Так? — разгубіўся я.
Пан упэўнены? — кінуў Шыманскі з двухметровай вышыні.
Сядайце, панове!— замітусілася Дануся, адчуўшы няладнае.— Сюды можна і сюды...
Паненка вельмі клапатлівая.— Шыманскі апусціўся на лаву, ляпнуў далонню па афарбаваных у зялёны колер планках.— I на самай справе, сядайце, калегі!
Ты не злуеш? — шапнула мне Дануся.—Янку, глядзі, у мяне тут левыя і правыя — нібы ў салоне Марылі Верашчакі ў Туганавічах: філарэты і філаматы...
Аднак не ўсе былі такія стрыманыя, як украінец. Князь закрануў нас за жывое. Хацелася спрачацца, біцца, а чалавек дужэйшы, калі стаіць на нагах.
Тым часам Браніслаў працягваў:
Я ўпэўнены — у нас тры закаранелыя ворагі: украінец, яўрэй і літовец. З беларусамі ў нас мір.
Чатыры пары нашых вачэй спаткаліся. Першым пайшоў у паступленне Шыманскі:
— А чым, напрыклад, украінцы праштрафіліся?
Але,— падхапіў Яцкевіч.— Чым ты, хахол, дапёк ім гэтак, што яны цябе лічаць ворагам нумар адзін?
То пан украінец? — жахнулася Дануся.
Самы сапраўдны.— Шыманскі зухавата расклаў на спінку лавы мясістыя рукі.
Любецкі не ведаў, што казаць.
У генеральшы выпала кніжка. Дама павярнулася і кінула зводдаль:
Вы забралі ў пас Кіеў і хочаце яшчэ Львоў!
Пані Вацлава мае рацыю! — апамятаўся Браніслаў.— Гэтыя землі — кавалак нашай гісторыі!
Так ужо і вашай!
Дануся стаяла побач. Я адчуў, як і яе ўсю падмывае. Яна не вытрымала, дапамагла мачасе:
А Збараж? А Вішнявецкі?
Што ваш Збараж? Што Вішнявецкі?!— выбухнуў Шыманскі. — Кіеў — наша сталіца! А Львоў — пабудаваны нашым князем Данілам у гонар сына Льва!
Я прыстаў да паненкі:
Цікава, каб хто ў вас забраў Кракаў і хацеў захапіць яшчэ Варшаву, як бы вы да яго аднесліся?
Дануся прыціхла. Генеральша мелася кінуць нешта вострае, але чамусьці не адважылася і аж пачырванела.
Не ўсім палякам мы ворагі,— аб'явіў Суткус.— Юзэф Шус пават сябраваў з намі!
Думаеш, яны ведаюць, хто такі — Шус? — заўважыў Шыманскі і разваліўся на лаўцы яшчэ больш задзірліва. Тады ён змераў вачыма князя і паказаў на Суткуса:
Ён — літовец. Цікава, што яму скажаце?
Літва ў нас Вільню хоча забраць!
Вільнюс — наша сталіца! — абурыўся Альбінас.— Вы яго трымаеце сілай, бо нас у дзесяць разоў менш, чым палякаў! Настане час, і мы вернем сталіцу!
I беларусы маўчаць не так сабе! — падступіў я да князя.— Не было выпадку нам гаварыць. Настане і наш дзень, скажам і мы сваё!