MoreKnig.org

Дзе скарб ваш: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Брыль Янка



Шрифт:

Я пісаў рэцэнзію на тую праграму i выказаў свае адносіны да такога роду утылітарызацыі гісторыі ў імя «высокіх мэт» навучання i выхавання пакалення бязродных Іванаў...

He паспеў я адаслаць тое рэцэнзіі, як дайшла з гары Сінай звестка, што рускія «вучоныя»метадысты наогул адмянілі гістарычны прынцып пабудовы школьнага курса літаратуры i «предписали» ва ўсіх класах вывучаць адначасова i класікаў, i сучасных пісьменнікаў уперамешку. Літаратура, такім чынам, аддзяляецца ад гісторыі i ператвараецца ў набор займальных сюжэтаў, вумных маналогаў, прыдатных для «возбуждения положительных чувств». Калі ісці за такою метадычнай навукай i практыкай, якая накшталт Івана-дурня сячэ сук, на якім не паспела яшчэ толкам усесціся пасля кувыркання ў 20-я гады, у эпоху лабараторнага метаду i брыгаднага пражэкцёрства, дык увогуле трэба страціць павагу да сябе.

Тое, якую кнігу захоча выдаваць «Народная асвета», мяне неасабліва цікавіць. Мне хочацца напісаць кнігу сур'ёзную, прафесійна напісаць, лічачы настаўніка літаратуры разумным i падрыхтаваным чытачом, які б знайшоў у гэтай кнізе нешта новае, каб яна абудзіла яго думку i павярнула яе ў рэчышча адказнага грамадзянскага, эстэтычнага i філасафічнага мыслення. Упэўнены, што ў такой кнізе ёсць сапраўдная патрэба. Сам жа я вяду штогод практыку студэнтаў у школах. А выдавецтва?.. Не захоча «Асвета» выдаваць, запрапаную «Вышэйшай школе» ці іншай фірме. Выдадуць, абы кніга была добрай. Зрэшты, няхай лепш ляжыць, чым мае жыць на правах пабірахі ці ўгодлівага прыслужніка нейкага баламута, які сам не ведае, чаго хоча, i не ўяўляе, колькі каштуе фунт творчай працы ды мастацкага густу.

Баюся, што не паспею ў час здаць рукапіс: работа сур'ёзная i цяжкая. Бачыш, нават біяграфічны раздзел зрабіць нялёгка. Праўда, ён мае быць па задуме не проста біяграфічным, але i светапоглядным. Не ведаю, ці гэта адчуваецца...

Даруй, што тлумлю Табе галаву праблемамі, якіх магло б i не быць, каб я сядзеў у акадэміі i памаленьку (па паўстаронкі ў дзень) мог сабе пісаць манаграфію пра пісьменніка. Хачу верыць сабе, што далей такіх заўвагаёмкіх раздзелаў будзе менш, хоць, як Ты мог заўважыць, па плану кнігі (наклееным на вокладцы той папкі, якую я Табе пасылаў), i ў далейшых раздзелах будуць з'яўляцца кавалкі біяграфіі, характарыстыкі жыцця, зробленых цераз прызму Твайго i Вашай брылёўскай сям'і. Усё гэта будзе праецыравацца на творы. Бо дасюлешнія манаграфіі ўсё ж будаваліся па прынцыпу: ад твора да твора. Мне хочацца ісці ад этапа да этапа. Будзе нялёгка. У тых выпадках, дзе давядзецца мець справу з раманам ці цыклам апавяданняў, кніга сама павінна стаць i этапам, цыкл нарысаў — таксама».

Як пастскрыптум — з майго пісьма яму ад 28 студзеня 1986 года:

«...Што да нашай з Табой «старэчай» забыўлівасці i памятлівасці — не думаю, што яны «злосныя» ці «зласлівыя». I мяне ў сім-тым памяць падводзіць, i трэба правярацца. Да пэўных промахаў Тваёй памяці я не магу быць абыякавым: нашы сяброўскія адносіны ў літаратурным свеце (дый шырэй) вядомы многім, i тое, што Ты пра мяне скажаш,— будзе лічыцца самым дакладным.

Так што, дружа, не злуйся i не «казнись».

Ну, а далейшы лёс манаграфіі быў нялёгкі. Аўтару ўсё-такі прыйшлося скарачацца да абавязковага серыйнага памеру, а гэта прывяло да балючых страт...

