Я рассеўся на лаўцы надоўга.
Гм, няйнакш іхні чалавек з Вільні. Зусім магчыма, што яна ведае і Дануту. Магчыма, яны сябруюць?.. Не надта стане яна ўдавацца з табой у падрабязнасці сваёй біяграфіі — разведчыца.
Сокалаўцы лічылі мяне сваім чалавекам, таму Пеця гаварыў у поўны голас. Па абрыўках фраз і тону я зразумеў, што абое чакаюць важнай весткі, а яе ўсё няма.
А вы, Пятро Змітравіч, навучылі мяне так як трэба? — пыталася дзяўчына.
Падумай жа сама. Пад галаву класці міну нельга, выбухам толькі падкіне падушку — і ўсё. Ты так не клала?
Не!
У ложак пад траверс пакласці — сяннік уратуе!
А я пад пярыну яму сунула...
Правільна! А перад гэтым дэтанатар засадзіла ў міну?
Засадзіла. Яшчэ не ўлазіў, то шчоткай пастукала...
От гэта дарэмна! Дзякуй богу, што не ўзарвалася ў руках. Няважна, калі да канца не ўлазіў. Усё роўна здэтаніраваў бы!.. Такім чынам, дэтанатар шчоткай загнала і дзірачкі сышліся?
Што-о?
Калі загнала, дзірачкі ў дэтанатары і міне сышліся?
Ой, дайце атруты!
Сілуэт дзяўчыны захістаўся ў бакі ад роспачы.
Марусь!
Вы мне пра дзірачкі нічога не гаварылі, ой!
Маруся, пачакай!
Ой, атруты мне!.. Забіце мяне, задушыце!..
Дай слова сказаць!
Столькі падрыхтоўкі, столькі ахвяр з-за гэтага праклятага ляйтэра, і ўсё прапала з-за дурных дзірачак! Ой, не выжыву!
Дурніца, пачакай, не лямантуй! Пры чым тут дзіркі? Міна ўсё роўна здэтаніруе, абы толькі...
Ма-аманька-а!
...Абы толькі ўзрывальнік прыткнуўся да толу!
I слухаць не хачу нічога! Вы мне пра іх не ўспаміналі. Ніякіх там дзірачак не было! I пра іх я нічога не ведала! Я ж вам гаварыла, да гэтай справы не па-ды-хо-джу! Ой, я такая дурная, навошта я зга-дзілася!
Ну супакойся. Вось табе другі ўзрывальнік. На, і ўзвядзі таксама.
Я на яго і глядзець не хачу!
Яшчэ. Яшчэ цягні, не бойся. Так. Цяпер мы пакладзём яго пад сасну. Праз паўгадзіны — пабачыш сама, узарвецца!
3
Охкаючы і трымаючыся за галаву, дзяўчына паплялася ў зямлянку. Пятро падышоў да мяне. У дэсантнікаў хлопцы як на падбор, а Трашкоў — ростам з мяне. Ён хвіліну прагна курыў. Вочы яго нічога не бачылі. Тады ціхім, падабрэлым ад узрушэння, віна-ватым голасам праказаў: