MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Я зірнуў уверх, і на вяршыні гары стаяў чалавек, і я схаваўся паміж вадзяных лілеяў, каб назіраць за гэтым чалавекам. Ён быў высокі і паважны, з плячэй да пятак захінуты ў старажытнарымскую тогу. Абрысы ягонай постаці былі расплывістыя — але ягоныя рысы былі рысамі боства; і плашч ночы і туману, і месяца, і расы не змаглі схаваць рысаў яго твару. Ягоны лоб быў высокім ад роздумаў і вочы былі неспакойныя ад клопатаў, і ў барознах на яго шчоках я прачытаў прыпавесць тугі і журбы, і агіды да чалавецтва, і прагу самоты.

Чалавек сеў на гары, апусціў галаву на руку і глядзеў на адзіноту. Ён глядзеў уніз на рэдкі неспакойны хмызняк, і ўверх на высокія першатворныя дрэвы, і яшчэ вышэй, на шумныя нябёсы і барвовы месяц. I я стаіўся ў лілеях і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

І дождж біў па галаве чалавека — і рака выйшла з берагоў — і воды яе курчыліся і пеніліся ад болю — і вадзяныя лілеі скавыталі ў сваіх ложках — і лес асыпаўся пад ветрам — і каціўся гром — і бліскала маланка — і гара гайдалася ля самай асновы. I я стаіўся ў сваім схове і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

Тады я раззлаваўся і пракляў праклёнам цішыні раку, і лілеі, і вецер, і лес, і нябёсы, і гром, і ўздыхі вадзяных лілеяў. I яны зрабіліся выклятымі і сціхлі. I месяц перастаў кульгаць па нябеснай сцяжыне — і гром змоўк — і маланка не рассыпалася іскрамі — і нябёсы віселі нерухома — і воды апусціліся і застылі — і дрэвы перасталі хістацца — і вадзяныя лілеі больш не ўздыхалі — і ні шолаху не было чуваць ад іх, ні ценю і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні. Я ўбачыў знакі на камені, яны змяніліся — і літары былі ЦІШЫНЯ.

Мой позірк трапіў на твар чалавека, твар ягоны быў бледны ад жаху. Ён таропка падняў галаву і ўстаў, выпрастаўся і прыслухаўся. Але ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні, і літары на камені былі ЦІШЫНЯ. I чалавек здрыгануўся, і адвярнуў твар, і спехам пайшоў упрочкі, і больш я яго не бачыў».

Так, цудоўныя гісторыі ёсць у кнігах Чарадзеяў — у акутых жалезам журботных кнігах Чарадзеяў. Там, кажу я вам, — слаўныя дзеі Нябёсаў, Зямлі, магутнага мора і Духаў, якія пануюць над морам, над зямлёй і над высокімі нябёсамі. Шмат мудрага было і ў казаннях сівілаў; святыя, святарныя рэчы былі пачутыя подаўна пад бледнай лістотай, што трымцела вакол Дадоны*, — але, клянуся Алахам, тую прыпавесць, што апавёў мне Дэман, седзячы побач са мной у цені надмагільнага помніка, я лічу самай цудоўнай! I калі гісторыя Дэмана падышла да канца, ён сышоў у адкрытую магілу і засмяяўся. I я не мог смяяцца разам з Дэманам, і ён пракляў мяне, бо я не мог смяяцца. I рысь, якая вечна жыве ў магіле, выйшла адтуль, і легла ля ног Дэмана, і неадрыўна глядзела яму ў твар.

Пераклала Алена Пятровіч

Берэніка

Пакута разнастайная. Няшчасце людское — шматаблічнае. Яно сягае за далягляд, як вясёлка, і мае столькі ж адценняў — выразныя, яны, тым не менш, паступова пераходзяць адно ў адно. Яно сягае за далягляд, як вясёлка! Як жа атрымалася, што з прыгажосці я здабыў пачварнае? Запавет міру прыпадобіў скрусе? Але гэтаксама як, з гледзішча этыкі, зло магчымае пры ўмове існавання дабра, так і скруха папраўдзе нараджаецца з радасці. I ці то ўспамін пра былое шчасце робіцца пакутай сённяшняга дня, ці то мукі, што нарадзіліся з радасці, якая магла быць.

