Гэта ў яе ад рэлігійнага дурману. Нічога, пройдзе!..
Развітаўшыся з Данусяй, я пачаў марыць, як дапамагу генераль-скай дачцэ стаць рэвалюцыянеркай.
Што так будзе, амаль не сумняваўся.
Толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Полынчу. Дачка аднаго віленскага фабрыканта трапіла наліцыян-там у лапы, калі раздавала курортнікам на пляжы марксісцкую літаратуру.
А гады два таму назад у нашу вёску прыязджаў студэнт. Ён нібы чытаў сялянам лекцыю пра зоркі, а на самай справе прывозіў падпольшчыкам повыя інструкцыі. Тады хлапец расказаў, што ў горадзе ў яго ёсць сябар — генералаў сын — камуніст.
— Дома ў іх на стале,— казаў ён,— стаіць бронзавы бюст мар-шала Пілсудскага. Генерал і не ведае, што сын трымае ў бюсце камуністычную літаратуру!
Чаму ж тады не зрабіць падпольшчыцай і паненку? У яе такое чулае і добрае сэрца!
Дануся не мела якога-небудзь асаблівага таленту. У ліцэі яна была не найлепшай вучаніцай, атрымлівала пераважна чацвёркі і рэдка — пяцёркі. Гэтаксама ў яе было з музыкай, ігрой у тэніс — і там заўсёды былі лепшыя за яе. Але паненка расла ўсебакова развітым чалавекам. Ці не з такіх менавіта выходзяць сапраўдныя людзі?
Няўжо яна мяне не зразумее? Трэба выбраць зручны момант і ўзяцца за справу.
9
На Вялікай вуліцы быў кінатэатр паўторнага фільма. Калі меў грошы, я хадзіў толькі туды. За невялікую плату ў сеанс там паказвалі аж два прыгодніцкія фільмы — на паднішчанай кіналенце, але за чатыры гадзіны наглядзішся і наперажываеш уволю.
Тады мне падабаліся кніжкі пра Ната Пінкертона і фільмы пра каўбояў. Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, муж-насцю і сумленнасцю дзяцей прэрый. У фае і ў зале ніколі не ўключалі святла, і можна было не асцерагацца, што трапіш на вочы знаёмым.
Мне ўдалося ўгаварыць Данусю, і мы пайшлі туды разам.
Калі пачалася карціна, Дануся стала падобна на хлапчукоў у зале, якіх можна было ўшчыппуць, і яны нават не пачулі б.
Вяртаючыся з кіно, паненка спыталася, чаму я цяпер не працую пасыльным. Я расказаў, як мяне злавілі з пісьмом і праперлі з работы, як цяпер устаю ў чатыры гадзіны і да васьмі разношу па кварталах бутэлькі з малаком.
А ты ў гэты час толькі паварочваешся на другі бок у сваім мякенькім ложку!
Божа, чаму ж адразу пра гэта не сказаў? — ускрыкнула яна з дакорам.
Ну, во, будзеш ведаць цяпер!..
Матка боска, што рабіць?!. У мянс ёсць дзесяць тысяч злотых на ашчаднай кніжцы, але мне не споўнілася яшчэ васемнаццаці гадоў, не выдадуць у касе... Мо сукенкі мае старыя прадаць?.. Цяпер разумею, чаму цябе так дзівіла, колькі што каштуе!..
Ага, разумееш!..
Вярнуліся мы вечарам. Ісці дадому праз брамку Дануся не адважылася, я перасадзіў яе цераз зарослы дзікім вінаградам плот, і яна мякка скочыла на зямдю.
Янэк, нахілі галаву, штосьці скажу! — усхвалявана шапнула паненка.
Я нагнуўся да агароджы. Дануся прыткнулася губамі да маёй шчакі. Я адчуў пацалунак, лёгкі, нібы да твару дакранулася вуснамі дзіця.
Гэта — мая ўзнагарода, мілы, за ўсё, за ўсё!..— выдыхнула яна і панеслася дадому.
Нейкі час я стаяў нерухома, чуючы шэпт, які выйшаў з глыбіні Данусінай душы. Адчуваў дотык яе губ — халаднаватых, як рукі, да якіх незнарок дакрануўся шчакой, перасаджваючы дзяўчыну цераз плот. Гэта быў холад здаровага дзявочага цела, які валодаў уласцівасцю кружыць галаву і прыспяшаць біццё сэрца.
10
Яна мяне пацалавала!
У наступны дзень я вырашыў праявіць ініцыятыву. Да самага вечара дрыжаў ад хвалявання. Спаткаліся мы, калі зайшло сонца.
— Янэк, перастань!..— Нібы праз сон пачуў я спалоханы голас Данусі.
Разгадаўшы мой намер, яна ўперлася далонямі мне ў грудзі.