MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Калі жывёліна ўбачыла кроў, яе гнеў перайшоў у раз'ятранасць. Зубы арангутана заскрыгаталі, вочы запалалі агнём. Ён кінуўся на непрытомную дзяўчыну, учапіўся сваімі страшэннымі кіпцюрамі за горла і не расціснуў іх, пакуль тая не сканала. Азірнуўшыся ў раз'юшанасці на спінку ложка, ён разгледзеў у цемры здранцвелы ад жаху твар гаспадара. Лютасць жывёліны, якая, відаць, не паспела забыцца пра грозны бізун, імгненна перайшла ў страх. Разумеючы, што яго чакае пакаранне, арангутан, відаць, вырашыў схаваць сляды сваіх крывавых дзеянняў і, ахоплены панікай, замітусіўся па пакоі, раскідваючы і ламаючы мэблю, сцягваючы з ложка пасцель. Нарэшце ён схапіў труп дачкі і запхнуў у комін, дзе яго пасля і знайшлі; потым надышла чарга старой жанчыны, якую ён выкінуў праз акно.

Калі арангутан з сваёй знявечанай ахвярай з'явіўся ў акне, матрос прыціснуўся да громаадвода і, хутчэй з'ехаўшы, чым злезшы ўніз, кінуўся адразу ж дадому, з жахам усведамляючы магчымыя вынікі крывавага забойства і ахвотна даручаючы лёсу апекавацца арангутанам. Поўныя жаху воклічы француза і раз’юшаныя крыкі малпы і былі тымі галасамі, што пачулі людзі, калі беглі ўверх па лесвіцы.

Вось, бадай, і ўсё. Арангутан, відаць, знік са спальні старой, спусціўшыся ўніз па громаадводзе якраз перад тым як узламалі дзверы. Ён жа, відаць, і апусціў за сабой акно. Праз некаторы час малпу злавіў сам яе ўладальнік і прадаў за вялікія грошы ў Jardin des Plantes [53].

Лё Бона выпусцілі на волю адразу ж пасля таго, як мы пайшлі да прэфекта і ўсё расказалі (з каментарамі Дзюпэна). Гэты чыноўнік зычліва ставіўся да майго прыяцеля, аднак не змог схаваць прыкрасці ад такога павароту справаў і нават не ўтрымаўся, каб не зрабіць адной ці дзвюх саркастычных заўвагаў наконт таго, што кожны павінен займацца сваёй справай.

— Няхай пабурчыць, — сказаў потым Дзюпэн, не палічыўшы патрэбным сказаць што-небудзь у адказ. — Няхай пафіласофствуе і супакоіць тым самым сумленне. Я рады, што перамог на ягонай жа тэрыторыі. Тым не менш яму не варта здзіўляцца ўласнай няздольнасці знайсці разгадку таямніцы, бо, папраўдзе кажучы, наш прыяцель прэфект занадта хітры для таго, каб быць здатным зазіраць у глыбіню праблем. Яго ведам бракуе грунтоўнасці. Адна галава без тулава, як у выявах багіні Лаверны*, ці, у найлепшым выпадку, — галава ды плечы, як у траскі. Але ўсё ж ён добры хлопец. Асабліва мяне захапляе яго здольнасць адным махам здабываць сабе рэпутацыю вялікага разумніка. Я маю на ўвазе яго манеру de nier ce qui est, et d'expliquer ce qui n'est pas [54].

