MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Эдгар По

Маска Чырвонае Смерці

Выбраныя навелы, вершы, эсэ

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў

«Кнігарня пісьменніка»

Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»

Укладанне Андрэя Хадановіча Прадмова Нарынэ Шахназаран

У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гары Кларка.

Маска Чырвонае Смерці : выбраныя навелы, вершы, эсэ / Эдгар По; уклад. А. Хадановіч ; прадм. Н. Шахназаран. — Мінск : Кнігазбор, 2011.— 472 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum».)

© Арцёмаў А., Баршчэўскі Л., Бушлякоў Ю., Дзергачова М., Дубоўская К., Клабанава Н., Мартысевіч М., Маціеўская К., Мінкін А., Пятровіч А., Рыжкоў В., Сідарэнка В., Хадановіч А., Цімафеева Ю., Шадзько Ю., Шупа С., Шчасны У., Шчур М., Янкута Г., пераклад на беларускую мову, 2011

© Шахназаран Н., прадмова, 2011

© Маціеўская К., Янкута Г., каментар, 2011

© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2011

ЭДГАР ПО

(1809-1849)

На небасхіле сусветнай літаратуры зорка Эдгара Алана По — адна з найярчэйшых і найзагадкавых. Паэт, навеліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, Эдгар По — прыклад самаадданага служэння мастацтву, найвялікшай сілы духу мастака, які перамог трагедыю жыцця чарадзейнасцю творчай энергіі. Літаратурная спадчына Эдгара По — унікальная, хаця і невялікая па аб'ёме. Цяжка назваць тую сферу мастацтва слова, у якой ён не здзейсніў адкрыццяў, што натхнялі некалькі пакаленняў еўрапейскіх пісьменнікаў (сімвалізм у паэзіі, дэтэктыўны, навукова-фантастычны, псіхалагічны жанры ў навелістыцы, тэорыя «чыстага мастацтва» ў літаратурнай крытыцы).

Эдгар По нарадзіўся 19 студзеня 1809 года ў Бостане ў артыстычнай сям'і. Ягоная маці Элізабэт Арналд стала акторкай у 11 гадоў, грала ролі дзяцей, эльфаў казачных духаў. Яна была вельмі таленавітая, прыгожая, мела нязменны сцэнічны поспех, але занадта рана пайшла з жыцця — ва ўзросце 24 гадоў, пакінуўшы траіх дзяцей. Амаль адначасова з ёй памёр і бацька будучага паэта Дэвід По. Двухгадовага Эдгара ўзяла на выхаванне багатая бяздзетная пара Аланаў, кіруючыся тагачаснай модай на дабрачыннасць. Надзелены тонкай і чулай душой, Эдгар пастаянна адчуваў сваю адзіноту ў чужым доме, дзе яму далі прытулак адно з міласэрнасці. З шасці да адзінаццаці гадоў (1815-1820) По жыве ў Англіі, навучаючыся спачатку ў прыватнай школе — пансіёне Дзюбура (Лондан), а потым у прыгараднай школе Мэнар-хаўз. Прыёмныя бацькі не наведвалі яго, што ўпершыню выклікала пачуццё адчужанасці ў асяроддзі аднагодкаў, да якіх рэгулярна прыязджалі родныя. Хлопчыка ратавала паэтычнае светаўспрыманне, уяўленне, якое малявала ідэалізаваны вобраз прыўкраснай місіс Алан, добрай і чулай. Свядомасць будучага паэта пачынала раздвойвацца паміж светамі фантазіі й суворай рэчаіснасці.

Вяртанне ў Амерыку, у Рычманд, пазначыла сабою пачатак кароткага шчаслівага перыяду ў жыцці По. Выключныя здольнасці падлетка праяўляюцца ў гарманічным спалучэнні выдатных поспехаў у засваенні моваў — грэцкай, лаціны, французскай, у спорце — плаванні, стральбе, боксе, у захапленні матэматыкай. Спалучэнне логікі і ўяўлення ў паэтычным мысленні Эдгара По зробіцца адной з выключных і надзвычайных рысаў ягонай творчасці.

