— Ты ж не курыш…
— Мала што… Апошняе жаданне…
Запаліўшы цыгарку, Андрэй перагнуўся цераз спінку сядзення і навесіўся над Сініцыным, даючы яму за цягнуцца. Сініцын зацягнуўся і, выпускаючы дым, па спрабаваў плюнуць Брызіну ў твар. Рот у яго перасох, таму плявок не ўдаўся, і Сініцын закашляўся. Нейкія пырскачкі ўсё ж паляцелі, Брызін выцерся рукавом.
— Нават плюнуць, гаўнюк, не можаш…
— Лічы, што плюнуў, — сказаў Сініцын. — Цяпер слу хай… — Ён зрабіў паўзу, даволі працяглую. — Гэта не ў цябе дачкі не стала. Маша мая дачка.
Артур зноў сціх, чакаючы, відаць, як Брызін на гэта зрэагуе. Брызін ніяк на гэта не зрэагаваў, дапальваў цы гарку і маўчаў.
— Калі я пазнаёміў цябе з яе маці, тая панікавала ўжо, што цяжарная… Я не надта разлічваў, што ты з ёй ажэнішся, тым больш так хутка, але падумаў: а рап там… Сам я не хацеў, дый ніяк не мог, у мяне была Каця… Бацька ў яе шышка, яна што заўгодна магла прыдумаць — і толькі б заікнулася бацьку… Я мала ды камуніст, а тады ж не проста з партыі выключалі — выкідвалі з жыцця… Тут ты жэнішся, пасля яшчэ смерць пры родах… І я з усяго выскокваю… Чысты, за мной нічога… Так склалася, што лепей не прыдумаць…
Толькі дзяцей у мяне ні з кім болей не выходзіла, а Маша падрастала, я глядзеў на яе і…
З таго, што Брызін чуў, ён не верыў і не збіраўся ве рыць ніводнаму слову, бо слухаў нават не ману, а вяр зенне насмерць перапалоханага чалавека, і ўсё ж міжволі перапыніў Сініцына, рэзка спытаўшы:
— Ты казаў пра гэта Машы?.. І не пазнаў свой голас.
— Казаў…
— Калі?
— Калі да маці тваёй вазіў развітацца… Ты ж не паехаў, а Маша так плакала, што да істэрыкі даходзіла… Я сказаў, каб так не плакала, бо памерла чужая ёй ста рая жанчына…
— І ўсё?
— Не… Растлумачыў яшчэ, чаму чужая…
Дапаленая цыгарэта прыпякала Брызіну пальцы, ён збіраўся ўжо выкінуць яе, але раптам нібы пружына перакінула яго цераз спінку сядзення — і ён утыркнуў бычок у зубы, увагнаў яго ў рот Сініцыну. Той заматляў галавой і, апечанымі губамі адплёўваючы тытунь з по пелам, узвыў.
— Мандзець не будзеш! — непазнавальным голасам прышыпеў Брызін, прытушваючы іскры на сядзенні, каб не ўзгарэлася.
— Вазьмі ў мяне ў кішэні ліст, падла!.. — западвываў Сініцын. — Вазьмі і прачытай, што Маша напісала!..
— Дзе?
— У пінжаку, у левай… Цягнік паказаўся злева.
І справа паказаўся цягнік.
Альбо наадварот: справа і злева?
Андрэй, уцягнуўшыся ў разборкі з Сініцыным, не па спеў заўважыць, з якога боку з’явіўся першы. Ён убачыў абодва адразу, сустрэчныя — пасажырскі злева і тавар ны справа.
— «Форд» мой? — адварочваючыся ад Сініцына і гледзячы на цягнікі, спытаў Брызін.
— Твой… Як дамовіліся… Прачытай вазьмі і едзь, баліць…
«Што там можа быць?.. Для чаго чытаць?.. Маша хут ка ўсё сама яму скажа…» Ад адной думкі пра тое, што яна магла паверыць сініцынскай лухце, ледзь у вачах не цямнела.
— Табе ліст — ты і чытай, — скрозь зубы сказаў Брызін.
«Дык злева, ці справа?.. Паглядзець, які бліжэй да пераезда будзе?.. Тады ні пад адзін не паспею…»
У рулетку згуляць не выпала, выбар быў за ім. Быў яшчэ выбар.
«…мы схаваліся ў цёмныцёмны і доўгі тунель, а калі з яго выскачылі, цябе за стырном не было, машына, як шалёная, сама імчалася…»