Пераклаў Уладзімір Шчасны

Сфінкс

У той час, калі ў Нью-Ёрку лютавала халера*, я прыняў запрашэнне ад сваяка правесці з ім тыдні два ў цішы яго cottage ornе́ [55] на беразе Гудзона. Тут было ўсё для летніх забаваў: мы мелі магчымасць гуляць па лесе, рабіць замалёўкі, катацца на лодцы, лавіць рыбу, купацца, музіцыраваць і чытаць кнігі. Мы б бавілі час даволі прыемна, калі б не страшныя навіны, што кожнае раніцы даходзілі да нас з вялікага горада. Не праходзіла і дня, каб мы не даведваліся пра скон якога-небудзь знаёмага. З ростам смяротнасці мы прызвычаіліся штодзень чакаць звестак пра чарговую страту. Урэшце мы пачалі трымцець пры падыходзе любога наведніка. Сам вецер з поўдня, здавалася, дыхаў смерцю. Гэтая думка канчаткова спаралізавала маю душу. Ні пра што іншае я не мог гаварыць, думаць ці сніць. Мой гаспадар быў менш уражлівы, а таму, нягледзячы на сваю прыгнечанасць, усяляк спрабаваў мяне падтрымаць. Ягоны філасофскі розум ніколі не падпадаў пад уздзеянне фантомаў. Сапраўдныя жахі маглі яго напалохаць, аднак іх цені мала яму абыходзілі.

Ягоныя намаганні развеяць маю хваравітую паныласць не займелі плёну ў значнай ступені праз некаторыя кнігі, знойдзеныя ў ягонай бібліятэцы. Яны былі здольныя абудзіць да жыцця насенне векавых забабонаў, што хаваліся ў маіх грудзях. Ён не ведаў, што я чытаю гэтыя кнігі, і губляўся ў здагадках, што ж магло так моцна ўздзейнічаць на маю фантазію.

Маёй улюбёнай тэмай была шырока распаўсюджаная вера ў прыкметы — вера, якую я ў пэўны час быў схільны абараняць амаль сур'езна. На гэтую тэму мы жыва і падоўгу дыскутавалі: ён цвёрда настойваў на беспадстаўнасці веры ў такія глупствы, я ж казаў, што вераванне, якое з'яўляецца ў народзе абсалютна спантанна — без аніякага ўплыву звонку, — нясе ў сабе бясспрэчную долю ісціны і заслугоўвае павагі.

Рэч у тым, што неўзабаве пасля майго прыезду сюды са мною здарылася нешта настолькі невытлумачальнае і злавеснае, што з майго боку было цалкам зразумела палічыць гэта знакам. Гэта жахнула мяне і адначасова так разгубіла, што толькі праз шмат дзён я наважыўся расказаць пра гэта майму гаспадару.

На зыходзе гарачага летняга дня я сядзеў з кнігай каля адчыненага акна, з якога былі бачныя рака і аддалены ўзгорак, дзе амаль не было дрэваў пасля так званага апоўзня. Думкі мае ўжо даўно перанесліся ад кнігі ў маіх руках у суседні горад, поўны скрухі і адчаю. Падняўшы вочы ад старонкі, я пабачыў аголены схіл, а на ім — сапраўдную пачвару жудаснага выгляду, якая вельмі хутка спусцілася з пагорка і знікла ў густым лесе. Убачыўшы гэтую пачвару, я спачатку засумняваўся ў сваёй нармальнасці ці, прынамсі, не паверыў вачам; прайшло нямала часу, перш чым я ўпэўніўся, што я не звар'яцеў і не сплю. Аднак калі я апішу пачвару, якую выразна бачыў і за якой меў мажлівасць назіраць цягам усёй яе дарогі са схілу, баюся, чытачу будзе яшчэ складаней паверыць у яе існаванне, чым мне самому.

