MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Адольф Лё Бон, службовец банка «Міньё і сыны», сведчыць, што ў той дзень, пра які ідзе размова, недзе апоўдні, праводзіў мадам Л'Эспанэ да самага дому і аднёс чатыры тысячы франкаў, якія былі раскладзеныя ў два мяшэчкі. Адчыніўшы дзверы, мадэмуазэль Л'Эспанэ ўзяла з ягоных рук адзін мяшэчак, а старая пані — другі. Сведка развітаўся і пайшоў. Нікога на вуліцы ён тады не заўважыў. Вуліца — бакавая, вельмі ціхая.

Ўільям Бёрд, кравец, сведчыць, што разам з іншымі зайшоў у дом. Ангелец. Два гады як жыве ў Парыжы. У ліку першых падняўся па лесвіцы. Чуў, як сварыліся двое. Хрыплы голас належаў французу. Змог разабраць некалькі словаў, але ўсіх не памятае. Выразна чуў sacrе́ і mon Dieu. Словы суправаджаліся шумам, нібыта змагаліся міжсобку некалькі чалавек — чуліся шорганне ног, скрогат. Пранізлівы голас крычаў вельмі моцна, нашмат мацней, чым хрыплы. Упэўнены, што не ангелец. Хутчэй немец. Можа быць, і жанчына. Сам сведка па-нямецку не разумее.

Чатыры чалавекі на другім допыце засведчылі, што дзверы спальні, дзе знайшлі труп мадэмуазэль Л'Эспанэ, на той момант, калі туды зайшлі людзі, былі замкнёныя з сярэдзіны. Цішыня была поўная — ні стогнаў, ні шолахаў. Калі дзверы ўзламалі, нікога там не ўбачылі. Вокны пакояў, што выходзяць на вуліцу і ў двор, былі апушчаныя і наглуха замкнёныя з сярэдзіны. Дзверы паміж двума пакоямі былі зачыненыя, але не замкнёныя. Дзверы з пакоя ад вуліцы ў калідор былі замкнёныя на ключ з сярэдзіны. Невялічкі пакой з вокнамі на вуліцу, на пятым паверсе, той, што ў канцы калідора, быў незамкнёны, дзверы крыху прачыненыя. Ён быў поўны старых ложкаў, скрыняў і іншага хлуду. Усё гэта вынеслі і ўважліва агледзелі. Абшукалі ўвесь дом з верху да нізу, сантыметр за сантыметрам. З дапамогай камінараў праверылі ўсе дымаходы. У доме пяць паверхаў і яшчэ памяшканні на гарышчы (mansardes). На дах можна выйсці праз лаз, але ён быў надзейна забіты цвікамі і, відаць, шмат гадоў не адчыняўся. Час, што прайшоў паміж тым, як пачулі галасы, і тым, калі адчынілі дзверы, вызначаецца сведкамі па-рознаму. На думку адных, прайшло ўсяго тры хвіліны, другіх — цэлых пяць. Каб адчыніць дзверы, спатрэбілася шмат намаганняў.

Альфонса Гарсія, трунар, засведчыў, што жыве на вуліцы Морг. Гішпанец па нараджэнні. Разам з іншымі быў у доме. Наверх не падымаўся. Слабыя нервы, яму нельга хвалявацца. Галасы чуў. Хрыпла гаварыў француз. Што ён сказаў, разабраць не мог. Пранізлівым голасам гаварыў ангелец, у гэтым сведка ўпэўнены. Па-ангельску не разумее, мяркуе па інтанацыі.

Альберта Мантані, уладальнік крамы гатовага адзення, засведчыў, што ў ліку першых падняўся па лесвіцы. Галасы, пра якія ідзе размова, чуў. Хрыпла гаварыў француз. Разабраў некалькі словаў. Здалося, што некага папракалі. З таго, што крычаў пранізлівы голас, не зразумеў нічога. Словы сыпаліся часта, але нераўнамерна. Здаецца, гаварыў расіец. Пагаджаецца з ранейшымі сведчаннямі. Сам ён італьянец. З расійцамі размаўляць ніколі не даводзілася.

