— Ты б пераснедаў… — сонна ўслед бацьку, прыўзняўшы ся на ложку, кажа маці. — Там ад хрэсьбінаў пазастава лася…
— Маслам у Наратах пераснедаю…
У бацькі язва з вайны і нерваў, і ён лечыць яе, як параіў яму Яромха, які яшчэ за палякамі паспеў па вучыцца паўгода на ветэрынарных курсах: штораніцы нашча лыжка масла — і на масла паўшклянкі спірта. Толькі дзе ён цяпер тое масла возьме, калі сыраварню спалілі?.. Сваёй каровы ў іх няма: у старшыні сельсаве та, у Міронавага бацькі, скрозь усё калгаснае. Ягоныя толькі дзіця і жонка, дый жонка трохі нібыта Яромхава, сваім застаецца адно дзіця.
Мірон сніць, як бацька і Яромха, які не толькі фель чар, але і сельсаветаўскі партыйны сакратар, на пад водзе Юткі Казубоўскага прыехалі ў Нараты, дзе на месцы сыраварні — сівы попел ды чорнае, з жарынкамі, вуголле. Бацька хапае загрудкі старшыню калгаса, фран тавога свайго сябра Мацея Цяжкароба, швагра Юткі Казубоўскага, упірае ў гарляк яму, вышэй ад кады ка, пад сківіцу пісталет — і крычыць: «Як, тваю маць?!. Хто?!.» Мацей і сказаць нічога не можа, а жонка ягоная Станіслава, з якой ён жыве на дзве хаты, у Карунах і ў Наратах, бялее і таксама крычыць: «Ты не тут пісталетам махай, ваяр!.. Ты ў лес ідзі і тых пастраляй, што спалілі!..»
І ўдава Сілічыха, мужыка якой, Васіля Сіліча, апошняй ваеннай вясной у войска ўзялі і адразу пад Берлінам забілі, яшчэ кажа: «Яны ўсе ваяры, калі на гары…»
Заўчора ў яе начаваў адзін з лясных братоў, а ўчора — двое гарадскіх, міліцыянт і цывільны, энкавэдыст ці асабіст, хто яго ведае. Гэбіст, карацей. Яны прыехалі разбірацца з пажарам, на ноч засталіся, спытаўшыся ў Мацея: «Дзе ў цябе тут жыве ўдава якая, не страшная і не старая?..» Напіўшыся ўдовінай гарэлкай і наеўшыся яе блінамі, яны Сілічыху ўсю ноч удвух гвалцілі. Ця пер міліцыянт стаіць каля пажарышча і спіць, стоячы, а гэбіст — ці асабіст — таксама размахаўся пісталетам, грозна ў старшыні сельсавета пытаецца:
— Вы што так позна? Чаму толькі сёння? Тут агнём па ўладзе савецкай, а вам толькі піць?!.
Пісталет на пісталет — гэта ўсё, што яны могуць, што ўмеюць. Маленькаму Мірону з гэтага дзіўна, бо ён ве дае, што людзі ў свеце не для таго.
Мірону вялікаму даўно ўжо нічога не ў дзіва, ён і пісталета не баіцца, яго іншае страшыць: як дакладзецца гэбіст у горадзе, што скажа, напіша?.. І Мірон, гледзячы на недалёкі лес, рашуча пытаецца ў Мацея, адпусціўшы таго:
— Колькі іх?
Мацей пацірае горла, зглытвае кадыком:
— Скуль мне ведаць…
— Ведаеце! — крычыць гэбіст на ўсіх, на два дзесяткі мужыкоў і баб, што стаяць каля пажырышча. — Вы іх корміце, дык ведаеце, колькі! Ну, колькі?!. Ці ўсіх пад разнарадку!..
Што такое разнарадка, усім вядома: прыедуць, скарб не дадуць сабраць, на машыну разам з дзецьмі — і павезлі за цёмны лес, за сінія горы…
— Нікога мы не кормім, — кідае гэбісту ўдава Сілічыха. — Самім бы пракарміцца.
— Пяцёра… — глуха і ўбок кажа мужык на мыліцах. — Трое братоў Сівакоўскіх і яшчэ двое, адзін… — ён глядзіць на соннага, які стаіць і хістаецца, міліцыянта… — з паліцаяў, у камендатуры нямецкай служыў.
— Што?.. — хіснуўшыся, пытаецца міліцыянт.