Пачвара, пра памеры якой я мог меркаваць, параўнаўшы яе з камлямі самых высокіх дрэваў на яе шляху — рэдкіх лясных волатаў, што перажылі апоўзень, — была нашмат большая за любы акіянскі карабель. Я кажу «карабель», бо пачвара нагадвала яго формай тулава — корпус нашага сямідзесяцічатырохгарматнага судна можа даць досыць дакладнае ўяўленне пра яе постаць. Рот яе змяшчаўся на канцы хобата даўжынёй шэсцьдзесят-семдзесят футаў і таўшчынёй амаль з тулава слана. Аснова хобата была пакрытая чорнай калматай поўсцю, якой хапіла б на тузін бізонаў; з яе тырчалі, выгінаючыся ўніз і ўбок, два бліскучыя іклы накшталт дзіковых, толькі невымерна большыя. Па абодва бакі ад хобата ўперад выступалі два гіганцкія рогі футаў на трыццаць-сорак, прызматычныя і, здавалася, з чыстага крышталю: у іх асляпляльна адбіваліся промні вечаровага сонца. Тулава мела форму кліну з вастрыём уніз. Ад яго адыходзілі дзве пары крылаў, кожнае даўжынёй каля ста ярдаў. Крылы месціліся адно пад другім і былі шчыльна пакрытыя металічнай лускою, і кожная лускавінка мела ў дыяметры дзесяць-дванаццаць футаў. Я заўважыў, што верхнія і ніжнія крылы былі злучаныя тоўстым ланцугом. Але галоўнай асаблівасцю гэтага жудаснага стварэння была выява чэрапа, што займала амаль усю паверхню грудзей і ярка бялела на цёмным тулаве, быццам старанна вымаляваная мастаком. Пакуль я з пачуццём жудасці і страху, з прадчуваннем непапраўнай бяды, якое не маглі адолець аніякія разумовыя высілкі, глядзеў на гэтую пачварную жывёліну, і асабліва на выяву на яе грудзях, агромністыя сківіцы на канцы хобата раптам адкрыліся, і з іх вырваўся гучны і тужлівы енк, што ўдарыў па маіх нервах, як пахавальны звон. Калі пачвара знікла ля падножжа пагорка, я ўпаў без прытомнасці.

Калі я ачуняў, маім першым памкненнем было расказаць сябру пра тое, што я бачыў і чуў, але пачуццё агіды, якое я наўрад ці магу вытлумачыць, было настолькі моцным, што я прамаўчаў.

Аднойчы ўвечары, дні праз тры ці чатыры пасля здарэння, мы з сябрам былі разам у тым самым пакоі, дзе мяне наведала відзежа, — я сядзеў на тым жа месцы ля акна, а ён разваліўся побач на канапе. Выкліканыя месцам і часам успаміны падштурхнулі мяне расказаць пра здарэнне. Ён выслухаў мяне не перабіваючы і спачатку шчыра рассмяяўся, а пасля вельмі пасур'ёзнеў, быццам больш не сумняваўся ў маім вар'яцтве. У гэты момант я зноў убачыў удалечыні пачвару і з крыкам жаху паказаў на яе. Ён уважліва ўгледзеўся, але пачаў запэўніваць, што нічога не бачыць, хаця я падрабязна апісаў, як яна спускаецца па бязлесым схіле.

Я быў бязмежна ўзрушаны, бо палічыў відзежу прадвесцем мае смерці ці, што яшчэ горай, вар'яцтва. У адчаі я адкінуўся назад у фатэль, схаваўшы твар у далонях. Калі я адкрыў вочы, відзежа знікла.

Тым часам да гаспадара вярнулася яго звычайная разважлівасць, і ён падрабязна распытаў мяне пра выгляд фантастычнага стварэння. Застаўшыся цалкам задаволены маімі адказамі, ён глыбока ўздыхнуў, быццам камень зваліўся ў яго з душы, і са спакоем, які падаўся мне амаль бесчалавечным, працягнуў размову на некаторыя тэмы спекулятыўнай філасофіі. Памятаю, як між іншым ён вельмі настойваў, што асноўнай прычынай усіх чалавечых памылак ёсць схільнасць розуму да перабольшання ці пераменшання значнасці нейкага прадмета праз недакладнае вызначэнне адлегласці. «Так, напрыклад, — сказаў ён, — каб дакладна вызначыць уплыў дэмакратыі на чалавецтва, трэба абавязкова ўзяць пад увагу аддаленасць эпохі, калі яна ўсё чалавецтва ахопіць. А тым не менш ці можаце вы назваць мне хаця б аднаго аўтара, які піша пра формы кіравання і лічыць, што гэтую тэму ўвогуле варта абмяркоўваць?»

Тут ён, змоўкшы на хвілінку, падышоў да кніжнай шафы і выцягнуў пачатковы курс прыродазнаўства. Потым, папрасіўшы мяне памяняцца з ім месцамі, каб яму было лягчэй разбіраць дробны шрыфт, ён заняў маё месца ў фатэлі ля акна, разгарнуў кнігу і працягнуў размову ў тым самым тоне.

