Назаўтра было пахаванне ахвяр, і на гэта пайшоў амаль увесь дзень — з ранку да вечара, паколькі і мы прымалі ўдзел у пахавальным рытуале. Тым не менш, пасля жалобнага мітынгу, мы паспелі спаткацца з работнікамі ЦК Камуністычнай партыі Літвы, а вечарам прынялі ўдзел у пасяджэнні Вярхоўнага Савета Літоўскай рэспублікі, дзе нашай дэлегацыі было дадзена слова. Выступіў кіраўнік дэлегацыі, выказаў ад імя нашага Вярхоўнага Савета адносіны да падзей, тое, што можна было сказаць за некалькі прадастаўленых хвілін.
Вельмі цяжка пераказаць уражанні, якія ўсе мы і кожны з нас прывезлі. Я спадзяюся, што апрача мяне выступяць і члены афіцыйнай дэлегацыі, і дэпутаты, якія не ўваходзілі ў афіцыйную дэлегацыю, але таксама пабывалі ў гэтыя дні ў Вільні. Маё першае ўражанне — гэта ненатуральнасць, нейкая недарэчнасць, уродлівасць Самой гэтай сітуацыі, а іменна таго, што мы ўбачылі. Гэтыя абарончыя збудаванні з магутных бетонных блокаў вакол будынка Вярхоўнага Савета, барыкады на вуліцах, якія вядуць да Вярхоўнага Савета, усе гэтыя загароджы, завалы, сцены. Гэтаксама і вогнішчы, якія гараць дзень і ноч, каля якіх грэюцца, якімі вечарамі асвятляюцца. І вогнішчы з узброенымі людзьмі каля афіцыйных будынкаў, танкі, бронетранспарцёры. І тая зацятая непрымірымасць, якая адчувалася паўсюдна. Усё гэта, паўтараю, здаецца нейкай вялікай ненатуральнасцю, недарэчнасцю ў горадзе, які з'яўляецца адным са старажытных цэнтраў культуры ў Еўропе, у тым ліку — калыскай нашай беларускай культуры.
Я ўспамінаю выступленне прэзідэнта Гарбачова 14 снежня на сесіі Вярхоўнага Савета ў Маскве — перадавалася вечарам па тэлебачанні. У мяне ўжо тады было ўражанне, што мне не даводзілася раней слухаць такой непераканаўчай прамовы прэзідэнта, як гэта. У мяне было ўражанне, што палітыка нашай краіны — і ўнутраная, і міжнародная — як бы правалілася ў нейкую яму, выбрацца з якой вельмі няпроста. Яму трэба выраўняць. Што гэта значыць, як я разумею? А так, што трэба выраўняць усе рэспублікі і народы нашай краіны ў правах, зрабіць раўнапраўнымі, суверэннымі дзяржавамі на справе, а не на словах.
На маё разуменне, прычына прычын тых сумных падзей, што адбыліся ў нашай краіне раней, у іншых рэспубліках, і што адбыліся ў Літве, — недаацэнка нацыянальнага пытання напрыканцы дваццатага стагоддзя. Глухата і слепата да нацыянальных праблем проста невытлумачальныя, нармальнаму разуменню не паддаюцца.
Дарэчы, гэтая глухата характарызуе не толькі пазіцыю афіцыйных вышэйшых улад краіны, але і пазіцыю многіх палітычных і грамадскіх сіл у рэспубліках. Я думаю, што такая ж, я сказаў бы, шкодная пазіцыя і ў многіх нашых радыкалаў у Беларусі, радыкалаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, за справядлівасць, і пры гэтым — поўнае ігнараванне клопатаў пра беларускую школу, пра беларускую культуру, мову, пра ажыццяўленне Закона аб мовах. І пры гэтым — асабістая непавага да беларускай мовы.
Я многа ў гэтыя дні думаў, як і ўсе вы, і прыходжу да высновы, што тым, хто задумаў і абвяшчаў перабудову ў нашай краіне, трэба было пачынаць, па-першае, з нацыянальнага пытання як аднаго з найбольш складаных і цяжкіх для вырашэння. Затым — з выратавання аўтарытэту Камуністычнай партыі і з навядзення сацыяльнага парадку, сацыяльнай справядлівасці ў краіне. Я ўпэўнены, што тады не дайшло б у рэспубліках да самой ідэі сепаратызму, дзяржаўнай адасобленасці. Проста ў гэтым не было б патрэбы, калі б праблемы вырашаліся і былі дэмакратычна вырашаны раней. Народ любой рэспублікі бачыў бы, што мы ў Саюзе рэспублік, але — поўныя гаспадары на сваёй адвечнай зямлі, і жывём так, як лічым лепш, як лічым разумным.