Некалькі сведкаў на другім допыце зазначылі, што коміны ў абодвух пакоях занадта вузкія, каб праз іх мог пралезці чалавек. Калі гаварылі пра «камінараў», дык мелі на ўвазе цыліндрычныя шчоткі, якімі карыстаюцца для чысткі комінаў. Гэтымі шчоткамі прайшліся па ўсіх дымаходах. У доме няма чорнай лесвіцы, па якой можна было б збегчы ўніз у той час, пакуль натоўп падымаўся на пяты паверх. Труп мадэмуазэль Л'Эспанэ быў настолькі шчыльна заціснуты ў коміне, што толькі агульнымі намаганнямі чатырох-пяці мужчын удалося яго адтуль выцягнуць.

Поль Дзюма, лекар, сведчыць, што яго выклікалі агледзець трупы недзе на досвітку. Абодва ляжалі на голым ложку ў пакоі, дзе знайшлі мадэмуазэль Л'Эспанэ. Усё цела дачкі было ў сіняках і драпінах. Гэта ў дастатковай меры тлумачыцца тым, што яе запіхвалі ў дымаход. Асабліва пашкоджаная шыя. Крыху ніжэй за падбароддзе — некалькі глыбокіх драпін і шэраг сінякоў, відавочна, сляды пальцаў. Твар страшэннага колеру, вочы павылазілі з арбітаў. Язык ледзь не наскрозь пракушаны. Вялікі сіняк на ніжняй частцы жывата сведчыць пра тое, што тут націскалі каленам. На думку мсьё Дзюма, мадэмуазэль Л'Эспанэ была задушаная адной або некалькімі невядомымі асобамі. Труп маці жудасна знявечаны. Усе косці правай рукі і нагі ў той ці іншай ступені паламаныя. Пашчэпленыя tibia [46] і рэбры з левага боку.

Усё цела ў сіняках і драпінах. Цяжка вызначыць, чым нанесеныя гэтыя пашкоджанні. Гэта можна было зрабіць і тоўстай палкай, і жалезным ломам, і крэслам — любой важкай і тупой рэччу ў руках вельмі дужага чалавека. У жанчыны не хапіла б сілы так моцна ўдарыць. Галава забітай, калі яе ўбачыў лекар, ляжала асобна ад цела і таксама была вельмі знявечаная. Горла перарэзалі, відавочна, вельмі вострым інструментам, магчыма, брытвай.

Аляксандр Эцьен, хірург, быў выкліканы разам з мсьё Дзюма, каб агледзець трупы. Далучаецца да сведчанняў і думак калегі.

Больш нічога істотнага высветлена не было, хоць дапыталі яшчэ некалькі чалавек. У Парыжы ніколі раней не чулі пра забойства, здзейсненае ў такіх загадкавых і заблытаных абставінах, калі гэта насамрэч забойства. Паліцыя ў поўнай разгубленасці — незвычайная з'ява ў такіх справах. Няма нават намёку на магчымую разгадку».

У вячэрнім выпуску газеты паведамлялася, што ў квартале Сэн-Рош па-ранейшаму пануе страшэнны пярэпалах і што згаданы дом зноў старанна абшукалі і яшчэ раз дапыталі сведкаў, але ўсё аказалася дарэмна. Дадаткова паведамлялася, што арыштавалі і пасадзілі за краты Адольфа Лё Бона, хоць, здавалася, ніякіх новых фактаў у дачыненні да яго, апрача тых, што паведамляліся, устаноўлена не было.

Дзюпэн, здавалася, вельмі цікавіўся ходам следства — зрэшты, я меркаваў так па яго паводзінах, бо ніякіх заўваг з яго боку не чуў. I толькі калі з'явілася вестка пра арышт Лё Бона, ён пацікавіўся маёй думкай наконт забойства.

Я мог толькі пагадзіцца з усім Парыжам, што гэтую таямніцу разгадаць нельга. Я не бачыў ніякіх шляхоў, якія б маглі вывесці на след забойцы.