— Калі б вы так падрабязна не апісалі пачвару, — сказаў ён, — я, магчыма, не змог бы паказаць вам, што гэта такое. Дазвольце мне зачытаць школьнае апісанне аднаго з прадстаўнікоў роду Sphinx, сямейства Crepuscularia [56], атраду Lepidortera [57], класа Insecta, то бок інсектаў. Вось яно:

«Чатыры перапонкавыя крылцы, пакрытыя каляровымі лускавінкамі з металічным бляскам; рот у выглядзе закручанага хабатка, які ёсць працягам сківіцаў, па баках яго — рудыментарныя жавалы і пушыстыя шчупікі. Ніжнія крылцы злучаныя з верхнімі жорсткімі валаскамі; доўгія вусікі прызматычнай формы; брушка завостранае. Сфінкс Мёртвая Галава неаднойчы наводзіў жах на недасведчаных журботным гукам, які ён выдае, а таксама эмблемай смерці на панцыры».

Ён загарнуў кнігу і нахіліўся наперад, сеўшы акурат так, як сядзеў я, калі назіраў «пачвару».

— Ага, вось яно! — усклікнуў сябра. — Цяпер яно паўзе па схіле наверх, і, мушу прызнаць, выглядае досыць незвычайна. Толькі яно зусім не такое вялікае і зусім не так далёка, як вам падалося. Яно караскаецца па павуціне, якую сплёў павук уздоўж рамы, і я бачу, што даўжыня яго — не больш за адну шаснаццатую дзюйма, і такая ж адлегласць аддзяляе яго ад маёй зрэнкі!

Пераклала Наталля Клабанава

Чалавек натоўпу

Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што es lässt sich nicht lessen — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сціскаючы рукі духоўных спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы, паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам, аднак, чалавечае сумленне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасць усяго злачыну застаецца неразгаданая.

Не так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага акна ў кавярні Д. у Лондане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў, якія становяць дакладную процілегласць ennui — настрояў найвастрэйшага хацення, калі спадае смуга з разумовага зроку, áχλύϛ ή πρίν επήεν [59] і ўзварушаны інтэлект нагэтулькі перавышае свой будзённы стан, як жывы й востры розум Ляйбніца вар'яцкую й нетрывалую рыторыку Горгія*. Мяне радавала ўжо проста магчымасць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае, але дапытлівае зацікаўленне да ўсяго. З цыгараю ў роце й газетаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу.

Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей. Аднак калі апускаўся змрок, натоўп рабіўся штораз люднейшы; у святле ўжо запаленых ліхтароў два густыя няспынныя патокі гарадскога жыхарства паспешліва праплывалі міма дзвярэй. Мне ніколі не даводзілася быць у падобнай сітуацыі ў гэткую вечаровую часіну, і таму шумлівае мора чалавечых галоваў напаўняла мяне чароўнаю навізною пачуцця. Нарэшце я зусім забыўся пра кавярню й цалкам захапіўся агляданнем вулічнага відовішча.

Напачатку мае назіранні абмяжоўваліся абстракцыямі й абагульненнямі. Я глядзеў на мінакоў ва ўсёй іхнай масе й думаў пра іх у сукупе іхных дачыненняў. Неўзабаве, аднак, я перайшоў да дэталяў і пачаў з падрабязным зацікаўленнем разглядаць незлічоную разнастайнасць постацяў, адзення, настрою, хады, позіркаў і выразаў твару.

