Пане Войцех, ніхто мяне не пытаўся?..
I да чаго ж проста гэтую праблему вырашыць праз запіску!..
Закаханымі вачыма паглядзеў ужо я на шчупленькі тварык старога, які, каб дадаць сабе важнасці, фарбаваў вусы. Але і фарба-ванне яго не ратавала. Вусы былі рэдкія, тапырыліся, адно смяшылі. На акне ляжаў яго старэнькі капялюш. Шаўковая падкладка ў ім была такая зашмальцаваная, што нагадвала патэфонную пласцінку, пакладзеную на дно капелюша.
На табе аловак, паперу! — загадаў швейцар.
Што вы! — спалохаўся я, уяўляючы сабе, як я зараз дзе-небудзь закрыюся і з якой прыемнасцю і трапятаннем душы буду выконваць яго прапанову.— Пісаць пайду дадому!
Валяй!
Праз гадзіну я даручыў яму канверт. Прачытаўшы на ім прозвішча, пан Войцех перапалохаўся:
— Генералавай дачцэ?.. Э-гэ, як ты высока, братка, меціш!
Бо і сам не з нізкіх! — асцярожным жартам прыкрыў я трывогу: возьме дзядзька ці пабаіцца?
Ты ж з-за яе, здаецца, прошлай восенню пагарэў, мала табе аднаго скандалу?
Я ўсё таптаўся.
Што ж, трэба выручаць свайго брата, сам да дзевак быў яры...— Стары адной рукой задуменна чухаў пад пахай, а другой — хаваў маё пісьмо ў шуфляду.
2
Ішоў я да студні, а пара біла ў нос з-пад пінжака. Не было часу сушыць верхнюю кашулю, давялося апрануць мокрую.
Ля студні нікога не было. Я схаваўся за дрэва, пачаў вартаваць. Праходзілі хвіліны, а на сцежцы ніхто не з'яўляўся.
«Няўжо стары не перадаў?» — толькі паспеў я падумаць і ўбачыў Данусю.
Яна была ў лёгкім плашчы і ў шапачцы. Напускная вясёлая абыякавасць не маглі схаваць скаванасці і страху на яе твары. Мне трэба было выходзіць, ды ногі бытта прыраслі да зямлі ад няўпэўненасці.
Дануся тым часам мінула студню і завярнула назад. Усё выглядала так, бытта яна тут не па маёй запісцы. От, ішла сабе дарогай, ды раптам успомніла, што нешта важнае забылася дома.
«Пойдзе, трэба хутчэй затрымаць, больш хавацца нельга! I чаго мне баяцца? Па запісцы прыйшла, не святая!..»
Калі я вылез з кустоў, у мяне так замірала сэрца, бытта я ныраў з гары ў бездань.
Сэрвус! — з напускной зухаватасцю павітаўся я па-лацінску, як віталіся віленскія гімназісты.
Дзень добры...
Даўно чакаеце? — прамямліў я непаслухмянымі вуснамі, падыходзячы да студні.
Не-е...— Збялелая паненка часта дыхала, і голас яе дрыжаў. Ёй было сорамна.
Бо мяне затрымалі...
Ці не студэнтка? — узялася яна за цэментовы круг.
Студэнтка? — здзівіўся я, беручыся за бетон з другога боку.
Вядома, у пана ёсць цяпер цікавейшыя сябры!.. З універсі-тэта імя Стэфана Баторыя!..
У тоне яе голасу я са здзіўленнем адчуў дакор і нешта набалелае. Ну дакладна так сказала б вясковая дзяўчына, абразіўшыся, што яе хлапец пайшоў з другой!
Што было далей, памятаю дрэнна. Чамусьці памяць у нас адва-ротна прапарцыянальна напружанню нашых пачуццяў. Моцна ўсхва-ляваны чалавек заўсёды памятае падзеі горш. Вось і я тады знахо-дзіўся не на гэтым свеце. У памяці цьмяна захаваліся толькі некато-рыя эпізоды з той сустрэчы.