Раптам побач з намі як бы выбухнула граната — бліснула магніевая ўспышка, і засмярдзела серай. Мы ўздрыгануліся і схапіліся за пісталеты.
Адбой! — апрытомнеў я першы.— Пятро, ты клаў пад сасну ўзрывацель на праверку!
У чым справа? — пацікавіўся капітан.
Усё ў парадку, камандзір. Узрывальнікі не нашы, загра-нічныя. Думаў — папсутыя ў іх хімікаты. Ажно не, малайцы саюзніч-кі, узарваўся дакладна праз трыццаць мінут. Што я табе казаў, Маня?!
Будзе вам ужо прыдзірацца!
I зноў ніхто не звяртаў на мяне ўвагі.
Я пранікся пашанай да невялічкага калектыву герояў-прафе-сіяналаў. Сваёй маленькай групкай яны рабілі больш за нашу брыгаду.
Барташэвіч, калі ідзеш у разведку? — спытаўся капітан.
Трэба ісці. Па чыгунцы ў бок фронту немцы пачалі вазіць нейкія бутлі. Неабходна праверыць, ці не рыхтуюцца да хімічнай вайны.
Маня з табой пойдзе. Табе на віленскую чыгунку? I ёй у той бок. Возьмеш яе з сабой!
Я ўзрадаваўся, што будзе магчымасць пагаварыць з ёю пра Вільню:
Да пабачэння!
4
Ішлі мы з Марусяй першымі, а за намі — хлопцы. Яна крочыла бойка, як дзяўчынка, але ўвесь час заставалася сур'ёзнай.
Ля дарогі стаяў дзікі казёл і аглядаў нас цікаўнымі вачамі. Раптам штосьці яму не спадабалася, ён гнеўна тупнуў нагой і брахнуў:
Таф!
Не пазнаеш? — закрычаў я.— Прывітанне!
Казёл брыкнуў цераз елачку і знік так, што не зварухнулася ніводная галінка.
Дзяўчыну не развесяліла і гэта.
Тады я заглянуў у карзінку суседкі. Тыповая карзінка спекулянт-кі: ніткі, іголкі, сахарын, нямецкае мыла з гліны, кавалачак худога сала. А пад усім пабліскваў чорны лак на магнітных мінах. З-за Дануты я быў уважлівы да разведчыцы.
Паказаліся дзяўчаты з абвязанымі дзеразой кошыкамі. Губы і пальцы ў іх — нібы ў сінім чарніле.
Прыгажуні, дайце ягад! — спыніў я іх. Дзяўчаты часта дыхалі ад перапуду.
Дародныя, а скупыя, каб вас памор пакараў!
— Ой, дзядзечку, настаўляйце шапку, толькі здыміце праклён!
З цябе здымаю, а з іх не!
Усе зарагаталі і пачалі вытрасаць свае кошыкі. Дзяўчаты пайшлі, а я спыніў Марусю і прысыпаў яшчэ міны ягадамі.
Так лепш? -- спытаўся.
Ага...
Дзяўчына ніяк не давала ўцягнуць сябе ў размову.
Перад вачамі паўстала пакрыўджаная, з дакорлівым позіркам Стася. Праз хвіліну я зноў падумаў аб Дануце і стараўся дагадзіць разведчыцы.