— Не ўсё не толькі ён, але i я ведаю,— выскаліўся Расціслаў.— Тое-сёе тут знаюць толькі двое: князь i ты! I гэта найперш супраць князя Данілы! На яго вы збіраеце сілу!
— Aгa, каб напасці! Вось, калі яго няма дома, хутка i папром туды!
— Не, я — не дурань! Мяне вакол пальца не абвядзеш!
— Ладна, разумнік вялікі,— ціха, каб не пачулі яго людзі, сыкнуў Усяслаў.— Прэч адгэтуль! Хуценька! Іначай зграбу за каршэль i выкіну, як пса, за вароты! Зводнік! Падбухторшчык!
Сык гэты быў такі пагрозны, што i п'яны Расціслаў зразумеў, што трэба адступаць-сыходзіць. Як толькі ён ужо ў цемені пакінуў двор, сюды адразу ж сам завітаў Голуб.
— Што Даніла паехаў у Ардў, я ўведаў раней за Расціслава,— ужо ў цёплай святліцы, за ci алом i гліняным кубкам прыемнай медавухі адказаў той, калі Усяслаў запытаў у яго пра гэтую навіну. Але я, выбачай, не паслаў да цабе ганца наўмысна. Хацеў, каб ты там пабыў болей, адпачыў крыху. Тым больш, што Даніла адтуль вернецца, калі вернецца, то не хутка. A Васілька без яго нас чапаць не будзе. У яго цяпер нейкі інтарэс у Кракаве, дык хутка пзедзе туды.
— Хто ж вернецца з ярлыком на Галіцка-Валынскую зямлю ś будзе зноў пасягаць на нас? — не ў Голуба, а сам у сябе запытаў Усяслаў.— Стары Міхаіл Чарнігаўскі ці маладзейшы Даніла?
— Хто ведае,— развёў рукі той.— Хто найболыд дагодзіць Батыгу, таму i будзе міласць. Ды яшчэ будзе нямала значыць i тое, за каш закіне слова Батыгаў дарадца па заходняй i паўднёвай Русі, па «вячэрніх краінах» рыдзель ордэна Святой Марыі Альфрэд фон Штумпенхаузен. Так што, Усяслау, спакойна пачака.ем, а хвалюецца няхай Расціслаў.
— Ён узбуджаны.
— Вельмі,— сказаў Голуб.— І вось што, Усяслаў. Калi ты ад'ехаўся з дому, твой дружыннік Любамір адразу ж пабег да Расціслава. Прасіўся да таго на службу. Але Расціслаў вярнуў яго да цябе. Баюся, што вакол тваёй грудзiны абвiўся змей-вуж.
— Прасачу.
— Я на тваім месцы выгнаў бы яго, Усяслаў,— параіў Голуб.— I сквапны дзяцюк. Яму давярацца не трэба.
— Пагляджу-падумаю,— адказаў Усяслаў, яшчэ не маючы вялікай злосці да таго, на каго да нядаўняга часу не было нараканняў.
Раздзел чацвёрты
1
Як часта бывае ў тутэйшых мясцінах, зіма сёлета таксама заваёўвала сваё доўга: як толькі дарываўся калючы сівер з поўначы, дзе звычайна доўга ляжыць снег, глыбока прамерзлы дол, а то, кажуць, за краем зямлі з маленечкімі елкамі, у моры, таўшчэзныя горы лёду, дык тады i тут люцеў, прабіраў да касцей холад, а з неба валіў вялікімі мокрымі i цяжкімі хлапінамі снег, калі ж гэтая сцюдзёная паўночная плынь слабела i запынялася, а замест яе паволі наплываў вільготны цёк з недалёкага Варажскага мора, то неўзабаве ўсё супакойвалася i мякчэла, a калі яшчэ даходзіў цяплейшы дух з поўдня, дык у паветры вільгатнела, снег вадзяніўся, а то i зусім раставаў, a ўслед крапаў дождж, праз некалькі дзён зноў выхалоднівалася i зноў марудна хлюпалі зверху ўніз цяжкія матылі.