Мяне хрысцілі імем Эхей; прозвішча сваё згадваць не буду. Аднак няма ў гэтых землях замкаў, больш асвечаных стагоддзямі, чым мае змрочныя, шэрыя спадчынныя ўладанні. Лічылася, што ў нашым родзе ўсе як не з гэтага свету, і асобныя цікавыя дэталі — і сам выгляд фамільнага маёнтка, і роспісы ў вялікай залі, і габелены ў спачывальнях, і разьба на калонах у збройні і асабліва ў галерэі старадаўняга жывапісу, і афармленне бібліятэкі, і, нарэшце, вельмі адмысловая падборка кніг у ёй — даводзілі гэта больш чым пераканаўча.

З гэтай бібліятэкай і яе кнігамі спрэс звязаныя ўспаміны майго ранняга дзяцінства; больш пра гэта я не скажу нічога. Тут памерла мая маці. Тут я з'явіўся на свет. Аднак няма ніякіх падставаў казаць, нібыта я не жыў да гэтага, нібыта нашыя душы не існуюць да нашага нараджэння. Вы не згодныя?.. Але не будзем спрачацца. Сам я ўпэўнены, а ўпэўніваць іншых не хачу. Усплываюць жа ў нас, аднак, згадкі пра няісныя формы, узвышаныя і поўныя сэнсу погляды, гукі, меладычныя і сумныя, — згадкі, пазбавіцца якіх нельга, успаміны, падобныя да ценяў, невыразных, зменлівых, цьмяных, няўстойлівых, і, як ценяў, я не змагу іх пазбыцца, пакуль будзе свяціць сонца майго розуму.

У гэтым пакоі я з'явіўся на свет. Абудзіўшыся пасля доўгай ночы, якая здавалася небыццём, аднак не была ім, я апынуўся ў казачнай краіне, палацы фантазіі, у пустэльных землях, дзе я быў анахарэтам думкі і вучонасці, і таму няма нічога незвычайнага ў тым, што я пазіраў на свет здзіўленымі бліскучымі вачыма, што марнаваў дзяцінства за кнігамі і траціў юнацтва на мроі; незвычайным было, аднак, тое, што ішлі гады, і росквіт сталасці заспеў мяне ўсё ў тым жа бацькоўскім маёнтку. Дзіўным было і тое, як замерла тады маё жыццё, як перакуліліся з ног на галаву самыя звычайныя думкі. Рэальнае жыццё падавалася мне відзежай і толькі відзежай, а вар'яцкія ідэі, што прыходзілі да мяне з краіны мрояў, рабіліся, наадварот, нават не з'явамі майго штодзённага існавання, а самім існаваннем, сапраўдным і адзіным.

Берэніка была маёй стрыечнай сястрой, і мы разам раслі пад бацькоўскім дахам. Аднак раслі мы па-рознаму: я — хваравіты і апанаваны маркотай, яна — рухавая, прывабная і перапоўненая энергіяй; яна блукала па схілах пагоркаў — я сядзеў на самоце над кнігамі, я замыкаўся ў сабе і ахвяраваў целам і душой дзеля глыбокіх і пакутлівых развагаў — яна бесклапотна ішла па жыцці, не думаючы ні пра цені на шляху, ні пра бясшумны лёт гадзінаў з крумкачовымі крыламі. Берэніка! — я клічу яе па імені — Берэніка! — і ад гуку майго голасу тысячы трывожных успамінаў спалохана ўзлятаюць над шэрымі руінамі маёй памяці. Ах, яе вобраз так жыва ўстае перад маімі вачыма, як у былыя дні яе бестурботнасці і радасці! О неверагодная і надзвычайная краса! О сільфіда ў прысадах Арнгейма*! О наяда ў яго ручаях! А далей... далей толькі таямніца, і вусціш, і гісторыя, якую лепей бы не расказваць. Хвароба, смяротная хвароба наляцела на яе, як самум, захапіла яе ў мяне на вачах, завалодваючы яе розумам, яе звычкамі, яе асобай і самым незаўважным і жахлівым чынам руйнуючы яе ўсю. О гора — хвароба-разбуральніца прыйшла і сышла, а ахвяра — дзе яна цяпер? Я не ведаў яе болей — а тая, каго ведаў, не была больш Берэнікай!

