Абодва бакі яшчэ мелі аргументы, але раздуваць спрэчку пры жанчынах было няёмка. I ўсе прыціхлі.
Панове, давайце гаварыць пра што-небудзь іншае! — папрасіла Дануся.
Весці свецкую гутарку было ўжо немагчыма. Заставалася адно — разысціся. Але нас сюды запрасілі. Сабрацца проста і пайсці — не выпадала. Я нерашуча азірнуўся.
Як і раней, драмаў кот, а Гектар клацаў зубамі на мух. Гэтак-сама пякло сонца. Толькі мы пе былі тыя самыя. Хлопцаў аж разрывала ад узбуджэння.
Надзьмутая, як сава, генеральша паспешліва гартала кніжку і ніяк не магла знайсці патрэбную старонку. Дануся роспачліва зыркала на мяне, шукала ратунку. Гэтыя пытанні з ёю мы ўжо даўно абгаварылі. Было яе шкада. Трэба было падаць прыклад і пачаць развітвацца. Ды ўкраінец справакаваў новы выбух.
Пагутарылі, называецца. А ўсё з-за гэтага яўрэя,— штурхануў ён Яцкевіча.— Зацягнуў нас сюды...
То пан яўрэй? — здзівілася зноў Дануся.
Жыд! — гледзячы ёй у вочы, заявіў Яцкевіч.
?!
I вось стаю побач, не кідаюся на вас. Нават адзін вечар выконваў з вамі небяспечную работу на вуліцы Міцкевіча. Памятае паненка?
Генеральша насцярожылася.
Але ж я не раблю ніякай розніцы паміж нацыямі!..
Толькі пан Браніслаў і пані Вацлава?
Уся польская эканоміка — у іхніх руках. Мы павінны змагац-ца з яўрэямі насмерць! — кінуў князь.— Інакш яны нас задушаць ва ўласнай краіне!
Пан католік? — спытаўся Яцкевіч.
Католік.
I верыць пан у бога? Ваша рэлігія вучыць вас цкаваць адных на другіх?
Дэмагогія!
Генеральша адвярнулася зноў:
Жыды замучылі на Галгофе Хрыста!
Іуда быў яўрэй! — выйшаў з сябе князь.
Прабачце, а хіба сам Езус Хрыстус не быў жыдам? — спакойна заўважыў Яцкевіч.
Не па методзе Іуды заманілі вашыя хлапца ў пастку і павесілі? — напаў на генеральшу ўжо я.— Вы ж столькі гадоў былі ў няволі, вас ссылалі, вешалі, чаму ж вешаеце і трымаеце ў няволі вы? Няўжо нічому вас не навучыла гісторыя?
Счапі-іліся! — з хваляваннем працягнуў князь, які ўжо шукаў прымірэння.— Эх, хлопцы капітальныя — я вам скажу! Шкада, не карпаранты!.. Дарагія, вы не на правільным шляху, пся крэў!.. Ну, даб'ецеся, што адзін горад будзе лічыцца ўжо вашым, а ці пастанеце шчаслівымі?!. Ці будуць шчаслівыя людзі, якім вы гэтага дабі-ваецеся?.. Адумайцеся!.. Вы — нявольнікі ўмоўнасцей і сваіх сектанц-кіх ідэй, якія самі сабе стварылі вы — баптысты, суботнікі!.. Даб'ецеся свайго — і зноў будзе столькі ж нездаволеных!.. Глупства ўсё гэта!.. У майго старога было семнаццаць жонак, сярод іх — сусветныя артысткі!.. Ён мог запрэгчы летам чацвёрку коней у сані і ехаць па дарозе, высыпанай соллю!.. I я шчаслівы, бо магу рабіць што хачу!.. Пся крэў, я ўехаў на кані ў банкетную залу, вы ўехалі б?!.
Нейкая сіла кінула мною на яго з кулакамі:
Чыім гарбом ты шчаслівы, ты?!. Якой цаной твой бацька быў шчаслівы?!
Я не згодзен весці гэтак дыспут! — адступіў ён, перапалоханы.
А я пляваць хацеў на тое, з чым ты згодзен, з чым не!
Пані Вацлава, я пратэстую! Мая нявеста тут цэлы Камінтэрн сабрала, не хапае толькі негра і кітайца!
Данка, пана Браніслава абражаюць!..