Але ж, прашу вазьміце!— закрычала яна, смеючыся з майго жарту.
О-о,не-е, мяне не ашукаеце. Гэта не мае грошы! Падумайце самі, хіба я магу ўзяць іх? Бралі-то вы іншыя? — Катэгарычна накіраваўся я на вуліцу.
Для мяне трыццаць грошаў — цэлае багацце, а я радаваўся.
«Купіў! I дадумаўся ж, глядзі, вось табе і тупіца!.. Вось так і. далей будзем!..»
Я быў гэтак задаволены сабой, што нават забыўся, пра што хацеў спытацца ў яе.
5
Цяпер Дануся прыходзіла па маіх запісках. Калі ж яна не магла выйсці з дому, цётка Антося клала пад камень пісьмо.
Аднойчы паненка прынесла загорнутыя ў сярэбраную паперу пліткі шакаладу.
А колькі гэта каштуе? — вырвалася ў мяне.
Здаецца — злот,— адказала яна бяспечна.
Цэлы зло-от?
Ага!
?..
Няхай пан Янэк есць! Я для яго спецыяльна прынесла! — заахвочвала яна, паводле польскага звычаю ветлівасці звяртаючыся ў трэцяй асобе.
Побач ляжалі яе сшыткі, кніжкі і аўтаручка амерыканскай фірмы «Ватэрман» з залатым пяром. Я пацікавіўся:
А. колькі яна каштуе?
Дванаццаць злотых!
Не можа быць!..
Чаму?.. Магчыма, і болей, не памятаю. Але здаецца, што плаціла столькі...
На хвіліну я анямеў ад здзіўлення. За дванаццаць злотых мне трэба было дваццаць дзён насіць малако! За гэтую суму на вёсцы дзядзька прадасць цяля, ён гэтага дня чакае цэлы год і загадзя вылічвае з усёй сям'ёй, што за такую горбу грошай купіць.
Але ж, прашу! — з капрызнай нецярплівасцю загадала паненка і бесцырымонна пачала разрываць бліскучыя паперкі.
Дануся заўсёды прыносіла з сабой прадметы свайго свету: тонкія пахі духоў, цукеркі, ілюстраваныя часопісы — польскія, нямецкія, французскія, англійскія — яна выдатна валодала гэтымі мовамі. На маіх курсах таксама шмат увагі ўдзялялі замежнай мове, і ў нямецкім часопісе я мог тое-сёе зразумець. Вядома, такія часопісы праглядаў я з прагнай цікавасцю.
Памятаю, неспадзявана зрабіў адкрыццё, што ў польскім правапісе часамі не ставяць коскі там, дзе ставяць у нямецкім. У сказе «Яна запрапанавала мне пайсці на экскурсію» была коска: «Się ochlug mir vor, einen Ausflug zu mechen».
Ты не ведаў? — здзівілася Дануся.— Англічане ставяць коску яшчэ іначай!
— Няўжо?
I ў французскай мове бывае так! I ў рускай, глядзі!
Дануся пачала выводзіць прыклады ў сшытку.
«Дом, у якім я жыву, вялікі». Бачыш? Мы тут паставілі дзве коскі. А па-французску «La mason qui j’habit est grande». Коскі няма?
Ну, няма...
Тое самае па-англійску: «The house where J live ist large». Таксама няма?