Сярод незлічоных хваробаў, выкліканых гэтай — самай першай і пагібельнай, што так жахліва паўплывала на духоўны і фізічны стан мае стрыечнае сястры, — варта згадаць найбольш пакутлівую і невылечную, пэўнага кшталту эпілепсію, што нярэдка заканчвалася трансам. Транс гэты было амаль немагчыма адрозніць ад смерці; у большасці выпадкаў яна ачуньвала надзвычай нечакана. У гэты ж час мая ўласная хвароба — а мне забаранілі вызначаць мой стан якім-небудзь іншым словам — мая ўласная хвароба хутка завалодвала мной і ўрэшце вылілася ў манаманію незвычайнай, невядомай раней формы, што з кожнай гадзінай, з кожнай хвілінай рабілася ўсё мацнейшай, пакуль не забрала нада мной невытлумачальную ўладу.

Гэтая манаманія (калі можна так яе назваць) выяўлялася ў паталагічным расстройстве тых здольнасцяў розуму, якія ў метафізіцы называюцца ўвагай. Цалкам магчыма, што тлумачу я незразумела, аднак, баюся, няма такіх словаў, якія дапамаглі б мне данесці да звычайнага чытача правільнае ўяўленне пра нервовы стан напружанай цікаўнасці, з якім уся мая, кажучы простымі словамі, воля да развагаў канцэнтравалася і засяроджвалася на сузіранні самага звычайнага аб'екта рэчаіснасці.

Задумацца на доўгія гадзіны, пільна разглядаючы нейкую нікчэмную дробязь або форму аркуша кнігі, амаль на цэлы летні дзень паглыбіцца ў сузіранне дзіўнага ценю, што коса падае на габелен ці на дзверы, сысці ў сябе, пазіраючы на тленне вуголля ў каміне ці на роўнае святло лямпы або свечкі, і так праседзець усю ноч, цэлымі днямі летуценіць, удыхаючы водар кветкі, манатонна паўтараць звычайнае слова, пакуль праз шматразовае паўтарэнне розум не перастане пазнаваць яго сэнс, надоўга замерці і не варушыцца, пакуль цела не забудзецца на сваё фізічнае існаванне і здольнасць рухацца, — такімі былі самыя звычайныя і найменш згубныя дзівацтвы, выкліканыя станам маёй душы, які быў, мабыць, не такім ужо і незвычайным, але не пакідаў ніякіх магчымасцяў для аналізу або вытлумачэння.

Аднак зразумейце мяне правільна: гэтую надзвычайную, сур'ёзную і хваравітую ўвагу да нейкіх нікчэмных прадметаў не варта блытаць са схільнасцю заглыбляцца ў думкі, характэрную для ўсіх людзей і асабліва прыемную для асобаў з палкім уяўленнем. Яна не ёсць нават гэтай схільнасцю, даведзенай да паталогіі (як можа падацца на першы погляд), гэта — нешта ў аснове сваёй і ў найвышэйшай ступені іншае і непадобнае. Бывае, што летуценнік ці чалавек апантаны, захапіўшыся прадметам зусім не нікчэмным, незаўважна для сябе губляе яго з поля зроку, заглыбляючыся ў гушчар сілагізмаў і дапушчэнняў, на якія гэты прадмет яго навёў, пакуль пасля доўгіх развагаў, якім ён з асалодай аддаваўся, не заўважае, што першапрычына іх, або incitamentum [28], цалкам забылася. У маім выпадку першапрычына заўсёды была нікчэмнай, аднак маё хваравітае бачанне пераламляла яе па-новаму і надавала ёй уяўную значнасць. Думак (калі яны ўзнікалі) было няшмат, аднак нават яны настойліва вярталі мяне да прадмета, які іх выклікаў, як да нейкага цэнтру. Развагі ніколі не былі прыемнымі, і калі здранцвенне заканчвалася, цікавасць да яго прычыны, якая зусім не гублялася з поля зроку, дасягала надзвычайных памераў, — гэта і было вызначальнай рысай маёй хваробы. Адным словам, сілу свайго розуму, як казалася вышэй, я марнаваў на засяроджанасць, летуценнік жа — на тэарэтызаванне.

Кнігі, якія я чытаў у тыя часы, калі і не былі прычынай майго расстройства, то праз сваю фантастычнасць і нелагічнасць адыгралі ў яго развіцці значную ролю. Сярод іх я адразу згадваю трактат высакароднага італьянца Цэлія Секунда Курыёна* «De Ampliludine Beati Regni Dei» [29], вялікі твор святога Аўгустына* «Пра горад Божы» і «De Carne Christi» [30]

Тэртуліяна*, у якім парадаксальная сентэнцыя «Mortuus est Dei filius; credible est quia ineptum est: et sepultus resurrexit; certum est quia impossibile est» [31] надоўга захапіла мяне і каштавала некалькіх тыдняў напружанай разумовай працы, якая не мела ніякага плёну.

З гэтага бачна, што мой розум, узрушыць які магло толькі нешта трывіяльнае, зрабіўся падобным да тае акіянскае стромы, апісанай Пталямеем Гефестыёнам*, што нязменна вытрымлівала і прыступы чалавечага шаленства, і найжахлівейшае лютаванне хваляў і ветру — і толькі дотык кветкі асфадэля мог прымусіць яе ўздрыгнуць.

I хаця на першы, павярхоўны погляд магло падацца цалкам відавочным, што змены ў душэўным стане Берэнікі, якія адбыліся пад уплывам яе злашчаснае хваробы, даюць безліч нагодаў для паглыблення ў тое напружанае і анамальнае сузіранне, якое я з такімі цяжкасцямі паспрабаваў апісаць вышэй, гэтага насамрэч не здарылася. У моманты прасвятлення яе бяда прымушала мяне пакутаваць, і, узрушаны да глыбіні душы руйнаваннем яе чыстага і высакароднага жыцця, я не раз паглыбляўся ў горкія разважанні пра тыя надзвычайныя сілы, што так імкліва здзейснілі гэтае дзіўнае пераўтварэнне. Аднак адмысловы характар мае хваробы ніякім чынам не ўплываў на гэтыя думкі: яны не адрозніваліся б ад думак любога іншага чалавека, калі б ён трапіў у такія абставіны. Верны самому сабе, мой расстроены розум чапляўся за найменш істотныя, аднак найбольш незвычайныя змены ў выглядзе Берэнікі — за асобныя і самыя вусцішныя скажэнні яе чалавечай сутнасці.

У дні найвышэйшага росквіту яе незраўнанае прыгажосці я, відавочна, яе не кахаў. Падчас існавання ў гэтым ненармальным стане сэрца маё ніколі не ведала пачуццяў, а жарсці нараджаліся розумам. У шэрай смузе ранку, сярод лясных ценяў летняга поўдня ці ў начной цішыні бібліятэкі яна ўсплывала перад маімі вачыма не жывой і сапраўднай Берэнікай, а Берэнікай-мрояй, не зямным стварэннем, а яго вобразам, не жанчынай, якой можна захапляцца, а з'явай, якую неабходна аналізаваць, не аб'ектам закаханасці, а прадметам найглыбейшых, хаця і бязладных, развагаў. А цяпер... цяпер я заміраў у яе прысутнасці, палатнеў, калі яна набліжалася; усё яшчэ бядуючы праз яе змарнеласць і няўцешнасць, я згадаў, што калісьці яна мяне кахала, і ў нядобры час загаварыў пра заручыны.

Ужо набліжалася нашае вяселле, калі адным зімовым днём, нечакана цёплым, ціхім і туманным — адным з тых дзён, якія клічуць калыскай прыгажуні Галцыёны [32], — я сядзеў (думаючы, што застаўся адзін) ва ўнутраным пакоі бібліятэкі. Аднак, падняўшы вочы, я ўбачыў перад сабой Берэніку.