У 17 гадоў По паступае ва ўніверсітэт Вірджыніі, адкрыты за год да таго адным з заснавальнікаў амерыканскай дэмакратыі — Томасам Джэферсанам. По не скончыў універсітэта з некалькіх прычынаў, галоўнай з якіх была сквапнасць айчыма, што не пажадаў аплачваць занадта дарагое навучанне. По не правучыўся там і года, але за гэты кароткі час паспеў прачытаць велізарную колькасць кніг, удасканаліць сваё веданне моваў, матэматыкі і, галоўнае, напісаць мноства вершаў, якія пазней увайшлі ў ягоны першы паэтычны зборнік «"Тамерлан” ды іншыя вершы» (1827). Выключэнне з універсітэта стала цяжкім выпрабаваннем для амбіцыяў юнака, трагічным пераломам у ягоным лёсе. По сыходзіць з дому ў пошуках свайго месца ў жыцці без надзеі на чыю-кольвек дапамогу ці падтрымку. Ад таго часу пастаяннымі спадарожнікамі ягонага жыцця будуць цяжкая праца прафесійнага журналіста, не згоднага на кампрамісы з кан'юнктурнымі густамі чытацкай публікі, непраглядная галеча, страта самых блізкіх людзей, горкая самота і адчай.

Пазычыўшы крыху грошай, По выправіўся ў Бостан — як найдалей ад Вірджыніі й Рычманда. Надзеі палепшыць матэрыяльнае становішча публікацыяй вершаў не спраўдзіліся. Адчай змусіў юнака завербавацца ў войска пад імем Эдгара А. Пэры, 22 гадоў (насамрэч яму было толькі 18), ураджэнца Бостана. По, які з вялікай адказнасцю ставіўся да выканання вайсковых абавязкаў, даслужыўся да звання сяржант-маёра, найвышэйшага для малодшых камандзіраў, але ён пакутаваў ад немагчымасці праз недахоп часу аддацца свайму галоўнаму пакліканню — паэзіі.

28 лютага 1829 года Эдгар страчвае сваю прыёмную маці Фрэнсіс Алан. На нейкі час ён прыязджае ў Рычманд, каб праводзіць яе ў апошнюю дарогу і ўспомніць пра свой адзіны «бацькоўскі» дом. Памірыцца з айчымам не атрымалася. По з'язджае ў Балтымар.

Цягам году, пасля сыходу з войска і да паступлення ў новую акадэмію (1830), ён інтэнсіўна чытае, рыхтуючыся да новых паэтычных здзяйсненняў. У полі ягонай увагі — ангельскія й нямецкія рамантыкі. Сваю паэму «Аль-Арааф» пра таямнічую зорку, якая сімвалізуе ісціну і прыгажосць, По аддаў на суд Уільяма Уэрта — свайго выкладчыка права ў Вірджынскім універсітэце. Уэрт пазнаёміў яго з самымі вядомымі літаратарамі Філадэльфіі — Робертам Ўолшам, рэдактарам «Амерыканскага штоквартальнага агляду», і Джозэфам Хопкінсам. Новы зборнік Эдгара По «“Аль-Арааф", “Тамерлан" і малыя вершы» быў прыняты ў 1829 годзе выдавецтвам «Хатч і Данінг» з умоваю выплаты ганарару ў выпадку прыбытку. У адным з папулярных часопісаў «Янкі і бостанская літаратурная газета» з'яўляецца прыхільны водгук на кнігу, напісаны Джонам Нілам, сябрам По. Настрой маладога паэта светлы і радасны, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.

Пасля паступлення ў вайсковую акадэмію Вест-Пойнт паўтараецца тая ж гісторыя, што і ў арміі. Страта часу, занятага вайсковай муштрою, асэнсоўваецца Эдгарам По як злачынства ў дачыненні да паклікання. Мэтаскіраванае парушэнне дысцыпліны было адзіным спосабам дабіцца выключэння з акадэміі законным чынам — паводле рашэння вайсковага трыбунала, — што і адбываецца. По з'язджае ў Нью-Ёрк, дзе друкуе свой трэці зборнік вершаў. Жыццё ў Нью-Ёрку выявілася занадта дарагім, таму По вяртаецца ў Балтымар да сваёй цёткі Марыі Клэм. Праз чатыры гады, набыўшы новы жыццёвый літаратурны досвед, По з'язджае з Балтымара, каб узяць актыўны ўдзел у станаўленні амерыканскай нацыянальнай літаратуры.

