыем — вось гэты страшны нэа-оруэлаўскі паняволены розум, кажучы мовай Чэслава Мілаша. Толькі гэты паняволены розум значна больш шырокага фармату — тут гаворка ідзе ўжо, напэўна, аб паняволенай душы, якая як рак разьядае чалавецтва, і ахвярай ужо становяцца цэлыя краіны, і асабліва Расея. Алексіевіч, у прынцыпе, зьдзейсьніла літаратурны подзьвіг — так, яна беларуска, яна чалавек з савецкім бэкграўндам, але яна зьнешні чалавек у адносінах да расейскай літаратуры, і яна дала справаздачу замест расейскай літаратуры, якая аказалася не на ўзроўні сваёй гістарычнай місіі. Алексіевіч дала партрэт вось гэтага раку мозгу і душы, які гэтая чэкісцкая сыстэма на працягу ста гадоў практыкавала», — сказала Забужка ўкраінскай службе Радыё Свабода.

9 кастрычніка 2015

Валер Карбалевіч, Менск

Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч стварыла для Аляксандра Лукашэнкі вельмі нязручную сытуацыю.

З аднаго боку, знакамітая пісьменьніца для яго — прынцыповы ідэйны апанэнт.

А з другога боку, не заўважыць такую падзею, як прысуджэньне галоўнай сусьветнай прэміі, немагчыма. Асабліва з улікам таго, што Лукашэнка віншуе з днём нараджэньня нават другарадных прадстаўнікоў расейскай культуры. Вось нядаўна прэм’ер Кабякоў у Маскве ўручыў беларускія ўзнагароды малавядомым расейскім журналістам. Таму ў Лукашэнкі хапіла здаровага сэнсу павіншаваць Сьвятлану Алексіевіч з узнагародай.

Гэтая сытуацыя падобная да ўзаемаадносін Лукашэнкі з Васілём Быкавым. Знакамітую фразу пра «стихи Быкова» ён сказаў у адказ на вострае пытаньне на расейскім тэлеканале пра непавагу да знакамітага пісьменьніка.

Нязручная сытуацыя для Лукашэнкі ўзьнікае яшчэ ў адным сэнсе. Ён увесь час выказвае прэтэнзіі беларускім пісьменьнікам, што яны не ствараюць выбітных твораў. Маўляў, дайце мне, пакажыце, напішыце «Вайну і мір», і тады я вас уганарую.

Дык вось, калі ласка, Сьвятлана Алексіевіч атрымала прызнаньне, вышэйшага за якое ў сьвеце няма. І тут высьвятляецца, што за час кіраваньня Лукашэнкі беларускія дзяржаўныя выдавецтвы не друкавалі яе кніжак. Няма прарока дома пад бокам. «Вайна і мір» ёсьць, толькі ўлады яе не заўважылі і не прызналі.

Але тут існуе і глыбейшая праблема. Справа ня толькі ў тым, што Лукашэнка кніг не чытае. «Усе кніжкі я ўжо прачытаў раней», — казаў ён, адказваючы на пытаньні расейскіх журналістаў у кастрычніку 2007 году. Кіраўнік Беларусі ў поўнай меры не разумее самакаштоўнасьці культуры і мастацтва, існаваньня адмысловага мастацкага сьвету. Як і ў савецкія часы, гэты сьвет успрымаецца ім утылітарна, толькі як галіна народнай гаспадаркі. «Нацыянальную культуру мы разглядаем як надзвычай важны стратэгічны рэсурс дзяржавы», — казаў ён на адмысловай нарадзе ў 2001 годзе. То бок культура бачыцца ім не як унікальны сацыяльны фэномэн, а ўсяго толькі як рэсурс дзяржавы, нароўні з вайсковым, фінансавым і іншымі рэсурсамі.

Акрамя таго, па савецкай традыцыі Лукашэнка разглядае культуру як інструмэнт у руках дзяржавы па «выхаваньні» народу ў рэчышчы апошніх палітычных установак.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у верасьні 1998 году кіраўнік Беларусі стаў крытыкаваць Сьвятлану Алексіевіч. Маўляў, няправільна піша. Вось ягоныя развагі:

«І кніжкі Сьвятланы Алексіевіч выдадзеныя ня толькі таму, што яна зь Беларусі ці што яна падняла чарнобыльскія праблемы ці праблемы воінаў-«афганцаў». Вы спытайце: ці была яна ў Чарнобылі або Афганістане? Ці прайшла гэтыя дарогі? Ці прачула тых людзей? Тым, хто бывае ў чарнобыльскай зоне, жыў ці працаваў там, сорамна яе кніжкі чытаць. Часам асобныя месцы ў кніжцы — проста абраза для гэтых людзей. Дзякуй Богу, што ня ўсе яны яе чыталі... Бог ёй судзьдзя, Сьвятлане. Але ў яе няма пачуцьця трагедыі Чарнобылю, нават калі яна прэтэндуе на аб’ектыўнасьць і праўду. Але і праўда з рознымі знакамі бывае. Ёсьць голая праўда — гэта самая страшная праўда. Але ці патрэбная ў літаратуры гэтая голая праўда сёньня? Праўда павінна быць хоць зь нейкім мабілізуючым, аб’яднаўчым адценьнем, каб яна не забівала людзей. Вы разумееце, пра што я хачу сказаць? Так, павінна быць усё сказана — дакладна, канкрэтна, праўдзіва. Але ўсё гэта павінна будзіць сілы да жыцьця. Можа, веліч празаіка і паэта і палягае ў тым, каб умець тонка падаць або, можа, абысьці самыя страшныя месцы. Можа, так, падтэкстам падаць, каб многіх гэтая голая праўда не спалохала. Тыя, хто хоча дакапацца да ісьціны, заўсёды разьбяруцца і будуць рады, што яны ўсё самі асэнсавалі. А іншы, каго гэтая праўда палохае, сьвядома да гэтых глыбінь ня будзе дакопвацца. У гэтым жа жыцьцё». («Советская Белоруссия», 1998, 16 верасьня.)

У гэтых развагах уголас — і непахісная ўпэўненасьць правадыра ў праве даваць указаньні мастакам, і эстэтычная глухата, і вельмі прымітыўнае ўяўленьне пра сацыяльную ролю мастацтва, якая зводзіцца да «мабілізацыі».

9 кастрычніка 2015

Міленка Ергавіч

Харвацка-басьнійскі пісьменьнік Міленка Ергавіч піша пра прысуджэньне нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Пераклад Сяргея Шупы.

Чацьвер, трынаццаць дваццаць. Я толькі што прыйшоў з кавярні «Ван Гог», дзе я ў жывой трансьляцыі на сайце nobelprize.org сачыў за абвяшчэньнем ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Паслаў віншаваньне майму беларускаму сябру і перакладчыку. Я ўсё яшчэ ўзрушаны і спрабую як найдаўжэй расьцягнуць сваю ўзрушанасьць. Гэтак бывае рэдка: здараецца нешта вялікае і важнае, што выклікае захапленьне, якое перамагае ўсе пакуты, беды і нягоды будзёншчыны, усю банальнасьць жыцьця ў краіне, дзе таблоіды і фэйсбук замянілі сабою патрэбу ў літаратуры, пісьменьніках, кнігах, у размове пра тое, што прачыталася. Вядома ж, вялікасьць падзеі ня ў тым, што абвешчаны нобэлеўскі ляўрэат, і што нават гэтая непісьменная частка сьвету, Харвацкае радыё і тэлевізія і іншыя недаробленыя мас-мэдыі пра нейкага пісьменьніка, дакладней пісьменьніцу, ад гэтага моманту будуць гаварыць зь іншым тонам і акцэнтам, а ў тым і вялікасьць, і важнасьць, што Нобэлеўскай прэміяй у літаратуры ўшанаваная менавіта Сьвятлана Алексіевіч.

Гэта вельмі эўрапейскі, а разам з тым і вельмі асаблівы выбар. Як тады, калі быў узнагароджаны вялікі баўгарын, габрэй, аўстрыец, нямецкамоўны пісьменьнік Эліяс Канэці, або калі трыма гадамі раней, у 1978 годзе, прэмію атрымаў Іцхак Башэвіс Зынгер, які пісаў на адной эўрапейскай мове, што зьнікла з дымам нацыстоўскіх крэматорыяў, або калі ў 1961 годзе быў ушанаваны вялікі югаслаўскі (нашчадкамі якога лічаць сябе сэрбы і сёй-той басьнійскі харват...) апавядальнік і раманіст Іва Андрыч, які стварыў літаратурную гісторыю пра малую і закінутую эўрапейскую краіну Босьнію і які ў эўрапейскую літаратурную сьвядомасьць вярнуў атаманскую Турцыю як яе складовую частку; ды ўрэшце такім самым, вельмі асаблівым нобэлеўскім выбарам быў і сам Архан Памук, які вярнуў эўрапейскай літаратуры вялікую гісторыю пра горад і гарадзкі характар нашай цывілізацыі.

Так, і да Сьвятланы Алексіевіч былі набэлісты з Усходняй Эўропы, але не з такой закінутай, прыніжанай і маргіналізаванай краіны, як Беларусь, і ня ў тым часе, калі Ўсходняя Эўропа раптам перастала быць тэмай эўрапейскіх дэмакратычных і літаратурных абмеркаваньняў, пасьля таго, як ёй падманам замест абяцанай свабоды падсунулі банальныя макдональдсаўскія забягалаўкі. Былі і раней усходнеславянскія набэлісты, але пасьля Аляксандра Салжаніцына ў 1970 годзе не было таго або той, хто б сваім словам сьведчыў пра жахлівы стан свайго сьвету. Тым часам як Салжаніцын сьведчыў пра краіну Гулагу, лягераў і бясконцага прыніжэньня, якое зазнае першая асоба адзіночнага ліку, Сьвятлана Алексіевіч сьведчыць пра нешта яшчэ горшае і страшнейшае: сьведчыць пра паразу свабоды і пра страту апошніх ілюзіяў наконт самой магчымасьці свабоды. Можа, яна магчымая для нейкага будучага пакаленьня, таго, якое яшчэ не пачало нараджацца, але для нас, жывых, яе ўжо ніколі ня будзе — мы, жывыя сьведкі камунізму і вязьні посткамуністычнага сьвету, свабоды ўжо не пабачым. Ці ня ёсьць перабольшаньнем і гэтая першая асоба множнага ліку, і зьмяшчэньне нас, тутэйшых, у алексіевіцкую постсавецкую і постбрэжнеўскую парадыгму? На жаль, не. І хоць наша колішняя будзёншчына непараўнальная з будзёншчынай працоўных людзей і грамадзянаў у краінах рэальнага сацыялізму, нашы посткамуністычныя нягоды ніколькі ня розьняцца. Паміж Харватыяй і Беларусьсю або Харватыяй і Расеяй розьніца толькі ў нюансах, ну і вядома, у памерах.

Сьвятлана Алексіевіч — сама па сабе літаратурная велічыня, бо яе сукупная жыцьцёвая творчасьць сьведчыць пра нашу эпоху так, як можа сьведчыць толькі літаратура.

Выбар Сьвятланы Алексіевіч у нечым належыць да выключэньняў: яна ня піша вершаў, раманаў і апавяданьняў. Не займаецца мастацкім выдумваньнем, гэта пярэчыць ня толькі яе пісьменьніцкім стратэгіям, але і яе маралі. Яна забараніла сама сабе нешта прыдумляць. Сьвятлана Алексіевіч насамрэч журналістка, але няма нічога скандальнага або нязвыклага — хоць сярод харватаў знайшліся б і зьдзіўленыя, і раззлаваныя — у тым, што ёй прысуджана Нобэлеўская прэмія. Гаворка тут не пра агульнавядомы факт, які прынагодна схільныя пахваліць і тутэйшыя людзі, што журналістыка часам набывае літаратурную каштоўнасьць і што ня мусіць быць розьніцы паміж добрым стылем у журналістыцы і добрым бэлетрыстычным стылем; Сьвятлана Алексіевіч — сама па сабе літаратурная велічыня, бо яе сукупная жыцьцёвая творчасьць сьведчыць пра нашу эпоху так, як можа сьведчыць толькі літаратура.

Дзякуючы выдавецтву Edicije Božičević і ў нас, амаль нечакана, два гады таму выйшла яе кніга «Час second-hand» з падзагалоўкам «Канец чырвонага чалавека» (пераклаў Фікрэт Цацан), зь дзясяткамі сьведчаньняў пра распад Савецкага Саюзу. Што здараецца, калі найбольшая імпэрыя сьвету, дзе ніколі не заходзіць сонца і чые гаспадары амаль паўстагодзьдзя валодаюць большай часткай плянэты, абрынецца на галовы сваіх падданых? Алексіевіцкія гісторыі, без адзінага выключэньня, інтымныя і прыватныя. Яна бярэ інтэрвію ў звычайных, зможаных людзей, дае ім выгаварыцца, падштурхоўвае іх да таго, каб яны казалі і тое, у чым яны да Суднага дня не прызналіся б ні сабе, ні іншым, і перадае іх споведзі як драматычныя маналёгі, зь якіх нейкім дзіўным чынам прабіваецца шматвяковы літаратурны досьвед, ад Антыгоны да Шэксьпіра і да Дастаеўскага, так што чытач на імгненьне і ня ведае, што ён насамрэч чытае і якая тут роля самой Сьвятланы Алексіевіч. Яна ня робіць высноваў, не гаворыць, маўчыць, яе голасу ў гэтай кнізе няма.