Мне асабіста з таго, што не ўвайшло ў кнігу, было найбольш шкада Валодзевых разваг пра маё любімае — мініяцюры. Праўда, гэта ён выкарыстаў пазней у грунтоўным артыкуле, змешчаным у яго апошняй прыжыццёвай кнізе «Усё чалавечае».

Усё пра мяне ды пра мяне... А ён жа пісаў мне i пра іншых.

«...З прыемнасцю прачытаў Тваё слова пра Адамовіча, кранае яно гуманістычнай азоранасцю, пераканальна-шчымлівым выяўленнем каштоўнасці жыцця i балючай дыялектыкі, што існуе паміж дружбай, найбольшай блізкасцю i адзінотай, непазбежнасцю адзіноты. Да гэтага далучаецца высокае адчуванне маштабнасці справы, якой мы служым. Апошняе адчуванне дазволіла Табе ўзняцца над юбілейным этыкетам (цяпер розныя віды таварыскіх i службовых этыкетаў знаходзяць масу служак) i гаварыць пра юбіляра, як пра слугу справы i праціўніка ўсякіх этыкетаў, свядомага i прынцыповага працаўніка. Гэта ў Сашы ёсць, i гэта бадай што галоўнае сярод многіх рыс яго характару. Трапна i не назойліва прачытаў Ты раман яго цераз жывы светлы вобраз (прататып) Ганны Мітрафанаўны [35], добра, старанна ацэнены i яго літаратурна-крытычны набытак, удала вырашыў сітуацыю досыць клопатную,— што Твая творчасць знаходзіла ў ім прапагандыста i прыхільніка — не абмінуў i не звёў гаворкі ізноў да этыкетнай удзячнасці.

Змог я заўважыць толькі пару драбнічак i азначыў ix на палях рукапісу. Ты ix разбярэш i, калі захочаш, вырашыш, дакладней — улічыш» (26 лютага 1977 года).

Ён любіў моладзь, умеў знаходзіць сярод сваіх студэнтаў дзяўчат i юнакоў з божаю іскрай, шчыра апекаваўся абласным літаратурным аб'яднаннем, па прэсе цікавіўся маладымі талентамі ва ўсіх кутках Беларусі, радуючыся поспехам i смуткуючы ад непажаданага.

У наступным фрагменце з пісьма пра аднаго маладога паэта я, нібыта i ўзгодніўшы гэта з Валодзем, прозвішча маладзена апускаю з педагагічна-прыязных меркаванняў.

«...Хлопец вельмі здольны, начытаны, памятлівы i ахоплены прагай паэтычнай славы, усё гэта было б цалкам добра, калі б захоўвалася нейкая мера суадносін творчасці з жыццём, а ён, як мне думаецца, так напорыста выціскае з сябе ўсю душу, што не застаецца часу, патрэбы, сіл, каб проста жыць, зносіцца з людзьмі. Пару вечароў толькі прагаварылі з ім над лёгкім віном, дык i размовы, i інтарэсы ў яго ўсе ў літаратуры. Я ўжо не ведаю, што думаць. Спрабаваў яму заўважыць, але ён i слухаць не збіраецца. Сам усё ведае ад «а» да «я». А дакладней — гэтае Я з'яўляецца пачаткам i канцом ведаў. Прачытаў яго вершы — ёсць цікавыя, хоць i кніжнасці хапае, між іншым, перайманне ў Караткевіча. Пакуль не магу разабрацца з гэтым хлопцам — i здольны, i па-свойму апантаны паэзіяй, i супярэчлівы, не самакрытычны. Можа, гэта сучасная сталічная норма характару i паводзін творчай адзінкі? Я ўжо толькі назіраю збоку i маўчу» (студзень 1977 года).

Траплялася i радасць, толькі радасць:

«...Двойчы быў у Брэсце Карпюк, адзін раз заехаў пагутарыць з нашымі абкомаўскімі спецыялістамі па сектантах, другі раз Алёша быў з Вольгай Іпатавай, выступал i тыдзень па лініі бюро прапаганды. Волечка зрабіла на мяне ўражанне таленавітага, прагна-дапытлівага дзіцяці, прытым за гэтай дзіцячай свежасцю душы прыхавана разумная дасведчанасць сапраўднага інтэлекту. З'явілася радаснае адчуванне, што яна далека пойдзе ў літаратуры i асабліва, відаць, у прозе. Дарэчы, гаварыла, што закончыла i здала ў друк аповесць пра Ефрасінню Полацкую. Слаўнае дзяўчо!» (18.Х.71 года).

I ўдзячнасць бывала ў радасці:

«...Атрымаў два лісты ад Веры Сямёнаўны i яшчэ раз шчасліва адчуў, якое гэта шчасце для нас, крытыкаў, што над усходамі нашай крытычнай руні стаіць такая звеннявая — добры дух ураджаю. Клапоціцца, дабіваецца i, відаць, даб'ецца, што мой Жылачка выйдзе без купюраў i без асаблівых страт» (студзень 1977 года).

Вера Палтаран узначальвала тады рэдакцыю крытым выдавецтва «Мастацкая літаратура». «Жылачка» — манаграфія Калесніка пра жыццё i творчасць Уладзіміра Жылкі, «Ветразі Адысея». Выданне гэтае, згодна з цэнзурні>імі нормамі часу, як ні змагалася светлая, мужная Вера Сямёнаўна, на жаль, выйшла з бязлітаснанедарэчнымі купюрамі. Валодзя вельмі перажываў гэта. A манаграфію ён рупліва дапрацоўваў да сваіх апошніх дзён.

Ён быў заўсёды вельмі перагружаны працай, абавязкамі, у нервовым напружанні, часта хварэў. У вайну — два раненні, з вайны вынес туберкулёз, лячэнне на цэлы дзесятак гадоў, потым язва i, нарэшце, цэлы букет...

A ўсё роўна з Мінска ён, амаль да апошніх дзён, вяртаўся з новымі заказамі, як нейкі навукова-літаратурны трактар (так я тады жартаваў), абчэплены кожны раз новым мноствам розных агрэгатаў. Варта паглядзець у шасцітомным Слоўніку беларускіх пісьменнікаў ягоную бібліяграфію, каб пераканацца, колькі паспеў зрабіць гэты да канца нястомны руплівец. A колькі хацелася зрабіць, давесці да ладу тое, што цяпер, на жаль, засталося ў накідах або толькі ў задумах...

Для ілюстрацыі — два фрагменты з розных пісьмаў:

«...Атрымаў ліст ад Чалмаева з «Дружбы народов», прапануе некалькі тэм. Перспектыва прывабная. I хочацца, i колецца... Не ведаю, ці спраўлюся напісаць, бо планы i так пераўзыходзяць мае мажлівасці. Ніяк не давяду да ладу Салагуба, а за акадэмічны артыкул, можна сказаць, не браўся. Незакончаны ляжыць палемічны артыкул аб перыядызацыі старажытнай літаратуры i дапаможнік па выразнаму чытанню. Уклініўся ў мае планы даклад аб эстэтычным выхаванні, які я прачытаў на абласным семінары настаўнікаў мовы i літаратуры. Асноўная думка: сувязь эстэтычнага выхавання з жыццём, г. зн. з роднай прыродай, грамадскім i бытавым укладам нашага нацыянальнага раёна i нацыянальным (рэгіянальным) мастацтвам,— так быў захапіўся працай, што хацеў давесці даклад да кандыцыі журнальнага артыкула, але зараз гляджу на здабыткі гэтага даклада скептычна, мажліва, пазней, сабраўшы больш матэрыялу, давяду гэтую справу да нейкага канца».

Гэта — са снежня 1960-га. Тады, калі ласка, з лістапада 1973-га:

«...Вісіць на шыі яшчэ раздзел для акадэмічнай гісторыі літаратуры на рускай мове i рукапіс Серафіма Андраюка (на рэцэнзіі) — дай бог закончыць да канца наступнага месяца... Каб як збавіцца ад пачуцця затумканасці — нічога не хацеў бы. А то налятае адно на другое, i бегаеш у вечных даўжніках, уцякаеш ад крэдытораў...»

Такія фрагменты з пісьмаў можна было б трывожна, прыкра множыць...

Забанальненым словам «хобі» мне не хочацца называць ягонае захапленне жывапісам, разьбой па дрэву, мастацкай фатаграфіяй — усё гэта было ў яго не толькі адпачынкам ад навукі i літаратуры, усюды ён дамагаўся прафесійнасці.