— Мы не павінны меркаваць пра магчымыя шляхі на падставе такога павярхоўнага вышуку, — заўважыў Дзюпэн. — Парыжская паліцыя, якую так хваляць за праніклівасць, насамрэч толькі хітрая — і не больш за тое. У яе дзеяннях няма сістэмы, агенты жывуць адным момантам. Займаюцца дэманстрацыяй шматлікіх прыёмаў, але нярэдка гэтыя прыёмы настолькі не адпавядаюць аб'ектам вышуку, што на думку прыходзяць словы мсьё Журдэна*, які загадваў прынесці robe-de-chambre — pour mieux entendre la musique [47].

Вынікі іх дзейнасці нярэдка сапраўды ўражваюць, але дасягаюцца яны ў большасці выпадкаў стараннасцю і энергічнасцю. Калі гэтыя якасці адсутнічаюць, іх задумы аказваюцца марнымі. Відок*, напрыклад, вельмі здагадлівы і ўпарты чалавек. Але калі яму бракуе інтэлекту, дык ён увесь час блытаецца, робячыся ахвярай сваёй мітуслівасці. Бачанне аб'екту скажаецца, бо ён трымае яго занадта блізка да вачэй. Ён, бадай, здольны бачыць адну-дзве дэталі выразна, але адначасова ўвесь аб'ект вывучэння абавязкова аказваецца па-за межамі зроку. Такім чынам, існуе такая з'ява, як залішняе паглыбленне. Праўда не заўсёды на дне глыбокага калодзежа*. Больш за тое, найбольш важныя веды, я ўпэўнены, непазбежна ляжаць на паверхні. Глыбіня — у тых безданях, дзе мы шукаем гэтыя веды, а не на горных вышынях, дзе іх знаходзім. Характар і карані вось такіх памылак можна вызначыць шляхам назірання за нябеснымі целамі. Калі глядзець на зорку па-рознаму — зірнуць на яе коса, паступова павярнуць да яе вонкавую частку сятчаткі (больш адчувальную да ледзь прыкметных водбліскаў святла, чым яе ўнутраны бок), убачыць зорку выразна, — можна выбраць найлепшы шлях да ўяўлення пра яе бляск — бляск, які робіцца ўсё больш цьмяным, чым шырэй наш позірк ахоплівае зорку. У апошнім выпадку ў вока трапляе фактычна больш промняў, але ў першым — больш вострая ўспрымальнасць. У выніку беспадстаўнай заглыбленасці думкі збіваюцца і паслабляюцца, так і Венера можа растаць на нябесным купале, калі ўзірацца ў яе занадта ўпарта або занадта засяроджана.

Што ж датычыць гэтых забойстваў, давай зробім самастойныя вышукі, перад тым як выказаць пра іх сваю думку. Расследаванне забавіць нас. — (Я падумаў, што слова «забавіць» — недарэчнае ў дадзеным выпадку, але змаўчаў). — Акрамя таго, Лё Бон аднойчы зрабіў мне паслугу, за якую я не магу не быць яму ўдзячны. Пойдзем і агледзім будынак самі. Я знаёмы з Ж., прэфектам паліцыі, таму мы без цяжкасцяў атрымаем неабходны дазвол.

Атрымаўшы дазвол, мы адразу ж рушылі на вуліцу Морг. Гэта ціхі завулак, які злучае вуліцы Рышэльё і Сэн-Рош. Квартал быў далёка ад дому, дзе мы жылі, і таму мы дабраліся туды толькі пад вечар. Дом знайшлі адразу ж, бо вакол яго па-ранейшаму было шмат людзей, якія, стоячы на процілеглым баку вуліцы, з пустой цікаўнасцю пазіралі на зачыненыя аканіцы. Гэта быў звычайны парыжскі асабняк з шырокімі дзвярыма параднага ўваходу, да якога збоку прыляпілася будка з адсоўным акенцам, па якім можна было здагадацца, што гэта loge de concierge [48].

Перад тым як зайсці ў дом, мы прайшліся па вуліцы, звярнулі ў завулак, зноў звярнулі, прайшліся каля дому з двара — увесь гэты час Дзюпэн вывучаў квартал і сам дом з незвычайнай пільнасцю, хоць я не разумеў, што яго магло так зацікавіць.

