Прайшоў цэлы тыдзень, але так нічога і не здарылася.
Настала зноў нядзеля. Як і ў мінулы раз, я пайшоў да студні, прасядзеў там з дзесяці гадзін раніцы да палудня, а Дануся па ваду так і не прыйшла. Настрой у мяне адразу сапсаваўся.
Генеральскі панадворак быў пусты, я пайшоў у горад. Надвор'е стаяла выдатнае: у небе — ні хмурынкі, моцна пякло сонца, пахла нагрэтымі мурамі. Паветра было сухое, крыху насычанае азонам ад быстрай рэчачкі Віленкі, таму дыхалася лёгка, і мяне настроіла на бадзёры лад зноў.
Выбіраючы пустыя вуліцы, дайшоў я да квартала з казармамі. Там стаялі прывязаныя кавалерыйскія коні і тапталі свежыя ды тугія яблыкі залацістага калу, якія пахлі моцна, як спірт. Мяне, сялянскага сына, так і пацягнула да коней. Я падышоў, ляпнуў крайняга па ла-патцы, конь адразу стаў на дыбы, ажно зазвякалі на ім жалязякі. От бы на такім пранесціся па полі! Агонь!
З брамы выйшаў элегантны афіцэр і стаў нацягваць скураныя пальтачкі.
— Ну, Фацэт, паедзем? — спытаўся ён, і той самы конь радасна пачаў грэбці капытам, паціху ржаць.
— Ах ты, мой хлопчыку, засумаваў так! — паспачуваў гаспадар і пагладзіў Фацэта па храпе.
Я з зайздрасцю паўзіраўся, як афіцэр адвязаў повад і скакун паслухмяна пайшоў за ім, змейкай выгінаючы тонкую шыю. Вайсковец, бадзяга, лёгка, іграючы, ускочыў у сядло, пагнаў рыссю, але ў каня моцна заквактала солязёнка, і коннік перавёў яго на спакойную хаду.
Я падаўся далей.
У вокнах шэрай і доўгай будыніны сядзелі з люстэркамі ў руках салдаты і пускалі сонечныя зайчыкі ў вочы паненкам, якія праходзілі міма; тыя жмурыліся, пішчалі, аднак адыходзіць не спяшаліся.
Пане капрал, закурыць дасі? — шматзначна і залётна пыталіся падазрона нафарбаваныя жанчыны ў вайсковых, якія выйшлі з адпускнымі білетамі і тоўпіліся ля варот.
Можам даць!
Яшчэ як!..— гагочучы, адказвалі салдаты з ліха насунутымі набакір пілоткамі.
Я павярнуў назад.
А вось і лазня літоўскай арганізацыі, яе паказаў мне Суткус. Цяпер я яе часта наведваў. Праз усю даўжыню агромністага памяшкання — трубы, з іх льецца гарачая вада. Заходзь адразу хоць тысячу чалавек і бясплатна сабе мыйся — рана, у абед, вечарам... «Літоўцы народ арганізаваны, дружны, клапоцяцца адзін аб другім, не тое што мы!» — з зайздрасцю падумалася мне.
Разважаючы гэтак, я непрыкметна апыпуўся ля дома, з чыйго панадворка сёння выносіў малако.
Раніцай, калі я заносіў на кухню пустыя бутэлькі, прыйшла мыцца дачка пана Матыкі і, сонная яшчэ, ледзь не налезла на мяне. Прыгледзелася, спалохана ўскрыкнула і пабегла назад, абдаючы мяне цяплом пасцелі і паказваючы з-пад стракатага халаціка белыя ногі. Я аж пачырванеў. З-за дзвярэй паненка з какецтвам і цікаўнасцю азірнулася, бліснуўшы зубкамі, і захінула халат.
Ля дома памешчыка я ўсё гэта ўспомніў з выразнай даклад-насцю. Зрабілася невыносна сорамна — хоць лезь пад зямлю!
Я зноў павярнуў да Віліі.
8
Па тратуары набярэжнай цяклі патокі людзей.
Раптам мяне насцярожыў нечы позірк і развеяў вобраз дачкі Матыкі. Я ўважліва прыгледзеўся ды падумаў, што вось гэтую смуглявую і чарнавокую студэнтку ўжо недзе спатыкаў. Напэўна спатыкаў. Толькі дзе?
Я не адводзіў ад яе вачэй, і студэнтка пасмялела, накіравалася да мяне.
— Дзень добры! — узрадавалася яна.— Нарэшце праз паўгода я вас спаткала!
Дзень добры...
Няўжо забылі? — з дакорам і расчараваннем паківала яна галавой.
Памята-аю...— схлусіў я, жмурачы вочы ад бліскучага казырка студэнткі.
Давайце пазнаёмімся. Тады не было часу. Вольга,— надала яна руку і сарамліва ўсміхнулася.
Толькі цяпер я пазнаў, хто гэта.
Ля універсітэта мінулай восенню яна памагла мне апрытомнець і прыхавала наган, калі ён выпаў з кішэні. Успомніў я дзяўчыну па адной прыкмеце. Кідаўся ў вочы яе крывы пярэдні зуб. Таму, усміхаючыся, Вольга старалася не надта адкрываць рот, але я бессаромна ў яго заглядаў — мае вочы цягнула туды як магнітам.