Ці маё ўсхваляванае ўяўленне, ці ўплыў туманнага дня, ці невыразны паўзмрок пакоя, ці, можа, шэрая сукенка, што складкамі спадала з яе фігуры, зрабілі абрыс яе цела такім хісткім і расплывістым... не ведаю. Яна нічога не казала, а я ні за што ў свеце не змог бы вымавіць ні слова. Мяне ахапіла ледзяное здранцвенне, сціснула невыноснае пачуццё страху, на некалькі імгненняў я знерухомеў і сцяў дыханне — мае вочы былі прыкаваныя да яе. Яна, о гора, была цалкам знясіленая, і ніводная лінія фігуры не гаварыла пра яе ранейшую. Мой пякучы погляд спыніўся на яе твары.

Лоб яе быў высокі, бледны і надзвычай ціхамірны, яго часткова закрывалі валасы, калісьці чорныя, як смоль, запалыя скроні былі зацененыя пасмамі ярка-жоўтага колеру, якія сваім фантастычным выглядам рэзка кантраставалі з яе меланхалічным абліччам. Вочы былі нежывымі і цьмянымі, здавалася, што ў іх няма зрэнак, і, мімаволі адхінуўшыся ад шклянога погляду, я пачаў разглядаць яе тонкія звялыя вусны. Яны раскрыліся, і ў загадкавай усмешцы перад маімі вачыма павольна ўзніклі зубы новай Берэнікі. О Божа, лепей бы я іх ніколі не бачыў альбо, убачыўшы цяпер, адразу б, на месцы, памёр!

Ляскат дзвярэй вярнуў мяне да нармальнага стану, і я, азірнуўшыся, зразумеў, што мая стрыечная сястра пакінула пакой. Аднак майго расстроенага мозгу яна, о гора, не пакінула, і выгнаць яе адтуль не было ніякай мажлівасці — яе і гэтае відовішча белых жахлівых зубоў. Ні плямкі на іх паверхні, ні пацямнення на эмалі, ні зазубрынкі на краях — і аднаго імгнення хапіла на тое, каб яны ўтаўраваліся ў маю памяць. Цяпер я бачыў іх нават выразней, чым тады. Гэтыя зубы!.. зубы!.. яны былі перада мной, і тут, і там, і паўсюль, здавалася, я магу да іх дакрануцца, — доўгія, вузкія і немагчыма белыя, у аблямоўцы бляклых вуснаў, як у момант тае страшнае ўсмешкі. А далей мая манаманія дасягнула найвышэйшага ўздыму, і я марна змагаўся з яе дзіўным і неадольным уплывам. З усёй бясконцасці рэчаў навакольнага свету я не мог думаць ні пра што, апроч гэтых зубоў. Я прагнуў іх з усёй сваёй вар'яцкай апантанасцю. Бачанне гэтае паглынула ўсе астатнія прадметы і ўсе мае зацікаўленні. Яны адны, адны ўвесь час стаялі перад маімі вачыма і яны адны, ва ўсёй сваёй непаўторнасці, зрабіліся сэнсам майго душэўнага жыцця. Я бачыў іх у любым святле. Разглядаў іх з усіх бакоў. Аналізаваў іх асаблівасці. Спыняўся на кожным паасобку. Разважаў над формай. Задумваўся над адрозненнямі ў будове. Я ажно скаланаўся, уяўляючы, што яны здольныя самастойна нешта адчуваць і разумець і нават без дапамогі вуснаў набываць пэўны выраз. Пра мадэмуазэль Сале* казалі, «que tous ses pas étaient des sentiments» [33], пра Берэніку ж я мог з упэўненасцю сказаць, que tous ses dents étaient des idées [34]. Des idées! — о, вось бязглуздая думка, што разбурала мяне! Des idées! — о, вось чаму я так утрапёна жадаў іх! Здавалася, яны адны здольныя супакоіць маю душу, вярнуўшы мне розум.