Паважаныя дэпутаты, карысць ад абмеркавання сітуацыі ў Літве, і не толькі ў Літве, а ў цэлым у Прыбалтыцы і ў другіх рэспубліках, будзе тады, калі мы будзем рабіць высновы з гэтых падзей і з таго, што мы пра іх ведаем, калі мы будзем выводзіць нейкія ўрокі. А ўрокі вельмі цяжкія і вельмі горкія, пакутныя. І мабыць, галоўны ўрок — што ніякія ўрокі гісторыі нам не ідуць на карысць.
Сумленныя, добрыя грамадзяне краіны спадзяваліся, што пасля сумных падзей у Тбілісі падобнае больш ніколі нідзе ў нашай краіне не паўторыцца. І аднак жа гэта паўтарылася. Зноў пралілася кроў — і зноў па віне тых жа самых антыдэмакратычных сіл.
Таму, што пралілася кроў і ў многіх людзей адабрана жыццё, як вы разумееце, апраўдання не будзе. І даравання таксама.
Чаго дабіліся або чаго могуць дабіцца ў такіх сітуацыях пераможцы, дакладней — нібыта пераможцы? Яшчэ большай нянавісці і непрыязні з боку пакрыўджаных. Яшчэ большага абвастрэння напружанасці палітычнай сітуацыі, у чым наша дэлегацыя і пераканалася ў Літве. Як, напрыклад, пачнуць глядзець адзін на аднаго літоўцы і нелітоўцы з гэтага часу? Недавер яшчэ больш вырасце, і выправіць становішча стане яшчэ цяжэй. Хіба гэта ўваходзіла ў задачу Прэзідэнта і Вярхоўнага Савета СССР ці ЦК КПСС — павялічыць у грамадстве напружанне, яшчэ больш абвастрыць сітуацыю? Хіба гэта ўваходзіла ў абавязкі так званага камітэта нацыянальнага выратавання? Хіба тыя, што пайшлі на гэты крок, не разумелі, які можа быць вынік? Яны павінны былі гэта зразумець. Павінны былі зразумець, што гэта можа стаць пэўным паваротным момантам для ўсёй палітыкі ў нашай краіне. А ў пэўнай меры, калі хочаце, і для сусветнай палітыкі. Мы ўжо ведаем водгукі свету на гэтыя падзеі. Калі ж людзі гэтага не разумеюць, дык якія ж тады яны палітыкі і дзяржаўныя дзеячы, што прымаюць рашэнні, не заглядваючы нават на адзін, два дні наперад?
Якія яшчэ, на маю думку, урокі напрошваюцца з сітуацыі, што сталася? Я хацеў бы гаварыць пра памылкі Вярхоўнага Савета Літоўскай рэспублікі, якія заключаюцца, я сказаў бы, у недаацэнцы рэальнага стану рэчаў. Мне думаецца, над гэтым павінны думаць ва ўсіх рэспубліках, і мы з вамі ў прыватнасці. Працэс суверэнізацыі, набыцця дзяржаўнай самастойнасці — гэта працэс доўгі, разлічаны на многія гады. Адразу, з ходу, нейкім адным дзеяннем такіх пытанняў не вырашыш. У мяне ўражанне, што ў Літве і ў некаторых іншых рэспубліках, не лічачыся, паўтараю, з рэальным станам рэчаў, рашылі вырашыць гэтыя пытанні як найхутчэй. Мне думаецца, што больш дзяржаўнага розуму было і ёсць у тых дзяржаўных дзеячаў Літвы, якія якраз хацелі б спакайней і паступова вырашаць гэтае пытанне. Заканадаўча і практычна, паўтараю, паступова, без націску, без гвалту забяспечыць эканамічную, палітычную і культурна-духоўную самастойнасць у рэспубліцы. Падзеі, як бачыце, развіваюцца так, што такія людзі (я маю на ўвазе перш за ўсё Бразаўскаса, Прунскене) наогул адхілены сёння ад высокіх пасад у краіне.