Пераважная большасць тых, хто прамінаў кавярню, мела задаволены і дзелавы выгляд і думала, здавалася, толькі пра тое, як прабіцца праз тлум. У іх былі насупленыя бровы й заклапочаныя вочы; сутыкнуўшыся з іншымі падарожнікамі, яны не выяўлялі ніякіх знакаў нецярплівасці, а толькі папраўлялі вопратку й паспешліва мкнулі далей. Іншыя ж, якіх таксама было нямала, вылучаліся неспакойнымі рухамі й расчырванелымі тварамі, яны гаварылі самі з сабою, заўзята махаючы рукамі, нібы адчувалі самоту якраз з прычыны гушчыні навакольнага натоўпу. Калі нехта стрымліваў іхны рух наперад, гэтыя людзі раптам пераставалі мармытаць і пачыналі ўдвая шырэй махаць рукамі, чакаючы з няшчыра-безуважнай усмешкай на вуснах, пакуль іх абміне сустрэчная перашкода. Калі іх штурхалі, яны шчодра кланяліся штурхальніку і, здавалася, моцна бянтэжыліся. У людзей гэтых дзвюх групаў не было нічога асабліва выразнага, апрача таго, што я заўважыў. Іх убранне належала да таго гатунку, які справядліва завецца добрапрыстойным. Гэта, без сумневу, былі арыстакраты, гандляры, юрысты, камерсанты, біржавыя маклеры — эўпатрыды* й банальнасці грамадства — людзі зусім вольныя ад заняткаў або надзвычай занятыя нейкімі сваімі клопатамі — самастойным вядзеннем нейкіх справаў. Яны не надта прыцягвалі маю ўвагу.

Адразу можна было пазнаць племя службоўцаў; сярод іх я вылучаў дзве выразныя катэгорыі. Гэта былі дробныя клеркі з навамодных фірмаў — маладыя джэнтльмены ў абцягнутых сурдутах, бліскучых чаравіках, з густа намашчанымі валасамі й надзьмутымі вуснамі. Калі не браць пад увагу пэўную фарсістасць у паставе, якую, за адсутнасцю лепшага слова, можна назваць кляркунствам, манеры гэтых людзей здаваліся мне дакладным адбіткам таго, што за год-паўтара перад тым лічылася вяршыняю бон тону. Яны падабралі адкіды дабрачыннасці вышэйшага грамадства; у гэтым, на маю думку, заключаецца найлепшае акрэсленне згаданае групы.

[53] Батанічны сад (фр.).

[54] Адмаўляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго не існуе* (фр.).

[55] Загарадны дамок (фр.).

[56] Прыцемкавы (лац.); замест назвы сямейства Sphingidae (бражнікі) По ўжывае назву віду.

[57] Лускакрылыя (лац.).

