Праз некалькі гадзін, праехаўшы конна па зацярушаным снегам, пашэрхлым беразе Валоўкі, а пасля збочыўшы, яны трапілі ў паселішча Няшеўкі, дзе жылі бежанцы з сандармзрскіх, кракаўскіх i іншых польскіх краёў, дзе сярод зямлянак, паўзямлянак i хат узвышаўся новы двухпавярховы, з ганкамі i калонамі, з узорнымі паддашкамі драўляны дом магната-бежанца з Кракава. На. адным з паддашкаў вісела апушчаная белая харугва — знак таго, што гаспадар мірны для ўсіх i сам просіць міру.
— Hex бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус,— радавіты, сваяк былому кракаўскаму князю, некалі багаты i вяльможны, а цяпер найперш паўзгорблены стары чалавек, Баляслаў сам сустрэў ix каля ганка-пляцоўкі з дошак. Высок!, схуднелы, з яшчэ болей павастрэлым доўгім носам i з тонкімі, пасінелымі губамі, з некалі смелым, халодна-пагардлівым, а цяпер спакутаваным, бяздольным позіркам. У падараным князем Ізяславам шыкоўным, але ўжо за апошнія гады падношаным сабаліным футры.— Якая ўцеха майму ціхаму дому! Маю шчэнсце спатыкаць самого ваяводу з Навагрудка!
Павітаўшыся, гаспадар не па ўзросце варухліва павёў яго ў свой пакой, а старая прыслужніца запрасіла Любку ў святліцу да ягонай дачкі.
— Пан Усяслаў зусім млоды!— паліслівіў стары ці, можа, i пазайздросціў яму, пасвяжэламу ў лесе i пасля нядаўняй язды на кані.— Але, проша, не распранайцеся[71], тут зімна.— Падышоў да высокага, хораша выкладзенага паўкругам з чырвонай цэглы каміна, паднёс да яркага агню азяблыя бледныя рукі.
Усяслаў бачыў у Мазовіі, у князя Конрада i ягоных магнатаў, у крыжакоў каміны, але не спакусіўся на такую чужаземную завядзёнку: ад яе ў твар горача, a ў спіну холадна. Яму больш цікава сесці ў адзіноце ўвечар каля агню ў печы альбо грубцы ці ў любы час у лесе паблізу вогнішча, пазіраць на яркае полымя, слухаць, як патрэскваюць сучкі, як гамоніць агонь з комінам ці небам i думацьдумаць пра штосьці супакойнае.
— Як жывяце, пане Баляслаў? — ходзячы па ўвешаным i засланым дыванамі з Навагародка пакоі, запытаў Усяслаў, ведаючы, што спачатку прыйдзецца выслухаць аселыя на гаспадаровай душы скаргі i ўздыхі.
— Не жыву, а дажываю, пан Усяслаў,— цяжка ўздыхнуў стары.— Першы, малады, снег, а я не магу ўволю, усмак папаляваць! Hi коней добрых, ні хортаў, ні лоўчых! Ды i тое, што вызначылі мне вы з Міндоўгам, зусім мала для вольнэго i весялэго палявання!
Усяслаў цярпліва выслухаў знаёмую ўжо скаргу.
— Бардзо ценжка мне тут, пан Усяслаў. Я ж быў у сталіцы ўсёй зямлі, у Рыме, жыў у Кракаве! — настальгічна, як i раней, завёў сваё Баляслаў.— Тут нават ваш сусед, літоўскі ўладар, не мае таго, што маюць у нас радавыя шляхцічы!
— Князь Міндоўг жыве сціпла,— заступіўся за таго Усяслаў.— Яму не да раскошы, ён амаль заўсёды на кані, у руху. Мы ў Навагародку слынным таксама, як бачылі, не любім лішнія марнатраўствы i гульбішчы.
— He ўсе. Ваш дворскі любіць багацце, гулянкі. Праўда, не з кожным. На мяне, абяднелага бежанца, пазірае з насмешкай...— Развёў рукі.— Хто я цяпер? Стары i, можна сказаць, жабрачы! Я, канечне, мог бы ўжо сказаць вам шчырае дзінькую i вярнуцца дахаты, куды мяне цягнуць мая вотчына, магілы жоны i сыноў, але... Мяне вельмі непакоіць новы паход Батыя на захад. Баюся страціць адзіную сваю ніць з продкамі i нашчадкамі — Ядвісю. Цяпер яна адна, хто можа працягнуць мой род далей. Скажыце, што не будзе таго паходу Батыя, дык я выберуся нават сёння.
— Я не магу такое сказаць. Ды, лічу, гэта рашае нават не сам Батый. Батый — грозны i моцны, але ён усяго толькі выканаўца вышэйшай вол i.
Пачуўшы гэта, Баляслаў памаўчаў, запрасіў яго сесці на шырокім мяккім, накрытым мядзведжай скураю крэсле, сам сеў на суседнім. Хоць i выгнаннік, што страціў багацце, моц i здароўе, але хацеў пагаварыць пра лёсавырашальнае.
— Скажу шчыра, пан Усяслаў, з кожным днём мне ўсё цяжэй,— вось ужо які раз захітаў уніз-уверх галавою той.— Мяне непакоіць, нават страшыць, што не можа выйсці замуж Ядвіся i залішне доўга застаецца дзяўчынаю...