Тым часам звечарэла, і надышла цемра, і схавала зямлю, а пасля адступіла, і развіднела на новы дзень, і зноў пачалі згушчацца начныя прыцемкі — а я ўсё яшчэ нерухома сядзеў у тым самотным пакоі, усё яшчэ сядзеў, заглыбіўшыся ў сузіранне, і ўсё тая ж phantasma [35] трымала мяне ў сваёй уладзе, з усёй сваёй агіднай выразнасцю лунаючы ў паветры пакоя, дзе святло паступова ператваралася ў цень. Праз некаторы час мае мроі перарвалі крыкі жаху і разгубленасці, за імі, імгненнем пазней, пачуліся гукі ўсхваляваных галасоў і слабых журботных і пакутлівых стогнаў. Я падняўся і, адчыніўшы адну з дзвярэй бібліятэкі, убачыў у перадпакоі служанку ў слязах, якая і расказала мне, што Берэнікі... болей няма. Раніцай у яе быў прыпадак эпілепсіі, і цяпер, з надыходам вечара, яе ўжо чакае труна — усё падрыхтаванае да пахавання.

Я ачуняў у бібліятэцы; побач зноў нікога не было. Здавалася, я толькі што прачнуўся пасля блытанага і хвалюючага сну. Я разумеў, што ўжо поўнач, і добра ўсведамляў, што пасля заходу сонца Берэніку пахавалі. Аднак што адбывалася пазней, у гэты маркотны час, я не меў ніякага выразнага або, прынамсі, хаця б прыблізнага ўяўлення. Аднак у памяці засталіся ўзгадкі пра нейкі жах — жах, яшчэ жахлівейшы праз сваю цьмянасць, вусціш, яшчэ больш вусцішная праз сваю няпэўнасць. Гэта была страшная старонка ў кнізе майго існавання, запоўненая цьмянымі, агіднымі і бязладнымі ўспамінамі. Я спрабаваў расшыфраваць іх, але дарэмна; аднак час ад часу я, здавалася, чуў пранізлівы і пакутлівы жаночы крык, які ажываў у маіх вушах прывідам памерлага гуку. Я нешта зрабіў — але што? Я задаваў гэтае пытанне ўголас, і рэха шэптам адказвала мне з кутоў пакоя: «Але што?» На стале насупраць гарэла лямпа, ля яе ляжала маленькая скрынка. Нічым асаблівым яна не вылучалася, я часта бачыў яе раней — яна належала нашаму сямейнаму доктару. Аднак як яна трапіла сюды, на мой стол, і чаму я скаланаюся, гледзячы на яе? Разабрацца з усім гэтым ніяк не атрымлівалася, і тут мой погляд упаў на разгорнутую кнігу і на падкрэслены сказ. Гэта былі незвычайныя, але простыя словы паэта Ібн-Заята: «Dicebant mihi sodales si sepulchrum amicae visitarem, curas

meas aliquantulum fore levatas». Чаму, калі я прачытаў гэтыя словы, валасы на маёй галаве сталі старчма, а кроў застыла ў жылах? У дзверы бібліятэкі ціха пагрукалі, і на дыбачках увайшоў бледны, як жыхар могільніка, слуга. Ён паглядзеў дзікімі ад жаху вачыма і звярнуўся да мяне няроўным, хрыплым і вельмі ціхім голасам. Што ён казаў? Я чуў толькі ўрыўкі фразаў. Ён апавядаў пра шалёны крык, які разарваў начную цішу, пра тое, як усе ў доме сабраліся, як рушылі на голас — тут яго словы зрабіліся пранізліва-выразнымі, ён пачаў нашэптваць мне пра апаганеную магілу, пра знявечанае захутанае цела, якое ўсё яшчэ дыхала, усё яшчэ білася, усё яшчэ было жывым! Ён паказаў на маё адзенне — яно было брудным, у плямах запечанай крыві. Я маўчаў, і ён мякка ўзяў мяне за руку — яна была ўся ў слядах чалавечых пазногцяў. Ён звярнуў маю ўвагу на нейкі прадмет, прыхілены да сцяны, я глядзеў на яго некалькі хвілінаў — гэта была рыдлёўка. Я з крыкам кінуўся да стала і схапіў скрынку, што на ім стаяла. Аднак адчыніць яе я не здолеў — яна выслізнула з маіх нервовых рук, і цяжка ўпала, і разляцелася на кавалкі, і з яе са стукам вываліліся інструменты дантыста разам з трыццаццю двума маленькімі, нібыта вытачанымі са слановага біўня костачкамі, якія ўроссып пакаціліся па падлозе.