— Падмога патрэбная… — пераводзіць позірк на мілі цыянта, на Яромху, на Мірона гэбіст. Мірон кажа зноў рашуча, але ўсё ж не так рашуча, каб выглядаць смялей шым за гэбіста:
— Іх пяцёра, нас чацвёра. Справімся.
— А я… — пачынае Мацей Цяжкароб і замаўкае. Мусі быць, хацеў сябе пятым прапанаваць, ды перадумаў. Ён не гэбіст і не міліцыянт, не партыйны сакратар, дык чаго лезці пад кулі, калі не гоняць?.. Сваё ён з фашыстоўцамі на фронце адваяваў, а гэтых братоў лясных, каму трэба, той няхай і дабівае.
Калі Мірон маленькі прачнуўся, ягоны бацька Мірон вялікі і яшчэ васьмёра мужыкоў бегалі ўжо, куляліся, поўзалі, затойваліся, цікавалі адзін аднаго ў лесе, каб забіць. Маці пакарміла маленькага Мірона, прыціснула да грудзей: «Расці хутчэй, вырастай вялікім». Мірон падумаў: «А нашто?.. Вунь што робіцца з людзьмі, калі яны вырастаюць, дык нашто?..»
Нікому тым разам забіць нікога не ўдалося, браты лясныя як скрозь зямлю ў Наратоўскім лесе праваліліся, нічым бегатня за імі скончылася, толькі паранілі вялі кага Мірона. «Чакай, а хто цябе параніў? — спытаў раптам гэбіст, калі ўсе думалі, што Мірон паранены ляснымі братамі. І загадаў Яромху: — А ну дай мне твой пісталет!..»
Яромха і адпірацца не стаў. «Я страляў… выпадко ва… галава не паварочваецца, дык пераблытаў… здало ся, што нехта з тых». Гэбіст яму не паверыў, пісталет не вярнуў і арыштаваць хацеў, а вялікі Мірон паверыў. Ці выгляд зрабіў, што паверыў: «Гэта мой партыйны сакра тар». — «Ну, глядзі, — папярэдзіў гэбіст. — Я б яго, тако га непаваротлівага, і без пісталета каля сябе не пакінуў, але табе з ім жыць».
— Нічога, — сказаў вялікі Мірон, — рана лёгкая. Гэбіст ці абдурыўся, ці, як і Мірон, выгляд зрабіў, што абдурыўся, ды народ хіба надурыш?.. Праз дзень не было ў акрузе нікога, хто б не ведаў, што страляў Яромха ў Мірона і хацеў забіць яго праз Насту Чаротку. І толькі маленькі Мірон ведаў, што гэта не так. Але як не так — тады расказаць не мог, а пасля забыўся.
— Шукаюць мяне… — даверліва кажа вялікі Мірон маленькаму, думаючы, што маленькі Мірон нічога не кеміць і не ўспомніць ніколі. — Мне з вайны было куды вяр тацца, у мяне другая сям’я ёсць, першая, я перад вайной яшчэ ажаніўся, і ў мяне там двое дзяцей, дзяўчынка і хлопчык, сястра твая і твой брат…
«Добра, што ў мяне ёсць сястра і брат, — думае маленькі Мірон, — з чаго бацька самоціцца? Хай бы самоціўся, калі б не было…»
— Першая жонка на аліменты падала, а я з ёй не раз ведзены… Цяпер адкрылася, што я дваяжэнец, а гэта куды горш, чым аліменты. Толькі ты не судзі мяне спе хам, паслухай…
Што такое аліменты, хто такі дваяжэнец, маленька му Мірону не даўмецца, судзіць ён нікога не збіраецца, дый як судзіць вялікага Мірона, бацьку?..
— Я прыкідваю, што мне рабіць, каб жа ты мог параіць… За два месяцы да канца вайны, пад Кёнігсбергам, мяне параніла і кантузіла, моцна кантузіла, так, што санітары мёртвым палічылі, да трупаў адцягнулі, а пахавальная каманда ледзь зямлёй нас прысыпала; немцы нечакана ў атаку пайшлі, з акружэння вырываліся. Пакуль нашы назад іх заганялі, я ачуняў, з магілы выкапаўся, толькі не помніў нічога. Як ты быў, нібы дзіця без памяці… Не верыш?
«Я веру, як мне бацьку не верыць?.. Толькі я ведаю, што ўсё ты помніў».