Вярнуўшыся той жа дарогай да ўваходу, мы пазванілі і, паказаўшы адпаведныя паперы, атрымалі ад дзяжурных паліцэйскіх дазвол зайсці ўсярэдзіну. Мы пайшлі наверх, у пакой, дзе была знойдзеная мадэмуазэль Л'Эспанэ і дзе ўсё яшчэ ляжалі абодва трупы. Там па-ранейшаму быў беспарадак, бо ўсё, як гэта звычайна робіцца, захоўвалася ў непарушнасці. Нічога новага ў параўнанні з тым, што пісала «Судовая газета», я не заўважыў. Дзюпэн, аднак, уважліва агледзеў кожную дробязь, не абмінуў і трупаў. Потым мы зайшлі ў іншыя пакоі і спусціліся ў двор — увесь гэты час нас суправаджаў паліцэйскі. Агляд працягваўся да самай цемры, толькі з яе надыходам мы нарэшце развіталіся. На зваротнай дарозе дадому мой прыяцель зайшоў на хвіліну ў рэдакцыю адной ранішняй газеты.

Я ўжо гаварыў, што дзівацтвы майго сябра былі самыя нечаканыя, але je les mе́nageais [49]: у ангельскай мове няма адпаведнага эквіваленту.

У той вечар у яго не было настрою весці гаворку пра забойства, і распачаў ён яе толькі апоўдні наступнага дня. Менавіта тады ён спытаў мяне, ці заўважыў я што-небудзь асаблівае ў той сцэне жорсткасці. Ён вымавіў слова «асаблівае» з такім націскам і такім дзіўным тонам, што я, не ведаю чаму, скалануўся.

— Не, нічога асаблівага, — адказаў я, — ва ўсялякім разе, у параўнанні з тым, што паведамлялася ў газеце.

— Баюся, што газета, — запярэчыў Дзюпэн, — не спасцігла ўсяго неймавернага жаху таго, што здарылася. Але забудзем пра дылетанцкія разважанні прэсы. Здаецца, загадку лічаць невырашальнай з тае самае прычыны, якая дае падставу ставіцца да яе як да вельмі зразумелай, — я маю на ўвазе тое, што ўсё ў ёй неяк празмерна жудаснае.

Паліцыю, відаць, збіла з тропу адсутнасць матывацыі не столькі забойства, колькі жорсткасці, з якой яно было здзейсненае. Іх таксама бянтэжыць, здавалася, невырашальная супярэчнасць: сведкі чулі, як нехта сварыўся, але наверсе нікога, акрамя забітай мадэмуазэль Л'Эспанэ, не знайшлі. Выйсці ж адтуль, каб не заўважылі людзі, што падымаліся па лесвіцы, было немагчыма. Страшэнны беспарадак у пакоі, заціснуты ў комін уніз галавой труп, жахліва знявечанае цела старой — гэтых абставін, а таксама тых, пра якія я толькі што гаварыў, і іншых, што не варта ўспамінаць, было дастаткова, каб спаралізаваць высілкі ўладаў, якія, нягледзячы на сваю праніклівасць, якой яны так ганарацца, апынуліся ў тупіку. Яны сталі ахвярамі грубай, але вельмі распаўсюджанай памылкі, зблытаўшы незвычайнае з незразумелым. Але менавіта дзякуючы адхіленню ад звычайнага і адкрываецца прастор, калі гэта сапраўды магчыма, для розуму ў пошуках ісціны. У вышуках, накшталт гэтых, якімі мы цяпер займаемся, трэба ставіць не столькі пытанне «што здарылася?», колькі «што здарылася такога, чаго ніколі раней не здаралася?». I насамрэч існуе непасрэдная сувязь паміж лёгкасцю, з якой я прыйду ці ўжо прыйшоў да разгадкі гэтай таямніцы, і яе невырашальнасцю, якая існуе на думку паліцэйскіх.

Я глядзеў на Дзюпэна ў нямым здзіўленні.