У падрыхтоўцы да выдання кнігі «Я з вогненнай вёскі...» у нас былі два выдатныя памочнікі — рэдактар Васіль Сёмуха i мастак Арлен Кашкурэвіч. Процьма работы, якая несправядліва называецца «чарнавой». Гэта тая работа, якой пасля не відно, відаць толькі промахі, недапрацоўкі, памылкі. А каб ix не было — патрэбна нямала цярплівасці, як з пчоламі, цягавітасці, як у аратага, дадамо яшчэ светлую думку, відушчасць i творчае азарэнне, якое не адразу ўспыхвае на жары ці прыску. Калі з Васілём Сяргеевічам працавалі мы ўдвух з Адамовічам, дык з Арленам Міхайла.вічам Калеснік адзін. Пакуль ішла яго работа з мастаком, якога адрознівае i надежны густ, i пленная практыка афарміцеля, а таксама i мяккая, але паслядоўная настойлівасць, Валодзя, i сам мастак, пісаў мне зрэдку i пра цяжкасці, i пра ўдачы ў пошуках належнага вырашэння той ці іншай формы падачы матэрыялу. Прычым трэба памятаць, што яму трэба было i ў Мінск прыязджаць неаднойчы i што ўся тая процьма за чатыры леты назапашанага матэрыялу ў падачы для кнігі рыхтавалася ім не ў больш-менш прыстойнай фоталабараторыі, а проста ў цесным ванным пакоі, i не ў поўнай свабодзе для гэтай работы, a дзённымі ды вячэрнімі прыхваткамі, нібы між іншым, пасля лекцыяў, паседжанняў, дакладаў, літаратуразнаўчых работ, якія ў сваю чаргу, а часцей без чаргі патрабавалі надежна й увагі.