Другі ўрок таксама датычыць не толькі Літвы, Прыбалтыкі, але і нас з вамі. Не трэба распальваць нянавісці да Савецкай улады, да асноў таго ладу жыцця, які дзесяткі гадоў меў месца ў нас, — да сацыялістычнага ладу жыцця, гэтаксама, як да камуністаў і Камуністычнай партыі агулам. Бо гэта таксама авантурызм і нежаданне ўлічваць рэальную сітуацыю. Мільёны людзей пражылі дзесяткі гадоў у пэўных сацыяльных умовах, у пэўных палітычных умовах. Людзі вераць, як і верылі, што гэта іх жыццё, іх лёс. Гэта, паўтараю, мільёны людзей, і калі іх крыўдзіць непрадуманымі, безадказнымі заявамі, гэтым самым можна толькі выклікаць варажнечу, нянавісць і давесці справу да грамадзянскай вайны. Я вымушаны пра гэта гаварыць таму, што ўжо стала настолькі звыклым абвінавачваць усіх камуністаў агулам, што проста лічыцца ненармальным, калі ты не сказаў нічога рэзка адмоўнага, негатыўнага ў іх адрас. Нядаўна (пра гэта паведамлялася ў друку) забілі рэдактара адной з абласных газет Расіі Івана Іванавіча Фаміна. Я не сумняваюся, што забілі сапраўднага камуніста. Гэта да ведама тых, хто спяшаецца перш за ўсё абвінавачваць камуністаў. Я амаль не сумняваюся, што забілі прадстаўнікі тых самых сіл, якія б хацелі зрабіць самы горшы пераварот у нас і давесці да канчатковага развалу нашу краіну.
Я хачу сказаць, што людзі, якія жывуць у Прыбалтыцы, — маю на ўвазе не літоўцаў, не латышоў, не эстонцаў, а людзей, якія прыехалі туды жыць, — яны не вінаваты. Гэта — савецкія людзі, выхаваныя ва ўмовах сацыялістычнага ладу. Гэта — людзі пэўных перакананняў, у тым ліку і камуністычных, і з гэтым трэба лічыцца. Яны таксама маюць права на павагу, на талерантныя адносіны, на спачуванне. Ім надзвычай цяжка. Не заўсёды яны па сваёй уласнай волі туды паехалі, але калі і па ўласнай волі, то яны паехалі з поўным даверам, што гэта нашы, савецкія сацыялістычныя рэспублікі і яны там будуць жыць і працаваць, як савецкія людзі. І ствараць ім сёння горшыя ўмовы жыцця нельга. З гэтым, аднак, не ўсе ў Прыбалтыйскіх рэспубліках, ды і ў іншых, як мы ведаем, хочуць лічыцца, і не лічацца.
Маё асабістае агульнае ўражанне пра сённяшнюю Літву — нейкая тупіковасць сітуацыі, якая склалася. Ідэя самастойнасці, суверэннасці, незалежнасці ахапіла, бадай, усіх літоўцаў і многіх нелітоўцаў. Розніца толькі ў разуменні спосабаў і тэрмінаў атрымання гэтай незалежнасці.
Учарашняе пахаванне ахвяр у Вільні засведчыла, што масы літоўскага народа рашуча настроены адстойваць сваё права на самастойнасць. Мне цяжка сказаць, ці іх было 200 тысяч, ці 300 тысяч, ці паўмільёна, ці мільён, таму што былі запруджаны народам літаральна ўсе вуліцы, усе плошчы. Я ў сваім жыцці ніколі падобнага не бачыў і сумняваюся, ці давядзецца яшчэ калі-небудзь убачыць такое пахаванне, такую ўзбуджанасць народа. І разам з тым — такую гатоўнасць спакойна, стрымана вырашаць свае праблемы. Дарэчы, прыемна ўразіла нас і работа літоўскага парламента — вельмі спакойная, без ніякіх эмацыянальных перахлёстаў: і абмеркаванне, працэс галасавання па-дзелавому стрыманыя — так, як, мне ўяўляецца, і павінна быць.
