— Дай Бог, пане Баляслаў, каб я памыліўся, але калі не нас, дык нашых дзяцей i ўнукаў можа чакаць вялікая бяда за слепату тутэйшых хрысціянскіх князёў: полацкага Валодшы[72] i Конрада Мазавецкага... — задумлiва сказаў Усяслаў.— Валодша напачатку, яшчэ ў тым веку, сустрзўся з «хрыстовымі братамі», паверыў, што яны толькі ахрысцяць ліваў i земгалаў, а значыць паспрыяюць яму, хрысціянскаму ўладару, умацавацца там. А мечаносцы, кал i крыху закамліліся, адразу ж адпіхнулі яго ад Варажскага мора, з падуладных яму зямель, навіслі над самім Полацкам. Калі ж Валодша разабраўся, што ўпусціў у авечых скурах ваўкоў, сабраўся скінуць прышэльцаў у мора, дык крыжацкія шпегі атруцілі яго, а паход на ix сарвалі. Напачатку не разгледзелі воўчых зубоў у крыжакоў i на ў гародцы ды пскоўцы. I зусім ужо цяжка зразумець, як мог пасля гэтага так даверліва даць свае землі тзўтонам Конрад Мазавецкі! Тыя ж, калі снравяцца з прусам i, вось пабачыце, пойдуць з мячом на польскія землі! Зусім новы падкова пабітыя Вячкам, Усеваладам, а потым ноўгарадцамі, літвой i земгаламі, намі з Данілам над Драгічынам мечаносцы i тэўтоны пасаюзіліся, сабраліся ў адзін кулак! Дык, можа, нане Баляслаў, нам, хрысціянам, цяпер трэба не варагаваць ні паміж сабою, ні з язычнікамі, найперш з Мендогам? Ён — той, хто i пад маскай разгледзеў у крыжакоў ашчэр, б'е ix на далёкіх подступах... Ці я, пане Баляслаў, гавару не зусім тое, што трэба?
— Так, але...
— Што — «але»?
— Кшыжацы папікаюць, што вы, праваслаўныя, замінаеце iм ахрышчваць паганінаў, нават памагаеце тым. Каб князь Мендог, іншыя князі ўзялі веру ад Рыма, дык...
Усяслаў не выцерпеў:
— ...дык яны спачатку заняволілі б ix, а потым яшчэ больш напорыста рушылі б на нас, праваслаўных.
— А калi б вы, праваслаўныя, згадзіліся паяднацца з каталікамі прызнаць вяршэнства папежа?
— Дазволю, пане Баляслаў, запытаць: чаму ж вы тут не пераходзіце ў нашу веру? Ці вы скажаце, што вашая вера для вас больш праўдзівая, што гэта вера вашых прадзедаў, a ім вы не можаце здрадзіць?
Паколькі Баляслаў памарудзіў адказваць, дык Усяслаў узмацніў націск:
— A ці не залішне папа ўмешваецца ў палітычныя варункі каталіцкіх краін? Чаму, для чаго ён заклікаў крыжаносцаў у паход на праваслаўныя землі, калі туды рынуліся манголы? Чаму ён забараніў пастаўляць праваслаўным зброю, коней, іншыя рыштункі?
— Папа мог бы сабраць вялікую сілу супраць манголаў.
— Ён мог сабраць яе i pa ней, але не збіраў i, кажу, пасылаў сваіх вернікаў ударыць праваслаўным у спіну...
— Бачу,— ухмыльнуўся той.— Пан Усяслаў — зацяты вораг каталікоў i Папы Рымскага!
— Не. Я ні вам, ці Папу ніякі не вораг. Я хачу, каб паміж намі i вамі не было ніякіх ростыркаў ды сварак, каб мы шанавалі аднаго Бога, Творцу i Усявышняга. Але я супраць i рашуча, каб спекуляваць на веры.
— A праваслаўе, па-вашаму, не спекулюе? Не служыць палітыцы? Раней — Кіеву, а цяпер — Холму, Ноўгараду i Уладзіміру? Ці вы, Навагрудэк, не замышляеце ахрысціць Літву, каб падуладзіць яе? A хіба Полацак не меў такія намеры да ліваў i земгалаў?
— Я ж i кажу: цэркаў часамі займаецца не сваім, прыкрываецца верай i займаецца палітыкай, спрыяе не асвячаць, a заваёўваць чужыя плямёны. Ды спынім, пане Баляслаў, дыспут пра гэта. Мы тут як тыя два глухія: кожны гаворыць сваё, але тага не чуе... Лепш скажыце мне, хто вас тут крыўдзіць?
— Мяне, маю Ядвісю ніхто не чапае,— адказаў той.— А вось маіх рыцэжаў б'юць вашы смерды.
— Нявучаныя смерды — рыдзеляў? — усміхнуўся Усяслаў.
— Вашы смерды, пан ваявода, не ведаюць ніякіх рыцарскіх правілаў,— паскардзіўся той.— Вось на днях у аднаго майго слаўнага рыцэжа, што меў шмат подзвігаў у чужаземных землях, ваш просты смерд спачатку звычайным калом выбіў з рук меч, а потым збіў кулакамі. Выбачайце, пан Усяслаў, але гэта — дзікунства, абраза рыцэжу!
— Што ж, давайце разбяромся. Вы можаце паклікаць сюды пакрыўджанага рыдзеля?
— Магу. Ён у суседнім пакоі.
— Паклічце, калі ласка.
Стары падняўся з крэктам, выйшаў з пакоя, мабыць, сказаў сваё слова слугам, а пасля вярнуўся:
— І яшчэ вялікі мой клопат, пан Усяслаў.
— Які?
— За гэты час, што мы тут, знаць наша, канечне, захоўвае ўсё сваё. Веру, звычаі, мову,— занепакоена сказаў гаспадар, кладучы на аціхлы агонь новыя сухія паленцы.— А вось нашы простыя людзі пачынаюць жаніцца ці выходзіць замуж за тутэйшых, дык паволі трацяць сваё. Хто пераходзіць у вашу веру, хто гаворыць ужо на польскай i дрыгавіцка-крывіцкай мяшанцы, a дзеці іхнія, баюся, будуць зусім не палякі...
Усяслаў паціснуў плячыма:
— Не ведаю, як тут вам памагчы. Думаю, каб, не дай Бог, мне з маімі людзьмі прыйшлося ўцякаць на вашыя землі, дык i нас там чакала б такое. I вы не мянялі б дзеля нас сваёй веры, гутаркі, сваіх звычаяў. Ды люд сам выбірае, як яму лепш.
— Вы добра гаворыце, пан Усяслаў,— стары бежанец зноў сеў на сваё крэсла.— Але ўсё гэта найперш на вашую карысць.
— «Карысць» наша, пан Баляслаў, пачыналася з таго, што мы шчыра далі вам, няшчасным, прытулак, падзяліліся з вамі сваім кавалкам хлеба,— як не хацеў, але мусіў напомніць пра ўсё ён..
[72] Уладзіміра (?).