Янку! — з папрокам накінулася на мяне Дануся.
Але я яе не паслухаў:
Ты ўехаў на баль дзеля паненкі?!. А я адбяру ў цябе тваю ня-весту, і што ты зробіш?! А ты — што, зноў будзеш вучыць мяне праві-лам добрага тону і добрых паводзін?!.— прыстаў я ўжо да Данусі.
Больш ужо ніхто і не думаў пра ветлівасць.
Пагуто-орылі, называецца! — кінуў Шыманскі, калі мы пакідалі панадворак генерала нібы поле бою.
3
Набліжаўся канец навучальнага года. У мяне на курсах ніякіх экзаменаў у гэтым годзе пе было. З кожным днём я меў усё больш вольнага часу.
Аднаго разу на гары я назбіраў розных чарапкоў і разглядаў іх. Абудзіў ва мне гэтую схільнасць Луцэвіч з музея. Цяпер куды б я ні ішоў, заўсёды ўважліва глядзеў сабе пад ногі і ў кожным кавалачку крэменю бачыў наканечнік стралы, скрэбла, а ў чарапку — рэшткі пасуды продкаў.
Дануся не здала толькі антычную літаратуру і якраз зубрыла Юлія Цэзара. Але вучоба ў той дзень штосьці не лезла ёй у галаву. Гартаючы старонкі, яна нясмела праказала:
Янку, мамуся ўчора паехала ў Познань да таты...
Ну?
На чатыры дні...
— А што мне за бяда?
Увесь час я прыкідваўся, што мне няма ніякай справы ні да яе бацькі, ні да мачахі. I сапраўды, яны мяне не цікавілі. Цяпер жа я вы-пусціў з рук чарапкі. Калісьці Дануся казала, што на лета збіраецца з маці за граніцу. Праходзілі апошнія нашыя дні, мяне кранула трывога.
Пан Фелікс — у Новай Вілейцы. Фрося таксама паехала на вёску. Мы засталіся з Гектарам і цёткай Антосяй. Цётка цябе любіць... Ты ёй пагадваеш аднаго хлопца, які загінуў у вайну...— Грудзі яе часта ўздымаліся, нібы ім не хапала чым дыхаць.
Я здагадаўся — хоча запрасіць мяне ў госці. Раптам не хапіла паветра і ў мяне.
А яшчэ застаўся Браніслаў, чаму яго не лічыш? — упікнуў я, сам не ведаючы навошта — проста мне сказаць так захацелася. Да гэтага часу, бытта згаварыўшыся, мы князя ніколі не ўспаміналі.
Ты ўсё, Янэк, жартуеш, а я — сур'ёзна...— у Данусі смешна ўздрыганула ніжняя губа.
Я размяк.
Было страшнавата. Але падбадзёрвала ўсведамленне, што хутка паеду дамоў. Атмасфера роднага кута, якой я ўжо дыхаў, дадавала адвагі і незалежнасці. Чаму і не схадзіць? Чаго я ўсяго баюся?.. Што трачу? Добра-то добра, а не, ліха з вамі, паны, завярнуўся і — назад.
4
Ва ўмоўлены час я накіраваўся ў генеральскі дом. Дануся з сяброўкай ужо чакала на парозе, вочы яе казалі: ага, бачыла, які ён у мяне зух?
Сюды ці не сюды? — замяўся я ля парога.
Просім! Мы ўгледзелі пана яшчэ на вашым панадворку...
Дзіўна, Дануся яшчэ ніколі так не бянтэжылася, як цяпер, у сваім доме. Я ад гэтага асмялеў.
Калі ласка, заходзьце! Асцярожна, Лёнгінус, не пабіце галавы!..
Я быў хоць і высокі, але да вушака парадных дзвярэй ледзь даставаў бы і рукой. I ад перасцярогі Данусі стала няёмка, бытта расказаў анекдот чалавек, у вуснах якога ён не гучыць.
Яніна! — прадставілася гімназістка і какетліва ўскінула на мяне карыя вачаняты.
Мне здалося, што ў дапытлівых яе зрэнках мільганула насмешка. Я нагадаў свой першы выхад на рынг, калі на мяне глядзелі гэтаксама з абразлівай цікаўнасцю. Я быў нездаволены: мы не дамаўляліся, што будзе яшчэ нехта,— на якое ліха тут гэтая фіфачка?!.
Але Дануся не адчувала майго настрою. Яна наогул страціла галаву, таропка кідалася то сюды, то туды. Пакуль я нехлямяжа кро-чыў па генеральскім калідоры, баючыся, каб не пакаўзнуцца, ад мяне не адставала Яніна Яна залётна ўсміхалася.