Снежань быў пахмурны, самы змрочны з усіх месяцаў; вельмі рана, амаль пасля паўдня ўжо, цямнела, дык рана запальваліся лучыны ці сальнікі ў людскім жытле; мужчины правілі хамуты, стары абутак альбо шылі новы ці высякалі, вырэзвалі розную ўсячыну з дрэва i касцей; пажылыя жанчыны ткалі, вышывалі, a дзяўчаты i дзеці драл i пер'е. Пасля Варвараў i Міколы Зімовага зіма ўсё ж выцвярдзіла на камень зямлю i накрыла яе белаю коўдрай, густа ўсыпала снежным інеем дрзвы, дык навокал запанавалі шэрань i бель, нібы ў казачнай снежнай краіне, а пасля каляд, ужо ў студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася, пасваволіла завірухамі, накруціла сям-там такія гурбістыя горы, што ў многіх паселішчах засыпала снегам не толькі невысокія зямлянкі, але i паўхаты. У лютым (снежыне), кал i ўдзень начало вышэць, падблакітнівацца неба i большаць, цяплець сонца, мяцеліцы пацішэлі, а потым, пасля Стрэчання, збеглі ў іншыя краі, а замест ix уночы ярэў такі мароз, што ад яго аж трашчалі-стралялі бярвёны ў дамах. Пакрыху пачало адліжыць — снег асеў, ашарпачыўся, дык адразу ажывіўся ў ваколіцах pyx — люд узяўся вазіць назапашанае ўлетку на лугах сена, з лесу — дровы, зачасцілі ў Навагародак i паўз яго свае i чужаземныя купцы. Пад канец лютага зіма, баючыся вясны, брала сваё, як кажуць, збягала начамі: удзень ужо ўладарылі ясната i цяпло, a ўночы збіраўся, туманіўся холад альбо ціха трусіўся скупы снег. Чым большую сілу набіралі адлігі, тым мацней тамілі яны чалавечую душу, а заадно галавакружна ўзбуджаць — надта тады, калі пачынаў казытаць нос пах адталых дрэў ці сцен хат, лапічак ашленай зямлі на прызбе. Цяпер ужо зусім іначай хвалявала нават начная зяба. Так паволі, але нястрымна ўсё ішло да Новага году[75], да гукання вясны.
Чым далей, тым болей вышэла i блакітнела неба, яснеў i шырэў свет ад пабольшанага i амаладзелага сонца — Хорс-бацюхна, што ўжо не толькі светла i ласкава ўсміхаўся Зямлі-матухне, але гуляў са снегам, змушаў успыхваць яго белым полымем, спрыяў збірацца пад ім вадзе, што пакрыху аточвалася долу, каб з кожным днём дужэй бруіцца з больш нагрэтых пагоркаў уніз. Яшчэ ніхто яе не бачыў, але, мабыць, кожны адчуваў, што яна ўжо ёсць, зліваецца ў зручнейшыя мясціны, каб у свой час выбіцца на паверхню, загуляць у каляінах i рытвінах, а потым, за адну цёплую ноч, заліць лагчыны, лёд на рэчках i ручаях, а яшчэ пазней, мабыць, пад канец сакавіка ці ў красавіку, паімкнуцца стаць морам, а не стаўшы ім, пад нейкаю сілай хлынуць паводкаю да сапраўднага мора, туды, куды імкнуцца, бадай, усе вялікія i малыя рэкі.
Усяслаў на пачатку зімы, хоць i было няўстойлівае, слотнае i сцюжнае надвор'е, пачуваўся аднак добра. Рабіў сваё ў Навагародку ці выязджаў за горад, у воласць, прымаў пасла нцоў з іншых краёў, з задавальненнем займаўся хатнімі гаспадарскімі клопатамі, цешыўся Любчыным каханнем — цяпер яна i пільна сачыла, каб ён заўсёды быў свежа ды хораша апрануты, смачна накормлены, i грэла яго цела, яго душу сваім целам i сваёю душой. Але вось пазней я гоны спакой па чаў парушацца. Яму ўжо i заснуць было нялёгка, a калі змружваў павекі, дык мог прачнуцца сярод ночы з нейкім незразу мел ым неспакоем i пасля доўга то ўспамінаць самае рознае былое, за многае сябе дакараючы, то думаць, нават пакутліва разважаць пра новае. Можа, гэта было i з-за таго, што зусім нечакана абрынулася нямала неспадзяваных трывог. Яго вельмі непакоіла, што з кожным днём слабее i слабее князь Ізяслаў, які да сваёй старэчай нямогласці дадаў яшчэ i новую (ноччу, не хочучы будзіць сонную маладую пакаёўку, спрабаваў сам выйсці са спальні, але ўпаў i зламаў руку), усё больш хваляваўся, што пачала цяжка пераносіць цяжарнасць Любка, то ванітуючы ад непрыдатнага ёй паху ці кавалачка мяса, то зусім абміраючы. Але, бадай, найбольш затурбавала тое, што сусед-саюзнік, Міндоўг, надта няўдала схадзіў у паход на куронскія землі, дзе не толькі не ўзяў крэпасці крыжакоў i не пабіў ix, але, знянацку атакаваны запасным крыжацкім атрадам у спіну, мусіў адмовіцца ад аблогі i ўцякаць, хавацца-абараняцца ад крыжакоў ажно ў сваёй Руце. Гэтае паражэнне вядомага грознага літоўскага князя-верхавенца не магло не ўзрадаваць, не натхніць крыжакоў на свае вылазкі на язычніцкія, а то i ахрышчаныя ў праваслаўе землі, а заадно гэтая няўдача не магла не раззлаваць падуладных Міндоўгу некаторых літоўскіх князёў, не падштурхнуць ix на тое, каб адабраць у яго вяршэнства, а з ім самім расправіцца. Пераможца ёсць пераможца, яму не толькі ад чэлядзі, але i ад знаці слава, пашанота, пакланенне, пакора, боязь перад ім, a ўсё гэта значыць адно — мацунак ягонай улады. Пераможанаму ж не толькі спачуванне, але i злосць, ускладанне на яго віны, а то i спроба прыбраць яго. Што да Літвы, то цяпер там найперш павінен уладарыць Міндоўг, нават толькі Міндоўг: іначай Літва можа апынуцца пад воляй Жамойці, што імкнецца супернічаць i слбраць літоўскія, а то i іншыя язычніцкія землі пад сваёй вярхоўнай уладаю. Няма ніякага сумнення, жамойцкі князь Выкінт, хоць i родзіч Міндоўгу, выношвае прагавітыя намеры i дзеля ix, канечне ж, як рысь лася, будзе падпільноўваць якраз Міндоўга, каб у зручны момант скокнуць яму на карак.
