Сапраўды ж была сітуацыя. Мы нібы ў мяшку. Толькі далёка ўперадзе, ля калон кафедральнага касцёла, віднелася агароджа парку, за ёю — дрэвы.
Памчым туды, порамахнём агароджу, скочым у кусты, і мы — уратаваныя!
Які ты разумны! — абрэзаў я сябра.— У парку абавязкова хто-небудзь вартуе з паліцыянтаў. Гэтыя засвішчуць, і ў кустах будуць нас чакаць, як зайцаў. Там цёмна. З аветленага месца мы іх і не ўбачым!
А што нам застаецца?.. Стоп!.. Ціха, ціха...— У голасе таварыша прагучала надзея: — Барташэвіч, хто не рызыкаваў, той не перамагаў, хадзем да яе!
Пад лямпачкай тырчала самотная постаць жанчыны. Адзенне і пастава яе не выклікалі сумнення — прастытутка закінула вуду. Калі ноччу даводзілася ісці па горадзе, то я выбіраў у пяць разоў даўжэйшы шлях, абы толькі мепш сустракацца з такімі.
Алё, кветачка, мы цябе столькі шукаем! — крыкнуў ёй студэнт.
А я вас даўно чакаю! — у тон адказала шыракатварая дзяўчына і роблена ўсміхнулася. Голас яна мела трубны, ад грымасы твар і моцна пафарбаваныя вусны зрабіліся агіднымі.
Дзяўчына падалася насустрач.
Я аж жахнуўся. Гэта яна восенню прыставала, калі я еў маро-жанае! Вядома! Той самы шырокі твар, яна!.. Многа разоў выглядаў ж на вуліцы, адчуваючы жудасную, нездаровую, хвалюючую цікаў-насць. I на табе!..
Студэнт узяў дзяўчыну пад руку, мне трэба было браць пад другую, але я не мог адважыцца. Утраіх падаліся мы да парку.
Патруль увесь час ішоў на дыстанцыі, не рызыкуючы нас затрымаць і праверыць. Калі мы не тыя, трэба прасіць прабачэння. Паліцыянты трапіліся, відаць, з гонарам. Прызнацца, што яны памыліліся?.. Яны сачылі за намі зводдаль. Убачыўшы, як мы падчапілі жанчыну, паліцыянты вырашылі, што мы звычайныя распуснікі, і адразу адсталі.
Не такі ўжо і дурань Яцкевіч.
Ну, стакротачка, дзякуй табе, дарагая, за ўсё і шчыра жадаем поспеху — багатых кліентаў, а нам твой тавар не патрэбны! — аб'явіў пасмялелы студэнт жанчыне ў парку.
А-а, та вы та-ак? Хамы, свінні!.. У паліцыю заяўлю на вас!..
Пакінуўшы яе адну, раззлаваную, мы з усіх ног пабеглі.
Ты не ведаеш, кожнаму шпіку даюць рэвальвер? — спытаўся я ў сябра, калі мы апынуліся на гары Гедыміна. Пытанне не вылазіла з галавы.
Кожнаму.
Дык чаму Станеўскі купіў сам наган?
Ён толькі практыкант у іх.— Яцкевіч добра разбіраўся ў гэтых справах і віленскіх сышчыкаў пазнаваў нават на вуліцы.
Генрых не можа дачакацца і купіў зброю за свае грошы. Ведаў жа я, каму прадаць! Устаў бы з магілы Сцяпан, што б ён мне сказаў?!.
10
Па дарозе дадому я хваляваўся за Данусю: была ўжо трэцяя гадзіна ночы. Паненка і не ведала, што ўратавала нас: патруль затрымаўся толькі з-за яе.
Я знайшоў Данусю ў альтанцы садка. Дадому яе правяла студэнтка.
Янэчку, мілы, ты жывы?.. Я за цябе так баялася! — кінулася дзяўчына мне на грудзі,— Вярнулася і прачакала тут да світання! Чамусьці здалося, што цябе больш ніколі не пабачу! Зрабілася страшна-страшна... Я ўжо і малілася: «Езу, коханы, вярні мне яго хоць бы жывым!..»
Удзячны і ўзрадаваны, я прыпаў да яе вуснаў.
Калісьці Дануся пацалавала мяне праз сетку: нясмела і лёгка, нібы ластаўка на ляту кранула грудзьмі паверхню вады. Цяпер яе падатлівыя вусны затуманілі маю галаву. Цалуючы дзяўчыну, я адчуваў, як яна ўся горнецца да мяне, а па шчоках яе цякуць слёзы. Няўжо я змагу яшчэ калі яе пакрыўдзіць?
Ты так за мяне хвалявалася?
— Ах... Ах...— давілася яна шчаслівым плачам і раз-пораз уздыхала.
Я адразу ж і паляцеў сюды, як толькі вырваўся!
Колькі з-за цябе перацярпела, перадрыжала! — скардзілася яна ціха ў мяне на грудзях.