За час жыцця ў Балтымары (да 1835 года) ён двойчы ўдзельнічаў у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такія конкурсы ладзіліся, каб заахвочваць маладыя таленты і спрыяць развіццю нацыянальнай літаратуры. Апавяданне По «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» было адзначанае першай прэміяй на конкурсе 1833 года.

У літаратурных спробах гэтага перыяду (навелы «Берэніка», «Марэла», «Падзенне ў Мальстрэм») Эдгар По дасягае сталасці мастацкага мыслення, віртуознай тэхнікі пісьма, філасофска-эстэтычнай глыбіні. З 1835 года пачынаецца актыўная праца пісьменніка ў якасці рэдактара рычмандскага «Паўднёвага літаратурнага весніка». Дзякуючы ягонаму выключнаму таленту і працаздольнасці часопіс ператварыўся са стратнага і малавядомага ў літаратурных колах у прыбытковы і вельмі аўтарытэтны.

Увосень 1835 года ў Рычманд пераязджаюць сваякі По — цётка Марыя Клэм і яе дачка Вірджынія. Праз год глыбокае ўзаемнае каханне Эдгара й Вірджыніі прыводзіць іх да сапраўды рамантычнага шлюбу. Вірджынія робіцца добрым анёлам паэта, гераіняй шэдэўраў ягонай позняй лірыкі і многіх навелаў. Яна дапамагала мужу ва ўсіх няшчасцях, была побач у блуканнях, падтрымлівала ягоныя духоўныя сілы, прыносячы ў жыццё сэнс, спакой і шчасце.

З'ехаўшы з Рычманда, Эдгар По пастаянна мяняў месца жыхарства: Нью-Ёрк (1837-1838), Філадэльфія (1838-1844), зноў Нью-Ёрк (1844-1846). Апошні ягоны прытулак — уласны дом у Фордэме паблізу Нью-Ёрка (1846-1849). Ён працуе на мяжы фізічных і душэўных магчымасцяў чалавека. Адзін за адным пабачылі свет зборнікі апавяданняў, што прынеслі яму сапраўдную літаратурную вядомасць. У студзені 1845 года быў надрукаваны верш «Крумкач», які імгненна стаў сенсацыяй і праславіў імя По як геніяльнага паэта. Мары пра прызнанне і славу пачыналі ажыццяўляцца, шмат што чакала ўвасаблення на вяршыні мастацтва, дасягнутай По за кошт неймаверных высілкаў, але лёс вырашыў па-іншаму. Новая катастрофа — пакутлівая хвароба (сухоты) і ранняя смерць Вірджыніі — сталася апошняй кропляй, што перапоўніла чашу пакутаў разбітага адчаем Эдгара По. «Кожны раз я перажываў агонію яе смерці і з кожным новым прыступам кахаў яе мацней і чапляўся за яе жыцце з упартасцю роспачы». Адчуванне сэнсу ў жыцці саступіла страху перад вар'яцтвам і самотаю. У пошуках жыццёвай падтрымкі По кідаўся з горада ў горад, як параненая птушка ў апошнім парыве, але сілаў больш не было. «Я мушу памерці, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыў "Эўрыку". Я ўжо нічога больш не здолею стварыць», — піша По ў адным з апошніх лістоў да Марыі Клэм. Абставіны сыходу з жыцця вялікага амерыканскага пісьменніка ахутаныя таямніцай. Гэта здарылася ў Балтымары 7 кастрычніка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораў працягваецца, залучаючы ў сваё магічнае кола ўсё новыя пакаленні чытачоў і вучняў непаўторнага генія.

