Тады навошта наогул існуе яна, калі. можна яе гэтак свабодна перастаўляць? — абурыўся я.
Як гэта «навошта»?
А — так! У мяне даўно была падазронасць, што яна зусім непатрэбная, яе прыдумалі, каб задаць вучням работы. Я яе вучыў на ўсялякі выпадак. Цяпер няхай зубрыць той, хто яе прыдумаў!
Данусю гэта забавіла.
6
У нас была свая гульня. Я крыўляў якога-небудзь галівудскага кінаакцёра. Дануся прыкідвалася абражанай і біла мяне кніжкай па галаве, я лямантаваў.
Або гулялі ў іспанскі цырк. Гектар быў быком, я — тарэадорам, а Дануся — суддзёй.
Бывала, Дануся са смехам давала мне замест законных трафеяў тарэадора — вушэй, капытоў і хваста — што-небудзь смачнае, у гэты час Гектар хітра лашчыўся да мяне.
Аднаго разу на гары застаў нас цёплы дожджык. Яшчэ ён зусім не сціх, а ўжо заззяла сонца, заблішчалі мільёны сярэбраных кропель. Перад намі мо на дваццаць колераў заіграла дзіўная дуга вясёлкі — выразная, свежая і вялізная, на ўсё неба.
Ведаеш, што гэта? — схапіла мяне за руку Дануся.— Глядзі, для нас вароты неба зрабіла, бачыш? Хадзем пад іх!..
Мы ішлі, а вясёлка дражнілася, адступала, пакуль не растварылася зусім.
Часамі Дануся перакладала змест артыкула з якога-небудзь замежнага часопіса, і мы разам захапляліся рознымі дробязямі.
Дзівіліся, напрыклад, што ў Англію прыехаў індыйскі магараджа і загадаў сабе ўставіць зубы з ... брыльянтамі!
Дзівіліся, што чалавечы арганізм створан з такім запасам тры-валасці, што, напрыклад, косць галёнкі можа вытрымаць дваццаці-пяціразовую вагу ўсяго цела.
Дзівіліся, што каб днём убачыць зоркі, дастаткова залезці ў калодзеж!..
Часамі прачытанае выклікала ў нас гарачую дыскусію і мы спрачаліся, забыўшыся пра ўсё на свеце.
У польскім часопісе «На шырокім свеце» пад фатаграфіяй няголенага пажылога тыпа стаяў сенсацыйны подпіс, надрукаваны тлустымі літарамі:
«Глядзіце, добра прыглядзіцеся, вось гэты немалады чалавек, інжынер Збігнеў Дунікоўскі з Варшавы, вынайшаў спосаб, як са звычайнага рачнога пяску рабіць золата!..»
Не ведаю, ці верыў хоць адзін чалавек з рэдакцыі часопіса ў тое, што там было папісана, але мы паверылі адразу і пачалі фантазіраваць, што б рабілі, калі б авалодалі такім вынаходніцтвам.
Я паклала б золата ў машыны, сздзіла б па Польшчы і раздавала б яго бодным,— з упэўненасцю заявіла Дануся.
А калі да машыны надыдзе пераапрануты багацей, тады што? Ім жа заўсёды мала свайго, яны папруцца да цябе ў першую чаргу, адно пакажыся з такой машынай!..
Не, гэты аргумент не надта страляў, я пашукаў іншы.
Чаму ты тады ўся скурчылася, калі маці ля касцёла раздавала жабракам грошы?.. Адчувала, што не вельмі прыемна браць падачкі. Ты сама ўзяла б?
Відаць, не,— прызналася яна.
Бачыш! Ну, а яшчэ?
Наладавала б у машыну цукерак, істужак, ездзіла б па вёсках і раздавала б дзецям цукеркі, а дзяўчынкам банты павязвала б...
Ага, банты. А яшчэ?
Во, я ведаю, што яшчэ зрабіла б! Каб мела шмат грошай, дала б іх у першую чаргу віленскаму «Дабрачыннаму таварыству жанчын-каталічак»!
Тава-арыству?
Гэта мая мара! Таварыству трэба шмат грошай, каб карміць бедных, выдаваць ім дапамогу. Мамуся кажа, у варшаўскіх сталовых гэтай арганізацыі вісяць нават шаўковыя фіранкі, а ў нас — толькі з марлі. I то іх парабілі мы з Яняй, дачкой пана старосты, ведаеш яе?.. Цяпер эканомлю кожны дзень на грошах, што выдае мамуся, і за-ношу іх у таварыства. Хутка мне споўніцца роўна васемнаццаць, тады мяне прымуць у члены таварыства і, як і мамусі, білет з пячаткай выдадуць!