[59] Смуга, што навісала раней (грэцк.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ревизор: возвращение в СССР 66
Ревизор: возвращение в СССР 66
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Идеи и предложения от Павла Ивлева в том или ином виде находят свое внедрение в СССР и за рубежом. Ну а если ГРУ
0
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
[История / О войне / Военная документалистика / Научпоп]
Этот «котел» стал первым долговременным окружением Вермахта на Восточном фронте. Все выжившие в этом сражении гитлеровцы были награждены особым знаком отличия — «Холмским щитом», а командовавший
0
Ночной кофе
Ночной кофе
[Современная проза / Самиздат]
Одна из пассажирских историй из цикла "Таксист из Forbes". Жизнь до встречи с Геной и после. "Тот самый пассажир, что ехал на мост".
0
Системный Техно-гик. Том 1
Системный Техно-гик. Том 1
[Юмористическая фантастика]
Профессиональный инженер в области сборки противотанковых мин и дронов. Опытный военный, принявший участие в массе боевых стычек. Я им был, когда-то. А теперь я отстающий в развитии ребёнок, и все
1
Просто Игрок II
Просто Игрок II
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG)]
Меня зовут Алексей, и работа у меня, можно сказать, идеальная. Охраняю по ночам торговый центр, где после закрытия ни души и никто не лезет с вопросами. Самое то, когда у тебя рак лёгких четвёртой
0
Серая мышка для герцога
Серая мышка для герцога
[Исторические любовные романы]
Скромная Эшли Фэрроу из-за всех сил пыталась завоевать внимание человека, которого считала своим спасителем, вытащившим её из ледяной воды пять лет назад. Герцог Виктор Хэтфилд — циник и повеса, видя
0
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
[Эротика, Секс / Космическая фантастика]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность Я
0
Похищенная пугалом
Похищенная пугалом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Харпер Вейл ищет возможность начать всё с чистого листа. Оставив городскую жизнь позади, она поселяется в старом фермерском доме в тихом городке Сайлас-Вэлли, надеясь, что немного покоя и одиночества
0
Клуб самоубийц (рассказы)
Клуб самоубийц (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
[Иностранные языки]
Популярная повесть Р. Л. Стивенсона (1850–1894) адаптирована в настоящем издании (без упрощения текста оригинала) по методу Ильи Франка. Уникальность метода заключается в том, что запоминание слов и
0
Бриллиант раджи (рассказы)
Бриллиант раджи (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
П.С.И.Х.0 2
П.С.И.Х.0 2
[Классическое фэнтези]
А все-таки она вертится! В смысле, существует. Это я про магию. Хотя нейросеть уверена, что ее нет. На том и живем: она подсказывает мне чужие эмоции, а я не спорю с ней про лешего, подметающего
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
6
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
24
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Несравненный. Том 1
Несравненный. Том 1
[Исторический детектив / Детективы]
Новое путешествие во вселенной «Тысячи осеней»! Интриги императорского двора, загадочные убийства и непримиримое соперничество двух умнейших людей своей эпохи. Начало правления династии Суй,
0
Избранный воин
Избранный воин
[Любовное фэнтези / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Ви Солярис почти получила всё, о чём мечтала: дом, семью, трон. Но чтобы спасти мир, ей придётся от всего этого отказаться. Империя встречает её, как долгожданную наследницу. Сама же Ви видит лишь
0
Обычай страны
Обычай страны
[Проза]
Начало XX века – эпоха ослепительной роскоши и непреклонных социальных барьеров. В этот мир, где все решают происхождение и связи, прибывает Ундина Спрэгг, девушка из провинции, – избалованная и
0
Соль и Грезы
Соль и Грезы
[Книги про волшебников / Героическая фантастика]
В обители Северного ордена собираются те, кому предстоит последний путь к Расколу. Среди них – старые друзья и неожиданные союзники. Но чтобы закрыть портал, Саре необходимо окончательно вернуть
0
Проклятая свобода
Проклятая свобода
[Любовная фантастика]
Вначале было предательство и много боли. Затем пришли отчаяние, оглушающая ярость и пожирающая пустота. У меня отняли все. Мой дом стал моей тюрьмой, мое тело — моей клеткой. Я грезила о свободе, а
0
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
[История]
Авторы книги, авторитетные американские ученые – профессор истории, дважды лауреат Пулитцеровской премии А. Невинс и профессор американистики Г. Коммаджер, – посвятили свой труд самому смелому
0
Король на коленях
Король на коленях
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Когда брата похищают работорговцы, у Ниры нет выбора: только один человек способен помочь. Король преступного мира, безжалостный и неприступный дроу, перед которым трепещет весь город. Готовая на
2
Кто написал твою смерть [litres]
Кто написал твою смерть [litres]
[Триллер / Детективы]
Детективная игра-головоломка от автора мирового бестселлера «Восьмой детектив». Сумеете ли вы угадать, кто убийца, а кто жертва? Эти выходные закончатся гибелью Анатоля утром понедельника. Но цепь
0
Новое рождение
Новое рождение
[Самиздат]
История о перерождении души в новом теле и новом для нее мире. Борьба за свое место в новой жизни. Интриги, заговоры и, конечно, любовь.
0
Запомните нас такими (ЛП)
Запомните нас такими (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Ной Райан был всей моей жизнью. От начала и до конца - всегда только он. Он научил меня боли, терпению, прощению и тому, какой след я оставлю на песках времени. Но самое главное, он научил меня,
0
Том 2. Нет никакой защиты
Том 2. Нет никакой защиты
[Фантастика: прочее]
Клубное издание Теодор Старджон (2). НЕТ НИКАКОЙ ЗАЩИТЫ. Сборник фантастических рассказов. (а.л.: 10,35) Некоммерческий проект для ознакомления. Предназначено исключительно для
0
Курс 1. Ноябрь
Курс 1. Ноябрь
[Эротика, Секс / Самиздат / Классическое фэнтези]
Титул наследного принца — не подарок, а проклятие. Вокруг Роберта смыкается кольцо из врагов, жаждущих его силы, и девушек, видящих в нём лишь ключ к власти. Лана и Мария готовы развязать войну
0