Як сам бацька, Усяслаў усё зразумеў глыбока.
— Ды люд ваш незадаволены намі...
— Вас крыўдзяць? Хто? Дзе? Калі?
— Як сказаць. Я пра іншае. Лічыцца толькі, што тут усе ахрышчаныя. Хрысціяне — знаць, тыя, хто жыве ў месце, а, як вы кажаце, вашы смерды, чэлядзіны — язычнікі. Яны пакланяюцца старым багам. Найбольш — Жыжалю, Богу агню.
— A хіба кепска, пане Баляслаў, калі на тое, што спрыяе нам жыць, ніхто не плюне? — па-свойму заступіўся за просты люд Усяслаў.— Тут — канечне, не Рым, сталіца ўсёй зямлі, не Кракаў, сталіца зямель польскіх, але тут таксама здаўна жывуць людзі i маюць свой прадзедаўскі лад, які разумна не ганьбіць, а паважаць.
— Але ж... Лад гэты застарэлы! Жыжалю — першы сноп новага жыта... Агнём абносяць паселішчы, хаты, поле, калі баяцца хвароб, засухі ці ліўняў! А «гуканне вясны»! Паляць «зіму»...
— ВйГносяць з хаты, знішчаюць усё старое, бруднае... — падправіў Усяслаў.
— А перад Купаллем!..— не сунімаўся стары каталіцкі вернік.— Як у самыя паганскія часы тушаць па ўсіх хатах агонь, тады ўсе, старыя i малыя, мыюцца, апранаюцца ў святочнае i з песнямі ўсе разам ідуць у лес, да... вялікага агню!
— Зноў па-гаспадарску збаўляюцца там ад усякага хлуду: зносяць i паляць паламаныя граблі, бароны, патрэсканыя начоўкі, пагрызеныя мышамі рэшаты...
— Старэйшына высякае ў дуплістай вярбе агонь і, бывае, доўга. Аж далоні да крыві натрэ,— нібы не чуючы яго, узбуджана гаварыў Баляслаў.— Ен мармыча «сонейка», «ІІярун», «барані нас», «ажыві, агонь» i над песні-галёканне здабывае агонь. Калі ж заўецца дым i блісне жоўты язычок, дык усе ажно шалеюць: «Зніч! Зніч! Зніч!» Пасля ад гэтага агню кожны запальвае свой агеньчык i беражліва иясе яго дамоў! А Купала! Зноў — вогнішча, хлопцы скачуць цераз яго ці з дзяўчатамі ходзяць вакол! A капішчы! Ці вы, пан, Усяслаў, не ведаеце, што яны ёсць i на вашай, ахрыгачанай зямлі?
— Можа, i ёсць,— адказаў ён, хоць добра ведаў, дзе яны.— Выбачайце, пан Баляслаў, але мне здаецца, што вы там, дома, жылі вельмі адарвана ад свайго люду, завельмі захапіліся Рымам i Кракавам. Вы не бачылі, што i ваш просты люд не адрокся ад сваёй даўніны. Як i нямецкі альбо свейскі. Мне прыйшлося быць у вашых весях, лясах, дык я не сказаў бы, што вашыя смерды вельмі інакшыя за нашых.
— Не буду спрачацца, смерды ўсюды ёсць смерды i, як ні дзіва, у ix чамусьці амаль адны забабоны,— прамовіў са згодаю той.— Але... На Міндоўгавых землях яшчэ ахвяруюць агню людзей! Нават болей — паляць хрысціянінаў, кшыжацаў! У наш час! Недарэмна ж так занепакоеныя пра гэта кжыжацкія ордэны i біскупствы!
— Я пра многае з гэтага ведаю, пане Баляслаў,— спакойна, але непрыязна-цвёрда сказаў Усяслаў.— Ды не раю пра тое ліць слёзы з крыжакамі.
— Чаму? — прыхавана ўхмыльнуўся той.— Трэба, павашаму, таіць, апраўдваць паганства i дзікунства?
— Скажыце, вы шчыра верыце ў дабрамыснасць крыжакоў? — не адказаў, а сам запытаў Усяслаў i, не чакаючы адказу, яшчэ болей напаў: — Вы нічога не чулі пра тое, як іхнія бацькі i прадзеды нішчылі праваслаўную Візантыю? Ніколі не задумваліся: а што ix вяло туды i што прывяло сюды? Што — яны, як Хрыстос, шчыра, без карысці для сябе, для ўсіхняга людскога шчасця нясуць слова Божае на яшчэ язычніцкія ці, як вы кажаце, паганскія закуткі? Але чаму ў ix такі нехрыстосаўскі гвалт, такі разгул мячу, такая воля яду? Чаго яны i тут напралом лезуць на даўно ўжо ахрышчаныя землі? Урэшце, чаму іхнія браты дарадцамі ў манголаў-язычнікаў?
Баляслаў змаўчаў.
[71] Ці не ад варункаў з палякамі ў ранейшыя i тыя часы, што тут апісваюцца, на заходнебеларускіх землях прыжыўся зварот на «вы»?