«Трэба паклікаць Міндоўга сюды. Няхай тут пераседзіць цяжкі для сябе час».
Сёння яшчэ цёмнаю часінай (толькі што кукарэкнуў першы певень) Усяслаў абудзіўся з той думкай, з якой i засынаў. Пра князя Данілу. Праўда, перад сном i цяпер думаў не столькі пра самога галіцка-валынскага князя (таго ўжо два месяцы няма дома, i пра лес ягоны ў Батыевым стане пакуль што нічога не чутно), колькі думаў пра яго сям'ю: надоечы Голуб сказаў пра яе неспакойную навіну. Затрывожаная Данілавым ад'ездам да мангольскага ўладара над паўсветам, не вытрывала страху i журботы, памерла Данілава жонка, княгіня Ганна. Значыць, цяпер князь Даніла, калі i вернецца дадому жывы, будзе ўдавец. Калі яго старэйшая дачка i старэйшы сын Леў дарослыя ўжо (дачка — нявестка Конрада Мазавецкага, жонка Зямовіта, у якога Даніла i ВасільКа з сем'ямі перачакалі паход Батыя на «вячэрнія краіны», сына Льва Даніла сватаў да дачкі венгерскага караля Бэлы, але няўдала), дык меншыя, Раман, асабліва Мсціслаў, Шварн i Дубраўка, яшчэ зусім дзеці. Тром малодшым крышку болей за дванаццаць, адзінаццаць i дзесяць гадоў. Але яны — не проста чалавечыя чады, а львяняты, нашчадкі дара звяроў, дзеці гаспадара Галіцка-Валынскай зямлі, які не спускае вока i з Навагародка i які, як сам прызнаваўся, марыў прыслаць сюды нявесткай князю Ізяславу Дубраўку. Цяпер, калі ацалее i будзе мець ярлык на сваю вотчыну i калі, не дай Бог, памрэ князь Ізяслаў, захоча прыслаць сюды кагосьці са сваіх сыноў... A Міндоўг — іхні, навагародскі тайны козыр — цяпер пабіты, без вялікай сілы, i кажуць, разгублены... Значыць, трымайся, Навагародак! Уся надзея на шчаслівы шанец альбо толькі на саміх сябе!..
Калі заспяваў другі раз певень i яшчэ болей настойлівей наклікаў досвіткі, Усяслаў, паколькі паступова пацяжэлі i маглі самі па сабе закрыць вочы павекі, бадай, праваліўся б у сон, як яго абудзілі сабачы брэх, людскі тупат на двары, стук у дзверы яшнага хорама, а пасля — ужо i прыглушаныя сценамі галасы тут, у доме.
Паколькі яго патурбавалі гэтак рана i рашуча, дык ажно сцялося ад нядобрага прадчування сэрца: каненче ж, здарылася штосьці надзвычайнае. Не, ніякага нечаканага i вераломнага нападу на Навагародак не будзе, старожыварта з усіх бакоў не перасцерагалі пра якую-небудзь небяспеку, дык няўжо, цьфу-цьфу! выйшла. іншае, непазбежнае? Няўжо гэтымі хвілінамі адышоў у нябыт князь Ізяслаў? Няўжо з сённяшняга дня пачынаецца ўжо новая, зусім невядомая эпоха для Навагародка?
Каб не пабудзіць Любку, якая, чуў, спала неспакойна, то раз за разам уздыхала, то варочалася з боку на бок i цяжка стагнала, ён ціхенька падняўся, накінуў на сябе любімы цёплы халат, усунуў ногі ў мяккія шлэпкі i асцярожна выйшаў са спальні. Там, на першым паверсе, у вітальні гарэлі ўжо свечкі, дык скупое святло ад ix падала i сюды, на лесвіцу, дык ён спусціўся па ёй спакойна. Адразу сустрэўся з сівавалосай, з накінутай на плечы цёплай хусткаю i са свечкай у руцэ Марыляй — яна, як было відаць, хацела падняцца наверх i пабудзіць яго.
— Што за шум, Марыля? — запытаў, мружачы вочы ад святла.
— Мендог, баярын,— адказала тая.
— Што — Мендог? — не зразумеў.
— Загрукаў у наш хорам так, што ўсіх на ногі падняў.
— Дык ён тут? У нас?
— У нас. У святліцы. Сам не свой. Аж страшна на яго пазіраць.
[75] Тады Новы год адзначалі ў сакавіку.