Асаблівай заслугай Эдгара По лічыцца стварэнне жанру амантычнага апавядання, увасабленне прынцыпаў рамантычнае эстэтыкі ў прозе. Для ажыццяўлення такой задачы трэба было мець адначасова дар натхнёнай інтуіцыі і дакладнага матэматычнага мыслення. «У По калі і ёсць фантастычнасць, то нейкая матэрыяльная», — адзначаў Ф. Дастаеўскі, аўтар першых перакладаў на рускую мову апавяданняў «Чорны кот» і «Сэрца выкрывае». По — непераўзыдзены майстар рэалістычнай фантастыкі і звышнатуральнага псіхалагізму. Калі можна прыняць такі парадаксальны панятак — «рацыянальнае чарадзейства», то менавіта ім прасякнутыя творы пісьменніка. Крыніцаю гэтых адкрыццяў была ягоная паэзія. Агульнае для прозы і паэзіі По — гэта сімвал, дакладней, сістэма сімвалаў. Шматзначнасць, няпэўнасць вобраза-сімвала найбольш відавочныя ў «псіхалагічных» навелах По (ён даў сваё азначэнне гэтаму жанру — «арабескі»), што раскрываюць фатальныя супярэчнасці чалавечае прыроды, барацьбу розуму і пачуццяў, дабра і зла на мяжы вар'яцтва (вершы «Закляты замак» і «Чарвяк-пераможца», навелы «Падзенне Дому Ашэраў», «Маска Чырвонае Смерці» і інш.). Ролю сімвалу граюць знакі (расколіна ўздоўж сцяны дому Ашэраў), з'явы (цёмныя цені на вадзе ў апавяданні «Выспа Феі»), адчуванні (пачуццё жаху ў навеле «Сфінкс»), гукі («Падзенне ў Мальстрэм»), фарбы («Авальны партрэт»), але найперш сімвалічны характар мае сама тэма апавяданняў. Найбольш узнёслай і прыгожай тэмай у мастацтве По лічыў гісторыю кахання і смерці прыўкраснай каханай. Безумоўна, факты біяграфіі пісьменніка маглі стаць падставай для такога выбару сюжэта, але ў навелах По гэтая тэма набывае складаны філасофска-эстэтычны сэнс. По паходзіў са штата Вірджынія, цытадэлі амерыканскай культуры, і хваравіта перажываў заняпад духоўных традыцыяў пад уціскам камерцыйнага «прагрэсу». З іншага боку, як паэт, што ўспрыняў ідэі нямецкіх ідэалістаў (Ё. Фіхтэ, Ф. Шэлінга), По ўсведамляў асуджанасць прыгажосці і гармоніі, гэтых водбліскаў вечнасці, у бездухоўным свеце разліку і карыслівасці і адчуваў спрадвечную тугу паэта па страчаным, скрадзеным ідэале.

Славу заснавальніка дэтэктыўнага жанру прынеслі Эдгару По чатыры знакамітыя апавяданні: «Забойствы на вуліцы Морг» (1841), «Таямніца Мары Ражэ» (1842), «Залаты жук» (1843) і «Скрадзены ліст» (1844). Сам аўтар называў іх «лагічнымі» апавяданнямі («рацыяцынацыямі»), а асноўную задачу гэтых твораў бачыў у вывучэнні «працэсу дакладнага мыслення», камбінацыі дэдуктыўнага і індуктыўнага метадаў лагічнага мыслення. Галоўныя героі, дэтэктывы Дзюпэн і Легран, расследуюць злачынствы, дэманструючы выключныя здольнасці свайго інтэлекту і ўяўлення. На думку рамантыкаў, менавіта ўяўленне здольнае прадбачыць ісціну з дапамогай інтуітыўнага азарэння. Дзюпэн і Легран не пазбаўленыя рамантычнай загадкавасці, якая знайшла адлюстраванне ў іх ладзе жыцця, манерах, таемных прыхільнасцях. У той жа час яны не бягуць ад рэчаіснасці, паглыбляючыся ў самыя будзённыя бакі чалавечага жыцця. Рамантычны герой, не страчваючы выключных рысаў, набывае ў По рацыянальна ўраўнаважанае і жыццёва пераканаўчае аблічча.

Уменне Эдгара По спалучаць логіку матэматычна дакладнага аналізу з самымі неймавернымі прыхамацямі фантазіі заслужыла прызнанне ягоных сучаснікаў. Сапраўдны апафеоз палёту чалавечай фантазіі, думкі, скіраванай у неспазнанае, стварае пісьменнік у навеле «Незвычайная прыгода нейкага Ганса Пфааля» (1835). Дэтальнае апісанне падарожжа на Месяц межавала з літаратурнай містыфікацыяй. Форма паслання на Зямлю ўдзельніка палёту, пра які расказвае аўтар (прыём «апавядання ў апавяданні»), была такой праўдападобнай, што пасланне гэтае здавалася насамрэч праўдзівым.

Так званыя навукова-фантастычныя апавяданні По часта маюць сатырычную скіраванасць — супраць філістарскіх выдумак, невуцтва і неразумнасці натоўпу. Асабліва высмейвае Эдгар По культ утылітарных каштоўнасцяў сучаснага яму буржуазнага грамадства (навела «Дзялок»).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 65 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0