Пераклала Ганна Янкута

[28] Стымул, матыў (лац.).

[29] «Пра веліч шчаснага Царства Божага» (лац.).

[30] «Пра цела Хрыстова» (лац.).

[31] «Памёр Сын Божы — заслугоўвае даверу, бо недарэчна, памерлы ўваскрос — не падлягае сумневу, бо немагчыма» (лац.).

[32] «Бо з прычыны таго, што Юпітэр падчас зімы двойчы пасылае па сем цёплых дзён, людзі назвалі гэтую мяккую, умераную пару калыскай прыгажуні Галцыёны» (Сіманід*) — заўв. Эдгара По.

[33] «У кожным яе кроку — пачуццё» (фр.).

[34] «У кожным яе зубе — сэнс» (фр.).

[35] Прывід, фантом, відзежа (лац.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Близнецы для попаданки
Близнецы для попаданки
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Историческая проза / Попаданцы]
Я думала, прошлое можно только изучать, пока сама в него не попала. 1812 год, Смоленск и наступающая армия Наполеона. И будто этого мне было мало – я еще и нашла близнецов, сбежавших из французского
0
Шрам: Обитель мертвых
Шрам: Обитель мертвых
[Детективы / Триллер / Боевик / Ужасы]
Создано с помощью нейросети. Май 2001 года, пустыня Нью-Мексико. Бывший легионер и ликвидатор двадцать восьмого отдела Пьер Дюбуа садится под чужим именем в закрытый федеральный супермакс
0
Спаситель для Целительницы
Спаситель для Целительницы
[Любовное фэнтези / Приключения / Фэнтези]
Пора признаться хотя бы себе – я не справляюсь! Племянники ведут себя отвратительно, новое начальство сочло меня не достаточно квалифицированной целительницей, из-за чего обещанного повышения мне не
0
Катков. Издатель Тургенева, Достоевского и Толстого
Катков. Издатель Тургенева, Достоевского и Толстого
[Биографии и Мемуары / Публицистика / История]
«Отцы и дети», «Война и мир», «Анна Каренина», «Преступление и наказание», «Братья Кармазовы» – все эти произведения были впервые опубликованы в журнале «Русский вестник» Михаилом Катковым, его
0
Легенды Петроградки. Истории домов, которые видели империю
Легенды Петроградки. Истории домов, которые видели империю
[Документальная литература / История / Фольклор / Другое]
Петроградская сторона – один из самых парадоксальных районов Петербурга, где буржуазный модерн соседствует с революционной памятью, а легенды легко переплетаются с исторической правдой. Эта книга
0
Реки жизни
Реки жизни
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Люси – самая желанная проститутка в городе, женщина, не знающая отказов и запретов. Но по року судьбы единственное, чего она хочет, – ей недоступно. Венансио даже не смотрит на Люси, ведь все, о чем
0
От Алисы до Хоббита
От Алисы до Хоббита
[Детская литература: прочее / Сказка / Искусство и Дизайн / Культурология]
Пятая книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я продолжаю рассказ про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
От Чудовища до Снежной королевы
От Чудовища до Снежной королевы
[Детская литература: прочее / Сказка / Военное дело, спецслужбы / Проза]
Четвертая книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я продолжаю рассказ про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
От мальчика Пети до мальчика Феди
От мальчика Пети до мальчика Феди
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская фантастика / Биографии и Мемуары]
Несмотря на обложки, этот цикл не для детей, а для взрослых. Даже весьма взрослых. Эта книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В ней я решил рассказать про рождение культовых
0
От осла до Золушки
От осла до Золушки
[Детская литература: прочее / Сказка / Культурология / История]
Третья книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я рассказываю про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
Люблю. Ненавижу (издание 2026 г, файл с оглавлением)
Люблю. Ненавижу (издание 2026 г, файл с оглавлением)