— Цяпер я чакаю, — працягваў той, пазіраючы на дзверы, — чалавека, які, відаць, не быў непасрэдным выканаўцам тых жорсткіх забойстваў, але ў нейкай ступені меў дачыненне да іх здзяйснення. Што датычыць самай жудаснай часткі злачынства, дык тут ён, відаць, невінаваты. Спадзяюся, што не памыляюся ў сваім меркаванні, бо на ім будуецца раскрыццё ўсёй таямніцы. Я чакаю, што гэты чалавек прыйдзе сюды, у гэты пакой, з хвіліны на хвіліну. Праўда, ён можа і не з'явіцца, але больш імаверна, што ён усё-ткі будзе тут. Калі ж ён прыйдзе, неабходна яго затрымаць. Вось пісталеты; мы абодва здолеем выкарыстаць іх належным чынам, калі ўзнікне патрэба.

Я ўзяў пісталеты, амаль не разумеючы, што раблю, не верачы пачутаму, а Дзюпэн працягваў свой маналог. Я ўжо гаварыў, што ў такія моманты яму была ўласцівая некаторая безуважнасць. У сваіх разважаннях ён звяртаўся да мяне і таму гаварыў ціха, але нешта ў яго інтанацыі гучала так, нібыта ён гаворыць да кагосьці далёкага, не адводзячы ад сцяны пазбаўленых усялякага выразу вачэй.

— Тое, што галасы, якія пачулі людзі, пакуль беглі па лесвіцы, не належалі нябожчыцам, дастаткова абгрунтавана доказамі. У выніку зніклі ўсялякія сумневы наконт таго, што старая жанчына магла спачатку забіць дачку, а потым скончыць жыццё самагубствам. Я кажу пра гэта таму, каб растлумачыць ход сваіх меркаванняў, бо фізічнае сілы мадам Л'Эспанэ было зусім недастаткова, каб запхнуць труп дачкі ў комін, дзе яго знайшлі, ды і выгляд яе цела выключае ўсялякую думку пра самазабойства. Забойства, такім чынам, было здзейсненае нейкім трэцім бокам, менавіта яму і належалі галасы людзей, што сварыліся паміж сабой. Давай звернемся цяпер не ўвогуле да сведчання пра тыя галасы, а да таго, што было асаблівым у тых сведчаннях. Ты заўважыў у іх што-небудзь асаблівае?

Я заўважыў, што калі ўсе сведкі пагаджаліся ў сваіх меркаваннях наконт таго, што хрыплы голас належаў французу, то думкі наконт пранізлівага, або, як сказаў адзін сведка, рэзкага голасу значна разыходзіліся.

