Віктар адразу панік. З алкаголікамі, на жаль, размаўляць можна толькі так.
Абедаў?— спытаўся я мякчэй.— Давай лепш пойдзем і паабедаем!
Чорт з табой, ты начальнік, грошай маеш багата,- ажывіуся ен.
Жывём, хлеб жуём...— дастаў ён пачак папярос і кісла ўсміхнуўся.
Расказвай, дзе ты цяпер, што робіш? — цягнуў я, хоць ведаў пра яго ўсё. Спачатку ён працаваў намеснікам старшыні райвы-канкома, потым пачаў запіваць, каціўся ўсё ніжэй і ніжэй. За гэтыя гады паспеў некалькі разоў ажаніцца.
Дзе? Вось ужо трэці месяц качагарам у бальніцы! — кінуў ён з раздражненнем, быццам кажучы: сядзіце там сабе на цёпленькіх месцах, а пра таварыша забылі!
3
Мы сядзелі ў рэстаране, і Віктар усё пасмейваўся з мяне, што я нічога не ем, бо не выпіў. А хто не п'е, на яго думку,— непаўнацэнны чалавек, ён не ведае сапраўднага жыцця.
Цуд! Гэта ён яго ведае?..
Цяжка было слухаць яго разважанні і адначасова было шкада чалавека, які па дурасці так нявечыць сваё жыццё.
Ну, а твая палячка як пажывае? — не надта выбіраў ён словы.— Адхапіў кавалак, лаўкач!
Нічога, жыве,— прапусціў я міма вушэй грубаватасць.
Тады вып'ем за яе!
Прабач, ужо выпіў сёння сваю порцыю, больш не магу...
Усё хітрыш, выслужваешся перад начальствам, баішся, каб плямкі на біяграфіі не было, каб не данеслі на цябе што-небудзь!
Я і гэта сцярпеў.
Ну як хочаш, мне будзе больш... Дык хоць еш!.. Ах, праўда, у вас інтэлігентныя страўнікі, розныя дыэты, рэжымы, пячонкі...
«Дзе ён жыве? Хто яму мые бялізну?.. Аднак хтосьці ж церпіць яго!.. А можа, ён вечарамі нават гуляе з дзецьмі — сваімі ці чужымі?!.»
Захацелася даведацца пра сябра больш падрабязна, але я не стаў мучыць Віктара. Толькі паказаў на пусты рукаў:
Віця, ты ніколі не расказваў мне. Дзе цябе стукнула. У самалёце? Раскажы, калі ласка!
Вось і крыўдна, што на зямлі! — неахвотна кінуў ён.
Ну-у? — здзівіўся я больш чым трэба, выклікаючы яго тым самым на шчырасць.
У лесе натрапіў на леснікоў-гадаў, — уздыхнуў ён.—Вырата-вала адна полька — нямецкая перакладчыца з Вільні...— Вочы яго зацяпліліся, і ён здаўся мне ўжо добрым хлопцам.
Курносая! — крыкнуў ён афіцыянтцы.— Падай, дзетачка, папярос!
Перакладчыца?
Ага...
«Ці мала было тады ў Вільні перакладчыц-полек, якія ратавалі нашых людзей?» — супакоіў я сябе.
Збілі мяне пад Беластокам,— закурыўшы і прагна наглытаў-шыся дыму, пачаў ён апавядаць.— Прызямліўся я на агародзе, адчапіў парашут і — ходу. З сабой меў толькі пісталет. Зайшоў на нейкі хутар. Дзядзька даў на дарогу сала, торбу квашанай капусты, салдацкую коўдру, запалак, табакі, і я падаўся на ўсход. Прабіраўся ноччу. Днём вылежваўся ў гушчары і дрыжаў: макрэнь, холад, доўгія дні — мае ворагі. Ежа хутка скончылася. Вопратка каторы дзень не прасыхала. Вылеціць птушка — уздрыгваю, з-за кожнага куста так і чакаю ворага. Адным словам, становішча — хоць ты плач!
На другі тыдзень схапіла мяне яшчэ і ліхаманка. Аслабеў зусім: думаў — капут! Хоць бы на партызан патрапіць!.. I вось нехта мяне штурхае руляй вінтоўкі пад бок. Прачнуўся і доўга не магу дайсці да ладу. Ляжу зусім блізка ля шашы, між свежых сажняў дроў. Як сюды забраўся, не магу ўспомніць. Бачу над сабой двух з вінтоўкамі. Партызаны!.. Прашу: «Вады!» — «А ну, хопіць вылежвацца! — злуюцца і зноў поруць вінтоўкамі:— Уставай!» I тут бачу — леснікі!
Аднаго з іх я палажыў адразу. Другі стрэліў у мяне, перабіў косць правай рукі і скочыў, падлюга, за дрэва. Пачалася дуэль. Ён — з вінтоўкі, я — з пісталета. Абодва гарачымся. Я з левай не магу пацэ-ліць. Ён, гад, прастрэліў яшчэ мне грудзі.