— Татусь, я ж поведзяла! — нервова абсекла яго тая. Ясна, мае пыхкі, злы характар. Ён не лепшае, а яшчэ горшае ад розных жыццёвых напасцей. Узор яго — характар Расціслававай Раксаны. Вечная пакута мужу: трэба не сэрца, а камень мець у грудзіне, каб не ўзрушыцца, не ўскіпець, а то i не даць волю рукам, кал i жонка то нечакана весела рагоча, то праз міг хмурнее, чапляецца, папікае, кляне, а потым істэрычна раве i б'е ўсё, што толькі трапляе ёй пад рукі.
— Дзякуй, панна Ядвіся, за смачны пачастунак,— падняўся, схіліў галаву Усяслаў. Можа, трэба было i выйсці з-за стала, пацалаваць ёй руку, як у ix заведзена, але стрымаўся.
— На здрове, пане Усяслаў,— спрабуючы ўсміхнуцца, адказала тая i Любцы кіўнула: — На здрове.
— Ох, гэты кобецы буль гловы!— калі Ядвіся выйшла, нялёгка ўздыхнуў Баляслаў.— Ён — вечны неспакой, клопат велькі мужу i бацьку! Няма страшнейшай на свеце зброі, чым жаночыя папрокі i слёзы!
Зразумела, некалі яму шмат дасталося ад багацейшай за яго, але капрызлівай жонкі, а цяпер вось хапае ад абяднелай i злоснай, што асенняя мужа, дачкі.
Калі ехалі ў Навагародак, Усяслаў ужо не пасаромеўся, пры ўсіх спадарожных прытуліў Любку да сябе:
— Малайчына!
— За што? — схамянулася ад задуменнасці тая.
— За сваю вяльможнасць!
— Якая там вяльможнасць! — Любка, здаецца, была незадаволеная сабою.— Як я апынулася разам з гэтаю Ядвісяю, дык яна спачатку агледзела мяне так, што аж мае пяты запацелі, а потым давай з ухмылачкай загаворваць са мной то на адной, то на другой чужой мове, а я нічога ж не разумею, маўчу, нямею!
— Канечне, не шкодзіць ведаць чужыя мовы,— адпускаючы яе, мякка прамовіў ён, сам могучы чытаць i нісаць лацінкай, па-нямецку ды ўсё разумеючы, што гавораць князь Даніла ці магнат Баляслаў.— Але зусім ніякая не бяда, калі добра ведаеш i любіш толькі сваю родную мову!
— Ледзь-ледзь, але я вытрымала, пакуль яна нацешылася. А тады i кажу ёй: «Я разумею, панна Ядвіся, што вы можаце сказаць пра мяне: праўда, я нідзе далей свайго Навагародка не была, хоць хацела б паглядзець свет вялікі, шмат чаму навучыцца. Але тое, што трэба мне, жонцы майго мужа, ведаю добра».
— Малайчына!
— А яна аж пыхнула, вочы па яйку сталі, але апомнілася, нічога не адказала, амаль адвярнулася, смыляе-смыляе губамі i пазірае ў акно на двор. Я ж сама села, супакоілася i чакала, пакуль нас не паклічуць.
— Малайчына! Ты добра збіла яе пыху.
— Чым?
— Сваёй красою, розумам i годнасцю.
— Мне здаецца, яна зненавідзела мяне, што я, такаясякая, стала тваёй жонкаю,— прамовіла Любка, а затым дадала: — Можа, i без радасці вялікай, але яна пайшла б за цябе.
— Я, па-твойму, та к i заманлівы мужчына?
— Для яе найважней тое, што ты знатны i багаты, што за табой яна была б зноў вяльможнай.
— Скажу шчыра,— не маніў i ўжо не жартаваў ён.— Яны пра гэта са мной не гаварылі.
— Не паспелі...
— Затое я паспеў ухапіць цябе, краса мая ненаглядная,— усміхнуўся.— А мовам чужаземным, калі хочаш, навучу, самыя розныя разумныя i не нельм i цікавыя пісанні чытаць будзеш, размаўляць з людзьмі з розных зямель. Хоць, думаю, рана-позна яшчэ болей змусім, каб яны i нашу дрыгавіцка-крывіцкую мову добра вывучылі, каб i на ёй з намі гаварылі i граматы нам слалі!
— Бачыш,— усміхнулася i яна,— якія табе клопаты са мною...
— Ведаеш што, жонка,— паківаў пальцам,— не хітруй, не змушай, каб я цябе шмат хваліў, каб потым i мне было шмат турбот з-за твайго галаўнога болю! Маці Звеніславы,— вось так сказаў пра сваю былую жонку,— сама ведаеш, была напраўду хворая, мучылася бедная, але мяне не мучыла.
— Яна была добрая,— прамовіла Любка.— Як цяпер i Звеніслава. Яны мне як родныя.
9
Дома, ужо на змярканні, калi пасля заходу сонца мацней паціснуў марозік i калі назіраў, як яго чэлядзіны даглядаюць пасля дарогі коней, Усяслаў хацеў адразу паслаць чалавека па баярына Голуба, каб уведаць усе тутэйшыя i чужаземныя навіны, але яму пазаміналі: прыплёўся Расціслаў. Здаецца, за гэтую спакойную i ўежную для ўсіх ix восень яшчэ больш патаўсцеў, паболыйаў ягоны падволіч, ажно выпірае за мясістыя i выразна здаровыя шчокі, толькі вось ніжняя палова таўсматага носа адмыслова ліловая, нават з сіневатым адценнем ад празмернага піцця.
— Як з'ездзіў у сваю воласць, пасаднік? — лісліва запытаў той, калі павітаўся.— Добра адпачыў?
— Добра,— адказаў ён, незалюбліваючы, што яго называюць пасаднікам.— Але толькі, вяртаючыся дадому, успомніў, што забыўся пра адзін наш вялікі клопат.