«Час second-hand» — гэта частка адной вельмі жывой і важнай усходнеэўрапейскай літаратурнай традыцыі, якая асабліва прысутная ў Польшчы, дзе кнігі нон-фікшн, літаратурныя рэпартажы і падарожныя нататкі выдаюцца з асаблівай увагай і шанаваньнем, а ў асяродзьдзі добра выхаванай літаратурнай публікі часам чытаныя больш за бэлетрыстыку і раманы. Такая традыцыя паклікаецца на волатаў накшталт Гамбровіча і Хэрлінг-Грудзінскага, а таксама на вялікага клясыка польскай рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусьцінскага, чые кнігі часта перакладаюцца і на нашы мовы. Калі ў 2011 годзе Сьвятлана Алексіевіч атрымала ва Ўроцлаве «Ангелуса», прэмію, якая прысуджаецца найлепшай сярэднеэўрапейскай кнізе, за кнігу пра жанчын, беларусак, украінак і расеек з франтоў Другой сусьветнай вайны, абышоўшы геніяльнага апавядальніка і раманіста Ісмаіла Кадарэ, ніхто не зьдзівіўся, не знайшлося на старонках сур’ёзных польскіх газэт і літаратурных часопісаў тых, хто б мудра разважаў пра адрозьненьні паміж журналістыкай і высокай літаратурай.

Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з традыцыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай.

Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з традыцыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай. Дарэмныя фільм і фатаграфія, дарэмная тэлевізія: чалавек — апавядальная істота, няма гісторыі па-за тэкстам. У нашых убогіх паўднёваславянскіх правінцыях ня будзе лёгка тым, хто зараз паспрабуе чытаць Сьвятлану Алексіевіч, каб зразумець, што было ў галаве ў Швэдзкай акадэміі, калі яна сёньня а першай гадзіне папаўдні абвясьціла гораду і сьвету сваё рашэньне. А што б усчалася, калі б знайшоўся нехта, хто б ім сказаў, што Акадэмія ўжо даўно не прымала такіх сьмелых і зь літаратурнага гледзішча чыстых рашэньняў.