Рашаць пытанні, якія абвастрыліся, — нацыянальныя пытанні — трэба было нашмат раней, але іншага выйсця ў нас няма, як рашаць іх зараз. Хоча хто ці не хоча, міла каму ці не міла, а вяртання назад не будзе. Народы і рэспублікі прачнуліся і будуць сцвярджаць сваё права на суверэннасць, на самастойнасць і незалежнасць. Калі гэтага не зразумець і не павярнуцца да гэтай праблемы душой і сэрцам, гаварыць пра падпісанне Саюзнага дагавора, пра заключэнне гэтага дагавора проста, на маё перакананне, няма сэнсу. Ён не будзе падпісаны. Відаць, падпісанне яго не такое блізкае, як нам уяўляецца.
ИСПЫТАНИЕ НА ДОСТОИНСТВО
«Правда», 20 января 1992 г.
Человек за свою жизнь — особенно в такие эпохи, как наша, — неоднажды пересдает экзамен на человеческое и гражданское достоинство. Оно же — для всякого, имеющего определенный род занятий, — есть и достоинство профессиональное. Скажем, достоинство учителя, достоинство хлебороба и инженера, достоинство писателя, художника, журналиста... Всегда ли, каждый ли раз человек выдерживает этот экзамен — испытание на совесть, на принципиальность, на нравственное мужество? Нет, конечно. Печально, когда такое случается. Особенно печально, когда чувство гражданского и профессионального достоинства изменяет интеллигенту.
Вот уже который год с тревогой замечаю, что в среде художественной интеллигенции происходит что-то неладное по части гражданского достоинства и чести. Например, известный писатель (художник, артист, кинорежиссер и т. д.) с легкостью необыкновенной меняет свои политические взгляды, идейные убеждения. Понимаю: товарищ долго-долго, целые десятилетия, находился в заблуждении и внезапно прозрел. Ну что ж: вполне возможно и такое. Ныне многие прозревают. Это, повторяю, понять не трудно. Но как понять, почему этот товарищ так рьяно начал публично изобличать других, якобы не прозревших и не покаявшихся своих собратьев? Что дает ему право выступать в роли судьи или, скажем мягче, общественного обвинителя? Разве вы сами, уважаемый коллега, десятки лет не работали на то же заблуждение или на ту же ложь-неправду? Ах, несколько меньше, чем некоторые другие? Возможно. Но зато, не отпирайтесь, больше, и, может, гораздо больше, чем уже не некоторые, а многие другие. И что же мы не видим, не слышим вашего личного покаяния, глубокого сожаления о содействии — творчеством, и не только, — распространению и утверждению в нашей жизни лжи-неправды? Где ваше личное страдание от того, что замысел, увлекший миллионы доверчивых граждан, и вас тоже, повлекший миллионы смертей и крушений судеб, оказался неудачным, несостоятельным? Ведь настоящий художник, серьезный, честный, совестливый, не может отреагировать всего лишь легким огорчением, мимолетным чувством досады. Для талантливого художника это — если не трагедия, то большая драма всей его жизни. Вот и попытайтесь выразить эту свою, и не только свою, драму в предпочитаемых вами художественных жанрах. Это будет интересно и полезно для общества. А что же вы? Занялись «охотой на ведьм»? В конце августа — начале сентября ушедшего года многие московские газеты пестрели заголовками с этим с закавыченным словосочетанием. «Отстреливать не будем, но отловить надо!» — с непонятным сладострастием изощрялись хоробрые журналисты. «Ладно, Распутина пожалеем, — добавляли снисходительно,— а вот прочих...» Оказывается, уже можно и так — со снисхождением к тому, кем должно гордиться Отечество. И такой фразеологией, такой лексикой — можно.
Это что же — достижение процесса демократизации общества, прекраснейшие плоды нашего духовного обновления?
Читал, встречал, видел — в газетах и журналах 20-30-х годов, в статьях о талантливых писателях — совсем такой же беспощадный прокурорский тон и подобную фразеологию. И такую же готовность отодвинуть, оттиснуть на задворки «инакомыслящих» — с тем, чтобы потом и совсем вытеснить, убрать из литературы.
Странно, не правда ли? Ведь перестройка задумывалась не только во имя экономического прогресса, но и для возрождения духовного, нравственного. В моем понимании, так прежде всего именно для этого. Что же не прибавилось в обществе этого самого духовно-нравственного начала? Что же происходит с нами?