— Гэта было само сведчанне, — запярэчыў Дзюпэн, — але яго асаблівасць у іншым. Ты не заўважыў самага характэрнага. А тое-сёе варта было заўважыць. Меркаванні сведкаў наконт хрыплага голасу, як ты адзначыў, супалі і былі аднадушныя. Што ж датычыць пранізлівага голасу, асаблівасць тут вынікае не з таго, што іх паказанні не супалі, а з таго, што, калі італьянец, ангелец, гішпанец, галандзец і француз спрабавалі апісаць яго, кожны адзначыў, што голас належыць іншаземцу. Кожны ўпэўнены, што гаварыў не яго суайчыннік. I кожны суадносіў яго не з голасам прадстаўніка нацыі, на мове якой ён гаворыць, а з той ці іншай іншаземнай гаворкай. Француз лічыць, што гэта голас гішпанца і што «змог бы разабраць некалькі словаў, калі б быў знаёмы з гішпанскай мовай». Галандзец сцвярджае, што гэта быў француз, але мы ведаем, што «з прычыны, што сведка не разумее французскай мовы, допыт вёўся праз перакладчыка». Ангелец лічыць, што гэта голас немца, а ён «не разумее нямецкай мовы». Гішпанец упэўнены, што гаварыў ангелец, «але мяркуе аб гэтым па інтанацыі, бо не ведае ангельскай». Італьянец лічыць, што гэта голас расійца, але «ніколі не гаварыў з сапраўдным расійцам». Думка другога француза, акрамя таго, адрозніваецца ад меркавання першага, і ён упэўнены, што голас належаў італьянцу, але, сам не валодаючы гэтай мовай, як і гішпанец, «грунтуе свае меркаванні на інтанацыі». Як бачым, голас мусіў быць сапраўды незвычайным, калі пра яго атрымалі такія сведчанні і калі ў яго інтанацыі выхадцы з пяці вялікіх рэгіёнаў Еўропы не маглі разабраць штосьці ім знаёмае! Ты скажаш, што гэта мог быць голас азіята або афрыканца. I азіятаў, і афрыканцаў не так многа ў Парыжы, але, не адмаўляючы цалкам такой ідэі, я проста звярну тваю ўвагу на тры акалічнасці. Голас быў вызначаны адным сведкам як «хутчэй рэзкі, чым пранізлівы». На думку двух іншых, гаворка была «хуткая, але няроўная». Нікому не ўдалося разабраць ніводнага слова, ніводнага гуку. Не ведаю, — працягваў Дзюпэн, — якое ўражанне могуць выклікаць у цябе мае меркаванні, але я не вагаючыся заяўляю, што абгрунтаваных высноваў, якія вынікаюць на падставе гэтай часткі сведчанняў — той часткі, што датычыць хрыплага і пранізлівага галасоў, — дастаткова для таго, каб узніклі падазрэнні, якія вызначаць далейшы ход разгадкі таямніцы. Сказаўшы «абгрунтаваныя высновы», я не вельмі дакладна выказаў свае думкі. Я меў на ўвазе, што гэта адзіна магчымыя высновы і што яны непазбежна вядуць да падазрэння як да адзінага выніку. Аднак, чаго датычыць гэта падазрэнне, я пакуль не скажу. Проста хачу, каб ты меў на ўвазе, што для мяне яно было дастаткова пераканаўчае, каб надаць канкрэтную форму — і адпаведны напрамак — маім вышукам у спальні старой жанчыны.

[46] Галёнкавая косць (лац.).

[47] Халат — каб лепш чуць музыку (фр.).

[48] Памяшканне кансьержа (фр ).