Сустрэнем воплескамі Сьвятлану Алексіевіч і яе велічыню, сустрэнем воплескамі швэдзкіх акадэмікаў, бо яны сёньня далі нам нагоду пагаварыць пра гэтую жанчыну, якая і ўчора была нічым ня меншая. Яе ўшанавалі Нобэлем, але і Нобэль у нечым быў ушанаваны Сьвятланай Алексіевіч.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Дамы и господа [2008]
Дамы и господа [2008]
[Исторические любовные романы]
Начало двадцатого века. Состоятельные москвичи проводят время в праздности. Театры, рестораны, балы — вот их основные места обитания. Заданная модой круговерть порождает мучительные отношения:
0
Барышни и хулиганы [2008]
Барышни и хулиганы [2008]
[Исторические любовные романы]
Последние годы перед Первой мировой войной… Бум синематографа — юные барышни до безумия увлечены новомодными фильмами, влюблены в красавцев-актеров и мечтают о карьере королевы экрана. Но только
0
Выпьем конструктивно! Алкоголь и другие напитки с точки зрения антропологии
Выпьем конструктивно! Алкоголь и другие напитки с точки зрения антропологии
[Публицистика / Культурология / Наука и образование]
Сборник статей «Выпьем конструктивно!» под редакцией выдающегося антрополога Мэри Дуглас даже почти четыре десятилетия после его оригинальной публикации обещает российскому читателю немало открытий.
0
Трое в лодке, не считая Харона
Трое в лодке, не считая Харона
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
Кто-то назовёт Эдуарда интеллектуалом, добрым человеком и хорошим другом. Другие увидят в нём легкомысленного бездаря и выпивоху. Он идёт по жизни без цели, часто не выбирая средств. Может, бес
0
Страх. Его нам стоит бояться
Страх. Его нам стоит бояться
[Документальная литература / Публицистика / Психология / Секс и семейная психология]
В своей книге практикующий психоаналитик с тридцатилетним стажем рассуждает о природе страха и о том, почему его стоит бояться. Страх – чувство, знакомое многим. Мы стремимся его избежать, обойти,
0
Имя моё-смерть
Имя моё-смерть
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Лавка зелий попаданки
Лавка зелий попаданки
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Вернулась к жизни в теле сироты из другого мира, получила наследство. Да вот только моя земля поражена скверной, а дом выглядит пустым и заброшенным. Но унывать не в моих привычках! Исцелю землю,
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Моя истинная любовь
Моя истинная любовь
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Я врезалась в него в школьном коридоре, и мне тогда показалось, будто сама судьба на секунду запнулась, узнав нас. Он шептал клятвы, а я, верила, что вот она, любовь. Потом всё покатилось под откос:
0
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
[Военное дело, спецслужбы / Историческая проза / Поэзия / Исторические приключения]
Многим читателям хорошо знакомы поэтические переводы «Песни о Роланде». Однако это лишь один из ярких фрагментов обширного эпического наследия средневековой Франции – в действительности цикл сказаний
0
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Во второй половине 1920-х годов перед специалистами Разведывательного управления (РУ) Штаба РККА была поставлена задача «провести обширное исследование, охватывающее деятельность агентуры всех
0
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Мама отправила меня в ссылку, в деревню к деду, подальше от соблазнов города. И это было ужасно, пока по соседству не появился Он! Взрослый, солидный, брутальный мужчина. Не влюбиться в такого
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
14
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Персонаж
Персонаж
[Современная проза / Триллер]
После смерти любимого человека главный герой обращается к психологу в попытке избавиться от мучительных воспоминаний и постоянных видений. Доктор советует ему начать писать, чтобы забыть о прошлом.
0
Лорд Системы 24
Лорд Системы 24
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Спарта выстояла под натиском орочьей волны. Дорожная пыль осела и война подошла к концу. Но значит ли это что можно теперь вздохнуть спокойно? Как бы не так! На западе у соседей идёт
0
Мальчик, который хохочет. Странные истории
Мальчик, который хохочет. Странные истории
[Приключения: прочее / Ужасы / Триллер]
Мальчик, живущий на заброшке и сошедший с ума, привлекает к себе внимание местных ребят, и те решают навестить мальчика, но все идет, как обычно, не по плану.
0
Броуновское движение
Броуновское движение
[Самиздат / Современная проза]
Броуновским движением заняты мои мысли-воспоминания. Заканчивая цикл "Мемуриалки", я твердо его закончил и решил, что вполне очистился. Не тут-то было. Этих воспоминаний и мыслей, веселых и не очень,
0
Живая степь
Живая степь
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Кто-то хотел бы «понедельники взять и отменить», а выросшему в детдоме подкидышу Платону Громову фатально не везло по пятницам. Проблемы росли вместе со своим обладателем, и к его двадцати четырем
0
Смех в Древнем Риме. Как шутили и над чем смеялись в Вечном городе
Смех в Древнем Риме. Как шутили и над чем смеялись в Вечном городе
[Исторические приключения / Культурология]
О чем шутили древние римляне? Что вызывало у них «ироничную улыбку» или заставляло «покатываться со смеху»? Какую роль играли шутки при императорском дворе, на гладиаторских аренах и даже в суде? На
0
Хочу быть мамой, и папой тоже
Хочу быть мамой, и папой тоже
[Эротика, Секс]
Эта книга – ключ к осознанному материнству и отцовству. Она охватывает весь путь будущего родителя, от момента, когда вы впервые задали себе вопрос: «Хочу ли я детей?», до первой встречи с вашим
0
Чосон. Последняя династия Кореи
Чосон. Последняя династия Кореи
[Исторические приключения / Публицистика / Биографии и Мемуары]
Чосон – династия существовавшая более пяти столетий и представляет собой один из самых значительных и длительных периодов в истории Кореи. Основателем династии стал генерал Ли Сонге, который сверг
0
Газлайтинг – тихое насилие. Как понять, что вы в ловушке манипулятора, вырваться на свободу и построить здоровые отношения
Газлайтинг – тихое насилие. Как понять, что вы в ловушке манипулятора, вырваться на свободу и построить здоровые отношения
[Психология]
Заставить усомниться в себе, своих чувствах, воспоминаниях и действиях, подавить волю и навязать свою картину мира, лишить собственного мнения и сил, сделать человека зависимым – вот задачи
0
Мне только спросить. Как болеть и лечиться правильно
Мне только спросить. Как болеть и лечиться правильно
[Старинная литература: прочее]
Олег Абакумов — врач-терапевт, пульмонолог и победитель конкурса народного признания «Спасибо, доктор!». В книге собрано все, что необходимо знать человеку, который не хочет болеть и стремится лучше
0
Петля времени
Петля времени
[Самиздат / Попаданцы / Социальная фантастика / Приключения: прочее]
Продолжение популярного цикла «Послание из прошлого». Группа школьников во время проведения игры «Зарница» попадает из 1984 года в 1941. Враг пробивается к Москве. ЧП по исчезновению в 1984 году
0