От просмотра иных телепрограмм остается впечатление, что окололитературные и околотеатральные скоморохи и юродивые полностью завладели экраном и рьяно, со свойственным им цинизмом, приглашают многомиллионную аудиторию к соучастию в оплевывании трагической судьбы народа. Добрых мыслей и чувств на этой земле как будто совсем уже не осталось. Как будто на многотрудном пути сограждан добрых, хороших дел и деяний тоже никогда не было. Самое печальное — как большинство из сидящих в зале на пошлое скоморошество реагирует. Не возмущается, не протестует, а приемлет и даже благодарит аплодисментами.
Почему мы не пытаемся активно выступать против этого и подобного ему очевидного зла? Или не понимаем, что творится? Да понимаем, конечно! Тогда — что же? Неужели до такой степени социальная апатия поразила нас? Лично я убежден: накипь с нашей духовной жизни будет постепенно удалена. Очень долго терпеть ее мы не станем, будем понемногу избавляться. Лишь совершенно непонимающие, что есть душа народа, могут питать иллюзию, что эту душу можно окончательно убить ложью и грязью, что она не воспрянет и не возвысится, не очистит себя от гадкого, отвратного, что наплыло в наши края Бог весть откуда.
Процессы демократизации в сфере духовно-нравственной у нас во многих случаях обретают уродливые формы, потому что люди природно не готовы к заимствованным новшествам, навязанное чужое обрушилось очень бесцеремонно и многих сломило. Идет развращение народа, в определенном смысле младенчески незакаленного. Все наглее, все циничнее, все агрессивнее являет себя пошлость. Да, надо учиться рыночным отношениям, надо уметь торговать — но не душами же, не душами! Мы всегда, испокон веку презирали это занятие, это дьявольское ремесло — куплю-продажу душ человеческих. Разве это чувство презрения оставило нас? Не доведи Господи!
Впечатление таково, что с обретенной свободой духа и слова, с полученной возможностью более полно выразить себя и свое отношение к реальностям мира мы пока что справляемся плохо. Дело, как я разумею, в эстетической несостоятельности, политическом бескультурье, в примитивной жадности самоутверждения, в вульгарном стремлении к власти. Последнее дает о себе знать все сильнее. Вот где обнаруживает себя подлинное, неподдельное желание иной очень уж артистической особы. Власть, оказывается, нужна, власть! Ну и все, что с нею приходит, гарантом чего она является. Так что, молодые-юные таланты, к борьбе за власть будьте готовы!..
Если демократические реформы, перемены в экономическом и политическом строе государства не на пользу нравственному благополучию общества, его культуре, искусству, литературе, то считать их прогрессивными оснований не имеется. Не знаю, как в других государствах Содружества, а у нас в Беларуси положение белорусской книги, белорусских журналов и газет становится с каждым днем все хуже. Полиграфические и прочие материальные мощности захватывают «энергичные люди», не имеющие никакого отношения к нашей национальной культуре. Раньше бесчетное количество бумаги расходовалось впустую на партийно-политическую псевдонауку и лжепублицистику. Теперь, вместо той несъедобной, отупляющей сознание печатной продукции, зеленой улицей идет якобы деидеологизированная халтура, оккультическая, полупорнографическая и прочая пошлость. Да так идет — что не продохнуть!.. Пошлость, дающая баснословные доходы ее распространителям.
Кажется, еще никогда государство не стояло так далеко в стороне от забот о душе человеческой, не было в такой степени безучастным к тому, что с нею, этой душой, делают обезумевшие от первых миллионных удач воротилы «культурного» и прочего бизнеса. Как будто государственные мужи всерьез верят, что можно построить правовое, цивилизованное общество на нравственно порочной основе. Главный же порок в том, что жадные, бесстыжие люди имеют возможность, ни на копейку не производя товара, огребать фантастические суммы, мгновенно превращаться в миллионеров. За счет всех честных людей, разумеется, за счет тех, кто живет с трудовой мозоли, кто воровать не способен.
А что же эти честные люди? Что они думают? У них есть исторический опыт. Они знают: все указы всех президентов рано или поздно будут опрокинуты, если они — вразрез с моралью человека труда, с совестью народа. Потому что эта совесть была, есть и будет. Она — не химера. И она — неубиенна. Непобедима. И подлинная культура зиждется токмо на ней.