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Романтические истории Насти Орловой такие чувственные и увлекательные, что задевают за живое, заставляя сопереживать героям и радоваться за них, как за своих давних знакомых. Пять лет назад Илья
0
Рубите темные аллеи
Рубите темные аллеи
[Драматургия / Проза / Современная проза]
Темный эрос загнан в ограниченный метраж однокомнатных панелек, в близлежащую лесополосу и пивной бар напротив. Покинув куда более поэтичные пространства, он не теряет своей силы. Напротив, подобно
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Любить меня - плохая идея
Любить меня - плохая идея
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
— Ну что, соседка, зайдёшь? Или так и будешь стоять, пускать слюни на мои татухи? — Слюни? — фыркаю. — Я просто пыталась разглядеть, не набита ли там инструкция по пользованию наушниками. Потому
0
Красота внутри
Красота внутри
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Погибла из-за досадной случайности? Не повезло. Тот, кто не сумел это предотвратить, должен исправить ошибку и предлагает еще один шанс? Стоит попробовать! После смерти Вероника очнулась в
1
Если ты позволишь
Если ты позволишь
[Эротика, Секс]
Она старше его, но ему на это абсолютно плевать. Он даже рад этому обстоятельству. Как оказалось, во многих вопросах она просто девочка по сравнению с ним. Летнее приключение, в которое они
0
Чужие дети
Чужие дети
[О любви / Современные любовные романы]
— Я хочу видеть свою дочь, Катерина, — произносит Адам с едва уловимым специфическим акцентом и открыто на меня смотрит. На безымянном пальце правой руки красуется гладкое обручальное кольцо. Не
2
Сметанка для порочных котов
Сметанка для порочных котов
[Эротика, Секс / Городское фэнтези]
обычная волчица, заведующая волчьей лабораторией. Они несносные, наглые и очень обаятельные оборотни-коты, владельцы популярного среди нелюдей ночного клуба. Одна случайная встреча и нас крепко
0
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
[Публицистика / Обществознание]
÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷ В этой книге Дмитрий Травин — научный руководитель Центра исследований модернизации Европейского университета в Санкт-Петербурге — рассказывает о важнейших
0
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
[Книги про волшебников / Попаданцы]
Когда жизненные проблемы чуть не сожрали меня, я обрел шанс все изменить. И подарили мне его, неожиданно, сказки – мифы ушедших эпох. Теперь я знаю, что мифология не такая уж фантазия. Те же
1
Развод. Цена лжи
Развод. Цена лжи
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Неужели забыла? Ты моя жена. И я не собираюсь тебя отпускать. Такая корова нужна самому… — Закон на моей стороне. И я добьюсь справедливости! Лицо мужа вмиг сделалось каменной маской. Он
2
Кадровик 5.0
Кадровик 5.0
[Попаданцы / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Городское фэнтези]
Я осознал себя в новом мире. Лишен семьи и титула. Подброшен сиротой в Академию магии. Воспоминания – кусочки картины, некоторых не хватает. Мои спутники – фей, магия и удача. Вместе мы нанесем
0
И тогда случится чудо. Исцеление души
И тогда случится чудо. Исцеление души
[Бизнес / Психология]
Мира Иосифовна Моисеева – человек, который помог очень многим людям. Среди них есть и известные: художник Габриэль Юон, актер Михаил Дорожкин, академик Илья Моисеев, писатель Александра Маринина,
2
Через два океана
Через два океана
[Попаданцы / Альтернативная история]
Большая война вышла за пределы Европы. Но если в прошлой истории она захватила только Дальний Восток, то на этот раз география ее стала куда шире. Вырвавшись из плена внутренних морей и объятий
2
Пари на практикантку
Пари на практикантку
[Любовная фантастика]
Меня, выпускницу Магической Академии, отправили на практику в элитное спецподразделение, в котором служат лишь представители Высших рас — драконы, оборотни, вампиры. Повезло? Вот только капитан
20