[49] Я ім патураў (фр ).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ревизор: возвращение в СССР 66
Ревизор: возвращение в СССР 66
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Идеи и предложения от Павла Ивлева в том или ином виде находят свое внедрение в СССР и за рубежом. Ну а если ГРУ
0
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
[История / О войне / Военная документалистика / Научпоп]
Этот «котел» стал первым долговременным окружением Вермахта на Восточном фронте. Все выжившие в этом сражении гитлеровцы были награждены особым знаком отличия — «Холмским щитом», а командовавший
0
Ночной кофе
Ночной кофе
[Современная проза / Самиздат]
Одна из пассажирских историй из цикла "Таксист из Forbes". Жизнь до встречи с Геной и после. "Тот самый пассажир, что ехал на мост".
0
Системный Техно-гик. Том 1
Системный Техно-гик. Том 1
[Юмористическая фантастика]
Профессиональный инженер в области сборки противотанковых мин и дронов. Опытный военный, принявший участие в массе боевых стычек. Я им был, когда-то. А теперь я отстающий в развитии ребёнок, и все
1
Просто Игрок II
Просто Игрок II
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG)]
Меня зовут Алексей, и работа у меня, можно сказать, идеальная. Охраняю по ночам торговый центр, где после закрытия ни души и никто не лезет с вопросами. Самое то, когда у тебя рак лёгких четвёртой
0
Серая мышка для герцога
Серая мышка для герцога
[Исторические любовные романы]
Скромная Эшли Фэрроу из-за всех сил пыталась завоевать внимание человека, которого считала своим спасителем, вытащившим её из ледяной воды пять лет назад. Герцог Виктор Хэтфилд — циник и повеса, видя
0
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
[Эротика, Секс / Космическая фантастика]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность Я
0
Похищенная пугалом
Похищенная пугалом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Харпер Вейл ищет возможность начать всё с чистого листа. Оставив городскую жизнь позади, она поселяется в старом фермерском доме в тихом городке Сайлас-Вэлли, надеясь, что немного покоя и одиночества
0
Клуб самоубийц (рассказы)
Клуб самоубийц (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
[Иностранные языки]
Популярная повесть Р. Л. Стивенсона (1850–1894) адаптирована в настоящем издании (без упрощения текста оригинала) по методу Ильи Франка. Уникальность метода заключается в том, что запоминание слов и
0
Бриллиант раджи (рассказы)
Бриллиант раджи (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
П.С.И.Х.0 2
П.С.И.Х.0 2
[Классическое фэнтези]
А все-таки она вертится! В смысле, существует. Это я про магию. Хотя нейросеть уверена, что ее нет. На том и живем: она подсказывает мне чужие эмоции, а я не спорю с ней про лешего, подметающего
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
6
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
24
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Несравненный. Том 1
Несравненный. Том 1
[Исторический детектив / Детективы]
Новое путешествие во вселенной «Тысячи осеней»! Интриги императорского двора, загадочные убийства и непримиримое соперничество двух умнейших людей своей эпохи. Начало правления династии Суй,
0
Избранный воин
Избранный воин
[Любовное фэнтези / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Ви Солярис почти получила всё, о чём мечтала: дом, семью, трон. Но чтобы спасти мир, ей придётся от всего этого отказаться. Империя встречает её, как долгожданную наследницу. Сама же Ви видит лишь
0
Обычай страны
Обычай страны
[Проза]
Начало XX века – эпоха ослепительной роскоши и непреклонных социальных барьеров. В этот мир, где все решают происхождение и связи, прибывает Ундина Спрэгг, девушка из провинции, – избалованная и
0
Соль и Грезы
Соль и Грезы
[Книги про волшебников / Героическая фантастика]
В обители Северного ордена собираются те, кому предстоит последний путь к Расколу. Среди них – старые друзья и неожиданные союзники. Но чтобы закрыть портал, Саре необходимо окончательно вернуть
0
Проклятая свобода
Проклятая свобода
[Любовная фантастика]
Вначале было предательство и много боли. Затем пришли отчаяние, оглушающая ярость и пожирающая пустота. У меня отняли все. Мой дом стал моей тюрьмой, мое тело — моей клеткой. Я грезила о свободе, а
0
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
[История]
Авторы книги, авторитетные американские ученые – профессор истории, дважды лауреат Пулитцеровской премии А. Невинс и профессор американистики Г. Коммаджер, – посвятили свой труд самому смелому
0
Король на коленях
Король на коленях
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Когда брата похищают работорговцы, у Ниры нет выбора: только один человек способен помочь. Король преступного мира, безжалостный и неприступный дроу, перед которым трепещет весь город. Готовая на
2
Кто написал твою смерть [litres]
Кто написал твою смерть [litres]
[Триллер / Детективы]
Детективная игра-головоломка от автора мирового бестселлера «Восьмой детектив». Сумеете ли вы угадать, кто убийца, а кто жертва? Эти выходные закончатся гибелью Анатоля утром понедельника. Но цепь
0
Новое рождение
Новое рождение
[Самиздат]
История о перерождении души в новом теле и новом для нее мире. Борьба за свое место в новой жизни. Интриги, заговоры и, конечно, любовь.
0
Запомните нас такими (ЛП)
Запомните нас такими (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Ной Райан был всей моей жизнью. От начала и до конца - всегда только он. Он научил меня боли, терпению, прощению и тому, какой след я оставлю на песках времени. Но самое главное, он научил меня,
0
Том 2. Нет никакой защиты
Том 2. Нет никакой защиты
[Фантастика: прочее]
Клубное издание Теодор Старджон (2). НЕТ НИКАКОЙ ЗАЩИТЫ. Сборник фантастических рассказов. (а.л.: 10,35) Некоммерческий проект для ознакомления. Предназначено исключительно для
0
Курс 1. Ноябрь
Курс 1. Ноябрь
[Эротика, Секс / Самиздат / Классическое фэнтези]
Титул наследного принца — не подарок, а проклятие. Вокруг Роберта смыкается кольцо из врагов, жаждущих его силы, и девушек, видящих в нём лишь ключ к власти. Лана и Мария готовы развязать войну
0