[35] Ганна Мітрафанаўна (1904-1979) — маці Алеся Адамовіча.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Каракумы: заря цивилизации
Каракумы: заря цивилизации
[Научпоп]
АКАДЕМИЯ НАУК СССР Серия «Из истории мировой культуры» Вадим Михайлович Массон, Виктор Иванович Сарианиди КАРАКУМЫ: ЗАРЯ ЦИВИЛИЗАЦИИ Утверждено к печати редколлегией серии
0
Первый ящик снизу
Первый ящик снизу
[Детективы]
Детектив, в котором жизнь подчинена шахматным комбинациям. Современный Милан. Серия загадочных убийств происходит по ночам. Около каждого тела хитроумный преступник оставляет распечатку шахматной
0
Гимн шута XXVI
Гимн шута XXVI
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Книга двадцать шесть: Мечтаешь о силе Великого Воина или мощи Архимага? Призови Дух предка при помощи древнего ритуала! Только помни, что Судьба пошутить тоже любит. Так что "просьбу" она твою
0
В складках времени. Разговоры об истории
В складках времени. Разговоры об истории
[Государство и право / Научпоп]
Известный французский историк Патрик Бушрон задается извечно актуальным вопросом: в каких пространствах и сферах социальной и культурной жизни может проявляться политика? Он утверждает, что политика
0
Бандитский Запад. Маньяки, мафиози, грабители
Бандитский Запад. Маньяки, мафиози, грабители
[Исторический детектив / Триллер / Публицистика]
В книге собрана уникальная коллекция шокирующих и необычных криминальных историй, происшедших на Западе с 1811 года по 1996 год. Вас ждет захватывающее путешествие по страницам истории мировой
0
Ледоруб для Троцкого. Как мы ликвидировали «демона революции»
Ледоруб для Троцкого. Как мы ликвидировали «демона революции»
[Биографии и Мемуары / Публицистика / Военная документалистика]
В истории мировых и советских спецслужб эта операция занимает особое место: 21 августа 1940 года в Мексике агентом НКВД Рамоном Меркадером был убит один из самых зловещих вождей Октябрьской революции
0
Каменный пояс. Демидовы. Наследники
Каменный пояс. Демидовы. Наследники
[Историческая проза / Старинная литература: прочее / Советская классическая проза]
Талантливый тульский оружейник Никита Демидов получил в награду от самого Петра I уральские земли и заводы – так началась история богатейшей промышленной династии Демидовых, находчивых и
0
"Дом Зверя". Компиляция. Книги 1-5
[Зарубежная фантастика / Ужасы / Мистика]
«Дом чудовищ (Дом Зверя)» — мрачный и захватывающий хоррор о том, как легенды оживают в глубине заброшенного особняка в тихом американском городке Малакас‑Пойнт. Жители давно привыкли к слухам о
0
Музеефикация историко-культурного наследия России
Музеефикация историко-культурного наследия России
[Культурология / Документалистика]
Музеефикация, то есть превращение в музеи памятников, ансамблей, фрагментов среды со всеми входящими в нее движимыми и недвижимыми объектами, животным и растительным миром, существующими на этой
0
"Фантастика 2026-221". Компиляция. Книги 1-29
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной 221-й томик серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. В основе своей, романы включённые в эти сборники, есть эксклюзив, так как
1
Я буду ждать тебя в Париже…
Я буду ждать тебя в Париже…
[О любви / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Аня всегда была правильной во всех отношениях. В один миг измена мужа разрушила её идеальную жизнь как карточный домик.В попытках вернуть свою прежнюю жизнь Аня решается на авантюрное путешествие во
0
Пока, до завтра!
Пока, до завтра!
[Современная проза / Историческая проза]
Зимним утром в начале 1920-х годов на ферме в сельской глуши Иллинойса раздается выстрел. Убит мужчина по имени Ллойд Уилсон. Завязка, которая могла бы стать началом обыкновенного детективного
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
10
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
7
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
7
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
5
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
4
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
24
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
7
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Тревожность – это нормально. Как устроена тревога, почему она полезна и когда она вредит
Тревожность – это нормально. Как устроена тревога, почему она полезна и когда она вредит
[Психология]
Как превратить тревогу из врага в союзника, который помогает ориентироваться в сложном мире? Подход, сочетающий научную строгость с практической мудростью для тех, кто устал от бесконечных
0
Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
Дуэль умов. Операции британской секретной службы во Франции во Второй мировой войне
[Военная документалистика / Военная история / Публицистика / Старинная литература: прочее]
Поглощавшая Европу гитлеровская Германия на поверку оказалась колоссом на глиняных ногах. По примеру советского народа начались попытки сопротивления гитлеровскому «орднунгу» и в других
0
Под покровительством монстра
Под покровительством монстра
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Сказки Снежного леса
Сказки Снежного леса
[Юмористическое фэнтези]
Чем можно заняться парочке спасателей, застрявшей в аномальной зоне в Снежном лесу, да еще и в ночь Смены Года? Только травить байки у костра. И то, что коллеги по несчастью друг друга не жалуют,
1
Крымская война на окраинах Российской империи
Крымская война на окраинах Российской империи
[Исторические приключения / Военная документалистика]
Крымская (Восточная) война 1853–1856 гг. традиционно ассоциируется в первую очередь с событиями героической обороны Севастополя. Но военные действия были не только в Крыму. Ожесточенные бои, в
0
Любовь под наркозом
Любовь под наркозом
[Современные любовные романы / Любовные детективы / Короткие любовные романы]
От его взгляда у меня дрожат коленки и заплетается язык. Наверное, дело не только в том, что я сейчас лежу под наркозом, а он следит за моим пульсом. Проклятье в том, что этот красивый мужчина – мой
0
В южных полярных широтах
В южных полярных широтах
[Путешествия и география / Геология и география]
Автор — известный полярный географ, гляциолог, участник шести советских антарктических экспедиций — рассказывает об одном из последних своих путешествий в южные полярные широты. Читатель
0
Стратег из ниоткуда. Книга четвёртая
Стратег из ниоткуда. Книга четвёртая
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Сперва ты работаешь на репутацию, затем уже репутация работает на тебя. Орков Жёлтой Рыбы и их свирепого человека-вождя Альвара Завоевателя соседи, даже более многочисленные и сильные, стали
2
Не даться красному дракону!
Не даться красному дракону!
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
У факультета попаданцев есть негласные правила: 1. Не заводить фамильяров – за них штраф в годовое жалованье адепта. 2. Не выходить из комнаты ночью – профессора выгуливают умертвий, и адепт
0
Не дёргайся, граф! Снимаю!
Не дёргайся, граф! Снимаю!
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Самиздат]
Спасая чужих детей, погибла сама. И теперь едва начатая книга о попаданке в XIX век останется недописанной. Что значит «я попала в собственный замысел»? Здесь всё не так! Моя Катя должна
1
Водный барон. Том 4
Водный барон. Том 4
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Заключительная 4 книга цикла. Голод. Предательство. И пар. Шестнадцатый день блокады Малого Яра. Запасы еды исчерпаны, люди на грани, а враг зажал реку стальными цепями. Кажется, что выхода
0
Памяти Каталонии. Эссе
Памяти Каталонии. Эссе
[Публицистика / Историческая проза]
Гражданская война в Испании — глазами очевидца и участника боевых действий. Война во всей ее неприглядности, со всеми противоречиями, играми и ложью тех, кто пытался на ней нажиться, и отчаянной
0